Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"




НазваКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Дата канвертавання09.11.2012
Памер43.91 Kb.
ТыпУрок
Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове “Парадкавыя лічэбнікі”

Настаўнік – Ю.С. Паўлава


Урок праходзіў у 6 “А” класе, у якім я працую другі год і з’яўляюся класным кіраўніком. Вучні маюць вялікія патэнцыяльныя магчымасці, яны даволі моцныя, працаздольныя, камунікатыўныя. Сярэдні бал па беларускай мове за – 7.3. У класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых конкурсаў. Пры планаванні ўрока былі ўлічаны вучэбныя здольнасці і магчымасці вучняў. Таму

  • быў падабраны дастаткова цяжкі моўны матэрыял для назірання і аналізу;

  • была звернута ўвага вучняў на адрозненне лічэбнікаў ад складаных прыметнікаў (матэрыял не прадугледжаны праграмай);

  • падрыхтаваны індывідуальныя апераджальныя заданні (вучні самастойна шукалі вершы і рыхтавалі вусныя паведамленні);

  • цяжкасць заданняў узрастала ад аднаго этапу ўрока да другога;

  • улічваючы ўзрост вучняў, падбіраўся займальны і цікавы матэрыял.

  • на ўроку настаўнік выклікаў вучняў з дапамогай картак з імёнамі вучняў

(метад АА).

У час арганізацыйнага этапу было прачытана старажытнагрэчаскае выслоўе “Добры настрой – палова перамогі” і прапанавана падняць сігнальныя (рэфлексійныя) карткі тым, хто на ўрок прыйшоў з добрым настроем. Настаўнікам было выказана спадзяванне, што настрой вучняў, якія не паднялі карткі, палепшыцца да канца ўрока.

У час актуалізацыі апорных ведаў, уменняў, навыкаў вучням быў прапанаваны верш Юрася Свіркі “Твая Беларусь”, які суправаджаўся відэаролікам. Падчас моўнага назірання рэалізоўвалася адна з пастаўленых выхаваўчых задач урока.

З мэтай эфектыўнага вывучэння прадметнага зместу быў выкарыстаны наступны від работы: вучням было прапанавана звярнуць увагу на інтэрактыўную дошку, дзе быў размешчаны кластар з асноўнымі пытаннямі па тэме “Лічэбнік”. Трэба было дапоўніць свае веды і вызначыць тое, што аказалася новым, незнаёмым.

Наступны этап – мэтавызначэнне. Для фарміравання матывацыйнай сферы і дзеля таго, каб шасцікласнікі змаглі вызначыць для сябе задачы занятку, ім было прапанавана праслухаць гісторыю пра трох падарожнікаў, знайсці там парадкавыя лічэбнікі. З заданнем яны справіліся. Прааналізаваўшы схему на дошцы, вучні самастойна акрэслілі задачы ўрока. Такі прыём актывізуе дзейнасць вучняў, дазваляе ім арганізаваць работу на ўроку з улікам індывідуальна значымых мэт і задач. Каб дапамагчы вучням усвядоміць задачы ўрока, настаўнікам быў дадзены адпаведны каментар.

З мэтай арганізацыі адукацыйнай дзейнасці ўвага шасцікласнікаў была звернута на тое, што 2012 у Беларусі аб’яўлены Годам кнігі. Настаўнік зачытаў запавет Ф. Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца ведаў і навукі, лекі для душы.” Затым вучань прачытаў на памяць верш “Кнігі”. Далей было прапанавана заданне на картках. Вучні самастойна працавалі з тэкстам “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, размяркоўвалі па слупках колькасныя і парадкавыя лічэбнікі, была арганізавана самаправерка. Далей быў праведзены лінгвістычны аналіз і звернута ўвага на адрозненне складаных лічэбнікаў ад складаных прыметнікаў.

Таксама на гэтым этапе была арганізавана самастойная работа з падручнікам.

Увесь моўны матэрыял ўрока быў звязаны з Беларуссю, наступнае заданне звяртала ўвагу вучняў на памятныя даты нашай краіны. Было прапанавана заданне праскланяць парадкавыя лічэбнікі, якія сустрэліся ў сказах, прычым была абрана гульнёвая форма работы, якая так падабаецца вучням сярэдніх класаў.

На ўроку ажыццяўлялася міжпрадметная сувязь з беларускай літаратурай (узгадваліся народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала, асоба Францыска Скарыны), з гісторыяй (заданне пра сем цудаў Беларусі), з музыкай (гучала музыка для стварэння эмацыянальнага настрою).

З мэтай развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў была прапанавана праца ў парах. Вучні складалі сказы, звязаныя са 130-гадовым юбілеем Я.Коласа і Я.Купалы, выкарыстоўваючы парадкавыя лічэбнікі.

Для праверкі засваення навучальнага матэрыялу вучні выканалі заданне на картках. Трэба было ўтварыць парадкавыя лічэбнікі на аснове сказаў пра сем цудаў Беларусі. Дадзеная работа мела вялікае выхаваўчае значэнне і ў вучняў лёгка з ім справіліся. На аснове гэтага задання вучні самастойна зрабілі вывад, якую сінтаксічную ролю ў сказах выконваюць парадкавыя лічэбнікі.

З мэтай азнаямлення вучняў са зменамі, якія адбыліся ў напісанні лічэбнікаў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, на ўроку была праведзена арфаграфічная хвілінка, якая звяртала ўвагу на правапіс і парадкавых, і колькасных лічэбнікаў.

Падчас падвядзення вынікаў урока настаўнікам было прапанавана запоўніць кластар, з якім вучні працавалі на пачатку ўрока. Запаўняючы “белыя плямы”, вучні агучвалі свае веды, якія атрымалі на ўроку.

У час выхаднога кантролю шасцікласнікі выканалі тэст на картках, а потым зрабілі самаправерку.

У залежнасці ад вынікаў тэста вучням было прапанавана дыферэнцыраванае дамашняе заданне, якое адпавядала тэме і мэце ўрока.

Свае эмоцыі настаўнік выразіў у заключным слове. У канцы ўрока ўсе вучні класа паднялі сігнальныя (рэфлексійныя) карткі, якія сведчылі пра тое, што з урока яны пойдуць задаволеныя і з добрым настроем.

Матэрыял урока садзейнічаў развіццю творчых і індывідуальных здольнасцей вучняў. Урок меў вялікае выхаваўчае значэнне (увесь дыдактычны матэрыял быў звязан з Беларуссю), на працягу ўрока выкарыстоўваліся займальныя заданні, каб прыцягнуць увагу вучняў да вывучаемай тэмы.

З улікам здароўезберагальных тэхналогій была праведзена фізкультхвілінка. Урок праводзіўся з выкарыстаннем інтэрактыўнай дошкі, часткова матэрыял праецыраваўся на дошку. Галоўны момант у рабоце з інтэрактыўнай дошкай у тым, што з моўным матэрыялам можна было актыўна працаваць: уносіць змены, удакладненні. Выкарыстанне ІД значна павялічыла эфектыўнасць засваення матэрыялу вучнямі пры значнай эканоміі часу, а таксама матывавала іх на атрыманне ведаў. Праца на ўроку стала жывым дзеяннем. У моманты, калі вучні не працавалі на інтэрактыўнай дошцы, яна зацямнялася з дапамогай эфекту “шторка”.

На ўроку ажыццяўлялася чаргаванне розных відаў дзейнасці: індывідуальная работа;

калектыўная работа; работа ў парах; дыялог “настаўнік-вучань” і “вучань-вучань”;

вучнёўскае паведамленне; выкананне практыкаванняў у вуснай форме, падбор уласных прыкладаў; (лексічная работа); выкананне практыкаванняў творчага характару; выкарыстанне займальнага матэрыялу.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" icon1. Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconПлан урока па беларускай мове ў 9 класе
Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: дадзены ўрок з’яўляецца другім у сістэме ўрокаў па тэме “Складаныя бяззлучнікавыя сказы”

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconДадатак 1 Ліст заданняў
Прачытаць тэкст да сказа з зорачкай. Размеркаваць па слупках лічэбнікі. Злева – колькасныя, справа – парадкавыя

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Удасканальваць ўменні адрозніваць лічэбнікі ў тэкстах, выяўляць ІХ сэнсава-стылістычную ролю, даваць марфалагічную І словаўтваральную...

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconМетадычны каментар да ўрокаў
Урокі былі праведзены ў 2011/2012 навучальным годзе ў 9 класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае імя П....

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconКаментар да ўрока пазакласнага чытання ў 10 класе
У апошні час сярод моладзі расце цікавасць да дыспутаў на розныя тэмы. Дыскусія застаўляе падлеткаў думаць, аргументавана адстойваць...

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconПратакол вынікаў раённай алімпіяды па беларускай мове ў 2010/2011 навучальным годзе ў 11 класе

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Каментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове \"Парадкавыя лічэбнікі\" iconВынікі раеннай алімпіяды сярод вучняў сярэдняга звяна па беларускай мове ў 7 класе (2010/2011 навучальны год)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка