Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край!




НазваНіл Гілевіч. Край мой беларускі, край!
Дата канвертавання09.11.2012
Памер104.06 Kb.
ТыпДокументы

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край!

7 клас

Мэты:

1. Арганізаваць засваенне матэрыялу праз эмоцыі і пачуцці кожнага вучня.

2. Выкарыстаць наступныя этапы французскай тэхналогіі ў практыцы:
А) стварыць эмацыянальны настрой (самарэгуляцыя);

Б) складаць, запісваць словы, словазлучэнні, сказы. схемы;

В) ад слоў (самаканструкцыя) выходзіць на сказы і выказванні ( сацыяканструкцыя);

Г) абавязковая рэфлексія (праверка ўражанняў).

3. Выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы.


Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўніца: Добры дзень! Сядайце. Дзеці, у мяне да вас ёсць неэвычайная просьба. Вядома усім, што ад настрою залежыць праца і наадварот, што праца ўплывае на настрой. Я хачу ведаць, з якім настроем вы прыйшлі да мяне на ўрок. Паглядзіце, калі ласка, на дошку, дзе ўмоўна кожнаму колеру адпавядае пэўны настрой. Чытаю запіс на дошцы:

Чырвоны - радасны

Блакітны - трывожны

Белы - добры

Жоўты - абыякавы

Чорны - дрэннае

Зялёны - сумны

На парце ў вас каляровыя квадрацікі. Выберыце квадрацік такога колеру, які адпавядае вашаму настрою, і пакладзіце на край стала. Астатнія квадрацікі схавайце пакуль. Дзякую.

А зараз, дзеці, паглядзіце адзін на аднаго (хто з кім сядзіць), усміхніцеся адзін аднаму, паглядзіце на мяне, усміхніцеся мне. Вось з такім настроем і пачнём працаваць.

2. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Паглядзіце, калі ласка, на дошку, дзе запісаны словы Пімена Панчанкі:

Кожны з нас прыпасае

Радзімы куточак,

Каб да старасці чэрпаць

Адтуль успаміны.

Скажыце, пра што мы будзем гаварыць зараз? Якая тэма нашага ўрока?

Вучні: Будзем гаварыць пра Радзіму. Радзіма.

Настаўніца: Так, правільна. Малайцы.

Запіс на дошцы і ў сшытку

Тэма:

  1. Радзіма... вялікая і малая. Родны кут.

  2. Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край!

  3. Тэма любві да роднага краю ў вершах Ніла Гілевіча (“Вы шуміце, шуміце…!)


Словы вобразы Колер

Радзіма... вялікая і малая. Родны кут... Бацькаўшчына... Што гэта такое? Гэта месца дзе ты нарадзіўся, жывеш. Гэта ты, твае браты і сёстры, бацькі, дзядулі і бабулі, твае сябры, родзічы, суседзі, усе мы - людзі, якія акружаюць цябе. Твая Радзіма - Беларусь. Родны кут - Валеўка, Навагрудскі раён. Многія з вас кажуць: "Мы любім Радзіму". Гэта вельмі важныя словы. Пачуццё Радзімы - гэта вельмі складанае пачуццё: у яго уваходзіць і пачуццё роднай гісторыі, і пачуццё будучыні, і ацэнка сучаснасці, і між іншага - не на апошнім месцы пачуццё роднай прыроды. Я хачу, каб вы хвіліначку пабылі сам-насам. Заплюшчыце вочы і ўявіце свой родны кут, Беларусь. Якія вобразы, уяўленні праходзяць перад вашымі вачамі, узнікаюць у вашай памяці?

Гэтыя словы - вобразы запішыце ў сшытак. А лепш справіцца з гэтым заданнем вам дапаможа песня “Люблю наш край".

Гучыць песня "Люблю наш край" на словы К. Буйло, музыка народная, запіс Цітовіча.

Люблю наш край - старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.


Люблю народ наш беларускі

I хаты ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

I песню родную люблю я,

Што ў полі жнеі эапяюць,

Як гукі звонкія над нівай,

Пераліваюцца, пяюць.

Слухаючы песню, уявіце свой родны кут, Беларусь, зрабіце запісы слоў вобразаў і назву колераў, з якімі вы атаясамліваеце гэтыя вобраэы.

Магчымыя запісы вучняў:
Словы - вобразы. Колер

Лясы, пушчы, кветкі . зялёны

Рэчкі, азёры. блакітны

Помнікі, абеліскі, буслы,

мемарыяльныя ансамблі, белы

крэпасць - герой. чырвоны

Вёскі, гарады, пасёлкі.

Лён, жыта залацісты

Ільняная, працавітая,

сінявокая Беларусь.

Партызанка Беларусь.

Зямля пад белымі крыламі,

сад, бярозы, поле і інш.


Настаўніца:

  1. Зачытайце словы - вобразы. (Некалькі вучняў слухаем, вобразы не павінны паўтарацца).

  2. Якія колеры бачацца?

  3. Давайце агучым ваша ўспрыняцце слоў на тэму: "Радзіма, родны кут”.

Слухаем сачыненні - мініяцюры вучняў на дадзеную тэму.

Магчымыя сачыненні - мініяцюры вучняў.

А) Беларусь - край шумлівы палёў і садоў, блакітных азёр і рэк, па берагах якіх раскінуліся гарады, рабочыя пасёлкі, вёскі. Край працавітага і гасціннага народа. Гэта край балот і лугоў.

Б) Беларусь цяжка ўявіць без помнікаў, абеліскаў, мемарыяльных комплексаў “Хатынь", "Брэсцкая крэпасць - герой", "Курган Славы". Больш за 6 тысяч помнікаў на зямлі Беларусі услаўляюць векапомны подзвіг народа.

В) Беларусы ад усяго сэрца шануюць светлую памяць сваіх сыноў, што аддалі жыццё ў баях за Радзіму. Заўсёды кветкі ля абеліскаў і на брацкіх магілах.

Настаўніца: Беларусь прыгожая, працавітая, ільняная, былая партызанка, край балот і лугоў і сённяшняя сінявокая і лясная.

А зараз паслухаем верш Н. Гілевіча "Край мой беларускі, край!"

Настаўніца чытае верш на памяць.

Настаўніца: Адгарніце кніжкі і дапоўніце свае запісы па ходу чытання словамі-вобразамі з верша. Якім колерам цяпер пазначыце родны край? Ці пакінеце ранейшыя колеры? Пажадана словы-вобразы і колер пісаць ад страфы да страфы. (Вучні чытаюць самастойна верш і робяць запісы ў сшытках.)

Настаўніца: Назавіце словы-вобразы, агучыце ваша ўспрыняцце роднага краю ў вершы Ніла Гілевіча "Край мой бсларускі, край!". Кожны складае сачыненне-мініяцюру пра вобраз роднага краю ў вершы самастойна.

Аб'яднайцеся ў пары (праз нейкі час) і дапоўніце адзін аднаго (выбіраюць ці падкрэсліваюць патрэбныя словы). Выказнанне можна запісаць.

Аб'ядноўваюцца групкі па 4 чалавекі.

Слухаем іх сачыненні-мініяцюры на вершы. А колеры? Чаму такія колеры вы выбралі? Як тлумачыце?

Тут звяртаемся да геаграфічнай спраўкі, да плаката, на якім намаляваны зямны шар і сцяг Беларусі. (Гэта ўсё на дошцы).

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Плошча 207,6 тыс. км2

Насельніцтва 9,6 млн. чалааек (2009 г.)

Рэльеф раўніны (3/4 нізіны і раўніны, 1/4 - узвышшы)

Азёр больш за 10 тысяч
Рэк і , ручаёў больш за 20,8 тмсяч

Лясы 34% ці 1/3 тэрьггорыі Беларусі

Пожні 5 717,5 тыс. га

Лугі больш за 3,5 млн. га ( ці 1/5 частка)

Бясконцыя шляхі:

Чыгункі 5,58 тыс. км.

Аўт. дарогі 51.5 тыс. км.

Водныя шляхі 2,0 тыс. км.


Пытанні да класа:

  1. Якая страфа верша сугучна з эпіграфам нашага верша? (пятая)

  2. Ці шчаслівы герой верша? (так., жадае заўсёды быць з ёю “каб у час апошні узяць з сабой навекі”)

3. Звяртаемся да слоў А. Лойкі на вокладцы падручніка 6 класа. А як вы разумееце словы: “І дзякаваць вялікі лёс, што даў спазнаць цябе Радзіма" (радавацца шчасцю жьшь на роднай зямлі)

4. Звярнуць увагу на пабудову верша (пачатак кожнай страфы аднолькавы –
зварот да беларускага краю)

Заклікі - звароты - сціслы пераказ верша. Заклікі - просьбы - разгорнутая. просьба.

5. Вызначым колер верша "Край мой беларускі, край!"

Настаўніца: Невялікі верш, а ўмяшчае ў сябе так многа дарагіх для паэта вобразаў і ўяўленняў. I чым больш уважліва мы чытаем і асэнсоўваем радкі верша, тым бліжэйшымі і даражэйшымі становяцца гэтыя вобразы. Для нас чытачоў Ніл Гілевіч перадае вам сваё захапленне прыгажосцю свету, а ўменне кожны раз дзівіцца красе, паяднанасцю чалавека з роднай зямлёй і роднай мовай. I ёсць найчысцейшая паэзія, якой і з'яўляюцца вершы Н. Гілевіча. Шмат у чым верш "Край мой беларускі, край” падобны да другога верша паэта, які атрымаў вялікую папулярнасць, стаўшы вядомай беларускай песняй "Вы шуміце, шуміце пада мною, бярозы", дзе таксама мы бачым сыноўнюю замілаванасць, блізкасць да роднай зямлі. Гэтую песню спяваюць усе і ўсюды. Давайце і мы яе напяём(тэкст ёсць у кожнага вучня).

Вы шуміце, шуміце …

  1. Вы шуміце, шуміце

Нада мною, бярозы,

Калышыце, люляйце

Свой напеў векавы.

А я лягу - прылягу

Край гасцінца старога

На духмяным пакосе

Незаспелай травы.


2. А я лягу - прылягу
Край гасцінца старога,
Галавой на пагорак.

На высокі курган,

А стамлёныя рукі

Вольна ўшыркі раскіну,

А нагамі ў даліну –

Хай накрые туман...


3. Вы шуміце. шуміце
Нада мною, бярозы,
Асыпайце, мілуйце
Ціхай ласкай зямлю.
А я лягу - прылягу
Край гасцінца старога:
Я здарожыўся трохі

Я хвілінку пасплю.

Ніл Гілевіч

Настаўніца: Дзякую вам за песню.

У каго мы вучыліся любіць сваю Радзіму сёння на ўроку?

3. Рэфлексія (уражанні ад ўрока)

  • Ці задаволены сваёй работай на ўроку?

  • А работай таварышаў?

  • Ці запомніцца вам гэты ўрок?

  • Якія адметнасці (асаблівасці) урока?

  • Які настрой у канцы ўрока?

  • Якім колерам вы вызначылі?

  • Чым тлумачыце змены настрою?

4. Д/з: вывучыць верш Н.Гілевіча "Край мой беларускі, край!" на памяць.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconКрасноярский край Общие сведения
Красноярский край вытянулся на 3 тысячи километров вдоль одной из крупнейших сибирских рек – Енисея. Край расположен в самом географическом...

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconНіл Гілевіч Урывак з рамана ў вершах "Родныя дзеці"

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconПлан проведения недели естествознания понедельник: Открытие недели краеведения «Край мой, единственный в мире». Выставка рисунков, поделок
Родная земля. Родной край. Родной мы называем Россию. Но на ее необъятных просторах есть место, где мы родились и живем. Это наша...

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconВыканала : навучэнка гр. Б-1-527 Дулуб Вераніка
Полаччына край блакітных азёр, звонкіх чыстых крыніц, пявучых меднастволых бароў; край, у косы якога ўплецены стужкі задумлівых рэк;...

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconМой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!
Мэта ўрока: даць паняцце пра лірычнага героя, пазнаёміць са своеасаблівай інтанацыяй верша-гімна Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры,...

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconІ, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. "Маці" (або Васіль Зуёнак "Я са шляхоў далёкіх")
Маці, матуля дарагая мая: Ніл Гілевіч. “Маці” (або Васіль Зуёнак “Я са шляхоў далёкіх”)

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! icon«Мой край родной», «Любимый уголок Кузбасса»

Ніл Гілевіч. Край мой беларускі, край! iconМетадычная распрацоўка меропрыемства " Мой край завецца Свіслачу" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта
Метадычная распрацоўка меропрыемства “ Мой край завецца Свіслачу” Экскурсія па вёсцы Свіслач

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка