Урок па курсу "Чалавек І свет"




НазваУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дата канвертавання09.11.2012
Памер55.64 Kb.
ТыпУрок
Урок па курсу “Чалавек і свет”

1 клас


Тема: Дзікія і свойскія жывёлы.

Змяненні ў жыцці

дзікіх жывёл восенню.


Настаўнік: А.С.Лысенка


2011-2012 нав.год


Тэма: Свойскія і дзікія жывёлы.

Змяненні ў жыцці дзікіх жывёл восенню.


Мэта: - стварэнне ўмоў для фарміравання першаснага ўяўлення

аб дзікіх і свойскіх жывёлах,

аб змяненнях у жыцці жывёл ( птушак, звяроў і інш.);

  • развіццё лагічнага мыслення, вуснай мовы, памяці;

  • фарміраваць уменні абагульнення, аналіза і раздзялення прадметаў на групы па ўстаноўленым прыкметам;

  • садзейнічаць фарміраванню гуманных адносін да жывёл.


Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, падручнік,

прызэнтацыя па тэме ўрока, малюнкі жывёл і птушак.


Ход урока:


  1. Арганізацыйны момант.

Добры дзень, мае маленькія сябры!

Заліваецца званок,

Кліча ўсіх нас на ўрок.

Нашы вушкі на макушцы,

Вочкі ўважліва глядзяць.

Слухаем, запамінаем-

Новага не прапускаем.

( слайд №2)

2.Актуалізацыя ведаў вучняў

-Дзеткі! Сёння ў госці к нам завітаў Лесавічок. Ён прапануе нам адгадаць свае загадкі.

(слайд №3)

1. Пад хвоямі,

Пад смолкамі

Ляжыць

Клубок з іголкамі.( вожык) (слайд №4)

  1. Ён па лесе скок ды скок

Косіць вокам з боку ў бок.

У дупле вавёрка – шчоўк,

А яму здаецца – воўк.(Заяц)

3. Жоўтая гаспадыня

З лесу прыйшла,

Усіх курэй пералічыла

Ды з сабой панясла.( Ліса)


4.З барадою, а не стары, з рагамі, а не бык. (Каза)

5.Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць. (Конь)

6.Стаіць капна. Спераду вілы, а ззаду мятла. (Карова)


-Малайцы! Вы адгадалі ўсе загадкі. А зараз паглядзіце яшчэ разок на экран.

Скажыце, каго вы бачыце? Як можна сказаць адным словам? (жывёлы). Правільна. Гэта жывёлы.

Дзеці, на якія дзве групы можна падзяліць гэтых жывёл?(Дзікія і свойскія). Правільна. Вы –малайцы! .( слайд №5 кластар). Мы яшчэ вернемся к нашаму кластару ў канцы ўрока.


3. Пастанова тэмы і мэты урока


-Хто з вас здагадаўся, пра каго пойдзе размова на ўроку?

(Слад №6 тэма ўрока.) Яшчэ мы пагаворым з вамі аб тым,чым адрозніваюцца дзікія і свойскія жывёлы і вы даведаецеся, якія адбываюцца змены ў жыцці дзікіх жывёл восенню.


4. Тлумачэнне новага матэрыялу


Настаўнік чытае верш под музыку П.Чайкоўскага “Сентябрь”

(слайд №7 восень)

Восень залатая

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі.

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць у вырай жураўлі.

Не чуваць у лесе птушак,

Летні гоман сціх і шум.

Матылькоў няма і мушак –

Луг акутаў мілы сум.


-З надыходам восені адбываюцца змены і ў жыцці жывёл. Птушкі адлятаюць у цёплыя краі, насякомыя ,чарвячкі, яшчаркі хаваюцца ад восеньскіх халадоў. Усе жывёлы пачынаюць рыхтавацца да зімы.Каб даведацца, як звяры рыхтуюцца да зімы, мы з вамі адправімся ў Бюро даведак Лесавічка.

(Слайд №8 Мядзведзь)

- Падкажыце мне, хто гэта? Правільна, гэта буры мядзведзь.

-Як рыхтуецца да зімы мядзведзь?( За лета ён нагульвае тлуст, харчуецца мёдам, карэннямі раслін, мурашамі, рыбай.)

- Хто мядзведзю ежу дабывае? (Мядзведзь самастойна клапаціцца аб сабе.)

- Хто бярлогу рыхтуе? (Высцілае сабе бярлогу яловымі веткамі,а зверху мох кладзе, каб было мякка і ўтульна.)


- Хто скажа мне ,які гэта звярок? (слайд № 9 Барсук)

Гэта вельмі цікавы звярок. Ён таксама нагульвае тлуст, сам запасае корм на зіму.

Барсук, як і мядзведзь, зімой спіць.


-Расскажыце мне,дзеткі, як рыхтуецца да зімы вавёрка?(слайд №10 вавёрка)

(яна сушыць грыбы, збірае арэхі). Вавёрка сама клапаціцца аб сабе .Свае запасы яна хавае ў дуплах і пад каранямі дрэў. Адна вавёрка запасае на зіму да 2000 грыбоў.


Рыхтуецца да зімы і вожык.( слайд №11 вожык)

Носіць сухое лісце, мяккі лясны мох у сваю нару. З надыходам восеньскіх халадоў пахаваліся чарвякі ў зямлю, звіліся клубкамі змеі. Цяжка вожыку шукаць сабе ежу. Таму вожык лажыцца спаць да самай вясны.


- Дзеці, скажыце ,калі ласка, вы ведаеце гэтага звярка? (сл.№12 заяц)

- А зайка робіць запасы ежы на зіму?

- Чаму?

( Заяц не робіць запасаў на зіму, таму што зімой у яго шмат яды: кара дрэў, маладзенькія галінкі кустоў.)

Заяц змяняе сваю шэрую шубку на белую: густую і пушыстую.

Пачыная з кастрычніка ва ўсіх звяркоў замест летняй, рэдкай шорсткі расце новая – густая і пушыстая. Гэта змяненне атрымала назву – лінька.


  • - Які вынік можна зрабіць? Што агульнага ва ўсіх дзікіх жывёлах?

Вынік : Дзікія жывёлы самі клапацяцца аб сабе.Самі здабываюць сабе ежу, будуюць сабе жылішча.


Дыдактычная гульня “Клапатлівыя звяркі”


- Калі я называю звяроў, якія спяць зімой, вы, дзеткі, хлопаеце ў далоні:

Лось, вавёрка, вожык, ліса , заяц, , мядзведзь, воўк, барсук.


Фізкультхвілінка (сл.№13)

(праводзіць вучаніца)


- Які настрой у вас пасля фізкультхвілінкі? Бадзёры?


Знаёмства са свойскімі жывёламі


Лесавічок прапануе нам адказаць на наступнае пытанне.

.(слайд №14)

Звернемся ў наша Бюро даведак.

- Давайце мы з вамі перанясёмся на некалькі вякоў назад да нашых продкаў.

Даўным- даўно, калі яшчэ не было гарадоў, машын, кніг, людзі жылі ў пяшчэрах. Да іх жылішча часценька падыходзілі ваўкі.( сл.№15)

Людзі сталі падкармліваць іх. Ваўкі станавіліся дабрэй, а іх ваўчаняткі зусім прывязаліся да людзей, не баяліся чалавека і сталі жыць побач. Так з’явіліся сабакі. Яны ахоўвалі жылішча нашы продкаў.

Ішоў час. Колькасць сяброў чалавека сярод жывёл расло. Так з’явіліся авечкі, коні,каровы.

- Як вы думаеце, хто быў продкам парася? ( дзік).

- А хто быў продкам трусаня, які зараз жыве з намі? (заяц)

- Як вы думаеце ,навошта чалавек прыручыў дзікіх жывёл? (каб забяспечыць сябе адзеннем,ежай)

- Ці клапацяцца свойскія жывёлы аб сваім патомстве, ці здабываюць свойскія жывёлы сабе ежу? ( аб іх клапацяцца людзі).

Вынік: Аб свойскіх жывёлах клапаціцца чалавек.


5. Замацаванне матэр’ялу

Звернемся да нашага кластару. Параўнаем запіс у ім.

( Слайд16, кластар)


Індывідуальная работа

Размаляваць кругі чырвоным колерам, дзе намаляванысвойскія жывёлы. Зялёным – дзікія.(карткі кожнаму вучню)


-Давайце звернемся да падручніка.(стр. 25 )

- Чым смакуюцца дзікія жывёлы ? У першым слупку карткі з жывёламі, а ў другім- з ежай. Злучыце стрэлачкамі малюнкі. Што увас атрымалася?

- Чаму ластаўка і бусел пакідаюць нас, а верабей зімуе разам з намі?


Фізкультхвілінка

Падніміце рукі, пацягніцеся да сонейка, як галінкі дрэў.

Пагойдайце імі нібы ветрык наляцеў.

Апусціце рукі і сядайце на месцы.


Работа ў парах

Гульня “ Які звер лішні”

(на парты дзецям раздаюцца малюнкі жывёл:

1 пара – лішняя св.жывёла

2 пара - лішняя дзік.жывёла

3 пара - лішні той, хто спіць зімой.


6. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў урока.


- Зараз мне скажы, дружок,

Спадабаўся вам урок?

Што раскажаш дома маме?

Падзяліся зараз з намі.

- Што спадабалася на ўроку?

( Адказы дзяцей)

- Калі ў вас добры настрой і вы задаволены нашым урокам, то падыдзіце да Гноміка, у якога ў руцэ гарыць ліхтарык. Калі настрой сапсаваўся і нічога цікавага вы не пачулі, то падыдзіце да Гноміка ў якога няма святла.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" icon1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі
Анатацыя: у матэрыяле прапануюцца чатыры варыянты алімпіядных заданняў для вучняў IV класа па курсу "Мая Радзіма Беларусь" змястоўнага...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет "
Мэты урока: фарміраваць уяўленні пра жабу І рапуху як пра асаблівую групу жывел, асяроддзе ІХ пражывання,асаблівую ролю ў прыродзе...

Урок па курсу \"Чалавек І свет\" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе
Мэта: 1 Абагульніць І пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка