Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца…




НазваУладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца…
Дата канвертавання09.11.2012
Памер34.89 Kb.
ТыпДокументы
Уладзімір Дубоўка

ЗАЛАТАЯ АСЕННЯЯ РАНІЦА…


Залатая, асенняя раніца!

Хараством ты на свеце адна.

Сонца ў пушчы глыбокай купаецца

І ніяк не дастане да дна…


Мітусіцца лісцё па аселіцы,

Як дзвіна матылькоў-мітульгі.

І ўзвее яна, і пасцелецца,

Распаветрыцца на берагі.


А яны, берагі-беражыстыя,

На срымаюць асенні напеў.

І ліецца, віецца сукрысты ён

І разгортваецца каля дрэў


Прытулі, прыхіні на апошняе

І згадай гэты дзень залаты,

Што над пушчай, згалелымі пожнямі

Рассыпаў залатыя лісты.


Рассыпаў і раскідваў прыгоршчамі

На красу, на жаль, на ўспамін.

Развітальная хвіля найгоршая,

яна можа і сэрца спаліць.


Не бядуй, не гаруй – пад цяжарамі

Мне не йсці, шчасця ў іх не шукаць,

З-за балота мігціць, за выгарамі

Прамяніцца пярэстая гаць.


Не гаруй! Ты дарэмна заплакала:

Я прыду, я вярнуся ізноў.

Лёс для ўсіх не бывае аднакавы,

Як для тых засмучоных лістоў.


Залатая, асенняя раніца!

З хараством, з пекнатою – бывай!

Ужо сонца за пушчу хаваецца,

Кармазынам гарыць небакрай…


ПАЛЬЦЫ ЖОЎТЫХ КЛЯНОВЫХ ЛІСТОЎ


Пальцы жоўтых кляновых лістоў

Мкнуцца восень схапіць за шыю.

Не парушыць яе хараство,

Не парушыць лісты залатыя.


Клён у вокны забразгатаў,

Адгукнулася каняю рэха.

Месяц рваў арэхі з куста,

Раскідаў над сусветам арэхі.


Яны ў воўне блакітнай ляглі

і плывуць над зямлёю шырокай.

Закрасуе ізноў на зямлі,

Хараство закрасуе навокал.

Ахіне нас, атуліць усіх,

Дасць у сэрцы, на думкі патолю.

Прынясе летуценняў сваіх

Нам у сінім цудоўным прыполе.


Восень выплача слёзы ўсе,

Каб іх людзі ніколі не зналі.

У нябеснай блакітнай красе

радасць ходзіць бясконцаю хваляй.


Яна прыйдзе і да камяніц,

Яна прыйдзе пад шэрыя стрэхі.

Ліставея міне, адшуміць

І рассыплецца каніна рэха…


О БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА

О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

чарнобыллем не зарасцеш.


Пялёсткамі тваімі стану,

на дзілы сэрца накалю.

Тваіх вачэй – пад колер сталі –

праменне яснае люблю.


Ніколі пройме з дзікім ветрам

не развіваць дзявочых кос.

Імкнешся да Камуны Свету,

каб радасць красавала скрозь.


Варожасць шляху не зачыніць:

у перашкодах дух расце.

О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!


********

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!


Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.


Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

вечным агнём зіхаціць – не згарае.


Ты мне заўсёды была дапамогай,

дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.


Чую ў табе перазвоны крыніцы,

чую ў табе і раскат навальніцы,


чую павевы зялёнага бору,

водгулле працы на родным прасторы.


Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.


І на вякі яно жыць застаецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconЗалатая, асенняя раніца

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconА. Бельскі Уладзімір Дубоўка пясняр кахання
А. Мень). Менавіта песняром ка­хання, сэрца якога разнасцежана, адкрыта свету, І бачыцца Ула­дзімір Дубоўка (1900—1976), які ўвайшоў...

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconУладзімір Дубоўка

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconУладзімір Дубоўка Хроніка жыцця
Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці)

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconТэма ўрока: Уладзімір Дубоўка " Шануйце ўсё жывое"
Фарміраванне жадання вывучаць родную мову, прыроду роднага краю, захоўваць яго прыродныя багацці

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconДубоўка Уладзімір Мікалаевіч
Прарок Майсей не даводзіўся мне раднёй ні па бацькавай, ні па матчынай лініі, але адна акалічнасць, пра якую пойдзе гутарка зараз,...

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconУладзімір Дубоўка ў жыцці
Гэтая паэма, напісаная ў 1929 годзе, была забаронена бальшавіцкай цэнзурай. Але ненадрукаваны твор насуперак усім этычным нормам...

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconГэта была яшчэ раніца ранняя раніца калі толькі пачынае брацца на дзень калі яшчэ сонца недзе далёка за лясамі
Прыволле, сонны, падданы, рассцілаỳся, глядзецца, апранецца, падарожжа, асенні, ванна, Ганна, суддзя

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconІрына Багдановіч "пэрламутны смутак у імгле "
Уладзімір Дубоўка быў найбольш яркай фігурай не толькі "Узвышша", але І ўсёй маладой беларускай паэзіі 1920-х гг. Ён быў лідэрам,...

Уладзімір Дубоўка залатая асенняя раніца… iconУладзімір Дубоўка Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасьці нашае мовы
А. Потэбня, «Мысль и язык». Сказанае прымушае нас да ўважнага вывучэньня гэтых зьяў, гэтых законаў І наступнага скарыстаньня ІХ у...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка