Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама




НазваАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Дата канвертавання11.11.2012
Памер31.32 Kb.
ТыпДокументы
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ШЧУЧЫНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА


ЗАГАД


ад 14 лістапада 2007 года № 227 – з


Аб выніках абласнога семінара

па замежных мовах


У адпаведнасці з планам работы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама на базе Шчучынскага раёна 24 кастрычніка 2007 года прайшоў абласны семінар спецыялістаў, метадыстаў аддзелаў адукацыі, кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў замежных моў, намеснікаў дырэктараў школ з паглыбленым вывучэннем замежных моў і школ новага тыпу па тэме “Ідэалагічнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей на ўроках замежнай мовы і ў пазаўрочны час”. Удзельнікам семінара былі прапанаваны: раённая выстава з вопыту работы настаўнікаў замежных моў; вучэбныя заняткі па англійскай, нямецкай, польскай мовах настаўнікаў УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына” і СШ №1 г.Шчучына з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы; формы пазакласнай работы; прэзентацыя навукова-даследчай дзейнасці УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”; прэзентацыя вопыту работы Васілішкаўскай СШ па грамадзянска-патрыятычным выхаванні.

Вялікую дапамогу ў арганізацыі і правядзенні абласнога семінара аказалі адміністрацыя і настаўнікі замежнай мовы УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына” ( Лебедзь Н.Я., Лісоўская А.Я., Мяцько Ж.І., Доста Л.І., Злачэўская А.М., Гарохава Т.І. ), СШ №1 г.Шчучына ( Хрыптовіч К.К., Налівайка В.Ч., Лемеш І.С, Хрыптовіч Л.М., Бадзюкова Т.Ч., Яхімчык П.С. ), настаўнікі англійскай мовы Васілішкаўскай СШ ( Грэсь Э.І., Пракапеня В.І. ). Для афармлення раённай выставы былі прадстаўлены дастойныя матэрыялы настаўнікаў замежнай мовы УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”, СШ №1, 3 г.Шчучына, Галавічпольскай СШ-сада, Дзембраўскай СШ, Мажэйкаўскай БШ, Гурнофельскай БШ. Не прадставілі належныя матэрыялы для выставы настаўнікі замежнай мовы СШ №2 г.Шчучына, Ляшчанскай СШ, Астрынскай СШ, Навадворскай СШ, Жалудоцкай СШ, Каменскай СШ-сада, Скрыбаўскай СШ, Ракавіцкай СШ, Бакштаўскай БШ-сада, Баліцкай БШ, Вярбілкаўскай БШ, Дудкоўскай БШ, Лычкаўскай БШ, Ашмянцоўскай БШ-сада, Хадзілонскай БШ.

На аснове вышэйпададзенага

ЗАГАДВАЮ:

  1. За належную работу па падрыхтоўцы і правядзенні семінара аб’явіць падзяку кіраўнікам, намеснікам кіраўнікоў, настаўнікам замежнай мовы ўстаноў адукацыі “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”, СШ №1 г.Шчучына, Васілішкаўскай СШ:

Хрыптовічу К.К. – дырэктару СШ №1 г.Шчучына;

Лебедзь Н.Я. – дырэктару УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”;

Налівайка В.Ч. – намесніку дырэктара па замежных мовах СШ №1 г.Шчучына;

Лемеш І.С. – намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 г.Шчучына;

Лісоўскай А.Я. – намесніку дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”;

Мяцько Ж.І. – намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”;

Доста Л.І. – настаўніку англійскай мовы УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”;

Злачэўскай А.М. – настаўніку англійскай мовы УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”;

Гарохавай Т.І. – настаўніку нямецкай мовы УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”;

Хрыптовіч Л.М. – настаўніку гісторыі СШ №1 г.Шчучына;

Бадзюковай Т.Ч. – настаўніку англійскай мовы СШ №1 г.Шчучына;

Яхімчыку П.С. – настаўніку англійскай мовы СШ №1 г.Шчучына;

Грэсь Э.І. – настаўніку англійскай мовы Васілішкаўскай СШ;

Пракапеня В.І. – настаўніку англійскай мовы Васілішкаўскай СШ.

  1. Стымуляваць кіраўнікоў устаноў адукацыі “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына” Лебедзь Н.Я., СШ №1 г.Шчучына Хрыптовіча К.К. за кошт эканоміі прэміі ва ўстанове адукацыі за кастрычнік 2007 года ў памеры 2-юх базавых велічынь.

  2. Кіраўнікам устаноў адукацыі “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”, СШ №1 г.Шчучына, Васілішкаўскай СШ матэрыяльна заахвоціць работнікаў, якія прынялі найбольш актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні семінара: Лісоўскую А.Я., Мяцько Ж.І., Доста Л.І., Злачэўскую А.М., Гарохаву Т.І., Налівайка В.Ч., Лемеш І.С., Хрыптовіч Л.М., Бадзюкову Т.Ч., Яхімчыка П.С., Грэсь Э.І., Пракапеня В.І.

  3. Дырэктарам Росеніку А.І. (СШ №2 г.Шчучына), Арабчыку Ф.В. (Ляшчанская СШ), Пышу Ю.А. (Астрынская СШ), Хвайніцкай Я.І. (Навадворская СШ), Васількевічу У.А. (Жалудоцкая СШ), Розмыслу В.Л. (Каменская СШ-сад), Марчукевіч А.С. (Скрыбаўская СШ), Пазняку І.В. (Ракавіцкая СШ), Маркевіч Л.Л. (Бакштаўская БШ-сад), Мілінкевіч В.Р. (Баліцкая БШ), Матошка А.А. (Вярбілкаўская БШ), Бялячыцу Р.С. (Дудкоўская БШ), Бекіш Г.Ю. (Лычкаўская БШ), Антухевічу А.А. (Матыльская БШ), Сарока У.Ф. (Ашмянцоўская БШ-сад), Антухевічу А.М. (Хадзілонская БШ), прыняць адпаведныя меры да настаўнікаў замежных моў, якія недобрасумленна аднесліся да падрыхтоўкі семінара, не падрыхтавалі належныя матэрыялы для афармлення раённай выставы.

  4. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на метадыста ВМК Мікалайчык К.А.



Начальнік аддзела адукацыі У.Р.Дубок

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconПалажэнне
Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел адукацыі І раенная база юных турыстаў, аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама,...

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Аб правядзенні І і ІІ этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па агульнаадукацыйных прадметах сярод вучняў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць...

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
У мэтах забеспячэння неабходнага ўзроўню арганізацыі правядзення І падрыхтоўкі выніковай атэстацыі

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Згодна з планам работы аддзела адукацыі на 2007-2008 навучальны год, з мэтай выканання загада раа №221-з ад 14 верасня 2007 года

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Аб адкрыцці дзіцячых дашкольных сезонных гульнявых пляцовак для забеспячэння інтэлектуальнага, асобаснага І фізічнага развіцця дзяцей...

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Беларусі Янкі Купалы І якуба Коласа, згодна з планам аддзела адукацыі, з мэтай папулярызацыі творчасці народных паэтаў Беларусі Я....

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Выклікае заклапочанасць нізкі працэнт наведвання гурткоў І секцый у правераных школах. Вельмі рэдка праводзяцца тэматычныя вечары...

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка