Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф




НазваДэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф
старонка1/4
Дата канвертавання11.11.2012
Памер0.64 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4
Алесь Шпакоўскі


ДЭМАКРАТЫЧНЫ ПАГЛЯД НА МЕРКАВАНЬНЕ СП. ПАЗЬНЯКА,

а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты КХП-БНФ.


1. Уступ ад аўтара крытыкі.

2. Экзамэнуем дакумэнт КХП-БНФ: ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

3. Экзамэнуем: Праграма Кансерватыўна-Хрысцiянскай Партыi - БНФ.


Сучасная галяндзкая прыказка (вызначэньне):

intellectuelen praten over ideeën

denkers praten over gebeurtenissen

het gewone volk praat over mensen.


Інтэлектуалы мяркуюць аб ідэях

Мысьляры – аб падзеях

Звычайныя людцы мяркуюць аб людзях.

(з Галяндзкай мовы.)


1. УСТУП.


Па прыродзе сваіх лаяльных і нават спагадлівых адносінаў да сп. Пазьняка і самой партыі КХП-БНФ, аўтар ніколі не плянаваў займацца дадзенай крытыкай. Але апошнія кастрычніцкія 2005., у прынцыпе, - прадказальныя, але і абсалютна недарэчна агрэсыўныя выказваньні лідэра партыі КХП-БНФ на адрас аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі і яе Адзінага кандыдата ў Прэзыдэнты Беларусі не пакідаюць шансу застацца па-за крытыкай як самаму аўтару тых выказваньняў, сп. Пазьняку, так і дакумэнтам, што выйшлі з-пад яго рукі ці пры ягоным удзеле.

Каб падыйсьці да аб’ектыўнага разгляду сутнасьці такой зьявы як асоба сп. Пазьняка, нам трэба разгледзець суадносіны нацыянальнага і агульначалавечага ў яго меркаваньнях; асабістага і калектыўнага ў яго сьветаўспрыяцьці; вызначыць ягоны панятыйны грунт: хто ён па-сутнасьці – паэт ці палітык, прарок ці генэрал, ...ці, як кажуць, “адтуль” адыйшоў, а “сюды” не даехаў...

Пакінем адказы на гэтыя пытаньні на густ самаго зацікаўленага земляка., але тут паспрабуем зрабіць грунт для таго праз пэўны прынцыповы агляд тэмы.

Наперш вядома – ў кожным народзе ёсьць уласнае нацыянальнае пачуцьцё, якое дакладна адрозьнівае гэты народ ад усіх магчымых астатніх; адну групу людцаў ад іншай. Відавочна, - памяркуем, - часам, пры пэўных умовах гэта пачуцьцё, як і любое іншае, можа прымаць такія вострыя формы, калі яно сьвядома ці несьвядома хваравіта супрацьстаіць здароваму сэнсу, або агульначалавечаму, клясычнаму пачуцьцю жыцьця – ў гэтым самым народзе – заснаванаму на простым Здаровым Сэньсе. Бачна па гісторыі малых і сярэдніх народаў-суседзяў Беларусі, а таксама шматлікіх іншых, што такая грубая нацыянальная рэакцыя мае дзьве асноўныя прычыны: унутраную Непрасьветленасьць (яркі прыклад расейцы, чачэнцы) або –

зьнешнюю Агрэсію (з боку Расеі), - яркі прыклад яшчэ сустракаецца ў народах Балтыі, Беларусі, Польшчы – ‘супраць Расеі...’.

Калі дэмакратычнае, агульначалавечае кіруецца прынцыпамі тыпу: “...калі топішся – то і за брытву хопішся” і на сваім шляху ўрэшце невыспавядальна эволюцыйна перамагае., як і само Дабро заўсёды перамагае зло, - то, наадварот, несправядліва адарванае ад агульначалавечай салідарнасьці, кансэрваванае, і “вышчалачанае”, і трагічна адасобленае пачуцьцё нацыянальнага – уносіць маральныя хваробы, спараджае калектыўнае ‘таптаньне на месцы’, бязвыходнасьць ды пэўную слабасьць перад тым жа татарскім нашэсьцем маскаля, які, на клясычны сатанінскі манер, сам спрадвеку умее прамываць мазгі і “лячыць” нас супраць уласнага нацыянальнага на сваю маскалёву, інтэрнацыянальна-турэмную карысьць. Тады, каб перамагчы псеўда-інтэрнацыянальнасьць (маскаля) – няма іншага мэтаду, як і трэба карыстацца менавіта сапраўды ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНЫМ, КЛЯСЫЧНЫМ, УНІВЭРСАЛЬНЫМ (унівэрсуўмным), ГЛОБАЛЬНЫМ, - адлюстраваным у нацыянальнай культуры. Папросту – маскаля можа перамагчы нацыянальна-дэмакратычная нацыя, як Украіна, а не нацыянальна-НЕ-дэмакратычная (ці барбарская, як Чачэнія)., бо дэмакратыя (Слова) дае тады ў карыстаньне нацыі цэлы космас сілы, чаго натуральна не мае вералом-маскаль.

Іншая справа, што ў такім выпадку за дэмакратычную Большасьць уласнай нацыі трэба пазмагацца; трэба адчыніць зусім іншы чым родава-нацыянальны (азыя) ці княжскі (эўропа) – грамадзянскі – стыль жыцьця ў суайчыньніка. Гэта праца мала сказаць – цудоўная!!! Менавіта гэтым і займаецца сёньня Партыя БНФ (галава сп. Вячорка), а таксама, аб’яднаная дэмакратычная апазыцыя у меру ўласнага беларускага таленту да аб’яднаньня “неаб’яднальнага”, чым ёсьць сумоўе розных паліт. кірункаў у Большасьць. Аднак апроч такога паступова-эвалюцыйнага, але ж і прамога, дакладнага, - іншага шляху сапраўды перамяніць абстаноўку на Беларусі (і у любой іншай краіне) пасьля цёмных вякоў пад маскальскай ардой проста не існуе. Ва ўмовах глыбокай гнятучай дыктатуры нейкім (невыспавядальным) чынам павінен быць набыты досьвед ГРАМАДЗЯНСКАЙ супольнасьці ў народзе. Наўспроць савецкіх недавучак ды маральнасных калек намэнклятуры павінны зьявіцца слой – а гэта не мала – сапраўдных інтэлігэнтаў, бескарысьлівых, здольных да выжываньня ў любых умовах: і турмы, і вайны-дыктатуры, і міру-дэмакратыі. На фоне такіх Патрабаваньняў ВЫХАВАНЬНЯ Грамадзяніна давайце параўнаем, што ж сёньня прапаноўваюць пэўныя кандыдаты ў прэзыдэнты, як напрыклад, сп.Пазьняк і сп.Мілінкевіч.

...Такім чынам, паслухаем Палітычны адказ на цякучую сытуацыю на бацькаўшчыне сп. Пазьняка і сп. Мілінкевіча. Як яны зьбіраюцца “выхоўваць грамадзяніна” ды “з простага жыхара рабіць сьвядомага беларуса” і тым мяняць грамадзтва беларускае:

Сп. Пазьняк: “Дэдуктыўная лёгiка падказвае цалкам лягiчны працэс, што, каб перамянiць грамадзтва, дастаткова зьмянiць яго знак. I я пагаджаюся з гэтым.

Дык iдземце ж у Курапаты i прывядзем у парадак усе магiлы, пасадзiм кветкi, паставiм крыжы, пасыпем дарожкi чысьцюткiм пяском i пабудуем там Беларускi Храм, дзе будзе гучэць вечны рэквiем зь мёртвых устаньня тым, якiх забiлi, тым, што маўчалi i вечна маўчаць.

Калi мы гэта зробiм i калi гэта станецца, то мы заўважым ужо iншае грамадзтва, iншыя дачыненьнi i iншы народ. Калi ня зробiм, то ўбачым, што бяз зьмены ў грамадзтве нiчога не пераменiш у запушчаных, згаджаных i зьнявечаных Курапатах -- духоўным люстэрку беларускай нацыi”. (‘Курапаты. 10 год пасьля...’)

Такім чынам, згодна аднаму лідэру (КХП-БНФ), простая “перамена знака” ў грамадзтве ужо дастатковая. Але зважайма, перамена ж тая “знака” азначае вечную і практычна непераадольную перадумову: “Калі” (мы гэта зробім, то...). На палітычнае практыцы гэта выяўляе амаль тую ж марнасьць, што і ў побыце: “Калі б я меў міліён даляраў...” Дазвольце прадпалажыць, гэта: НАЙПЕРШАЯ ГРУНТОЎНАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ ПАМЫЛКА СП.ПАЗЬНЯКА і яго паплечнікаў, якая працякае праз усю іх дзейнасьць і аслабляе ды робіць сытуацыю вакол КХП-БНФ “мёртвай”. Патлумачым:

(Карэспандэнт В.Караткевіч: ) "Зянон Станіслававіч, ...якія асноўныя пункты Вашай унутрыпалітычнай і зьнешнепалітычнай праграмаў?"

(Пазьняк: ) "Мне гаварыць пра мае погляды і пра маю палітычную плятформу няма ніякай неабходнасьці. Гэта стандартны мільён падтрымкі і 20 працэнтаў нянавісьці. І яно ня зьменіцца, так будзе, таму што погляды мае вядомыя, я ня першы год у палітыцы. І ў адрозьненьне ад некаторых, якія шмат дзе езьдзяць і шмат што пішуць, мяне яшчэ памятае і старэйшае пакаленьне, і малодшае. Таму даваць новыя ацэнкі таго, што мае быць, няма ніякага сэнсу. Кожны гэта ведае.”

А ці не за-мала гэта? Пры ўсёй павазе да КХП-БНФ: што “...кожны ведае”, дазвольце папытацца? Што сп. Пазьняк ні ў якім разе і ніколі не выйграе выбары? І тое, кажаце, “ніколі не зьменіцца”..? Дык што мы тады, па-ідэі, робім, дзе “палітыка”, калі яно, жыцьцё “ніколі не зьменіцца”? Дайце тады, калі ласка, пазытыўнае вызначэньне: ЯКІ СЭНС УСЁЙ ВАШАЙ ТАКОЙ ДАЛЕЙШАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ? Ці ёсьць гэта дэмакратычная, эвалюцыйная палітыка, калі яна самімі аўтарамі, яе лідэрамі вырачана на вечную непапулярнасьць, на меншасьць? Разам з тым, сваёй непамяркоўнай агрэсіяй супраць залатой сярэдзінкі нацыянальнай палітыкі, супраць Дэмакратычнай Пазыцыі партыі БНФ, вячоркаўцаў (а сёньня усёй – Аб’яднанай апазыцыі) – ці не працуеце вы такім чынам на ворага, на маскаля, на раскол і разбурэньне 10 міліённай нацыі ды на кансэрвацыю і заключэньне “ў рэзервацыю” таго ‘свайго міліёна з дзесяці..? Шаноўны Зянон Станіслававіч, га..?

У ТОЙ ЧАС ЯК ІНШЫ КАНДЫДАТ У ПРЭЗЫДЭНТЫ БЕЛАРУСІ, сп. Мілінкевіч заяўляе: “Нам патрэбная не крывавая рэвалюцыя, а рэвалюцыя духу. ...Дзеля гэтага патрэбна, ...апэляваць да чалавечай годнасьці суайчыньнікаў”.

Сваімі ідэалягічнымі настаўнікамі ... ён лічыць Вацлава Гаўла, іншых дысыдэнтаў-антыкамуністаў ды польскую “Салідарнасьць”.

Калі-небудзь і да нас прыйдзе час пераменаў”, — кажа Аляксандар Мілінкевіч. (Медыя-інтэрв’ю).

Дык ці не зьяўляецца гэта, хоць і квола-сказанае cп.Мілінкевічам, прадстаўніком і лідэрам аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі – прыкметай пачатку сапраўднага, па-эўрапейску глыбокага, масавага, працэсу эваюцыі на Бацькаўшчыне, аб чым яго пачынальнік, Франьцішак з Полацака проста і бойка казаў у нашы вякі, у вечнасьць: “...Дык шукайце ж!” А, зважаем, - гэта праца душы, галавы, а не рукамі! Гэта менавіта той дэмакратычны, прыгожы грамадзянскі ператрус міжчалавечай багны (‘кантралюй не толькі “што гаворыш”, але, нават, і тое – ШТО і ЯК ты Думаеш’ (паводле Ісуса), той шлях бясконцай па часе сам-арганізацыі, аптымізацыі гаспадаркі і інтэлекту, - калі беларусам удаецца не простымі акцыямі “пад харызматычнага лідэра”, а нават, і мэтадам мысьленьня КОЖНАГА прыватнага беларуса – ўвабраць усё магчымае-лепшае Эўропы, усёй цывілізацыі, нарэшце – усяго гэтага Унівэрсуму (“...змагацца самім, прынародна, аж пакуль прыйдзе наш Збаўца”). Згодна сучаснага клясычнага вызначэньня толькі гэта і ёсьць ПАЛІТЫКА, бо яно накіравана на “глобальнае, лёсавызначальнае” для ўсяго беларускага народу, а не толькі нейкай адной дзесятай часткі, якую трымае сп. Пазьняк.


***


ЧЫТАЮЧЫ ВЫТРЫМКІ (цытаты) СП.ПАЗЬНЯКА


...Прызнаючы правільным прымяненьне бессардэчнай навукі, псыхолёгіі, яе Дэдуктыўнай Лёгікі ў дачыненьні да душы далікатнага суайчыньніка-беларуса, да выпраўленьня цякучага цяжкога стану яго зблытанай барбарамі душы, у той жа час сам сп. Пазьняк адносна да стану беларускага грамадзтва прызнае:

Знакавая зьява характарызуе грамадзтва i вызначае яго. Каб даведацца, што ёсьць грамадзтва ў Беларусi i ў якiм стане яно знаходзiцца, варта зьезьдзiць у Курапаты i паглядзець. Можна не задаваць нiякiх пытаньняў. Разумны ўсё зразумее”. - Цяжка не пагадзіцца.., як з іншым:

Муляж наталяе розум, але засоньвае дух, стварае ілюзію, што нешта ўжо ёсьць. Фальшыўка, падробка дае ўяўленьне – і спрыяе забыцьцю рэальнасьці.

Калі б хто думаў спэцыяльна, што зрабіць, каб прымусіць беларусаў забыцца пра сваю зрабаваную маскоўцамі культуру і пра яе духоўны сэнс, то замест кляйнота стварыў бы дублікат, пустышку, каб улагодзіць і заспакоіць сярэдніх людзей, і тых, хто ня ведае і не разьбіраецца (якіх, на жаль, вельмі шмат)”. (з размовы з А.Шукелойцем):

Толькі відавочнае супрацьмоўе месьціцца ва ўласных жа высновах сп. Пазьняка, у вывадах аб шляхох выпраўленьня становішшча., бо палітычны адказ на сытуацыю двух згаданых лідэраў сама-вызначальны:

адзін бярэцца (працаваць) на агульннацыянальным узроўні (як сяньня – сп. Мілінкевіч),

другі – знаёма (амаль як бальшавікі!) спрашчае сабе задачу да простай “перамены знаку грамадзтва”, праз нейкія казачныя умовы: “КАЛІ мы зробім тое...” (сп. Пазьняк).

Адным словам, - надалей мяркуйма самі, - але эўрапейцу зразумела без лішніх слоў: сёньня нам якраз і патрабуецца сапраўдная маральнасная эвалюцыя (згодна сп. Мілінкевічу), якая нядаўна адбылася ўжо ў тых жа суседзяў-украінцаў. Пасьля “мэталічнага” (ад Атаму) 20-га стагоддзя шырока вядома, што менавіта апэляцыя і зьвяртаньне да годнасьці чалавека (‘малітва’) выхоўвае грамадзянскасьць, а дзеяньні, паводзіны – другасныя, яны ідуць як ВЫНІК, або пацьверджаньне, што грамадзянін ужо адбыўся. І ні ў якім разе не наадварот, не дзеі, ці “дысцыплінарныя акцыі”, як наперш у шырокім сэньсе заклікае сп. Пазьняк, каб зьмяніць наступны азначаны ім жа стан:

Мяне ўразiла таксама маўклiвая пакорнасьць i поўнае неразуменьне таго, што адбываецца, у тых, каго забiвалi камунiсты. Быццам гэта былi ня людзi, а блохi цi мурашкi, быццам гэта быў не народ. "За што?"-- было традыцыйнае пытаньне перад расстрэлам. I нiхто (амаль нiхто) не iмкуўся ўцячы. На што чалавек спадзяваўся, калi пытаў "за што?", бачачы, што прывезьлi яго забiваць? На справядлiваьць? На цуд? На цiтасьць катаў? Бандытаў жа толькi раззадорваюць такiя пытаньнi. Людзi не ўсьведамлялi сутнасьць генацыду i сэнсу расстрэлаў, бо гэта было вышэй iхняга разуменьня. Яны рэагавалi на забойства як маральныя хрысьцiянскiя асобы, выхваныя ў такiх паняцьцях, як "справядлiваьць", "вiна", "грэх", "пакараньне". Яны ўспрымалi большавiкоў як начальства, як уладу i не разумелi, як можна караць невiнаватых”.

Але ізноў жа, - гэта сказана першым не толькі сп. Пазьняком, гэта шырокавядомая – шчэ і да часу Салжаніцына – выснова, што стала аксыёмаю часу Абуджэньня, або Перестройкі... Толькі ж калі нехта нешта і робіць на гэтым сапраўды народна-харызматычным шляху, дык ягоным найвялікшым дасягненьнем на сёньня на Бацькаўшчыне можна лічыць толькі аб’яднаньне дэмакратычнай апазыцыі, якое мае агульннацыянальныя амбіцыі і, галоўнае, - будучае: перспектыву Выхаваньня Грамадзяніна, - ў адрозьненьне ад, папросту, загнаўшага сябе ў вугал палітыка, які адкрыта прызнае тупік, але, бачна – не ўсьведамляе магчымасьці выпраўленьня ўсёй сытуацыі., кажучы, што яго “падтрымлівае адзін чалавек з дзесяці выбяроўцаў” і ...”так будзе заўсёды”:

Страшны вопыт Курапатаў павiнен навучынь кожнага. Народ ня можа быць безабаронным. Людзi павiнны разьбiрацца ў падзеях i адрозьнiваць свайго ад чужога. Калi сьляпыя i глухiя, то могуць перабiць усiх, а тыя -- яшчэ i падзякуюць за забойства: "спасiба парцii". Але галоўнае -- супрацiўляцца, не маўчаць, не жалiцца ворагам, нiчога ў iх не прасiць. Народ, якi змагаецца -- перамагае акупацыю ня сiлай, дык духам, ня зброяй, дык розумам. Беларусы пад бальшавiкамi былi ў большасьцi пазбаўленыя нацыянальнай iдэi. Таму яны ня ў стане былi змагацца. Грамадзтва пiсала даносы на сваiх, займалася самаедзтвам. Задавала пытаньне "за што?". За што? А за тое, што былi беларусамi. Аднак гэта беларусам цяжка было зразумець”. (Курапаты 10 пасьля...)

...Дык дапамажыце ім апомніцца! А Вы, шаноўны сп. Пазьняк, нават проста не нагружаеце сябе задачай дасканалага тлумачэньня сваёй паліт пазыцыі выбяроўцу, маўляў: “...ім і так усё вядома”, хаця самі кажаце: “...я ніколі не надаваў нейкай увагі разьвейваньню, зьнішчэньню ў грамадзкім меркаваньні вобраза пазьняка-фашыста.” ...Вядома ж вядома, Станіслававіч, Вам тое не трэба (?), у Вас пад увагай толькі 1 з 10 беларусаў.

Адназначна, як вынікае з усяго сказанага, нажаль, на сёньняшні дзень у беларуса, які воляю лёсу жыве сярод культурна, ідэолёгічна, маральнасна раз-губленай, ‘недасьпелай’ да дысцыпліны дэмакратыі Зах.Эўропы ды, зь іншага боку, - традыцыйна маральнасна аднабокай, містычнай Усходняй, Расеі, - ёсьць толькі Адзін маральнасны прасьвет, Адзін кандыдат у прэзыдэнты, Адзін шанс на шчасьлівае, сапраўды Эўрапейскае будучае. ...І гэта НЕ сп. Пазьняк. ...І робіць кашчунную памылку сп. Пазьняк, называючы “небясьпечнай зьявай” гэту Адзіную, - што абуджаецца, - сьвядомую Залатую сярэдзінку жыцьця беларуса: “Калі б такія палітыкі (як сп.Мілінкевіч –А.Ш.), скажам, прыйшлі да ўлады, то пагроза зьнішчэньня незалежнасьці Беларусі яшчэ ўзмацнілася б”. (Інтэрв’ю для РС).

Калі сп. Пазьняк зьбіраецца проста і лёгка некалі мяняць знак нашай нацыі зь “мінуса на плюс”, то як такім чынам можна, або ЯК ён прапануе – дабрацца да СУМЛЕНЬНЯ(?): да пакаяньня, да пераполкі нават (- патрабуецца! -) Сну, Падсьвядомасьці народнай, якая натуральна хварэе пасьля бальшавіцкай цемры, што ён адзначае і сам:

...Дарэчы, цiкавая дэталь. У сьвядомасьцi камунiстаў (дакладней, у падсьвядомасьцi) спрацоўваюць нейкiя вiдавыя стэрыатыпы цi мiфалагемы: усё, што супраць камунiзму, адзначаецца iмi як фашызм, а таксама ўсё, што зьвязана з нацыянальна-вызвольным рухам. Чалавек, якi ў СССР размаўляў, скажам, па-эстонску цi па-беларуску -- гэта быў для iх "фашыст" вораг камунiзму i Расеi. Усiх працiўнiкаў i крытыкаў камунiстычнай iмпэрыi i яе iдэялёгii зводзiлi да аднаго паняцьця i аднаго тэрмiну -- "фашыст" альбо "фашызм". Над гэтым спэцыяльна працавала партыйная iдэялягiчная прапаганда. Габрэйскi сыянiзм, беларускае адраджэньне i нават беларускi песенны фальклёр у сьпевах дзяцей -- усё гэта для камунiстаў быў "фашызм".

Бязбожныя камунiсты ў сваёй фiлясофii, мастацтве, iдэалёгii i асаблiва ў выхаваўчай сыстэме ўнiкалi развагаў i нават тэматыкi сьмерцi. Канцэнтрацыя ўвагi на сьмерцi лiчылася ўпаднiцтвам, пэсымiзмам, ледзь не антысавецкiмi поглядамi. I гэта ня гледзячы на тое, што сьмерць iснуе, i кожны памрэ. Развагi аб сьмерцi прыводзяць да развагаў пра вечнасьць. Думаньне пра вечнасьць прыводзiць да Бога. Таму бальшавiкi, што любiлi забiваць, не любiлi разважаньняў пра сьмерць. Асэнсаваньне сьмерцi разбурае матэрыялiстычную сьвядомасьць. (Курапаты. 10 пасьля...)

...А тут у наступным гучыць яго сам-ацэнка, вызначаецца ўласная палітычная “вагавая катэгорыя”, самапачуваньне і, разам, як будзе патлумачана ніжэй, - ДРУГАЯ ПАМЫЛКА ПАЗЬНЯКА: эго-цэнтраванае (а не аб’ектыўнае) разуменьне усяго палічнага працэсу, які адбываецца на Беларусі. Гэта выснова аб Другой памылцы вынікае з таго, што ўвесь пачатак шлях працэсу нацыянальнага абуджэньня сп. Пазьняк, як бачна, прыпісвае выключна (ні больш ні менш!) – сабе асабіста, свайму адкрыцьцю Курапатаў:

... Артыкул "Курапаты -- дарога сьмерцi" быў напiсаны i ўдакладнены зь Яўгенам Шмыгалёвым за два днi, i тут жа аднесены ў рэдакцыю "Лiтаратуры i мастацтва". ...

Рэакцыя на артыкул была такой, якой я i спадзяваўся. Крытычны настрой супраць КПСС быў тады на ўздыме -- i балота завагалася, завухкала i заёхкала. Дзе-нiдзе газэта зачытвалi да дзiрак. Iнфармацыя ўразiла шмат каго. Але найбольшае ўражаньне i пераацэнкi яна выклiкала сярод iнтэлiгенцыi, моладзi, рабочых i тых, хто пацярпеў ад камунiстаў.

Кiруючыя камунiсты былi крыху разгубленыя i рэагавалi даволi вяла. Большасьць зь iх прыйшлi ў кiраўнiцтва партыi ў 60-х -- 80-х гадах i ня мелi непасрэднага дачыненьня да забойстваў.

Затое азьвярэлi розныя маразматыкi пад агульнай назвай "ветэраны”...

Да часу адкрыцьця Курапатаў яны аслаблi, пайшлi на заслужаны адпачынак...

Скончылiся архэалягiчныя дасьледваньнi Курапатаў, а праз нейкi час i сьледзтва. Камунiсты загналi сябе ў глыбокi кут. Дзяржаўная камiсiя, якую яны стварылi, нiчога не хацела прызнаваць i не прымала рашэньняў.

У гэты час iнфармацыя пра Курапаты пайшла за мяжу. Пачаўся наплыў журналiстаў i здымачных групаў з усяго сьвету. ...Я разумеў, што чым больш людзей будзе ведаць праўду, тым менш мечца застанецца для хлусьцнi.

...У гэты час, спачатку эстонцы, а потым латышы стварылi народныя франты i пачалi змаганьне за незалежнасьць. Гэта Быў такi радасны час, што здавалася -- вырастаюць крыльлi. (- так абуджаюцца харызматычныя пачуцьці чалавека; так нараджаўся сёньняшні Пазьняк. –А.Ш.)

Адчувалася, што надыходзiць канец камунiзму, канец праклятай iмпэрыi зла. У канцы жнiўня 1988 года група людзей, куды акрамя мяне ўваходзiлi Мiхась Дубянецкi, Алег Белавусаў, Алесь Лукашук i яшчэ некалькi чалавек, пачала рэгулярна зьбiрацца i працаваць над статутам новай грамадзкай арганiзацыi, пасьвечанай змаганьню за гiстарычную праўду па выяўленьнi сталiнскiх злачынстваў супраць народа. Рабочая назва арганiзацыi была "Камiтэт-58". Меўся на ўвазе 58-мы артыкул Крымiнальнага кодэксу СССР, па якiм арыштоўвалi i каралi ворагаў Народа.

Устаноўчая канфэрэнцыя адбылася 19 кастрычнiка 1988 года ў Менску Ў Чырвоным касьцёле Сымона i Алены, у якiм тады разьмяшчаўся Дом кiно.

...Але самае цiкавае здарылася ў канцы, дзеля чаго i зьбiралася гэтая канфэрэнцыя па стварэньнi "Мартыралёгу". Было прапанавана стварыць тут Арганiзацыйны камiтэт Беларускага Народнага Фронту.

...Пра стварэньне Фронта тады ў Беларусi паўсюдна гаварылi i крэчалi розныя маргiналы, перабудовачныя "казнадзеi" i проста акунтурныя правакатары (намёк на цяперашніх “вячоркаўцаў”? –А.Ш.) Стварыць звычайным спосабам прадстаўнiчы i варты даверу Аргкамiтэт Фронту ў такiх умовах было немагчыма. Таму i рашылi выкарыстаць "Камiтэт-58" i арганiзацыю "Мартыралёгу".

...Сп. Пазьняк чамусьці нідзе не ўспамінае тых тагачасных актывістаў, як Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, А.Марачкін.., якія пазьней сьвядома ўзначаліі нацыянал-дэмакратычны кірунак БНФ.


АБ СЬВЯТКАВАНЬНІ ДЗЕСЯЦІТЫСЯЧНЫХ ДЗЯДОЎ У 1988


Сп. Пазьняк “...Праз тыдзень (пасьля згаданай Устаночай Канферэнцыі –А.Ш.) разгарнулiся падзеi больш сур'ёзныя. За сваю някемлiвасьць, правадлы i паражэньнi, камунiсты рашылi адпомсьцiць. Iм захацелася, як сказаў тады Яфрэм Сакалоў "даць, каб ня ўсталi".

Штаб апэрацыi ўзначалiў тадышнi сакратар ЦК КПБ па iдэалёгi Валеры Пячэньнiкаў. Плян быў просты: 30 кастрычнiка, у час першага масавага адзначэньня "Дзядоў", якое зьбiралiся равесьцi прыхiльнiкi Народнага Фронту, сiлы камунiстычнага парадку намеравалiся справакаваць бойк. Потым павiнны былi ўмяшацца ўнутраныя войскi i "пусьцiцi кроў"-- пабiць людзей. Адказнасць за правакацыю i за ахвяры звалiлi б на беларускiх "нацыянал-фашыстаў", якiя арганiзавалi Народны Фронт. Пасьля гэтага камунiсты меркавалi разграмiць усё, што можна i галоўнае -- спадзявалiся атрымаць пахвалу з Масквы, а магчыма, таксама пасады i ўзнагароды.

... Каля Усходнiх магiлак сабралася прыблiзна дзесяць тысячаў чалавек.”

Зазначым ад аўтара (–А.Ш.), што ў папярэднія да 1988-га колькасьць прыйшоўшых паступова ўзрастала: напрыклад у недзе 1985-м на дзядах на Ўсходніх могілках было каля 30 чалавек, у 1986 – 100 чалавек, 1987 – 250 чалавек... Прагрэсыя росту да 10 000 чалавек у 1988 – натуральная, згодна аб’ектыўнай тагачаснай абстаноўкі, а не нейкай выключнай дзейнасьці аднаго чалавека., хаця дзейнасьць адкрывальнікаў Курапатаў (аўтараў артыкула – Пазьняка і Шмыгалёва) была відавочна вельмі дарэчнай, лёгічнай ды спрыяльнай...

Арганiзаванасьць i кiруемасьць вялiкай масы людзей тады мяне вельмi зьдзiвiла. Я сам бачыў, як хлопцы гадоў па 16-17 хапалi камянi, каб кiдаць у салдат, а iншыя, такiя ж, як яны, падбягалi да iх i казалi. "Выкiдайце, загадана не кiдаць, правакацыя!"

...А гэта наступнае аўтар –А.Ш., мае маральнае права і можа і сам незалежна пракамэнтаваць, бо быў там:

(Пазьняк:) “Правакацыя правалiлася, прытым -- з трэскам. Камунiсты вывелi макутную ўзброеную сiлу i нябачаную раней тэхнiку супраць мiрных жыхароў, якiя ў большасьцi сем'ямi, разам з жонкамi i дзецьмi, трымаючы ў руках белыя кветкi, iшлi на могiлкi, каб ушанаваць памяць памерлых. Тупая дэманстрацыя сiлы, варожасьцi i агрэсiўнасьцi выклiкала ў гэтых людзей найперш надаўменьне i зьдзiўленьне, а потым -- абурэньне. Не дапамагла потым камунiстам нiякая прапаганда.”

– На самай справе, усё вагалася на маральнай хвалі Невядомасьці, ...той, цяпер шырока знаёмай усяму сьвету, перад-дэмакратычнай Няпэўнасьці, якую пакуль бэсьціць на Бацькаўшчыне прапагандай як лукавая вертыкаль, так несправядлівай нянавісьцю да дэмакратаў і сам сп.Пазьняк. А між тым, цяпер дакладна вядома, - менавіта на гэтым тонкім энтузыязме грамадзкай волявыявы, (які, калі не спужаны, то ў той момант захоплівае сабой увагу абодвух бакоў, аб’ядноўваючы напавек, - і паліцыю (міліцыю), і народныя масы,) - і адбыліся ужо вядомыя Каляровыя Рэвалюцыі. Менавіта на гэтым радасным пачуцьці свабоды, дадаўшы свой колер у вянок вясёлкі колераў, - абавязкова адбудзецца і Васільковая, Беларуская бяскроўная рэвалюцыя пад кіраўніцтвам таго кірунку з дэмакратычнай пазыцыі, хто першы ўсё ж зловіць назад той момант праўды (мамэнтум) і дасьць волю ‘зьнешняму’, народнаму натхненьню...

  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconТрадыцыяналісцкі пагляд на традыцыю
Некультурны пагляд на культуру — гэта пагляд бостваў, якія адныя й маглі б уважацца за культуролягаў par excellence, калі ім, канечне,...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф icon15 гадоў таму Бел-чырвона-белы сьцяг І "Пагоня" сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Сёньня ў нашым эфіру гучаць успаміны кіраўніка фракцыі бнф у Вярхоўным савеце 12-га
Бел-чырвона-белы сьцяг І “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Сёньня ў нашым эфіру гучаць успаміны кіраўніка фракцыі бнф у Вярхоўным...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconБеларускую дэлегацыю ў Хэльсінкі ачольвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 годзе як аўтар фільму
Фільм, у якім аўтар апаганьваў нацыянальны беларускі сьцяг І герб, а таксама абразьліва выказваўся ў бок тагачаснага лідэра бнф зянона...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconЮрась Беленькі. Эканаміст. Намесьнік старшыні кхп бнф
Па разьмеркаваньні 2 гады працаваў кантралёрам-рэвізорам кру ў Магілёўскай вобласьці. Потым 2 гады служыў "начфінам" у войску, старшы...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconМін’юст папярэдзіў кхп-бнф
Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Падставай для папярэджаньня стаў ліст,...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconНа сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995
Бнф зянона Пазьняка І прадстаўнікоў дэмакратычнай інтэлігенцыі, тройчы паказалі па тэлебачаньню напярэдадні рэфэрэндуму. Фільм адыграў...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconСябры аргкамітэту па стварэньню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі калядную вечарыну на сядзібе партыі бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі
Бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій. Пасьля прамоў адбылася прэзэнтацыя новага дыску з хрысьціянскай...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconСёньня гарадзкія ўлады Менску пачалі сьвяткаваньне дня горада. А на сядзібе бнф у Менску адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, у
Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году...

Дэмакратычны пагляд на меркаваньне сп. Пазьняка, а таксама, на некаторыя вызначальныя дакумэнты кхп-бнф iconУ менску выйшаў першы выпуск збору навуковых працаў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледчыя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка