План работы




НазваПлан работы
старонка1/8
Дата канвертавання09.11.2012
Памер1.16 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8


ПЛАН РАБОТЫ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

РУДНЯНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА МАЗЫРСКАГА РАЁНА”

на 2010/2011 навучальны год

ЗМЕСТ ГАДАВОГА ПЛАНА ШКОЛЫ


Раздзел I: Педагагічны аналіз вынікаў 2009/2010 навучальнага года; задачы на 2010/2011 навучальны год


Раздзел II: Арганізацыя дзейнасці школы, накіраваная на атрыманне бясплатнай агульнай адукацыі


Раздзел III: Работа з педагагічнымі кадрамі, павышэнне кваліфікацыі, атэстацыя


Раздзел IV: Дзейнасць педкалектыву, накіраваная на паляпшэнне адукацыйнага працэсу


Раздзел V: Выхаваўчая і ідэалагічная работа


Раздзел VI: Кіраванне школай. Работа з бацькамі. Адміністрацыйныя нарады


Раздел VII: Сістэма ўнутрышкольнага кантролю


Раздзел VIII: Умацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы. Сродкі школы


Раздел IX: Дадаткі да гадовога плана

ПРАБЛЕМА:

зніжэнне паказчыкаў якасці ведаў і творчай актыўнасці вучняў школы


МЭТА:

эфектыўная арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе, накіраваная на павышэнне якасці ведаў , творчай актыўнасці вучняў


ЗАДАЧЫ:


  • павысіць адукаванасць і творчую актыўнасць вучняў праз урочную і пазакласную дзейнасць, выкарыстоўваючы сучасныя адукацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі;




  • выхаваць рознабакова развітую, маральна сталую, творчую асобу грамадзяніна, патрыёта, прафесіянала-работаўніка, сем'яніна;




  • удасканаліць прадметную прастору школы па павышэнню якасці падрыхтоўкі вучняў да выніковай атэстацыі.



Раздзел 1. Педагагічны аналіз вынікаў работы школы за 2009/2010 навучальны год, задачы на 2010/2011 навучальны год


Пры арганізацыі адукацыйнага працэса на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі школа кіравалася наступнымі нарматыўна-прававымі дакументамі: дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Дзейнасць калектыва педагогаў школы ў 2009/2010 навучальным годзе была накіравана на стварэнне ўмоў для эфектыўнай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэса ў школе, на павышэнне якасці ведаў, творчай актыўнасці вучняў.

Для рашэння галоўнай задачы, закладзенай у плане работы ДУА “Руднянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Мазырскага раёна”, у школе былі створаны ўмовы:

  • складзены вучэбны план, які дазваляе залажыць фундамент ведаў па асноўных дысцыплінах, забяспечыць узровень, які адпавядае стандарту адукацыі;

  • усе метадычныя аб’яднанні мелі дакладныя планы работы;

  • аператыўнасць УШК – адна з умоў эфектыўнасці работы ДУА “Руднянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Мазырскага раёна”;

  • работа па забеспячэнні захаванасці здароўя і здаровага ладу жыцця;

  • работа па рашэнні галоўнай задачы школы насіла навукова-метадычны характар і была пабудавана на дыягнастычнай аснове.

Дыягностыка асаблівасцей вучнёўскага і настаўніцкага калектываў мела наступныя кірункі:

  • дынаміка ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў;

  • дынаміка пазнаваўчай актыўнасці вучняў.

Па дадзеных дыягностыкі стабільны рост паказчыкаў прафесійнай дзейнасці настаўнікаў па пазіцыях:

  • валоданне зместам вучэбных праграм, навыкам падыходаў у вывучэнні прадметаў;

  • веданне методык і метадаў работы.

Нязначнай з’яўляецца дынаміка па пазіцыях:

  • веды ў галіне педагагічных тэхналогій;

  • прагназаванне развіцця вучняў;

  • улік індывідуальных асаблівасцяў вучняў.

Пастаўленыя задачы былі выкананы ў поўным аб’ёме. Спланаваная дзейнасць школы дазволіла павысіць прафесійны ўзровень педагогаў. А іменна:

  • арганізацыя практычных заняткаў і серыі індывідуальных кансультацый па адпрацоўцы разнастайных методык, самадыягностыкі, самааналізу, карэкцыі дзейнасці настаўніка;

  • арганізацыя семінараў па арганізацыі вучэбных заняткаў з выкарыстаннем методыкі праблемнага навучання, з выкарыстаннем калектыўных і групавых форм работы, з улікам ступеняў навучання, вучэбных дысцыплін, вопыту работы і прафесійных цяжкасцей.

Усё гэта дазволіла кожнаму настаўніку вызначыць уласную траекторыю развіцця па ўдасканаленні педагагічнага майстэрства. Аналіз уласнай дзейнасці забяспечыў станоўчую дынаміку вынікаў навучання вучняў і садзейнічаў своечасоваму выяўленню прычынна-выніковых сувязяў асобных педагагічных з’яў.

Работа метадычнага савета (МС) была вызначана мэтай: выяўленне выніковай дзейнасці МС у рашэнні пастаўленых задач. На працягу навучальнага года МС работаваў над павышэннем прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка. На паседжаннях МС былі заслуханы справаздачы ўсіх кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў аб работы і праблемах школы, вызначана эфектыўнасць іх работы. Лепшымі кіраўнікамі МА былі прызнаны: Тарасенка В.М.,, Цык Н.А., Кошаль І.Р., Раманава Т.Л.. На паседжаннях МС разглядаліся праблемы развіцця вучняў з улікам іх узроставых, фізіялагічных, псіхалагічных, інтэлектуальных магчымасцей. У працэсе работы МС вырашаліся пытанні аб маніторынгу ведаў вучняў, падрыхтоўка да выніковай атэстацыі, здороўезберагаючыя тэхналогіі і іх прымяненне. План работы метадычнага савета школы быў выкананы.

На працягу трох гадоў назіраецца рост паступленняў вучняў у сярэднія спецыяльныя прафесійныя ўстановы. Гэта гаворыць аб тым, што вядзецца мэтанакіраваная прафарыентацыйная работа па авалодванні вучнямі рабочымі спецыяльнасцямі. Павялічыўся працэнт паступленняў вучняў ў ВНУ.

У 2009/2010 навучальным годзе вялася вялікая работа па забеспячэнні вучняў адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі. Былі вызначаны задачы, асноўныя кірункі дзейнасці педагагічнага калектыва на аснове праведзенага аналізу паступлення выпускнікоў у ВНУ, ССНУ, рэзультатаў цэнтралізаванага тэсціравання 2009 года. Быў сфарміраваны банк дадзеных аб прафесійных намерах выпускнікоў, іх паступленне ў ВНУ, ССНУ.

Эфектыўна праведзена работа класнымі кіраўнікамі 9, 11’ класаў Віслаух Т.У., Тарасенкам В.М. У выніку 34% вучняў паступілі ў ССНУ, 16% - ВНУ. Разам з тым, аналізуючы паступленні вучняў 9 класа, можна зрабіць вывад, што лепшыя вучні 9 класа вырашылі працягнуць адукацыю ў ССНУ, таму педагогу-псіхолагу школы неабходна фарміраваць аб’ектыўную самаацэнку вучняў, упэўненасць ва ўласных сілах з тым, каб вучні, матываваныя на вучобу, працягвалі навучанне ў школе.

На працягу навучальнага года вучні 11’ класа прымалі ўдзел у рэпетыцыйным тэставанні, назіралася станоўчая дынаміка рэзультатаў у рэпетыцыйным тэставанні з 16 балаў да 28 балаў. Для вучняў 11’ класа было арганізавана наведванне міжшкольнага факультатыва па беларускай мове і матэматыцы, арганізавана паўтарэнне школьнага курса матэматыкі, беларускай мовы. Вучні здавалі тэставанне па беларускай і рускай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, нямецкай мове. Сярэдні бал павялічыўся па рускай мове з 22 да 32, матэматыцы з 10,7 да 14.

Па астатніх вучэбных прадметах адбылося зніжэнне: беларуская мова з 39 да 19, хімія з 21 да 16, нямецкая мова з 52 да 18, фізіка - 12 балаў.

Аналізуючы рэзультаты, складана зрабіць вывад аб неэфектыўнай рабоце настаўнікаў беларускай мовы, матэматыкі, фізікі, хіміі, нямецкай мовы па падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэставання.

Аналіз рэзультатаў цэнтралізаванага тэставання выявіў рад значных недахопаў у падрыхтоўцы тэстуемых:

  • на стадыі переходу ад арыфметычных спосабаў рашэння да алгебраічных трацяцца, а не развіваюцца і пашыраюцца ўжо набытыя веды і навыкі;

  • у многіх тэстуемых адсутнічаюць ці недастаткова сфарміраваны навыкі папярэдняга аналізу, мэтай якога з’яўляецца адэкватнасць разумення тэста;

  • на недастатковым узроўні сфарміраваны ў тэстуемых уменні работаваць з матэматычнымі мадэлямі, пераўтвараць іх;

  • пераважная большасць выпускнікоў работуе толькі з часткай А тэстаў па хіміі і фізіцы, дзе адказ можна адгадаць.

Таму сёння ўстае задача - сур’ёзна прааналізаваць падрыхтоўку вучняў на ўроках фізікі, матэматыкі, хіміі, нямецкай і беларускай моў.

У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі ажыццяўлялася работа з адоранымі дзецьмі. На працягу некалькіх гадоў настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Шаставец Н.П., Зуеў С.В., ажыццяўлялі сістэмную падрыхтоўку вучняў да алімпіяд, але ў гэтым навучальным годзе адсутнічаў рэзультат па гісторыі. Настаўнікамі-прадметнікамі былі складзены і рэалізаваны індывідуальныя планы работы з вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд. Гэтыя планы складзены з улікам асаблівасцей вучняў, маюць гібкую структуру, дапаўняюцца, карэкціруюцца. Настаўнікамі-прадметнікамі быў праведзены аналіз алімпіядных заданняў, па асобных прадметах праведзены практычныя работы.

У 2009/2010 навучальным годзе 2 вучні 9,10 класаў (Кудзін В., Дуброўскі Дз.) атрымалі дыпломы III ступені, настаўнікі Пятрычыц М.М., Зуеў С.В.. Вучаніца 5 класа Зайцава С. атрымала дыплом II ступени па беларускай мове, настаўнік Сарачук Л.У.. Палепшылася рэзультатыўнасць падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд па матэматыцы, геаграфіі, беларускай мове ў параўнанні з 2008/2009 навучальным годам, дзе мы мелі 2 дыпломы .Знізіліся рэзультаты па біялогіі, фізіцы, гісторыі, рускай і нямецкай мовах. Настаўнікам-прадметнікам неабходна змяніць змест алімпіядных заданяў, максімальна наблізіўшы іх да заданняў раённага і рэспубліканскага ўзроўняў. Таму ў гэтым навучальным годзе неабходна больш актыўна выявіць інтарэсы, схільнасці і здольнасці вучняў, стварыць умовы для развіцця асобы кожнага дзіцяці. У гэтым навучальным годзе вучні школы прымалі ўдзел у міжнародных прадметных конкурсах, вучні 8 класа атрымалі 2 дыпломы па рускай мове і фізіцы.

Рашаючы одну з задач, якія стаяць перад школой, на працягу 2009/2010 навучальнага года пастаянна праводзіцца дыягностыка якасці навучання вучняў, праводзіліся спецыяльныя маніторынгі, кантрольныя зрэзы. Якасць навучання склала 69%, ступень навучанасці вучняў 67%, вучняў, якія займаюцца на нізкім узроўні, няма. У 2010/2011 навучальным годзе неабходна паставіць перад педагагічным калектывам задачу па арганізацыі сур’ёзнай работы з вучнямі, матываванымі на вучобу, але якія маюць па 1,2 адзнакі з розных узроўняў. Узровень паспяховасці вучня ў многім вызначаецца падрыхтоўкай, якую ён атрымаў у школе I ступені агульнай сярэдняй адукацыі . Якасць ведаў у 3, 4 класах склала 79,78% і 76,92%, разам з тым па беларускай мове, рускай мове, нямецкай мове складае 58,8%, 53,85%. Якасць навучання па гэтых прадметах не задавальняе, таму неабходна прааналізаваць яе рэзультаты, параўнаць з вынікамі мінулага года, разгледзець іх дынаміку, выявіць суб’ектыўныя і аб’ектыўныя прычыны, якія аказваюць уплыў на рэзультат. Перад настаўнікамі пачатковай школы неабходна паставіць сур’ёзную задачу – глыбокі аналіз сваёй педагагічнай дзейнасці і змена яе тактыкі.

Пры правядзенні выніковай атэстацыі выпускнікоў, экзамены дазваляюць зрабіць аб’ектыўны аналіз якасці навучання на II і III ступенях. У дынаміцы якасныя паказчыкі выніковай атэстацыі вучняў 9,11’ класаў па матэматыцы, беларускай мове, рускай мове, гісторыі Беларусі. Падводзячы вынікі атэстацыі выпускнікоў можна сказаць, што ўсе вучні 11класа атэставаны. Гэта вынік эфектыўнага правядзення факультатыўных заняткаў, прадметных кансультацый, назіраецца значнае павелічэнне паказчыка ўдзелу вучняў у факультатыўных занятках. Гэта забяспечваецца тым, што змяніліся матывы выбару вучнямі накірунку факультатыўных заняткаў. Дадзены выбар дае вучням магчымасць больш глыбока вывучыць вучэбныя прадметы, якія патрэбны пры паступленні ў ССНУ і ВНУ.


Зыходзячы з вынікаў работы школы, кіруючыся нарматыўнымі прававымі актамі, інструктыўна-метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, калектыў школы акрэсліў наступныя задачы на 2010/2011 навучальны год:


1.Павышэнне якасці правядзення вучэбных заняткаў на аснове ўкаранення новых інфармацыйных тэхналогій.

2.Арганізацыя ўзаемадзеяння з іншымі навучальнымі ўстановамі, навукова-даследчымі ўстановамі з мэтай абмену вопытам і перадавымі тэхналогіямі ў галіне адукацыі.

3. Вызначэнне шляхоў і спосабаў удасканалення і абнаўлення выхаваўчай работы з вучнямі. Актывізацыя фізкультурна-аздараўленчай і ідэалагічнай работы з вучнямі.

4.Удасканаленне работы з адароннымі дзецьмі. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.


Аналіз ідэалагічнай і выхаваўчай работы за 2009/2010 навучальны год


Асноўная мэта выхавання вучняў у 2009/2010 навучальным годзе была накіравана на фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы, станаўленне грамадзяніна, патрыёта, прафесіянала-работаўніка, сем'яніна. Дасягненне мэты выхавання меркавалася праз рашэнне асноўных задач, пастаўленых перад школай у новым навучальным годзе:

- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- падрыхтоўка да самастойнага жыцця і работы;

- фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

- авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

- фарміраванне культуры сямейных адносін;

- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці.

З мэтай рэалізацыі асноўных мэт і задач, пастаўленых перад школай у 2009/2010 навучальным годзе, былі зацверджаны рэгіянальныя комплексна-мэтавыя праграмы : "Ўдасканаленне ідэалагічнай работы ў школе", "Я- грамадзянін", " Мая сям'я", "Здароўе", "Чалавек і экалогія", "Падлетак".

Прыярытэтнымі кірункамі ідэалагічнай работы ў школе былі:

1. Арганізацыйна-кіраўнічая работа. Работа з кадрамі, якая ўключае ў сябе:

- работу школьных Саветаў ідэйна-выхаваўчай і інфармацыйна-ідэалагічнай работы;

- інфармацыйна -асветніцкую работу (лекторыі, тэматычныя заняткі, спецкурсы па тэмах: "Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы", "Мая Айчына", "Дзяржаўная сімволіка РБ", "ЗЛЖ" і г.д.);

- работу інфармацыйнай групы школы (вучні, педагогі);

- узаемадзеянне інфармацыйнай групы школы з інфармацыйнымі групамі прадпрыемстваў, змешчаных на тэрыторыі Міхалкаўскага с/С;

- забеспячэнне ва ўсталяваныя тэрміны рэалізацыі праграм: "Я- грамадзянін", "Праграма занятасці ў вольны ад вучобы час", "Мая сям'я", "Здароўе", "Чалавек і экалогія" і г.д.

2. Удасканаленне ідэалагічнай работы з вучнямі:

- актывізацыя работы гурткоў, клубаў, спартыўных секцый у вячэрні час і выхадныя дні;

- пашырэнне сеткі клубаў і гурткоў грамадзянска-патрыятычнай і ідэалагічнай накіраванасці (клуб "Спадчына");

- стварэнне інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з ліку вучняў;

- правядзенне дыспутаў, круглых сталоў, конкурсаў, інтэлектуальных турніраў на лепшыя веды гісторыі РБ, гісторыі дзяржаўнай сімволікі РБ;

- правядзенне адзіных інфармацыйных і выхаваўчых гадзін;

- удзел у правядзенні штогадовых акцый: "Мы - ветэранам", "Я - грамадзянін", "У будучыню - з дабрынёй у сэрцы", " Помнік", " Мы за здаровы лад жыцця";

- работа цімураўскіх і добраахвотніцкіх атрадаў.

3. Удасканаленне ідэалагічнай работы з бацькамі :

- стварэнне сямейных клубаў;

- арганізацыя лекторыяў па ідэалагічнай і прававой тэматыцы;

- актывізацыя ўдзелу бацькоў у шостым дні тыдня, клубах, рабоце спартыўнай залы.

Ідэалогія ў сістэме выхавання рэалізуецца ў кантэксце ідэалогіі беларускай дзяржавы, дзе асобае месца займаюць дзяржаўны суверэнітэт, нацыянальная бяспека, сацыяльная справядлівасць.

Паслядоўнае азнаямленне вучняў з асновамі навуковых ведаў, перш за ўсё, з прадметамі сацыяльна-гуманістычнага блока, з'яўляецца перадумовай прысваення імі агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, фарміраванне перакананняў, валявых якасцяў, нормаў паводзін і дзейнасці, вызначаных ідэалогіяй беларускай дзяржавы.

Асноўнымі мэтамі ў рэалізацыі плану ідэалагічнай работы ў школе з'яўляліся: фарміраванне самасвядомасці вучняў і прыняцце імі асноў дзяржаўнай ідэалогіі, нацыянальнай ідэі, фарміраванні светапогляду, поглядаў, установак аб мэтах развіцця беларускай дзяржавы. У сувязі з гэтым былі запланаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:

- адзіныя інфармацыйныя гадзіны;

- семінары, круглыя сталы, нарады з педагогамі і бацькамі па тэмах: "Выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці ў школьнікаў", "Узаемадзеянне педагогаў, бацькоў, грамадскіх арганізацый па забеспячэнні ўмоў для эфектыўнай работы ў школе", "Канцэптуальныя асновы рэгіянальнай праграмы "Я - грамадзянін", "Законнасць і выкананне праў дзіцяці", традыцыі, інавацыі, формы і метады ў сістэме ідэалагічнай і выхаваўчай работы, прафілактыка правапарушэнняў сярод падлеткаў і інш. ;

Праводзіліся мерапрыемствы з вучнямі:

- адкрыты ўрок "Была вайна народная", круглы стол "Дзіцячыя і грамадскія арганізацыі", удзел у акцыях "Ветэраны жывуць побач", "У будучыню з дабрынёй у сэрцы", "Літасць", "Мы гэтай памяці верныя", "Помнік"; дыспуты, круглыя сталы, лекторыі на тэму: "Мы памятаем цябе, Кастрычнік!", "Твае правы - мае правы", "Палітычная і прававая культура", "Прававое выхаванне як важнае звяно прафілактыкі правапарушэнняў", "Здаровы лад жыцця дзяцей - клопат дзяржавы", "Мы - грамадзяне РБ" і г.д.

У рамках рэалізацыі праграмы "Моладзь Беларусі" нароўні з арганізацыяй ідэалагічнай работы прадугледжана і рашэнне такіх задач, як выхаванне ў падрастаючага пакалення грамадзянска-патрыятычных і ідэйна-маральных якасцяў, фарміраванне ў іх прававой і палітычнай культуры, матывацыі да ўсвядомленага, адказнага і актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, развіццё пазітыўных юнацкіх ініцыятыў, фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Адным з прыярытэтных кірункаў выхаваўчай работы ў школе ў 2009 - 2010 годзе па-ранейшаму заставалася грамадзянска-патрыятычнае і ідэйна-маральнае выхаванне вучняў.

У сувязі з гэтым, усе мерапрыемствы, якія праводзіліся ў школе, былі накіраваны на выхаванне грамадзяніна, што жыве ў прававой дзяржаве, які павінен валодаць вызначанымі ведамі (прававымі, паліталагічнымі, эканамічнымі), уменнем крытычна думаць, аналізаваць, каштоўнаснымі арыентацыямі (годнасцю, павагай праў чалавека), валодаць навыкамі здаровага ладу жыцця, а таксама жаданнем удзельнічаць у грамадска-карыснай дзейнасці.

Актыўны ўдзел вучні школы прынялі ў рэспубліканскай акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", у конкурсе , прысвечаным 65-годдзю Вялікай Пабеды (кіраўнік праекта Шаставец Н.П.). Штогод праводзяцца адкрытыя ўрокі, прысвечаныя Тыдню беларускай пісьменнасці, працягваецца ўдзел дзяцей у акцыі "Мы - спадчыннікі Перамогі", падчас якой дзеці сустракаюцца з ветэранамі работы, мясцовымі жыхарамі - удзельнікамі аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі, вывучаюць гісторыю прадпрыемстваў пасляваеннага часу і г.д.

Адным з галоўных накірункаў патрыятычнага выхавання вучняў у школе з'яўляецца аказанне шэфскай дапамогі ветэранам вайны і работы, адзінокім і састарэлым людзям.

Важнымі і прыярытэтнымі накірункамі выхаваўчай работы з'яўляюцца выхаванне экалагічнай культуры вучняў і фарміраванне здаровага ладу жыцця.

У сувязі з гэтым былі запланаваны мерапрыемствы па дадзеных накірунках работы:

1. Тыдзень Здароўя, які ўключаў у сябе цыкл гутарак, лекторыяў на тэмы: "У здаровым целе- здаровы дух", "Маё здароўе ў маіх руках", конкурс малюнкаў і плакатаў "Мы - за здаровы лад жыцця", сустрэча са спецыялістамі аховы здароўя;

2. Дні здароўя, спартландыі, фізкультхвілінкі, фіззарадкі і г.д.;

3. У экалагічным кірунку былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

- тыдзень экалагічных акцый;

- працоўны дэсант па акультурванні школьнай тэрыторыі;

- аперацыя па азеляненні класных кабінетаў;

- працоўная экалагічная акцыя "Лесу -наш клопат";

- аперацыі "Кармушка" і " Захаваем птушак";

- тэматычныя экалагічныя мерапрыемствы: "Восеньскі баль", "У госці да дзядка - лесавічка ", конкурс газет і плакатаў "Экалагічны калейдаскоп", і г.д.

-удзел у экалагічным фестывалі "Вясёлка над хатай" (3 месца );

- раённым і абласным конкурсах ЮІР (1 месца).

Галоўным аспектам выхавання вучняў у школе з'яўляецца і сістэматычная работа па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін падлеткаў. Тэндэнцыі да павелічэння правапарушэнняў на працягу 3-ох гадоў не назіраецца. На ўліку ІСН, УШК не стаіць ніводны вучань школы. Пры гэтым істотным фактарам эфектыўнасці работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод вучняў з'яўлялася арганізацыя іх вольнага часу. У сувязі з гэтым былі створаны і работавалі спартыўныя секцыі, клубы, гурткі ў выхадныя дні і вячэрні час. Функцыянавала 10 гурткоў, 7 клубаў, 3 спартыўныя секцыі.

У мінулым навучальным годзе было ахоплена спартыўна - аздараўленчай работай-65.9 %, гурткамі і клубамі-85.6 % вучняў.

Членамі дзіцячых грамадскіх арганізацый з’яўляецца 81% вучняў: членаў ГА "БРПА"-136 %, ГА "БРСМ"-53 %.

Выніковасць выхаваўчай работы ў школе шмат у чым вызначаецца характарам узаемадзеяння сям'і і школы. Таму вялікая ўвага надаецца ўзаемадзеянню з бацькамі, далучэнню іх да сацыяльна-значымай дзейнасці разам з дзецьмі, удзел іх у розных мерапрыемствах, асабліва ў шосты дзень тыдня. У школе быў створаны і функцыяніруе сямейны клуб "Сем Я".

Работу па павышэнні псіхалагічнай культуры як вучняў, так і педагогаў і бацькоў ажыццяўляе СППС школы. Спецыялістамі СППС аказваецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная дапамога сем'ям, вучням, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), пражываюць у сем'ях з неспрыяльным выхаваўчым фонам.

На канец года ў банку дадзеных СНС знаходзіцца 2 сям'і, у якіх выхоўваецца 8 непаўналетніх дзяцей.

Узровень выхаванасці вучняў складае 89.6%, што гаворыць пра мэтазгоднасць выхаваўчай работы, якая вядзецца ў школе.


ВЫНІКІ:

Ідэалагічная і выхаваўчая работа ў школе вялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі арганізацыі адукацыйна-выхаваўчага працэсу.

Мэты і задачы, пастаўленыя ў 2009-2010 навучальным годзе рэалізаваны.

Аднак, варта адзначыць недастатковы ўзровень арганізацыі работы з сям'ёй, узаемадзеянне школы з сям'ёй, недастаткова вялася работа СППС школы.

  1   2   3   4   5   6   7   8

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План работы iconПлан научно-методической работы. План работы научно-методического совета школы
I. Анализ методической и учебно-воспитательной работы за прошедший год и основные задачи на новый учебный год

План работы iconПлан работы комитета образования муниципального образования Приозерский муниципальный район
План работы сектора по опеке и попечительству ко на 2012-2013 учебный год стр. 53 65

План работы iconПлан работы журнал учета работы Данные об участниках (Ф. И. О., год рождения, дом адрес, контактный телефон, место учебы, работы) Состав совета

План работы iconПлан работы моу всош по программе «Школа без наркотиков» Содержание работы
Провести совещание учителей школы с целью ознакомления с программой и планом работы по программе

План работы iconАннотация программы учебной дисциплины
Пк 4), способность критически переосмысливать накопленный опыт (пк 5), способность составлять и контролировать план выполняемой работы,...

План работы iconПлан метадычнай работы
Актуалізацыя ключавых кампетэнцый у сістэме міжкурсавой работы з педагагічнымі кадрамі школы

План работы iconПлан работы на январь 2012г
Организация индивидуальной работы с обучающимися и их родителями 9 и 11классов, как профилактика неуспеваемости на гиа

План работы iconПлан работы ліцэя на перыяд з 10. 09. па 15. 09. 2012 10. 09
Арганізацыя работы ліцэйскага прэс-цэнтра “Ліцэйскія навіны”.(Закрута І. М., савет ліцэістаў)

План работы iconПлан работы дзяржаўнай ўстановы адукацыі
Сістэма работы класных кіраўнікоўі настаўнікаў-прадметнікаў з дзённікамі вучняў, сувязь з бацькамі праз дзённік

План работы iconПлан работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Тэма: “Асаблівасці арганізацыі І планавання ідэалагічнай І выхаваўчай работы ў 2011- 2012 навучальным годзе”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка