Палітычная геаграфія орцы




НазваПалітычная геаграфія орцы
Дата канвертавання09.11.2012
Памер62.87 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

ОРЦЫ


Выраз “паміж ліхам і горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш.

А для Аўгеньні Сьвідэрскай ліха – гэта ясень, а гора – гэта ліпа. А тое, што паміж імі – гэта небясьпечнае жыцьцё ў хаце. Дастатова моцанага ветру й вялічэзныя высахлыя дрэвы у любы томант могуць накрыць дом.

І тады здарыцца бяда.

(Сьвідэрская: ) “Там ліпа стаіць, а тут – ясень. Яны могуць заваліцца. Гэга горш за ўсё. Падавалі, скрозь пісалі, а ніхто ня едзе.”

(Карэспандэнт: ) “А сельсавет пра жыхарооў клапоціцца?”

(Сьвідэрская: ) “Каб я не была маці, можа б хутчэй паклапацілася б. А як яна пра мяне паклапоціцца?”

(Карэспандэнт: ) “А вашая дачка хто?”

(Сьвідэрская: ) “Старшынёй сельсавету”.

(Карэспандэнт: ) “Вось вы б ў сельсавет і зьвярнуліся”.

(Сьвідэрская: ) “А што той сельсавет? Яны скажуць, каб зьвярталіся ў раён.

(Карэспандэнт: ) “Вы – маці старшыні сельсавету. Можа б вас болей паслухаліся?”

(Сьвідэрская: ) “Увогуле, колькі я жыву, ні да воднага старшыні не зьвярталася. А да дачкі зусім не зьвяртаюся. Тады скажуць: “як для маці, дык і паслухалася”. Таму я й не зьвяртался”.

Верагодная небясьпека зь неба была, ёсьць і будзе.

Аўгеньню Сьвідэрскую турбуе іншае. Яна пакутвае штогадзіну. У іх з мужам на дваіх адное гора. Гаспадар спаралізаваны ляжыць ў хаце. За ім трэба дагляд і дагляд.

(Сьвідэрская: ) “Гора здарылася: стары ляжыць, у яго ногі адняліся й згубіў памяць. Яму ўсё думаецца, што ў яго ногі ёсьць. Ён увесь час падымаецца й спрабуе хадзіць. А як падымецца, адразу на падлогу валіцца. Але ён ня лаецца, нічога такога няма. Лекары сказалі, што рады ніякай няма. Маўляў, хочаце, здавайце ў шпіталь. А куды старога здаваць, калі яго трэба пакарміць, пераапрануць. Адныя памперсы на яго апранаю. Ён жа ўсё пад сябе робіць, а ня хочацца, каб стары гніў”.

Іван Юрашек – гэта сусед Аўгеньні Сьвідэрскай. Ён з тых, каго звычайна называюць сапраўдным гаспадаром.

Жонку пахаваў. А сын жыве ў центры сельсавету. Хоць і самотна, але ў бутэльку стары пакуль што не нырнуў.

Дык вось на хату спадара Юрашэка а разам зь ёй і на ўвесь панадворак можа паваліцца тая ж самая сухая ліпа.

Каму пашчасьціць – бабе Аўгеньні ці дзеду Івану – будзе залежыць ад таго, ў які бок падзьме вецер.

(Юрашек: ) “Вунь у мяне ліпіна стаіць. Яна небясьпечная. Я падаваў заяву, але яны не прыехалі, нічога не зрабілі”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму не прыехалі?”

(Юрашек: ) “Няма такога прыстасаваньня”.

(Карэспандэнт: ) “Гэтае прытасаваньне называецца піла”.

(Юрашек: ) “Піла. Але трэба, каб нейкі чалавек разьбіраўся, як тое дрэва зьняць, там жа электрадрот. Але ніхто наконт гэтага не прыехаў”.

Хутка пэсіянэр Міхаіл Сіміненка будзе сьвяткаваць маленькі юбілей. Пры званьні старасты Орцаў ён ужо 10 гадоў. Асноўны абавязак – сачыць за парадкам у паселішчы.

Самастойна ён аніякія вясковыя праблемы вырашыць ня ў стане. Гэтым звычана займаецца сельсавет з дазволу Мёрскага райвыканкаму.

А пра небяспечныя высахлыя дрэвы спадар Сімінненка выказаўся так:

(Сіміненка: ) “Праблема тут, натуральна, існуе. А як яе вырашыць? Тут шмат пэнсіянэраў. Можна было б сабраць моладзь. Але вы ведаеце, як з моладзьдзю. Каб моладзь сабралася, ёй трэба заплаціць”.

(Карэспандэнт: ) “А грошай няма?”

(Сіміненка: ) “А грошай няма!”

Працягваю тэму статсункаў мясцовай улады й жыхароў Орцаў.

Падамо гісторыю Ніны Лебедзевай. Адно толькі заўважу: да пэнсіі кабеціна была настаўніцаю. І ўсе дзйныя асобы – гэта ейныя колішнія вучні.

(Лебедзева: ) “Не зьвяртаюць увагу на пэнсіянэраў ў пытаньні дроваў. У сельсавет я зьвярталася. Старшыня сельсавету гаворыць: “Дровы ёсьць але няма магчымасьці прывезьці”. А мой зяць працуе ў лясу. Ён там нешта выкраіў, тое-сёе. І дровы мне прывезьлі. Я наняла людзей, каб пакалолі. Я ім кажу: “Гена, Сярожа, я вам заплачу грошыі.” Яны пайшлі ўсё за ноч прапілі. А назаўтра прыходзяць: “Ніна Сямёнаўна, а можа вы яшчэ грошай дасьцё?”.

Часам ў Орцы прыязджаюць раённыя вертыкальнікі. З гэтай нагоды ладзяць сход жыхароў. Ён адбываецца ў тутэйшай краме.

Па-першае, клюбу ў паселішўчы няма. А, па-другое, сталых насельнікаў ня так тут ўжо і шмат, яны ўсе ўлазяць у гандлёвую залю.

Жонка старасты Вікторыя Сіміненка – гаспадыня. Так сама як і для любой іншай жанчыны, крама для яе, – гэта, першым чынам, месца, дзе можна набыць харчы.

(Карэспандэнт: ) “Што ў Орцах людзі ядуць? Што звычайна ў іх на сталах бывае?”

(Сіміненка: ) “У нас няма такога, як у горадзе. Там усё сьвежае, а тут ўжо не так. Іншы раз і хлеб могуць завезьці няпершай сьвежасьці”.

(Карэспандэнт: ) “А што ў вас лепш за ўсё атрымліваецца гатаваць? Падзеліцеся рацэптам”.

(Сіміненка: ) “Я жыла на Ўкраіне й навучылася варыць украінскі боршч. Заліваеш у рандолю вады, кладзеш кавалачак мяса, бульбу й капустку, бурачок, моркву, спецыі ўсялякія – кмену, перцуй часнаку, лаўровы ліст. Робім паджарку. Гэта ўсё пад час варкі. Падліву робім: тлушт, цыбульбу падсмажываем, пасьля трошкі мукі, таматны соус. Разводзім гэтава дзічкай і заліваем у боршч. Кладзем туды вяршкоў. Распавесьці гэтага не распавядзеш. Трэба на справе!”


(Арцімовіч: ) “Усё ў нас добрае. Пэнсію атрымліваю. А што мне болей трэба? Хапае мне пэнсіі. А атрымлівае 30 тысячаў і жыў, а цяпер 139”.

Вось такя простая жыцьцёвая арыфметыка ў Пётры Арцімовіча.

Ён бадай што адзіны жыхар Орцаў, які сам падыйшоў да мяне. А дакладней будзе сказаць, пад’ехаў на возе.

(Карэспандэнт: ) “Вы чым займаецеся?”

(Арцімовіч: ) “Я з двароў малако зьбіраю. Гэта ў мяне ўжо лічыцца падзаработкам – 18-19 тысячаў”.

(Карэспандэнт: ) “Калі ў вас пэнсія вялікая, павошта вам дадатак?”

(Арцімовіч: ) “А чаго мне сядзець у хаце, як гультаю? Па-маленьку комкаюся. Пэнсіянэр-та мусіць працаваць!”

(Карэспандэнт: ) “Ён жа ўжо на пэнсіі…”

(Арцімовіч: ) “Дык застоіцца! А так жыць весялей”.

(Карэспандэнт: ) “А людзям грошы за малако ў час вяртаюць?”

(Арцімовіч: ) ”Кожныя 10 дзён”.

(Карэспандэнт: ) “Шмат плацяць?”

(Арцімовіч: ) “Паабяцана за кіляграм па 3.500”.

(Карэспандэнт: ) “Якія праблемы ў Орцах ёсьць?”

(Арцімовіч: ) “Вёска пусьцее. Няма нічога вясёлага”.

(Карэспандэнт: ) “А хто вам перашкаджае весяліцца?”

(Арцімовіч: ) “Нічога нідзе няма. Была ў нас танцпляцоўка, але ўсё ўжо састарэлы й прапала. 25 дамоў. Які тут клюб можа быць?”

Сярод напалову пустой соннай вёскі вялікі дом Алена Стушулёнак выдзяляецца гулкім дзіцячым сьмехам. Шматдзетная сям’я жыве на самым далёкім ускрайку Орцаў.

(Стушулёнак: ) “У вёсцы я ўвогуле люблю жыць. Бядую толькі, каб учас нам плаціліся грошы. А так можна жыць і ў вёсцы. Па гарадах трохі езьдзіла. У Менску неаднойчы была, але ўсё адно дома мне болей падабаецца”.

(Карэспандэнт: ) “Звычайна наадварот: маладыя людзі імкнуцца зь вёскі ехаць у горад”.

(Стушулёнак: ) “Па-просту цяжка ў вёсцы жыць. А 12-й лягла, а ў чатыры трэба падымацца на фэрму. Ня кожны можа гэта вытрымаць, ні кожнаму гэта падабаецца. А як прызвычаісься, здаецца так і трэба”.

(Карэспандэнт: ) “Колькі ў вас дзяцей?”

(Стушулёнак: ) “Шэсьць. Яны жывуць добра. Яны адно за адным даглядаюць і дапамагаюць. Мужавы бацькі дапамагаюць шмат: нядаўна далі грошы, каб дзьвюм дачкам пантофлі набылі. Сельсавет таксама ніколі нас не пракідвае”.

(Карэспандэнт: ) “А што гэта за дапамога?”

(Стушулёнак: ) “Добрымі словамі. Часам падарункі даюць”.

Разважаючы пра жыцьцё Орцах, Алена Стушулёнак дзеліцца сваімі назіраньнямі.

На яе вачах зьмяняюцца ня толькі пакаленьні жыхароў. На зьмену вясковаму ладу жыцьця прыходзіць зусім іншы.

(Стушулёнак: ) “На месцы пэнсіянэраў, прыйдуць дачнікі. Тут шмат хто дачы набывае, бо старыя дамы таньней каштуюць, іх лягчэй набыць. Вёска ўсё адно жыве. Ня тое, што едзеш і навокал пустыя закінутыя хаты. Усё тут дагледжана”.

Сапраўды, шмат якія спусьцелыя хаты пайшлі пад лецішчы.

Карэнныя жыхары кажуць, што такіх сядзібаў становіцца ўсё болей і болей.

А гэта значыць, што хуткім часам Орцы зь вёскі ператворацца ў дачны пасёлак. І ён будзе ажываць толькі ў цёплы час году.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія орцы iconПалітычная геаграфія куценка
Дзядулі й бабукі наракаюць на тое, што ў сваім узросьце яны ўжо ня могуць утрымліваць раўнавагу на такой хісткай паверхні”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка