Беларускі паэт Пятро Чабор




НазваБеларускі паэт Пятро Чабор
Дата канвертавання09.11.2012
Памер62 Kb.
ТыпДокументы


Беларускі паэт Пятро Чабор




***

Дабро i зло ў адным мяшку не носяць,

Дабро - ў дабры вiдаць, а зло - ў зле прыносяць.


2005


***

Грашу – малюся, iзноў грашу.

- Прабач мне, Ойча Мой, - прашу.

Святых Таiнстваў* Божы дар

Дае душы Царквы алтар.


- Хлеб, – гэта Цела, вiно, – Кроў,

Шукаю сэнс свяшчэнных слоў.

Святога Духа Божы знак

Адчуць, спазнаць не проста так.


Злучыцца з Духам у душы,

Малiтваю ў начной цiшы,

Пастом, паклонамi, крыжом

I перамогаю над злом.


* Святыя таiнствы – (грэцкае mysterion) – гэта бачныя знакi, праз якiя нябачна сыходзiць на чалавека ласка Святога Духа i збаўчая сiла Божая.


8.2010


***

Cвятар i споведзь, пакаянне…

У грахах сваiх зямных прызнанне.

Шукаю ў сэрцы шчырасць слоў,

Гартаю я жыццё iзноў.


- А першы грэх, калi? Забыўся…

Напэўна, я ў граху радзiўся.


8.2010


***

Адвечнае-вечнае i неспазнанае,

Грахамi зямнымi i плоццю ўсланае.

Юдаю – мёртвым прададзена,

Евангеллем у вечнасць аддадзена.


8.2010


***

Хто верыць у Мяне,

Той верыць у Тога,

Кiм выслана ў Вечнасць

Пакаяннем дарога.


Хто бачыць Мяне,

Той убачыць i Тога -

У свеце Святла

Найвялiкшага Бога.


Хто чуе Мяне,

Той учуе i Тога:

Айца, Ягo Сына

I Духа Святога.

Амiн

10.2010


Малiтва

Iсусе Хрысце – Сыне Божы,

Змянi мяне, унутры размножы.

Дай Дух Святы пачуць, спазнаць.

У душы сваёй духоўным стаць.


Ты Валадар святла i праўды,

Ты Цар жыцця майго сапраўдны.

Прыйдзi, убач, даруй, пакай.

У вечнасць мне дарогу дай.


Дай мне патрэбу жыць збаўленнем,

I будзь штодзень маiм Натхненнем.

Ты Пастыр мой, Настаўнiк, Брат.

Прызнаць цябе ў сэрцы рад.


Ты Свет, Любоў, жыцця Дарога,

Якая нас вядзе да Бога.

Я веру, Айцец – гэта Ты,

Таму з Табою назаўжды.


26.10.2010


***

Лк.5; Пс.126(127)

Паводле слова Твайго закiну сетку”


Увесь час у Генicарэцкiм ён лавiў.

Жыццё сваё ў жыццi тамiў.

А вынiк быў уласных сiл:

Пустыя сеткi, у сетках iл…


У адчаi, стомлены, галодны

У душы i cэрцы быў халодны.

Збiраўся мыць прылады спраў,

…I тут прад iм Стваральнiк стаў?!


Iсус Пятра праблему ведаў.

У рабоце Пётр амаль не снедаў.

Канцы з канцамi еле зводзiў.

У здабытку ежы час праводзiў.


- Паслухай, Пётр, - звярнуйся Ён.

- Я не зраблю табе ўрон,

Ты часам вольным паспрыяй

I лодку на гадзiнку дай.


Я ведаю, цябе скруцiла стома,

Цябе чакае жонка дома.

I стол твой пакацi шаром,

Але ў дабры дабрэе дом.


I Пётр, узважыйшы, згадзiўся.

Вiдаць пазней: не памылiўся.

Забыўшы пра галодны страўнiк,

Ён сеў з Хрыстом у рыбацкi плаўнiк.


- 2 -

Дабро i згода, паслухмянасць,

Служыць дабру - яму адданасць.

Прыносiць высiлкам вянец,

Дае паразам усiм канец.


Закончыў пропаведзь, Хрыстос

Сказаў Пятру: «Не вешай нос,

Плывi ад берага далей,

Туды, дзе цёмна, дзе глыбей.


Закiдвай сеткi, час прыйшоў -

Ты веру вераю знайшоў.

Я буду побач, Я лаўлю…

Улоў Я твой благаслаўлю».


I Пётр паслухаў, ён адчуў,

Што вецер зменамi падуў,

Што Бог яго памазаў Духам,

Ў душы спазнаў фiзiчным слухам.


А што далей – не расказаць,

Так проста гэта не ўспрыняць.

Ад мноства рыбы – Пётр сам сведка -

Збой на трываласць дала сетка.


Мы бачым: высiлкi Пятра -

Дасяг духоўнага святла.

А збiраючых сухiя кветкi -

Чакаюць у жыццi пустыя сеткi.


30-31.10.2010


***


Быў праз прарокаў голас Божы…

Бо верыў, спадзяваўся кожны.

Прыходу Мессii чакаў народ,

У Слове iшоў з нябёс зварот.


Змянiць жыццё, спазнаць рэальнасць,

Дабраславенства адчувальнасць.

Прыняць, адчуць у душы сваёй,

Сказаць душой: ''Я, Госпад, Твой!''


I голас, у пустынi, Яна,*

Прамовай стаў доўгачаканай.

Ён Госпаду пракладваў шлях,

Народу рыхтаваў ён Божы дах.


Хрост пакаяння ў споведзi грахоў

Гучаў малiтвай Яго слоў.

Бо Слова Бога ў вуснах Яна,

Было збаўленнем Ярдана.


Праз цяжкасцi, праз вязнiцу, праз смерцi

час

Сваiм служэннем жыў для нас.

У служэннi Богу быў адданы ён -

Дабраславёны яго плён.


Хто ў сэрцы даў сабе абет,

Быць верным Богу запавет.

Таго душа, ідучы ў Адвечнасць,

Знаходзiць супакой i Вечнасць


*Лк.3; Пс.131(132)


14.11.2010


***

Прасiце – дадзена вам будзе,

Па веры вашай вам прыбудзе.

А мера вам – служэнне Богу,

Аршын малiтваў у дапамогу.


Шукайце – знойдзеце свой дах,

Любоў да Бога, Божы страх

I Дух Святы падскажа Вам,

Калi ў сумненнi будзеш сам.


Пастукайце – адчыняць вам,

-Дабраславенства Я вам дам,

Засведчу ваша пакаянне,

Жыць з Богам шчырае жаданне.


1.11.2010


***

У Божым Слове – ўсе вучэнне,

Жыцця зямнога прызначэнне.

А Слова Бога – ёсць Пісанне.

Пачатак Ісціны пазнання.


У Ісціне мы веру набываем,

Па веры – верыць пачынаем:

Ісус – ёсць Праўда, ёсць – Закон,

і Валадар – таксама Ён.

Змяні жыццё і будзь у веры,

Адчыніць Госпад табе дзверы.

Прызнае Ён цябе Сваім.

Будзь назаўседы толькі з Ім.


Адчуй у сэрцы і вуснах Бога

І будзе праведнай дарога.

28.11 – 1.11.2010


***

(Мацвея 12:43-45)

Нячысты дух з душы выходзіць,

Спакой сабе ён не знаходзіць.

Бязводнымі мясцінамі блукае,

Прытулку чалавечага шукае.


Праз час ён кажа: “Я хачу дамоў,

Вярнуся, мабыць, я ізноў..?

Вось-вось знаёмая пустая хата.

Яна падмецена, прыбрата”.


Бярэ тады з гурта свайго

Сем духаў злейшых за яго.

Заходзяць і жывуць: яды не просяць,

Хлеб зла з сабой яны прыносяць.


І чалавек ў сваім пакоі

Не знойдзе у душы спакою.

Бяда і гора, і адчай такому.

“Так будзе й роду гэтаму ліхому”.


8.02.2011


Мудрасць”

Біблейскія вершаскладанні

(студзень 2011 - )


Асцерагайцеся ілжывага прарока,

Ліслівае яго спакуслівае вока.

Ён знешне добрынькі, ў авечай скуры.

Ўнутры ж ён воўк, душою хмуры.

(Мацвея 7:15)


У лекары патрэбу мае хворы:

Ў духоўнай страце і душэўным горы.

(Мацвея 9:12)


Дабраслаўляйце кляцьбітаў сваіх.

Маліцеся за душы іх.

Знайдзіце час ў малітве лішні

І вас аддзякуе Ўсявышні.

(Лукаша 6:28)


Ты кожнаму, хто просіць, дай.

Назад пазыку не чакай.

Галоўнае - не грошы даць -

Жаданне іх падараваць.

(Лукаша 6:30)


Што ты глядзіш у вока брата?

Грахоў там мізэр – не багата,

Знайдзі ў душы сваёй ты згоду

І вымі там грахоў калоду.

(Лукаша 6:41-42)


Калі спакушае цябе вока,

Ты вырві і кінь яго далёка.

Лепш у жыццё ўвайсці з адным,

Чым у геене вогненнай быць з ім.

(Мацвея 18:9)


Вера з гарчычнае зерне –

Горы магутныя зверне.

(Мацвея 17:20)


Калі сваім жыцця патрэбам,

Ты прысягаеш ў слове небам -

Таксама прысягаеш трону,

Самому Богу і Закону.

Запомні, памятай і знай :

“Ты волю словам не давай!”

(Мацвея 23:22)


213407, г.Горкі Магілёўскай вобласці,

пр. Інтэрнацыянальны, д.24, кв.84

Ільюкевіч Пётр Пятровіч

+375 29 2401021

+375 2233 57193




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі паэт Пятро Чабор icon1866 1946 вядомы беларускі, польскі, літоўскі паэт. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай
Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz (1866 – 1946) – вядомы беларускі, польскі, літоўскі паэт. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі,...

Беларускі паэт Пятро Чабор iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці актор драматычнага тэатру

Беларускі паэт Пятро Чабор iconДокшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Янка Купа́ла – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай...

Беларускі паэт Пятро Чабор iconЛепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч
Нарадзіўся паэт 18 лістапада 1931г. ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна ў простай сялянскай сям’і. Як памяць аб басаногім дзяцінстве...

Беларускі паэт Пятро Чабор iconПахне чабор

Беларускі паэт Пятро Чабор iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
Нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў мястэчку Поразава Сьвіслацкага раёну, Гарадзенская вобласьць

Беларускі паэт Пятро Чабор iconЯнка Нёманскі- літаратурны псеўданім таленавітага пісь-менніка, вучонага І грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага
Андрэевіча Пятро-віча. Ён належыць да таго трагічнага пакалення творчай бела-рускай інтэлігенцыі, цвету нацыі 20—30-х гадоў XX ст.,...

Беларускі паэт Пятро Чабор icon1572-1631 ангельскі паэт, казаньнік, рэлігійны дзеяч, настаяцель сабора сьвятога Паўла ў Лёндане. Першы паэт ангельскага барока, стаяў ля вытокаў дзьвюх
Юрый Андруховіч (1960) – лідэр сучаснай украінскай літаратуры, паэт, эсэіст, раманіст, патрыярх літаратурнай групы Бу-Ба-Бу

Беларускі паэт Пятро Чабор iconМікола Гусоўскі біяграфія
Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст І асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы,...

Беларускі паэт Пятро Чабор iconДа 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча
Уладзімір Караткевіч наш беларускі пісьменнік І паэт, нястомны вандроўнік І працаўнік, літаратар, які няспынна працаваў над сабой,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка