Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)




НазваАляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Дата канвертавання09.11.2012
Памер17.35 Kb.
ТыпДокументы
Аляксей Кароль -- намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).


Нарадзіўся ў 1945 годзе ў мястэчку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласьці. Бацька пасьля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынём выканкамаў ў розных раёнах Беларусі. Маці была настаўніцай.


Школу закончыў у Маладэчна, потым – Менскі пэдінстытут у 1971 годзе.


Аднакурсьнік цяперашняга кіраўніка Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця.


Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме паваеннай акупацыі Нямеччыны ў 1945–47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.


Аўтар трох кніг і манаграфій: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905–1907 гадоў, пра Другі зьезд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.


У канцы 80-х пісаў даведкі на рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча і Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых “нацдэмаў”, рэпрэсаваных у 20–30 гады 20ст..


Адзін з заснавальнікаў Партыі Народнай Згоды. Яго лічаць партыйным ідэолягам і камандным чалавекам. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў, у тым ліку і цяпер удзельнічае ў стварэньні блёку левых сілаў. Іх канфэрэнцыя пройдзе ў Чарнігаве ў бліжэйшую нядзелю.


У 2004 годзе балятаваўся ў парлямэнт у Маладэчне.


У часе выбараў 2006 году быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.


Жонка – настаўніца. Перад пэнсіяй выкладала біялёгію ў харэаграфічнай вучэльні. Дзяцей двое: сын жыве ў ЗША, працуе у фінансавай карпарацыі. Дачка, скончыла БДУ і Ўнівэрсытэт імя Джона Хопкінса ў Балтыморы (ЗША). Яна вярнулася ў Беларусь, дзе сябе яшчэ не знайшла адпаведнай працы. Унукаў няма.


Аляксей Кароль атрымлівае пэнсію – 250 тысяч рублёў. З’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, бо з 1992 года выдаваў незалежную газэту “Згода”, якую закрылі за два дні да выбараў 17 сакавіка 2006 года – за карыкатуры на прарока Мухамэда. Паводле факту перадруку гэтых карыкатураў была заведзеная крымінальная справа, у якой Аляксей Кароль быў сьведкам. Цяпер крымінальная справа прыпыненая, бо зь Беларусі зьехаў абвінавачаны – журналіст Аляксандар Зьдзьвіжкоў. Гэтая крамінальная справа не мае тэрміну даўніны.


Аматар кніг, вандровак, футболу. Аб’езьдзіў усю Беларусь, мае лецішча ў Калодзішчах, любіць цесьлярскую справу. Слухае клясычную музыку, з беларускай – песьні Віктара Шалкевіча.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconАляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconДэлегацыя беларускай апазыцыі у складзе лідэра Партыі бнф вінцука Вячоркі, старшыні агп анатоля Лябедзькі, першага сакратара Партыі камуністаў беларускай
Сяргея Мацкевіча) сустрэлася сёньня ў Вашынгтоне з Майклам Козакам, адказным за пытаньні дэмакратыі, правоў чалавека І міжнародныя...

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconНа сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995
Бнф зянона Пазьняка І прадстаўнікоў дэмакратычнай інтэлігенцыі, тройчы паказалі па тэлебачаньню напярэдадні рэфэрэндуму. Фільм адыграў...

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconЭдуард Акулін паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу "Дзеяслоў"
Эдуард Акулін – паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу “Дзеяслоў”

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconБеларускую дэлегацыю ў Хэльсінкі ачольвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 годзе як аўтар фільму
Фільм, у якім аўтар апаганьваў нацыянальны беларускі сьцяг І герб, а таксама абразьліва выказваўся ў бок тагачаснага лідэра бнф зянона...

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconНачная Свабода 11/12 Госьць
Госьць: удзельнік праграмы “У што я веру”, шэф-рэдактар адноўленага тыднёвіка менскай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай...

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconАляксандар Старыкевіч, журналіст, выдавец, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1972 года ў Менску. Журналістыкай пачаў займацца з 17-ці гадоў: спачатку распаўсюджваў незалежную падпольную...

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconЯраслаў Раманчук, намесьнік старшыні агп, эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Аналітычнага цэнтру "Стратэгія"
Яраслаў Раманчук, намесьнік старшыні агп, эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Аналітычнага цэнтру “Стратэгія”

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) icon100. Калі паўстала першая беларуская палітычная партыя?
Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, а ў другой (1906 год) за дзяржаўную аўтаномію Беларусі з Соймам у Вільні (у складзе Расейскай...

Аляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) iconАляксей Кароль нарадзіўся 29 траўня 1945 на Аршаншчыне ў мястэчку Копысь
У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па гісторыі Нямеччыны ў 1945-49 гадох І акупацыйнай палітыцы дзяржаў-пераможцаў на вопыце...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка