Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года




НазваЗакона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года
Дата канвертавання09.11.2012
Памер80.06 Kb.
ТыпЗакон


Інфармацыя

аб рабоце ДУА ”Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі“

па выкананні ”Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года

Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“

на 2010-2013 гады“


Уся работа па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ праводзіцца ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў, зацверджаным рэктарам інстытута.

Ва ўсіх структурных падраздзяленнях ДУА ”ВА ІРА“ маюцца неабходныя дакументы, рэгламентуючыя дзейнасць адукацыйных устаноў па рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона.

Акрамя таго:

1. Ва ўсіх установах адукацыі, якія наведваліся пры вывучэнні рознастайных пытанняў на працягу 2009-2010 г.г., на стэндах размешчана інфармацыя аб зменах у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, аб комплексе мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне арфаграфічнай аднастайнасці ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“:

* Браслаўскі раён (ДАСШ № 2 і ДАБШ г.Браслава, Барунская ДАБШ, Плюсская ДАСШ-сад, Опсаўская ДАБШ, Слабодкаўская ДАСШ, Відзаўская ДАСШ, Каз’янская ДАСШ-сад);

* Міёрскі раён (ДАСШ № 1 і № 2 г.Міёры, Чэпакоўская ДАСШ-сад, Дворнасельская ДАСШ, Нікалаеўская ДАБШ-сад, Сіцькоўская ДАСШ-сад, Дзісненская ДАСШ, Слабодская ДАСШ, Павяцкая ДАСШ, Узменская ДАСШ-сад, Паташнянская ДАБШ);

* Першамайскі раён г.Віцебска (ДАСШ №№ 12, 18, 23, 42, 45, гімназія № 7);

* Аршанскі раён (Высокаўская ДАСШ, Межаўская ДАСШ, Бабінічская ДАСШ, Зубраўская ДАСШ-сад, Усценская ДАСШ-сад, Лісуноўская ДАСШ-сад, Смальянская ДАСШ);

* Докшыцкі раён (Бегомальская ДАСШ, Круляўшчызненская ДАСШ, Барсукоўская ДАСШ, Тумілавічская ДАСШ-сад, Крыпульская ДАСШ-сад, Заборцэўская БШ);

* Глыбоцкі раён (ДАСШ № 1, 2, 3 г.Глыбокае, Завулкаўская ДАБШ-сад, Празарокская ДАСШ);

* Полацкі раён (Руднянская ДАБШ-сад, Астроўшчынская ДАСШ, Бельчыцкая ДАБШ, Азінская ДАБШ, Мацюшэўская ДАСШ-сад, Кушлікоўская ДАСШ, Тросніцкая ДАБШ);

* Верхнядзвінскі раён (гімназія і ДАСШ № 1 г.Верхнядзвінска, Шайтэраўская ДАСШ, Прыдзвіна-Бароўская ДАСШ, Асвейская ДАСШ, Сар’янская ДАБШ, Бігосаўская ДАСШ ).

2. У планах ВМК на 2010 год прадугледжана вывучэнне пытання на паседжаннях рознастайных метадычных фарміраванняў, на жнівеньскіх канферэнцыях, нарадах і інш.

3. На пасяджэнні Савета інстытута ў красавіку 2010 года па пытанні ”Аб эфектыўнасці курсавой падрыхтоўкі і метадычнай работы з кадрамі ў міжкурсавы перыяд у Бешанковіцкім і Полацкім раёнах“ разглядаўся і ход рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона ва ўстановах адукацыі праз работу раённых метадычных кабінетаў.

4. У чэрвені 2010 года запланаваны разгляд пытання аб навукова-метадычным суправаджэнні рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона на пасяджэнні рэктарата.

5. Для бібліятэкі інстытута:

  • набыты:

  • ”Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ у колькасці 10 экз.;

  • арганізавана пастаянна дзеючая тэматычная выстава ”Аб новых правілах беларускага правапісу“;

  • аформлена тэматычная папка ”Аб новых правілах беларускага правапісу“, якая сістэматычна папаўняецца новымі матэрыяламі.

  • ”Беларускі арфаграфічны слоўнік“, які грунтуецца на новых правілах правапісу, у колькасці 2 экз.;

  • ”Слоўнік сучаснай беларускай мовы“ (1 экз.), які падрыхтаваны у адпаведнасці з новым Законам;

6. Былі ўнесены неабходныя змены ў вучэбныя планы базавых курсаў павышэння кваліфікацыі.

На працягу 2008/2009 і 2009/2010 навучальных годоў на базавых курсах настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры чыталіся лекцыі і праводзіліся практычныя заняткі па тэмах ”Змены ў правапісе беларускай мовы“,”Аб задачах педагагічных кадраў вобласці па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ (лектары: кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Куліковіч У.І., Арцямёнак Г.А., Зіманскі В.Э.).

На ўсіх абласных семінарах і ў ходзе курсавых мерапрыемстваў, якія запланаваны і ўжо праводзяцца супрацоўнікамі інстытута ў 2010 годзе, прадугледжаны індывідуальныя кансультацыі для педагогаў па пытаннях рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона.


За перыяд з 01.09.2009 па 01.06.2010 у рамках апераджальнай падрыхтоўкі з новай рэдакцыяй ”Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ азнаёмлены 3 334 слухачоў курсаў ПК і 2 235 удзельнікаў абласных і занальных семінараў. Работа будзе прадоўжана ў 2010/2011 навучальным годзе. Акрамя гэтага, запланавана ўключэнне пытанняў аб рэалізацыі Закона ў матэрыялы кваліфікацыйных экзаменаў педагогаў на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Напярэдадні кожнага навучальнага года на інструктыўна-метадычных нарадах з кіраўнікамі Р(Г)ВМК таксама абмяркоўваліся задачы па выкананні асноўных палажэнняў Закона.

7. У 2009/2010 навучальным годзе на пасяджэннях абласнога метадычнага Савета спецыялістаў РАА(ГАА), якія курыруюць пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры, на базе ўстаноў адукацыі Пастаўскага (14-15.10.2009) і Лепельскага (07-08.04.2010) раёнаў разгядаліся пытанні:

  • Беларускі правапіс: вучымся пісаць па-новаму. Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“.

  • Арганізацыя выканання Плана мерапрыемстваў і палажэнняў па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“.

8. Для спецыялістаў РАА(ГАА), кіраўнікоў МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры праведзены абласны семінар (12-13.05.2010) ”Закон Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: шляхі рэалізацыі“.

9. Актыўна рыхтуецца абласны інструктыўна-навучальны пастаянна дзеючы семінар ”Арганізацыйна-ўпраўленчыя аспекты дзейнасці метадыста РАА(ГАА)-куратара беларускай мовы і літаратуры па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ на 2010-2013 г.г., які пройдзе 15.06.2010.

10. Падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі па планаванні метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2009/2010 навучальным годзе і на 2010/2011 навучальны год.

11. Праведзена пасяджэнне МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ва ўсіх раёнах (гарадах) вобласці па тэме ”Навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ ад 23 ліпеня 2008 года, дзе разглядаліся наступныя пытанні:

  • Новая рэдакцыя ”Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ – стабілізацыя правапісных норм беларускай літаратурнай мовы (змены і дапаўненні).

  • Сістэмны падыход да арганізацыі работы па засваенні Закона ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“.

Запланавана таксама работа па рэалізацыі Закона і на жнівеньскіх нарадах да 2010/2011 навучальнага года.

12. Аддзелам па суправаджэнні педагагічных ініцыятыў у рабоце з адоранымі вучнямі сумесна з раённымі (гарадскімі) метадычнымі кабінетамі ў канцы красавіка-пачатку мая 2010 года былі падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай навучальнай алімпіяды па беларускай мове, у якой прынялі ўдзел больш за 650 вучняў пятых класаў Віцебшчыны (166 з іх ўзнагароджаны дыпломамі I-III ступеняў) і 140 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Улічваючы, што з 1 верасня 2010 года Закон уступае ў дзеянне, арганізатары дыстанцыйнай навучальнай алімпіяды прапанавалі настаўнікам вобласці з мэтай якаснага вывучэння новых правілаў беларускай арфаграфіі выканаць метадычнае заданне, якое складалася з двух частак: 1) карыстаючыся зацверджанымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года”Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ (Мн.: Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2008г.) прааналізаваць і вывучыць тэарэтычны матэрыял “Правілаў…” па главах з 1 па 6; 2) скласці па 15 практыкаванняў тэставага характару і па 5 творчых лінгвістычных задач па новых правілах. Тэмы для практычнага задання былі размеркаваны па раёнах (гарадах):

1. Правапіс галосных (параграфы 1-4) - Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі раёны.

2. Правапіс галосных (параграфы 5-9) - Глыбоцкі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі раёны.

3. Правапіс зычных (параграфы 10-13) - Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Аршанскі раёны.

4. Правапіс зычных (параграфы 14-17) - г.Полацк, Полацкі , Рассонскі раёны.

5. Правапіс мяккага знака і апострафа - г.Орша.

6. Правапіс абрэвіятур – Чашніцкі, Шаркаўшчынскі раёны.

7. Правапіс некаторых марфем (параграфы 21-22) - Шумілінскі раён, г.Новаполацк.

8. Правапіс некаторых марфем (параграф 23) – Кастрычніцкі раён г.Віцебска.

9. Правапіс вялікай і малой літары (параграфы 24-28) - Першамайскі раён г. Віцебска.

10. Правапіс вялікай і малой літары (параграфы 29-33) - Сенненскі, Талочынскі, Ушацкі раёны.

Першая частка задання выконвалася на працягу трох тыдняў, а практычная частка выконвалася настаўнікамі ў той час, калі іх вучні працавалі над заданнямі чацвёртага кантрольнага тура.

Трэба адзначыць, што настаўнікаў зацікавіла такая форма работы. Былі атрыманы водгукі аб своечасовасці і карыснасці дыстанцыйнай навучальнай алімпіяды па выбранай тэме. Большасць настаўнікаў выканалі заданні, і атрыманыя імі балы дапамаглі вучням дасягнуць больш высокіх вынікаў.

Усе дасланыя работы будуць надрукаваны, выдадзены ў электронным варыянце і распаўсюджаны сярод настаўнікаў вобласці да новага навучальнага 2010/2011 года.

Правядзенне дыстанцыйнай навучальнай алімпіяды па беларускай мове садзейнічала прыцягненню вялікай колькасці школьнікаў да вывучэння роднай мовы; настаўнікам яна дала магчымасць праявіць свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, грунтоўна падрыхтавацца да новага навучальнага года; арганізатарам алімпіяды выявіць новыя імёны таленавітых педагогаў, вучні якіх змогуць у далейшым прадстаўляць Віцебскую вобласць на рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсах.

13. У аддзеле інфармацыйна-метадычнага забеспячэння запланавана на працягу года стварэнне электроннай папкі (ЭП) ”Аб задачах педагагічных кадраў вобласці па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“, а таксама – складанне бібліяграфічнага паказальніка ”Новае ў беларускай арфаграфіі“.

14. Запланавана да выдання ў жніўні 2010 г. брашура ”Актуальныя пытанні рэалізацыі Рэспублікі Беларусь ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ ад 23.07.2008 у сістэме павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў: метадычныя рэкамендацыі / склад.Ю.У.Маханькоў, Ю.А.Шчука.

15. На абласных, занальных і выязных семінарах дашкольных работнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў разглядаюцца наступныя пятанні:

  • на жнівеньскай канферэнцыі настаўнікаў пачатковых класаў 25.08.2009 ”Асаблівасці выкладання беларускай мовы ў 1-4 класах“;

  • для настаўнікаў пачатковых класаў 18.03.2010 ”Беларуская арфаграфія і правапіс“;

  • на выязных семінарах-практыкумах для загадчыкаў, намеснікаў загадчыка па асноўнай дзейнасці дашкольных устаноў г.Полацка і Шумілінскага раёнаў ”Рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 ”Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“ (07.05.2010, 09.06.2010).

16. В адзеле дашкольнай і пачатковай адукацыі маецца практычны матэрыял у дапамогу слухачам курсаў на папяровых і электроных носьбітах.

17. У працэсе курсавой падрыхтоўкі праводзіцца індывідуальныя кансультацыі для выхавацеляў, музычных кіраўнікоў дашкольных устаноў і настаўнікаў.


Рэктар інстытута Л.Ю.Сляпцова


Маханькоў

36 23 80


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconПлан мерапрыемстваў аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі" № п/п
Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconЗацверджана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь,...

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула...

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconАб зацвярджэнні форм пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі І пастаноўцы на ўлік пастаянна дзеючых трацейскіх судоў
...

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
У мэтах рэалізацыі падпункта 1 пункта 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №15 ”Аб асобных пытаннях агульнай...

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconАб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай I (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» Міністэрства...

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconСпіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconСпіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconПастанова савета міністраў рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з артыкуламі 16 І 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі...

Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconГерб рб совет министров республики беларусь п а с танов а постановление
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снеджня 2005 года “Аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка