В. Няфёдава: "Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту"




НазваВ. Няфёдава: "Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту"
Дата канвертавання09.11.2012
Памер35.46 Kb.
ТыпДокументы
В. Няфёдава: “Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці і капрамонту”...

Бюджэтныя выдаткі ў Беларусі на капітальны рамонт жытла ў 2007 годзе ў параўнаньні зь мінулым годам былі павялічаныя на 30% і склалі 237,3 мільярда беларускіх рублёў. Апроч гэтага, больш за 300 мільярдаў меркавалася патраціць у 2007-м годзе на капітальны рамонт са сродкаў, якія грамадзяне сплачваюць за камунальныя паслугі. На ўсе гэтыя сродкі плянавалі адрамантаваць 881,6 тысячы квадратных мэтраў жытла. Тэма сёньняшніх “Начных досьледаў” – капітальныя рамонты. Юлія Рымашэўская.


Капрамонт пачынаецца, як вайна: ніхто ня ведае, калі яна скончыцца...

Актрыса Купалаўскага тэатру Вольга Няфёдава кажа пра зьнянацку распачаты ЖЭСам капітальны рамонт дому вельмі эмацыйна:


“Гэта пачынаецца, як вайна. І вызначаных тэрмінаў у капітальнага рамонту, як і ў вайны, няма. Ёсьць плян. Але наколькі яго ажыцьцявяць, ніхто ня ведае. У маёй сястры ён цягнуўся 2 гады. У мамы – год. І самае страшнае, што ад гэтага нікуды не падзецца, гэта тое, на што ты ня можаш уплываць. Раней я лічыла, што ўсё ў жыцьці можна зьмяніць, апроч сьмерці. Цяпер разумею – і капрамонту”.


Тормаз капрамонту – эгаізм жыхароў

Галоўны інжынэр аднаго зь менскіх ЖЭСаў, які не захацеў назваць сваё імя, расказвае, што тэрміны рамонту вызначыць цяжка. У тым ліку з-за паводзінаў жыхароў дому:


“Бываюць гэткія людзі... Вось на першым месцы – я, я, я... Якія спакойна кажуць: “Мне ўсё адно, як мае суседзі”. І калі, прыкладам, для таго, каб нешта зрабіць у суседняй кватэры, патрэбная яго прысутнасьць, то ўсё залежыць ад ягонай спагадлівасьці. Вядома, мы можам адміністрацыйна да гэтага падысьці і скласьці пратакол нават – за тое, што ён перашкаджае, – але я стараюся па-людзку. Бываюць людзі, якія кантактуюць на роўні “гаў, гаў”, але я ў гэткіх выпадках стараюся неяк пяшчотна, па-чалавечаму вырашыць сытуацыю, пераканаць, па-добраму. І збольшага гэта працуе”.


Выглядае, што Вользе Няфёдавай шанцавала зусім на іншых носьбітаў эстэтыкі капітальнага рамонту.


“Гэта папросту ўварваньне ў тваё жыцьцё хамскіх чужых людзей, – расказвае Няфёдава. – З самага ранку – званкі ў дзьверы, дзяўбаньне... Будаўнікі, для якіх няма ніякіх довадаў, апроч тых, што ім трэба штрабіць сьцены ці яшчэ што-небудзь рабіць – і ўсё. Усё астатняе – па барабане”.


Я ня ведаю пакуль, куды хадзіць у прыбіральню, як умывацца”...

Вольга Няфёдава сьведчыць, што пэрсанальнае ўспрыманьне капітальнага рамонту залежыць ад ладу жыцьця, прафэсіі, працоўнага графіку:


“Мне трэба добра выглядаць – гэта мая прафэсія. А ў мяне заўтра выключаць ваду. Усялякую. Раней я ня ведала, што можна жыць бяз газу. Але, аказваецца можна – ужо 4 дні газу няма. Гарачай вады не было доўга, але цяпер адключаць усялякую ваду. На тры дні як быццам. Пакуль што я ня думала, куды я буду хадзіць у прыбіральню, як гэта ўсё...”


Глеб Арцем’еў, які працуе ў брыгадзе будаўнікоў на капітальным рамонце дому, не падзяляе хваляваньняў актрысы:


“Ой, ды ў нас народ прыстасаваны да ўсяго. Мала хто зьяжджае з кватэры, да сваякоў ці куды, каб пазьбегчы гэтых праблемаў. Па-першае, нехта ж павінен быць дома. Па-другое, старэйшае пакаленьне, якое бачыла ўсялякае ў жыцьці, папросту запасаецца вадой”.


Непрадказальнасьць – лейтматыў капрамонту

Наконт тэрмінаў нязручнасьці ў зьвязку з адсутнасьцю ўсякай вады ў дамах будаўнік Глеб кажа:


“Ну, вось бачыце – раптам цяпер вось няма электрычнасьці. Няма электрычнасьці – значыцца, брыгада амаль уся нічога ня робіць. Бо большасьць работ вымагае ўлучэньня ў электрасетку. Пакуль выправяць, можа й дзень прайсьці”.


Глеб Арцем’еў пагаджаецца з тым, што капітальны рамонт, расьцягнуты на месяцы, а часам і гады, ня вельмі прыемная зьява. Але выйсьця ня бачыць. І зазначае, што сярод жыхароў дамоў, дзе ён працаваў, шмат аптымістаў, якія дамагаюцца, каб ня проста рабілі рамонт, а рабілі эстэтычна.


Прыкладам, у каштарыс закладзеныя толькі работы для замены трубаў. Трубы звонку выглядаюць неэстэтычна. Але слова “не дазволена” ў гэтым выпадку можна скасаваць грашыма:


“Зразумейце! Капітальны рамонт – гэта плянавая замена састарэлага, а не паляпшэньне жыльлёвых умоваў, – гаворыць Арцем’еў. – Тыя ж трубы – так, можна загнаць унутар сьцяны, каб іх не было відаць. Але за асобную плату. Ад 20 да 40 даляраў”.


Раней быў дом як утульны куток для адпачынку. Цяпер – пасярод пакою лядоўня...

На першы погляд капітальны рамонт з новай сантэхнікай, новымі рабочымі трубамі, сьвежапафарбаванымі пад’ездамі ўвасабляе сабой перамены на лепшае. Але цягам такога рамонту траціцца столькі нэрваў, што кампэнсаваць іх эстэтыкай цяжка. Вольга Няфёдава рэзюмуе:


“Раней у мяне быў дом, куды я ехала ўначы пасьля тэатру і адпачывала. Утульны куточак, дзе ты сапраўды адпачываеш. А цяпер у мяне невядома колькі часу пасярод пакою стаіць лядоўня”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconПрывітаньне! Алена, у Крычаве было -25. Можа таму й людзі такія "замароожаныя". Спадзяюся, ты ўхваліш асноўную задуму праграмы: ёсьць нейкі ўяўны
Крычава, якія сутыкаецца з тыповымі праблемамі. А суразмоўцы (усе, апроч беспрацоўнага, – беларускамоўныя) толькі аргумэнтуюць нешта....

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconАпошнім часам ў нашым жыцьці ўсё часьцей сустракаюцца прадстаўнікі гэтак званага сецявога гандлю. Гэтыя людзі прапануюць нам літаральна ўсё, што можа зрабіць
Гэта ўнікальная натуральныя касмэтыка І вітаміны з Францыі, біяактыўныя дадаткі з Тыбэту І гэтак далей. Напачатку восені, калі большая...

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconНа хвалях Свабоды тыднёвы агляд тэлефанаваньняў
Усё званкі, якія мы атрымалі на гэтым тыдні, можна падзяліць на дзьве вялікія групы: тыя, у якіх слухачы выказваюцца з нагоды нафта-газавага...

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconВітаю ўсіх, хто зараз з "Начной Свабодай"!
Бога, дабрадзей Туркменістану. 2007: Гадавіна сьмерці паважанага Туркменбашы. 2008: Два гады таму памёр першы прэзыдэнт Туркменістану....

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconЦі можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава "Жураўліны крык"? Звяртаецца ўвага на эпіграфы да ўрока
Пытанне: Ці можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconЗаўвагі у тэксьце. Падкрэсьленае можна аўт. Адзінае толькі, што яны ні слова не сказалі пра свайго прэзыдэнта усё больш пра ўкраінскага. Можа, засталіся
Заўвагі – у тэксьце. Падкрэсьленае – можна аўт. Адзінае толькі, што яны ні слова не сказалі пра свайго прэзыдэнта – усё больш пра...

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconАлена, прывітаньне! Вось, нарэшце, праграма, дзе прысутнічае непасрэдна дэпутат. У гэтым-та й праблема. За выключэньнем яго, усе ўдзельнікі беларускамоўныя
За выключэньнем яго, усе ўдзельнікі – беларускамоўныя. Перакладаць абраньніка ня хочацца: кавалачкі ўсе маленькія, ды й інтанацыя...

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconЯнка Купала незалежнасьць
Літва, Україна, Латвія І г д усе яны маюць права на гэта, усіх ІХ можна прызнаць, нават можна І дапамагаць ці то фізічна, ці то маральна,...

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconАдкрылася інтэрнэт-крама "Народныя Рамествы"
Першая ў Беларусі спецыялізаваная інтэрнэт-крама, дзе можна ўбачыць І набыць вырабы беларускіх рамеснікаў, якія займаюцца рэканструкцыяй...

В. Няфёдава: \"Усё ў жыцьці можна зьмяніць: апроч сьмерці І капрамонту\" iconРосту ягонай улады, славы ў маім уяўленьні адпавядаў рост ступені пакараньня, якое я жадаў бы да яго ўжыць. Гэтак, спачатку я б задаволіўся ягонай паразай на
Я ведаю, апроч таго, што маёй радзіме, зараз ім зьняволенай наканавана ў далейшай будучыні мноства іншых узрушэньняў, незалежных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка