Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы




НазваАрхівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы
Дата канвертавання09.11.2012
Памер17.38 Kb.
ТыпДокументы
Stud1115noch


Архівы Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы Радзівілаў захоўваліся ў Нясьвіскім замку, цяпер дакумэнты раскіданыя па сьвеце – знаходзяцца ў Літве, Польшчы, Украіне, Расеі. З працягам тэмы – Іна Студзінская.


У архівах Беларусі знаходзяцца больш за 26 тысяч дакумэнтаў князёў Радзівілаў, першыя зь якіх датуюцца XIV стагодзьдзем, апошнія – 1939 годам. Значная частка матэрыялаў знаходзіцца ў Галоўным архіве старадаўніх актаў у Варшаве. Невялікую колькасьць дакумэнтаў маюць архівы Літвы і Ўкраіны.


У Беларусі, да прыкладу, захаваўся архіў караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага, які трапіў у спадчыну да Радзівілаў. Ёсьць гараскоп караля Прусіі Фрыдрыха, шмат іншых унікальных дакумэнтаў. Распавядае дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага цэнтра электроннай дакумэнтацыі Вячаслаў Насевіч.


(Насевіч: ) “У тым ліку і ліст Караля Францыі Людовіка ХІУ да караля Яна Сабескага з асабістым подпісам Людовіка. Вось і ўся перапіска, якая на сёньняшні дзень вядомая. Ліст на францускай мове, там пра дыпляматычныя зносіны”.


Размовы пра стварэньне электроннага архіву Радзівілаў вядуцца з 2001 года. Мэта праекту – ўзьяднаньне ў інфармацыйна-пошукавай сыстэме некалі вядомага нясьвіскага архіўнага комплексу. Цяпер, падобна, справа зрушыцца – праз два тыдні ў Менску, пад эгідай ЮНЭСКА адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя.


(Насевіч: ) “Дамовіліся спачатку ствараць інфармацыйную сыстэму, каб перапісаць усе гэтыя дакумэнты, а потым будзем найбольш цікавыя пераводзіць ў электронны варыянт, выстаўляць на сайтах. Будзе канфэрэнцыя 30 лістапада ў Менску, у Нацыянальнай бібліятэцы, і якраз адным з пытаньняў будзе віртуальная рэканструкцыя архіву і бібліятэкі Нясьвіскага збору Радзівілаў. Але зноў такі, пакуль гэта ўсё на пачатковай стадыі”.


Дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага цэнтра электроннай дакумэнтацыі Вячаслаў Насевіч настроены даволі аптымістычна – архіў будзе створаны, а потым на чарзе – аднаўленьне бібліятэкі Радзівілаў.


У сваю чаргу дырэктарка Нацыянальнага гістарычнага архіву Ала Галубовіч сьцьвярджае, што пакуль праца вядзецца выключна на энтузіазме.


(Галубовіч: ) “Няма адзінай праграмы, няма дамоваў. Ёсьць адзіная дамова па абмену капіяваных дакумэнтаў. Мы палякаў папрасілі, каб яны нам далі інвэнтары магнацкіх валадараньняў. Яны ў нас папрасілі дакумэнты па гісторыі Падляшша. Пакуль няма ні фінансаваньня, нічога”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconАрхівы І Беларусі: гісторыя І сучаснасць
Адамушка В.І., дырэктар Дэпартамента па архівах І справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconСёньня ў канцэртнай залі "Менск" адкрыўся "Дударскі фэст 2007". У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку госьці зь Літвы І Польшчы. На
Сёньня ў канцэртнай залі “Менск” адкрыўся “Дударскі фэст – 2007”. У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconНачная аблога 18 кастрычніка
Упершыню ў адным месцы сабраліся 250 блогераў І аматараў новых мэдыяў з Украіны, Расеі, Беларусі, Латвіі, Казахстана, Узбэкістана,...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconВызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю "Be Free"
Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю “Be Free, што пройдзе ў Львове 9 І 10 жніўня. У фэсьце прымуць удзел 26 гуртоў...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconПлан дзейнасці студэнцкага археалагічнага гуртка факультэта гісторыі І сацыялогіі 2007/2008 навучальны год
Ць. Дацэнт Г. М. Семянчук. Новая літаратура па археалогіі Беларусі, Расіі, Украіны І польшчы. Б практычная дзейнасць. Правядзенне...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconПрэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана І украіны, якія падзеляцца досведам працы І абмяркуюць...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconУсталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср
Снк з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў ІХ склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconКонкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 6
Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі І украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconНачныя досьледы: махлярствы з тэлефонамі І тэлефоннай сувязьзю
На ўліку ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі знаходзіцца амаль паўтары тысячы злачынцаў, якія падазраюцца ці маюць непасрэднае...

Архівы Беларусі, Украіны, Літвы І Польшчы маюць намер стварыць інфармацыйна-пошукавую сыстэму па родзе Радзівілаў. Да Кастрычніцкага перавароту амаль усе архівы iconПравядзенне аграрнай рэформы ў палескім ваяводстве
Савецкай Расіі (які выступіў таксама па даручэнню ўрада Савецкай Беларусі) І ўрада Савецкай Украіны, з аднаго боку, І ўрадам Польшчы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка