Максім танк (1912—1995)




НазваМаксім танк (1912—1995)
Дата канвертавання11.11.2012
Памер72.57 Kb.
ТыпДокументы
МАКСІМ ТАНК (1912—1995):


"Прайсці праз вернасцъ" часу і падзей...


Мала хто з літаратараў ці прадстаўнікоў іншых сфер культуры гэтак "поўна" адпавядаў і адпавядае свайму псеўданіму, як ён — Яўген Іванавіч Скурко: Максім Танк. На жаль, даследчыкі-сучаснікі так і не высветлілі ў яго самога, чым "кіраваўся" пісьменнік, калі вырашыў стаць менавіта Танкам... Ды не ў гэтым, на маю думку, справа: галоўнае ў тым, што Танкам у вялікай, сапраўднай літаратуры ён быў самым што ні ёсць сапраўдным: здольным на подзвігі (а таленавітае служэнне Музе і ёсць самы сапраўдны подзвіг!), настойлівым, прабіўным!


Я быў бы шчаслівы бязмерна,

Калі б удалося мне здзейсніць

Надзеі маіх незабыўных

Настаўнікаў і сяброў

I скласці пра нашу радзіму

Такую праўдзівую песню,

Якую, пачуўшы, пазналі б...


Гэтыя радкі ён напіша ў 1955-м, падчас ці не самага росквіту свайго паэтычнага дару. У Максіма Танка ўжо было імя: ён меў у сваім актыве каля дзесятка зборнікаў, а паэтычная кніга "Каб ведалі..." яшчэ ў 1948-м была ўганаравана Сталінскай (потым яна пачала называцца Дзяржаўнай) прэміяй СССР. I "праўдзівую песню" — пра радзіму, час і сябе — Яўген Іванавіч ужо на той час склаў: матывы той песні спаўна адпавядалі палітычнаму і маральнаму стану грамадства, ролі ў ім "кіруючай і накіроўваючай сілы" — партыі бальшавікоў-камуністаў. Яго голас у паэзіі насамрэч пазнавалі...


I я знаю — хутка дзень настане,

Калі мы напішам на сцягах:

"Выканана партыі задание —

Ў камунізм мы пралажылі шлях!" —


дэкляраваў Максім Танк яшчэ раней — у 1952-м: аказваецца, ужо тады, пры "бацьку народаў", "у камунізм мы пралажылі шлях"...

Гісторыю, як бачым, "можна" вывучаць і па паэзіі...

Тым не менш, дзякуй Богу, доўгае, неверагодна актыўнае і непараўнальна "пладавітае" жыццё Яўгена Іванавіча ў творчасці не перашкодзіла яму заняць ва ўсім культурным жыцці беларускага грамадства XX стагоддзя адно з вядучых, ганаровых і пачэсных месц.

3 самага пачатку творчага шляху ён адразу ж стаў прызнаным лідэрам заходнебеларускай паэзіі і з'яўляўся ім да 1939-га. А вось потым... Думаецца, мае рацыю вядомы англійскі даследчык беларускай літаратуры, мовы і мастацтва прафесар Арнольд Мак'Мілін, калі адзначае, што "аб'яднанне дзвюх частак этнічнай Беларусі адмоўна сказалася на таленце аднаго з буйных паэтаў, выхадца з Заходняй Беларусі, Максіма Танка... Нягледзячы на тое, — працягвае далей даследчык, — што ён захаваў і жывую фантазію, і бліскучыя здольнасці вершаскладання, роля дзяржаўнага дзеяча (падкрэслена мной. —A.M.), пераўтварэнне ў публіцыста і вымушаны зварот да палітычнай тэматыкі не спрыялі далейшаму развіццю Максіма Танка як мастака".

А вось пачатак жыццёвай біяграфіі Яўгена Скурко ніякіх асаблівых вышынь не прадказваў і не прадвызначаў. Яму не было і чатырох гадоў, калі Першая сусветная вайна выштурхнула іх сям'ю ў бежанцы — ажно ў саму Маскву. Толькі праз пяць гадоў — у 1922-м — яны вярнуліся ў родную вёску Пількаўшчына на Мядзельшчыне. Яўген вучыўся спачатку ў Вілейскай, потым — у Радашковіцкай і нарэшце — у Віленскай беларускіх гімназіях, дзе, вядома ж, і адчуў першую цягу да таямніц роднага матчынага слова.

Яму не было і дваццаці, калі за ўдзел у падпольнай камсамольскай рабоце юнака арыштавалі і зняволілі ў сумна вядомую Лукішскую турму. Праўда, неўзабаве Яўген быў вызвалены. I ўжо тады ён пісаў вершы: многа, шчыра і ўзнёсла...

У 1936 годзе на сродкі вядомага грамадска-культурнага дзеяча Рыгора Шырмы і самой Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Заходняй Беларусі выходзіць першы паэтычны зборнік Максіма Танка "На этапах", які, на жаль, быў канфіскаваны польскімі ўладамі. Такі ж лёс напаткае і дзве наступныя яго кнігі: "Журавінавы цвет" і паэму "Нарач".

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР паэт працаваў у сельскім камітэце, перыядычным друку. У гады Вялікай Айчыннай вайны Яўген Іванавіч ваяваў на Бранскім фронце, потым супрацоўнічаў у газеце "За Савецкую Беларусь", рэдактарам якой, дарэчы, з'яўляўся яшчэ адзін творца — Міхась Лынькоў. Працаваў Танк і ў газеце-плакаце "Раздавім фашысцкую гадзіну".

Ідэйна-палітычная загартаванасць у падпольнай дзейнасці, безумоўная вернасць, адданасць і падпарадкаванасць тагачаснай бальшавіцкай ідэалогіі і прапагандзе сталі для яго, як і для практычна ўсіх майстроў слова таго часу, тым грунтам, на якім праходзіла іх імклівае сталенне, станаўленне, праяўленне ў творчасці. Таленавіта сказана наконт гэтага ў бессмяротным творы — "Сказе пра Лысую гару": "Быў час, быў век, была эпоха..." Так што вызначэнне, дадзенае адным з вядомых даследчыкаў беларускай літаратуры, аб тым, што "творчасць М. Танка ўпісваецца ў агульную плынь шматнацыянальнай савецкай паэзіі", зусім правільнае: інакш і быць, як кажуць, не магло!


Як многа гаворым і нудна

Аб рэчы такой, як паэзія, —

Ці быць ёй святочнай ці буднай,

Ідыліяй ці марсельезаю?

Ёй нельга глухой быць і марнай

I супраць зла не пратэстуючай.

Ёй трэба быць сілай ударнай,

Партыйнай, заўжды атакуючай...


На чале сілы "ўдарнай, партыйнай, заўжды атакуючай" таленавіты ад прыроды майстар слова Максім Танк неўзабаве і стаў.

У хуткім часе пасля Вялікай Перамогі Яўген Іванавіч узначаліў вядучы літаратурна-мастацкі часопіс рэспублікі "Полымя", галоўным рэдактарам якога быў 19 гадоў— да 1967-га. Потым— ужо на 24 гады (!) — заступіць на пасаду старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кожныя два-тры гады выходзяць у свет яго значныя і актуальныя па змесце, важкія па аб'ёме і выдатныя па афармленні паэтычныя зборнікі, на якія і літаратурна-мастацкая грамадскасць, і чытачы, і ўлада рэагуюць заўсёды аператыўна і зазвычай адназначна: маўляў, новая вышыня Максіма Танка, свежая думка ў паэзіі наогул...

Так, паўтаруся: спаўна адпавядаючы духу і патрабаванням часу, маральнаму стану грамадства, тыя творы і гучалі надзённа, прывычна і высокаэфектыўна... Паэт і грамадскі дзеяч, Яўген Іванавіч Скурко выдатна ведаў лёс народа і сітуацыю як у Беларусі, так і ў краіне ў цэлым, бліскуча валодаў беларускім словам, цаніў і таленавіта выкарыстоўваў фальклор і народную творчасць, што, натуральна ж, адчувалася і уплывала на яго паэтычную дзейнасць. У пасляваенных зборніках "Каб ведалі...", "На камні, жалезе і золаце", "У дарозе", "След бліскавіцы", "Мой хлеб надзённы", "Лірыка", "Глыток вады", "Хай будзе святло", "Нарачанскія сосны", "Прайсці праз вернасць", "За маім сталом" і многіх іншых, у шмат разоў выдадзеных і перавыдадзеных зборах твораў жывы класік беларускай паэзіі (а менавіта так называлі Яўгена Іванавіча прама ў твар, і ён, здаецца, ніколі не "аднекваўся") шматкрат звяртаўся да самых надзённых праблем і пытанняў жыцця. Як, бадай што, ніхто іншы з "вялікіх", ён быў у суладдзі з часам!

Той час, натуральна ж, славіў, шанаваў і самаго творцу: у 1968 годзе Максім Танк стаў народным паэтам Беларусі, у 1972-м— акадэмікам Акадэміі навук рэспублікі, у 1974 — Героем Сацыялістычнай Працы, у 1978- м — лаўрэатам Ленінскай прэміі.

...Яшчэ ў 1943-м, падчас Вялікай Айчыннай, ён напісаў верш "Родная мова", пранікнуты сапраўднай сыноўняй любоўю да яе:


3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

3 сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,

3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова!

Вядомы паэт Анатоль Грачанікаў, ацэньваючы творчасць свайго знакамітага калегі па паэтычнаму цэху, адзначыў: гэта мастак, "якім ганарылася б кожная цывілізаваная нацыя ў свеце... Яго імя ў радзе паэтаў, творчасць якіх— своеасаблівы духоўны барометр, што рэгіструе ўзровень інтэлектуальнага і мастацкага развіцця чалавечага грамадства..."

У такіх выпадках кажуць: паэту — паэтава...


Мяснікоў, А. Максім Танк (1912-1995): "Прайсці праз вернасць" часу і падзей... Анатоль Мяснікоў // Мяснікоў, А. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2009. – C. 269–272.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Максім танк (1912—1995) iconМаксим Танк (1912 – 1995) 17 сентября исполняется 100 лет со дня рождения Максима Танка
Максима Танка (настоящее имя – Скурко Евгений Иванович) (1912 – 1995) – советского белорусского поэта и писателя, члена Союза писателей...

Максім танк (1912—1995) iconВіртуальная выстава кніг Максіма Танка
Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. Вершы (1930—1939) / Максім Танк; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя...

Максім танк (1912—1995) iconВёска Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў Беларускай энцыклапедыі не пазначана асобным радком. Але яе добра ведаюць у нашай краіне. Сюды прыязджаюць аматары
Але яе добра ведаюць у нашай краіне. Сюды прыязджаюць аматары мастацкага слова. Тут можна сустрэць экскурсіі школьнікаў. У гэтым...

Максім танк (1912—1995) iconТанк Максім [сапраўднае імя. Скурко Яўген Іванавіч; іншыя псеўданімы Аўгень Бура, Віктар, А. Граніт, Жэнька, А. Cівep; 4(17) 1912, в. Пількаўшчына Вілейскага
Ссср (1948, за зборнік "Каб ведалі"), літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959, за зборнік "След бліскавіцы"), Дзяржаўнай прэміі Беларусі...

Максім танк (1912—1995) iconМаксім Танк. Тэмы І вобразы танкаўскай паэзіі
Абсталяванне: Бугаёў Д. Я. Беларуская літаратура: вуч дапам для 10-га кл агульна

Максім танк (1912—1995) iconМаксім Танк. «Дрэвы паміраюць »
Эпіграфам могуць стаць словы У. Менцэля: Філасофія ў паэзіі усё адно што срэбра ў звонавым сплаве”

Максім танк (1912—1995) iconУнутраны свет героя-інтэлігента ў апавяданні м. Гарэцкага "у лазні" Апавяданне "У лазні" літаратурны дэбют М. Гарэцкага, было напісана 31 снежня 1912 г. І
М. Гарэцкага, было напісана 31 снежня 1912 г. І надрукавана ў газеце “Наша ніва” 25 студзеня 1913 г пад псеўданімам Максім Беларус,...

Максім танк (1912—1995) iconХіх пачатку ХХІ ст. Kaczka-dziwaczka Polska poezja dziecięca: wybór z poetów XIX początku XXI w. Мінск "Радыёла-плюс" 2006
Рэдактары перакладаў: Максім Танк, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Сіўчыкаў, Андрэй Хадановіч

Максім танк (1912—1995) iconСамый тяжелый в мире танк немецкий сверхтяжелый танк Тип 205 носил скромное и неприметное название "Маус" ("мышь"), хотя масса этой "мышки" была равна массе
Пантер” или трех “Тигров”. Если сначала такую машину планировали использовать как танк прорыва хорошо укрепленных оборонительных...

Максім танк (1912—1995) iconУ максіма Танка ёсць усё
Максім Танк, не мог не быць не прызнаваны, не мог не быць не гларыфікаваны, як І не можа не быць не вылучаны І не падзіўляны І сёння,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка