Музычны праект "Крамбамбуля" прэзэнтаваў новы альбом "Крамбамбуля сьвяточная"




НазваМузычны праект "Крамбамбуля" прэзэнтаваў новы альбом "Крамбамбуля сьвяточная"
Дата канвертавання09.11.2012
Памер23.09 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0523Noch


Музычны праект “Крамбамбуля” прэзэнтаваў новы альбом -- “Крамбамбуля сьвяточная”.


Прэзэнтацыю прымеркавалі да пяцігодзьдзя творчай дзейнасьці. Уласна імпрэза адбылася ў менскім рэстаране “Савецкі”, дзе прысутныя апроч выступу атрымалі міні-пэрформанс у стылі савецкіх “рэчовак”, а таксама другі – дадатковы – дыск “Крамбамбуля The best” зь лепшымі хітамі праекту. Альбом “Крамбамбуля сьвяточная” цалкам прысьвечаны савецкім і народным сьвятам. Настрой іранічных песень, напісаных Лявонам Вольскім, добра перадаюць такія назвы як “З новым Годам!”, “Дзень дурня”, “Налівай, бо не ядуць”, “7 лістапада – Дзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі” ды іншыя.


Севярын Квяткоўскі


Ускраек Менску пад назвай Сьцяпянка. Тут захаваліся лецішчы Савету міністраў БССР. Старая сталінская “дачная” архітэктура. Клясычны набор савецкага стала: рыскія шпроты, гарошак, кабачковая ікра, дзіўнага выгляду вараная каўбаса... Імпрэзай кіруе ды-джэй і музыкант Аляксандар Памідораў:


Памідораў: “Узорна-экспэрымэнтальная гаспадарка, скарочана – узэкга: справаздача ад “Крамбамбулі” – наш крамбамбульскі літмантаж!


Музыканты: “Таварышы і грамадзяне! Мы шчыра вас вітаем! Паклон вам ад усёй душы;


“Мы працавалі добра, чотка, без выхадных і прахадных. І завяршылі пяцігодку без паказальнікаў благіх”;


“Пад мудрым, чуйным кіраўніцтвам ідзем наперад скрозь гады. І з п’янствам і алькагалізмам змагацца будзем... (сьмех, воплескі).


“Крамбамбульцы” распачалі выступ зь песьні “Савецкае шампанскае” зь першага альбому, якая выкананая цалкам у стылістыцы савецкай эстрады 1970-х. Далей Лявон Вольскі абвясьціў цалкам новую песьню: купальскую, якая завецца “Папараць-кветка”.


Госьці імпрэзы атрымалі парадыйную газэту “Ўраджай”, спэцыяльны выпуск”, з такімі загалоўкамі як “Наша першая пяцігодка”, “Загады па узэкга “Крамбамбуля”, “І на працу зь песьняй пойдзе, і над песьняй папрацуе”, “Ударная праца – і адпачынак адпаведны”. У “спэцвыпуску” высьмейваюцца савецкія традыцыі, некаторыя зь якіх застаюцца рэаліямі сучаснай Беларусі. Але таксама Лявон Вольскі цалкам сур’ёзна адказвае на канкрэтныя пытаньні. Напрыклад – чаму ў новы альбом не ўвайшлі песьні “23 феўраля” і “Дарагія жэншчыны”, якія ствараліся пад канцэпцыю савецкіх сьвятаў? Лявон Вольскі патлумачыў, што на момант працы над альбомам тыя песьні шмат выконваліся, і вырашыў працаваць над дыскам з нуля. Што да сучасных праяваў савецкіх сьвятаў, для Лявона Вольскага робіцца сумна, калі ён аналізуе сытуацыю, таму праз іронію стварае пазытыў.


Болей пра “Крамбамбулю”:


Афіцыйны сайт праекту


У бібліятэцы “Вікіпэлдыя”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconКолер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым
Чырвоным па Белым” (ЧпБ) прэзэнтаваў новы альбом пад назвай “Крывавы Сакавік”, у які ўвайшлі 20 песень, напісаных пасьля сакавіцкіх...

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" icon"Гарадзенец прызямліўся ў Менску" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч
Віктар Шалкевіч прэзэнтаваў у малой канцэртнай “Менск”. Новы альбом названы паводле аналёгіі з раманам Уладзімер Караткевіча “Хрыстос...

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" icon"Свабодны тэатар" прэзэнтаваў супольны праект са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту
Свабодны тэатар” прэзэнтаваў супольны праект са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconДнямі ў продажы мусіць зьявіцца новы, шосты па ліку поўнавартасны альбом гурту Н. Р. М. Працэс ягонага стварэньня расьцягнуўся ажно на два гады, І быў
Днямі ў продажы мусіць зьявіцца новы, шосты па ліку поўнавартасны альбом гурту Н. Р. М. Працэс ягонага стварэньня расьцягнуўся ажно...

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconНа сядзібе бнф беларускі кліпаматограф
Бнф у Менску пачаўся фэстываль “Кліп-марафон” – паказ рарытэтнага І самага новага відэа беларускамоўных музыкаў. Тут можна пабачыць...

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconНа сядзібе бнф беларускі кліпаматограф
Сёньня на сядзібе бнф у Менску пачаўся фэст “Кліп-марафон” – паказ рарытэтных І новых беларускамоўных клікаў. Тут можна пабачыць...

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconНа сядзібе бнф беларускі кліпаматограф
Сёньня на сядзібе бнф у Менску пачаўся фэст “Кліп-марафон” – паказ рарытэтных І новых беларускамоўных музычных ролікаў. Тут можна...

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconВялікі сольны канцэрт этна- трыа "Троіца" адбыўся ў канцэртнай залі "Менск". На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом гурту. На канцэрце пабываў
Вялікі сольны канцэрт этна– трыа “Троіца” адбыўся ў канцэртнай залі “Менск”. На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом...

Музычны праект \"Крамбамбуля\" прэзэнтаваў новы альбом \"Крамбамбуля сьвяточная\" iconТрагедыя Хатыні ў стылі індастрыэл
Вынік ІХ працы зборны альбом, які атрымаў назву на латыні “Хатынь: tacet, sed loqouitur” “Хатынь: маўчыць, але прамаўляе”. Уражаньнямі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка