Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе




НазваУрок гісторыі Беларусі ў 6 класе
Дата канвертавання09.11.2012
Памер140.62 Kb.
ТыпУрок


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”





урок гісторыі Беларусі ў 6 класе


Настаўнік гісторыі

Грынь Святлана Мікалаеўна


Ганявічы 2012

Першабытныя жывёлаводы і земляробы ў бронзавым і жалезным вяках


Эпіграф

Калі вы слухаеце, вы забываеце,

Калі вы бачыце, вы разумееце,

Калі вы дзейнічаеце, вы вучыцеся.


Мэта і задачы ўрока: пазнаёміць вучняў з індаеўрапейцамі і іх роляй у фарміраванні сучасных еўрапейскіх народаў; вызначыць ролю, якую ў жыцці першабытных людзей сталі адыграваць земляробства і жывёлагадоўля; удакладняць навыкі работы з картай, падручнікам, уменне параўноўваць і выдзяляць галоўнае; прымяняць гістарычныя веды ў рабоце з структурна-лагічнымі схемамі; спрыяць выхаванню ў кожнага вучня таварыскага стаўлення да сяброў і калектыву.


Вучні павінны ведаць: асноўныя гістарычныя падзеі з першабытнай гісторыі беларускіх зямель, храналогію і перыядызацыю, паняцці – індаеўрапейцы, матычнае, падсечна-агнявое, ворнае земляробства, матыка, барана-сукаватка, рала, спажывецкая і вытворчая гаспадарка.


Вучні павінны ўмець: аналізаваць і абагульняць гістарычныя факты, рабіць нескладаныя вывады, даваць параўнальныя апісанні прыродных умоў, прылад працы, помнікаў культуры, умець будаваць структурна-лагічныя схемы (“Гаспадарка і заняткі старажытнага чалавека”) і працаваць з апошнімі.


Абсталяванне ўрока: карты насценныя “Беларусь у бронзавым і каменным вяках”, падручнік Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: вучэбны дапаможнік для 6 класа / пад рэд. Г.В.Штыхава і Ю.М.Бохана. – Мінск: выдавецкі цэнтр БДУ, 2009; атлас гісторыі Беларусі старажытных часоў для 6 класа, дыдактычны матэрыял, нагляднасць, мультымедыя.


Тып урока – камбінаваны, з элементамі практычнай работы.


План урока

  1. Арганізацыйная частка.

  2. Праверка дамашняга задання (работа з фрагментамі малюнкаў, структурна-лагічнымі схемамі. Аналіз вынікаў працы (10 хв.).

  3. Тлумачэнне новага матэрыялу “Першабытныя жывёлаводы і земляробы ў бронзавым і жалезным вяках” (25 хв.).

  4. Замацаванне пройдзенага матэрыялу (5 хв.).

  5. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

  6. Дамашняе заданне.


Ход урока


Настаўнік: Многія людзі любяць варушыць сямейныя архівы, разглядваць пажоўклыя фотаздымкі, на якіх адлюстравана іх дзяцінства, дзяцінства іх бацькоў, бабуль і дзядуль, даведвацца пра імёны даўно памерлых сваякоў, з усмешкай разглядаць іх убранне і прычоскі. Але не менш цікава даследаваць далёкія падзеі вялікай чалавечай сям’і, гісторыя якой налічвае не два пакаленні і нават не дзвесце, а цэлыя дваццаць тысяч пакаленняў. Вывучаючы шлях, які прайшлі нашы продкі на працягу доўгай эвалюцыі, мы пачынаем разумець складаную сувязь паміж біялагічным чалавекам і чалавекам, які стварае культуру.

І сёння я прапаную вам ізноў працягнуць наша падарожжа ў глыбіні тысячагоддзяў. Я лічу, што яно дапаможа вам, сябры, па-новаму паглядзець на нашу рэчаіснасць.

Але спачатку мы адновім тыя веды, якія атрымалі на папярэдніх уроках.

- Скажыце, з якімі з’явамі старажытнай гісторыі нашай Радзімы мы ўжо знаёмы. (Адказ вучняў: З’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі; рассяленне людзей; заняткі старажытных людзей; уплыў ледавіка).

Праверка дамашняга задання: вучні атрымліваюць раздатачны матэрыял (малюнкі, структурна-лагічныя схемы), працуюць і сумесна аналізуюць выкананыя заданні. (Гл. дадатак і слайды прэзентацыі 4-10)


  • Прачытайце тэму урока. Аб чым пойдзе размова на ўроку?


Знаёмства з планам вывучэння новага матэрыялу:

План

  1. Пранікненне індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі.

  2. Распаўсюджванне жывёлагадоўлі.

  3. Першыя земляробы.

  4. Пераход да вытворчай гаспадаркі.


Праблемнае заданне: Сёння на ўроку ў вас ёсць шанц адчуць сябе сапраўднымі вучонымі, вынікі даследаванняў якіх могуць паўплываць на развіццё гістарычнай навукі на некалькі дзесяцігоддзяў наперад.

Сітуацыйная задача: Па нашых уяўленнях, старажытны чалавек павінен быў быць вельмі моцным і лоўкім. Аднак пры раскопках знайшлі шкілет аднарукага мужчыны, які загінуў пад скляпеннем абваленай пячоры. Даследванне шкілета паказала, што мужчыну было 50 гадоў, а правую руку ён згубіў яшчэ ў юнацкім узросце. Як выжыў гэты чалавек? Адказаць на гэтае пытанне вам дапаможа наша сумесная работа на ўроку і веды, якія мы паспрабуем атрымаць разам.

Актуалізацыя ведаў

Настаўнік задае пытанні і прапаноўвае вучням па жаданні выйсці да карты і паказаць:

  • напрамкі рассялення першых насельнікаў на тэрыторыі Беларусі;

  • чаму менавіта па такіх напрамках ішло рассяленне першых людзей;

  • дзе археолагі знайшлі самыя першыя стаянкі старажытных людзей;

  • што азначае слова “стаянка”?

(Карта “Каменны век на тэрыторыі Беларусі” ці слайд 12 прэзентацыі)

Настаўнік: А зараз у нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з людзьмі, якія рассяліліся на тэрыторыі Еўропы, у тым ліку і на беларускіх землях. Чытаем п.1 параграфа 4 і адкажам на пытанні:

  • Хто такія індаеўрапейцы?

  • Дзе яны пражывалі?

  • Чым займаліся?

  • Дзе і калі рассяліліся?

(Слайд 13 і атлас гісторыі Беларусі)


Настаўнік:Давайце яшчэ раз звернем увагу на тэму ўрока. (Слайд 14) Якую задачу мы павінны з вамі зараз выканаць? (Вучні называюць тэму і адказваюць на пытанне. Прыкладны адказ: даведацца, чаму, калі і як нашы продкі сталі займацца жывёлагадоўляй і земляробствам.)

Фізкультхвілінка: настаўнік прапаноўвае вучням з дапамогай кончыка носа намаляваць лічбы ад 0 да 10, далей называе паняцці, даты гістарычных падзей, імёны гістарычных асоб з сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, вядомыя вучням. Калі паняцце звязана з гісторыяй Беларусі, вучні ўстаюць, калі з сусветнай гісторыяй – застаюцца на месцы.

  • Чалавек умелы”;

  • 100-35 тыс. г. т.н.;

  • Краманьёнец;

  • Жалезныя сякеры;

  • Бердыж;

  • Дэльта Ніла;

  • 26 тыс. г. да н.э.;

  • Карл Вялікі;

  • Ледавік;

  • Візантыя;

  • Краманьёнец;

  • Мацярынскі род;

  • Юравічы;

  • Аселы вобраз жыцця;

  • Крыжовыя паходы;

  • 8 тыс. гадоў да н.э.


Настаўнік: Скажыце, якім чынам нашы продкі здабывалі сабе ежу?(Вучні адказваюць, а настаўнік звяртае іх увагу на экран. (Слайды 15, 16)

Настаўнік: Але нягледзячы на тое, што заняткаў і спосабаў здабычы ежы было шмат, гэта не азначае, што першабытныя людзі заўсёды былі сытыя, наадварот, яны часта галадалі і паміралі з голаду, а таму імкнуліся знайсці больш надзейныя спосабы здабывання ежы. Якія? (Настаўнік прапаноўвае пазнаёміцца з пп.2,3 параграфа 4 на с. 19-20. Пасля работы з тэкстам вучням неабходна яго прааналізаваць і адказаць на наступныя пытанні.)

  • Чаму паляванне змянілася жывёлагадоўляй?

  • Якіх жывёл прыручалі нашы продкі?

  • Як узнікла і развівалася земляробства?

  • Якія земляробчыя культуры вырошчвалі старажытныя жыхары Беларусі?

  • Якім чынам яны апрацоўвалі зямлю?

  • Чым адрозніваліся збіральніцтва і і паляванне ад новых заняткаў?

  • Чаму, на вашу думку, з’яўленне вытворчай гаспадаркі стала найвялікшай з’явай у гісторыі чалавецтва?

Настаўнік: А зараз усе нашы новыя веды мы паспрабуем абагульніць і размясціць у структурна-лагічнай схеме “Гаспадарка і заняткі старажытнага чалавека”, якую пачыналі складаць раней. (Настаўнік прапаноўвае вучням з дапамогай магніцікаў на дошцы скласці структурна-лагічную схему “Гаспадарка і заняткі старажытнага чалавека” з падрыхтаваных дыдактычных матэрыялаў і параўнаць вынікі сваёй працы са схемай на экране.) (Слайд 17)

Настаўнік: Ці з усімі задачамі, пастаўленымі на ўроку, мы справіліся?

У нас засталося пытанне, на якое патрэбна даць адказ (праблемнае заданне), а веды, атрыманыя на ўроку, дапамогуць гэта вам зрабіць. (Вучні прадпрымаюць спробу выканаць сітуацыйную задачу.)

Рэфлексія: настаўнік дзякуе вучням за ўрок, ацэньвае іх работу і просіць падзяліцца сваімі ўражаннямі ад урока запаўненнем рэфлексіўнага ліста:


5-6 балаў

Засвоіў матэрыял часткова, дапускаючы памылкі.




7-8 балаў

Матэрыял засвоіў добра, але неабходна яшчэ папрацаваць.




9-10 балаў

У мяне трывалыя веды. З усімі заданнямі справіўся сам, задаволены сваёй работай.





Дамашняе заданне: з дапамогай падручніка і структурна-лагічных схем скласці крыжаванку ці апавяданне “Адзін дзень з жыцця першабытнага земляроба і жывёлавода”.


Спіс выкарыстанай літаратуры


Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў. Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 5-11 класы. – Мінск, 2009.

Штыхаў, Г.В. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст. 6 кл. / Г.В. Штыхаў, С.М. Цемушаў, В.В. Ракуць. – Мінск, 2009

Выкарыстанне на ўроках гісторыі структурна-лагічных схем / Ірына Шчарбак // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2010. -- № 1. – С. 35-36.

Кузняцоў, І. М. Гісторыя Беларусі. Вызначэнні, табліцы, схемы, лічбы, даты. / І.М. Кузняцоў. – Мінск, 2006.

Структурна-лагічныя схемы на ўроках гісторыі / Алег Жук // Беларускі гістарычны часопіс. – 2010. -- № 11. – С. 48-51.


Анкета-заяўка


  1. Грынь Святлана Мікалаеўна;

  2. Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, 25 гадоў педагагічнага стажу;

  3. Дырэктар;

  4. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа Лагойскага раёна”;

  5. + 375296464574; 80177456238;Yurkovchi@ tut.by;

  6. “Першабытныя жывёлаводы і земляробы ў бронзавым і жалезных вяках”;

  7. Сусветная гісторыя і гісторыя Беларусі;

  8. 6 клас, гісторыя Беларусі;

  9. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII стагоддзя. Раздзел I беларускія землі ў старажытныя часы;

  10. Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў. Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 5-11 класы. – Мінск, 2009. Штыхаў, Г.В. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст. 6 кл. / Г.В. Штыхаў, С.М. Цемушаў, В.В. Ракуць. – Мінск, 2009. Кузняцоў, І. М. Гісторыя Беларусі. Вызначэнні, табліцы, схемы, лічбы, даты. / І.М. Кузняцоў. – Мінск, 2006.



ПРЫЛАЖЭННЕ


Тлумачальная запіска

Пры распрацоўцы дадзенага ўрока, як і пры вывучэнні раздзелаў “Беларускія землі ў старажытныя часы”, “Жыццё насельніцтва беларускіх зямель у Раннім сярэдневякоўі ў V- IX”, “Сярэдневяковыя княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX- сярэдзіне XIII стагоддзяў” у курсе “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII стагодзя” прымяняецца прыём падачы вучэбнага матэрыялу як будова структурна-лагічных схем і кластэраў. Гэты прыём стварае ўмовы для развіцця лагічнага мыслення, вуснай і пісьмовай мовы школьнікаў. Схематычная падача матэрыялу вучыць выдзяляць галоўнае і другаснае, назіраць іерархічныя сувязі, дазваляе вучням разумець і візуальна ўяўляць сістэму адносін паміж часткамі і ўсю яе цалкам. Графічныя схемы спрыяюць уменню абстрагавацца, ствараюць аснову для разважанняў. Напрыклад, у дадзенай тэме: чаму паляванне змянілася жывёлагадоўляй, як узнікла і развівалася земляробства.

Схемы ўяўляюць сабой чарцёж, які адлюстроўвае істотныя прыкметы, сувязі і адносіны гістарычных з’яў. Яны прымяняюцца для нагляднага параўнання вывучаемых з’яў, для абагульнення і сістэматызацыі гістарычных ведаў. Пры арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў настаўнік паслядоўна будуе на дошцы змест звёнаў і абазначае сувязі паміж імі. Паступовасць стварэння схем аблягчае іх разуменне.

Варыянтам складання структурна-лагічных схем з’яўляецца кластэры. Кластэр – гэта выдзяленне сэнсавых адзінак тэксту і іх графічнае афармленне ў паслядоўнасці ў выглядзе гронкі.

Пры рабоце над яго складаннем важна ў тэксце, з якім працуеш:

  1. выдзеліць галоўную сэнсавую адзінку ў выглядзе паняцця ці словазлучэння (тэма);

  2. выдзеліць звязаныя з ключавым словам сэнсавыя адзінкі (катэгорыі інфармацыі);

  3. канкрэтызаваць катэгорыі меркаваннямі і фактамі, змешчанымі ў інфармацыі, якая засвойваецца.

Кожны элемент схемы можна напісаць на асобным аркушы і мацаваць на дошцы з дапамогай магніцікаў, а сувязі наносіць крэйдай.

Пры распрацоўцы ўрока падчас праверкі дамашняга задання вучням былі прапанаваны заданні з прапушчанымі ў схеме некалькімі звёнамі з просьбай аднавіць апошнія. Таксама можна пераблытаць звёны схемы і папрасіць вучняў аднавіць іх паслядоўнасць ці скласці звязныя апавяданні па схеме ці яе частцы. Альбо падчас франтальнай работы ў класе скласці прыкладную схему “Найстаражытнейшыя жыхары на тэрыторыі Беларусі”, а схему “Агонь у жыцці чалавека” прапанаваць скласці самастойна індывідуальна ці працуючы ў групах.


Схема складання кластэра







Катэгорыя 1


Катэгорыя 2


Катэгорыя 3

Катэгорыя 4






Тэхналагічная карта ўрока


Этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

(прыёмы і сродкі выкладання настаўніка, пазнавальныя заданні вучням)

Дзейнасць навучэнцаў

(прыёмы і сродкі навучання, формы вучэбнай працы, якасць адказаў)

Арыентавана-арганізацыйны

Стымуляванне інтарэсу і ўвагі да вывучаемага прадмета, стварэнне псіхалагічнага настрою




Праверка дамашнягя задання

Праверка асноўных падзей з гісторыі беларускіх зямель у старажытныя часы, праца з паняццямі, з часткамі кластэра (структурна-лагічнай схемы) “Супольнасці людзей каменнага веку”

франтальная, індывідуальная (навучэнцы атрымліваюць дыдактычны матэрыял з заданнямі на аднаўленне кластэра “Супольнасці людзей каменнага веку” і на выбар настаўніка, “Я - археолаг”)

Арыентавана-матывацыйны

Паведамленне тэмы і раскрыццё мэты ўрока. Стварэнне матывацыйнага ассяроддзя: праблемная сітуацыя. Актуалізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў для далейшай пазнавальнай дзейнасці

пошукавая, франтальная (успрыяцце і асмысленне навучэнцамі задач урока і будучай працы; яны працуюць з картай (насценная, атлас, слайд прэзентацыі)

Засваенне новых ведаў і спосабаў дзейнасці

Арганізацыя дзейнасці навучэнцаў па засваенню новых ведаў. Стымуляцыя творчай актыўнасці навучэнцаў з дапамогай пытанняў і заданняў, дапамога ў рабоце з тэкстам падручніка выдзяляць галоўныя сэнсавыя адзінкі і пошук сувязей паміж імі. Арганізацыя абмеркавання атрыманых вынікаў працы навучэнцаў падчас самастойнай дзейнасці апошніх

кіруемая самастоўная дзейнасць навучэнцаў (яны выконваюць заданні , прапаноўваемыя настаўнікам, удакладняюць навыкі працы з картай, абагульнення і сістэматызацыі гістарычных фактаў)

Карэкцыйна-рэфлексійны (сістэматызацыя і абагульненне)

Стымуляцыя працэсу асмыслення вучэбнага матэрыялу, арганізацыя работы па складанню кластэра “Гаспадарка і заняткі старажытнага чалавека” і вырашэння праблемнай сітуацыі, пастаўленай на пачатку ўрока. Фіксацыя ўвагі на ўзнікшых цяжкасцях засваення матэрыялу, выяўленне якасці і ўзроўню авалодання новымі ведамі і спосабамі дзейнасці

творчая, франтальная (навучэнцы складаюць кластэр, усведамляюць і ацэньваюць сваю дзейнасць)



Дыдактычны матэрыял


Адным з галоўных адрозненнем першабытных людзей ад жывёл было ўменне вырабляць і карыстацца прыладамі працы. Уявіце, што вы знаходзіцесь у лабараторыі археолага. Перад вамі фрагменты некаторых з іх. Дапамажыце археолагам даведацца, як выглядалі, як называлісь і для чаго выкарыстоўвалісь знойдзеныя прылады працы. Атрыманыя рэзультаты занесці ў табліцу.




Нумар прылады працы

Рэканструяваная прылада працы

Назва прылады працы

Дзе выкарыстоўвалася

1



Дубіна

У паляванні на жывёл

2



Востраканечнік

У паляванні на жывёл

3



Скрабок

Для выскаблівання скур жывёл ад рэшткаў тлушчу і мяса

4



Праколка

Для пракалывання одтулін у скурах жывёл



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconПрыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага
Раздзел I. Гісторыясофскі падыход да вывучэння сусветнай гісторыі І гісторыі Беларусі: пастаноўка мэты вучэбнага курса

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconУрок па прынцыпах аа па гісторыі Беларусі
Аўтар: Вольга Дайлід, настаўніца гісторыі І грамадазнаўства дуа г. Івацэвічы сш №1

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconУрок сусветнай гісторыі ў 5 класе
Мэта: садзейнічаць засваенню сістэмы ведаў аб геаграфічным становішчы, кліматычных умовах, асаблівасцях развіцця грамадства І гаспадаркі...

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconКанспект урока гісторыі беларусі ў 8 класе
Мэта: вызначыць палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі

Урок гісторыі Беларусі ў 6 класе iconФакультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі
Праблемы сацыяльна-палітычнай гісторыі беларусі другой паловы 19 – пачатка 20 ст

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка