Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу




НазваВыкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу
Дата канвертавання09.11.2012
Памер72.74 Kb.
ТыпДокументы
Выкарыстанне разнастайных метадаў і прыёмаў актыўнага паўтарэння і сістэматызацыі праграмнага матэрыялу

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гаранская дзіцячы сад -

сярэдняя школа Полацкага раёна”

Обадава Людміла Віктараўна


Увядзенне ЦТ па беларускай мове прымусіла настаўніка перабудаваць увесь адукацыйны працэс у старэйшых класах. Узмоцненую работу неабходна пачынаць у восьмых-дзявятых класах, так як большая частка матэрыялу рэалізуецца ўжо пры выніковай атэстацыі ў час экзамену ў дзявятым класе. У дзясятых - адзінаццатых класах неабходна не толькі рыхтаваць да ўступнага тэсціравання, але і рыхтаваць старшакласнікаў з псіхалагічнага пункту гледжання.

Пры распрацоўцы сістэмы падрыхтоўкі да ЦТ па беларускай мове неабходна ахапіць усе раздзелы мовазнаўства: “Фанетыка”, “Арфаэпія”, “Акцэнталогія”, “Лексіка”, “Фразеалогія”, “Марфеміка”, “Словаўтварэнне”, “Марфалогія”, “Пунктуацыя, “Культура маўлення”, “Арфаграфія”. Акрамя гэтага, настаўнік беларускай мовы павінен штогод аналізаваць вынікі тэставання. Гэта дапаможа выявіць цяжкасці і праблемы выпіскнікоў па канкрэтных тэмах і заданнях і мэтанакіравана адпрацаваць гэтыя недахопы ў выпускным класе.

Падрыхтоўку да ЦТ лепш за ўсё пачаць з інфармацыйнага этапа, які ўключае ў сябе рад кампанентаў. Па-першае, пазнаёміць вучняў з памяткай для выпускніка – у ёй змяшчаюцца разнастайныя псіхалагічныя парады пры падрыхтоўцы да экзаменаў. Гэтыя парады – рэкамендацыі можна ўзяць з кнігі Д.Карнегі. Па-другое, неабходна падрыхтаваць кантрольна-праверачныя матэрыялы, зборнікі тэставых заданняў, узоры запаўнення бланкаў адказу. Па-трэцяе, памяткі, схемы, табліцы, алгарытмы па тэмах беларускай мовы. Гэты матэрыял служыць неабходным памочнікам для старшакласнікаў, асабліва для выканання практычнай часткі. У памятках абавязкова павінны быць усе віды разбораў: фанетычны, лексічны, марфемны, марфалагічны, сінтаксічны, пунктуацыйны. Акрамя таго, тут павінен быць матэрыял для самаправеркі і ўзаемаправеркі.

Пры падрыхтоўцы да ЦТ прадугледжваюцца розныя віды дзейнасці старшакласнікаў: індывідуальная работа, факультатыўныя заняткі, інтэлектуальныя гульні, віктарыны, творчыя конкурсы. Вучні асэнсавана выконваюць стандартныя заданні, засвойваючы і набываючы адпаведныя ўменні і навыкі.

Галоўным відам вучэбнай дзейнасці з’яўляецца ўрок, які мае сваю сістэму паўтарэння.

1) Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу. Для паспяховага выканання тэставых заданняў неабходны глыбокія і трывалыя веды па тэорыі ўсяго курса беларускай мовы. Сістэматызацыю тэарэтычнага матэрыялу можна ажыццяўляць 2 спосабамі: метадам індывідуальнага падбору матэрыялу і метадам групавой работы. Гэты матэрыял афармляецца ў апорныя канспекты, табліцы, схемы. Эфектыўнымі з’яўляюцца табліцы-параўнанні, дзякуючы якім вучні могуць параўноўваць. Гэта могуць быць марфалагічныя прыметы або граматычныя катэгорыі 2-ух часцін мовы: назоўніка і прыметніка, прыметніка і дзеепрыметніка, дзеяслова і дзеяпрыслоўя (Дадатак 1).

Можна прапанаваць табліцу ВХУ. У ёй тры графы: у першай графе “ведаю” вучні запісваюць коратка, па памяці, веды, у другой графе “хачу ведаць” – праводзіцца запіс таго, што цікавіць вучня па тэме (гэта могуць быць праблемныя пытанні), у трэцяй графе – пасля самастойных пошукаў адказу на пастаўленыя пытанні коратка фармулююцца адказы, прыводзяцца прыклады.

Найбольш складаныя тэмы абагульняюцца пры дапамозе лекцыі (можна выкарыстаць табліцы).

Работа ў групах па адпрацоўцы тэставых заданняў: у сумеснай дзейнасці

старшакласнікі адпрацоўваюць тэставы матэрыял заданняў частак А і В, гэта дапамагае ім сэканоміць час на выкананні заданняў. На гэтым этапе адбываецца асэнсаванне моўнага матэрыялу, так як пры выбары адказу школьнікі аналізуюць, разважаюць, прымяняючы правіла, выяўляюць заканамернасці тэставых заданняў. Самае галоўнае – узаемадапамога, узаемакантроль.

Самастойны выбар задання. Паўтораны на занятках матэрыял замацоўваецца ў час падрыхтоўкі дамашняга задання. Вучні дома працуюць з тэставымі заданнямі.

Пры падрыхтоўцы да ЦТ неабходна звярнуць увагу на сфарміраванасць арфаграфічных навыкаў. На ЦТ вучням прапаноўваюцца заданні на правапіс арфаграм. Сістэматызаваць арфаграмы лепш за ўсё ў ходзе паўтарэння тэарэтычнага матэрыялу кожнай часціны мовы. Напрыклад, арфаграмы па тэме “Назоўнік”, “Прыметнік”. На ўроках беларускай мовы прадугледжаны практыкаванні, якія выпрацоўваюць практычныя навыкі па арфаграмах. Гэта слоўнікавая работа, арфаграфічныя хвілінкі, “Знайдзі памылку”, “Чацвёртае лішняе”, размеркавальны дыктант.

Разгледзім варыянты такіх заданняў:

- слоўнікава-арфаграфічная работа:

а) уставіць прапушчаныя літары, паставіць націск;

б) скласці сказ з аднароднымі членамі, ужываючы слова ў розных склонах;

в) слова разабраць па саставу. (Дадатак 2)

- дыктант-дубль – дадзены від работы вызначае добрае веданне арфаграм: першы вучань называе, запісвае і камеціруе слова з арфаграмай, астатнія вучні прыдумваюць свае прыклады на гэтую арфаграму. Такія заданні дапамагаюць адпрацаваць навыкі граматнага пісьма.

- размеркавальны дыктант па тэме “Дзеяслоў” (Дадатак 3).

- лексічная работа з тэкстам і словам – лексічны разбор тэкстаў розных стыляў мае свае асаблівасці. Пры аналізе мастацкага тэксту ўказваюцца сродкі мастацкай выразнасці: сінонімы, антонімы, метафары. Акрамя таго, тэкст аналізуецца з пункту гледжання стылістычных слоў і выразаў – дыялектныя словы, прафесіяналізмы. Лексічная работа з тэкстам прадугледжвае работу з асобнымі словамі, таму неабходна вучняў навучыць рабіць лексічны разбор слова.

Памятка “Лексічны разбор слова” (Дадатак 4)

- комплексны аналіз тэксту. Комплексны аналіз тэксту дазваляе старшакласнікам даследаваць тэксты з роных бакоў і пабудаваць свой адказ у форме звязнага выказвання (Дадатак 5)

- мнеманічныя прыёмы. Псіхолагі лічаць, што чым меншыя мнеманічныя прыёмы, гэта значыць запамінальныя правілы, звязаныя з прадметам запамінання, тым лепш яны ўтрымліваюцца ў памяці. Другімі словамі, не хочаш, але запомніш. Гэта можна паказаць на некаторых прыкладах.

1) колеры вясёлкі – для запамінання правіла можна выкарастаць парадак колераў у вясёлцы.

2) азбука Морзе – пры вывучэнні азбукі Морзе можна карыстацца ў якасці мнеманічнага прыёма алфавітным спісам гарадоў, складзеным па асобых законах. У назвах гэтых гарадоў лік літар А роўны ліку кропак, а лік другіх галосных – ліку працяжнікаў у першай літары назвы горада.

Выкарыстанне мнеманічных прыёмаў – гэта спроба адкрыць вучням вочы і вушы з дапамогай мнематэхнікі. Мнематэхніка – сукупнасць прыёмаў і спосабаў, якія аблягчаюць запамінанне і павялічваюць аб’ём памяці шляхам утварэння штучных асацыяцый. Мнематэхніка здольная не толькі выклікаць у вучняў цікавасць, але і прымушае школьнікаў зразумець сутнасць правіла і аблягчае прымяненне яго на практыцы. Напрыклад:

Намалюем спалучэнне [іо]. Не пад націскам пасля мяккіх зычных я бачу ІЯ - біялогія, пад націскам – бачу ІЁ – чэмпіён.

Пры падрыхтоўцы да ЦТ можна працаваць са слоўнікамі – даведнікамі, выкарыстоўваць разнастайныя тэсты (рознаўзроўневыя, уласныя, міні-тэсты), можна ствараць логіка-сэнсавыя мадэлі, выкарыстоўваць інтэлект-карты, якія дазваляюць запамінаць, разумець, устанаўліваць логіку.

Такім чынам, выкарыстоўваючы сістэму па падрыхтоўцы да ЦТ, можна скарэкціраваць узровень ведаў, уменняў і навыкаў па ўсіх раздзелах мовазнаўства. Можна прапанаваць заданні, накіраваныя на ўдасканаленне моўнай культуры вучняў.


Дадатак 1

Назоўнік і прыметнік – самастойныя часціны мовы.

Назоўнік Прыметнік

1) агульнае значэнне называе прадмет, абазначае прымету

адказвае на пытанні прадмета, адказвае

хто? што? на пытанні які?якая?

2) марфалагічнае мае род, адносіцца да змяняецца па ліках,

значэнне аднаго з 3 скланенняў, па родах ( у ад.л.),

змяняецца па ліках і склонах.

склонах

3) сінтаксічная можа быць любым бывае азначэннем і

роля членам сказа выказнікам


Дадатак 2

1) Е ці Я?

Б..зрыб’е, дз..вяты, з..мляроб, кал..ктыў, кал..ндарны, л..снічоўка, мес..ц, Смал..вічы, ц..гавіты, ..зыкаты.

2) Паставіць націскі ў словах.

3) Скласці сказ з аднароднымі членамі.

4) Разабраць па саставу л..снічоўка.


Дадатак 3

Размеркаваць дзеясловы па наступных групах: не з дзеясловам, зваротныя дзеясловы, дзеясловы другой асобы, дзеясловы трэцяй асобы.

Ненавідзець, ганарыцца, не прыехаў, перапісвацца, вязіце, станьце, чытаюць, хадзіць, прачытаеш, хварэеце, гаворым, вязём, магу, не здаровіцца, прыбірацца, гнаў.


Дадатак 4.

Памятка “Лексічны разбор слова”

  1. Якое лексічнае значэнне слова ў сказе? Вызначы, яно адназначнае ці мнагазначнае.

  2. У прамым ці пераносным значэнні ўжыта слова?

  3. Ці мае слова сінонімы, антонімы?

  4. Стылістычная характарыстыка слова (размоўнае, кніжнае, стылістычна нейтральнае)

  5. Якое паходжанне слова?

  6. Прыдумай і запішы сказ, ужываючы слова ў розных лексічных значэннях.

Дадатак 5

Комплексны аналіз тэксту

  1. Да якога стылю належыць тэкст?

  2. Які тып маўлення выкарыстоўваецца ў тэксце?

  3. Сфармулюйце асноўную думку тэксту. Знайдзіце сказ, у якім яна выражана.

  4. Разбіце тэкст на мікратэмы, дайце загаловак кожнай частцы.

  5. Вызначце сродкі сувязі сказаў у тэксце.

  6. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце.

  7. Выканайце поўны сінтаксічны разбор сказа(на выбар).



Літаратура


    1. Верціхоўская М.І., Верціхоўская В.У. Беларуская мова: цікава і складана. - Мінск, “Народная асвета”, 2001

    2. Валочка І.М. Беларуская мова ў табліцах і схемах для вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы. – Мінск, “Юніпрэс”, 2003

    3. Кулеш Г.І. Рэпетытар па беларускай мове. Марфалогія і правапіс. – Мінск, “Аверсэв”, 2009

    4. Кулеш Г.І. Рэпетытар па беларускай мове. Марфалогія і правапіс. – Мінск, “Аверсэв”, 2010

    5. Леванцэвіч Л.В. Беларуская мова. 27 урокаў з рэпетытарам. - Мінск, “Аверсэв”, 2008

    6. Пашук В.П. Арфаграфічны трэнажор па беларускай мове. Падрыхтоўка да тэстаў, дыктантаў, пераказаў. – Мінск, “Лімарыус”, 2004

    7. Роўда І.С. Экзамен па беларускай мове. Дапаможнік для абітурыентаў і вучняў старэйшых класаў. – Мінск, “ТетраСистемс», 2000

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconВ. Ю. Дылеўская месца розных тыпаў урокаў у сістэме параўнальнага вывучэння літаратуры
Логіка матэрыялу І логіка вучэбнага спасціжэння гэтага матэрыялу прыносяць педагогу рашэнне пытанняў аб кампазіцыі ўрока, аб выкарыстанні...

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconРаботы метадычнага аб'яднання настаўнікаў
Тэма: Фарміраванне прафесійнай кампетэнцыі сучаснага настаўніка праз выкарыстанне эфектыўных форм, метадаў І прыёмаў арганізацыі...

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconПлан работы на май час прав
К. Стан арганізацыі паўтарэння І забеспячэння сістэматызацыі ведаў. Выкананне вучэбных праграм. (Ждановіч І. В.)

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconЎ 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Ход урока абагульняючага паўтарэння І сістэматызацыі ведаў па тэме “Узаемадзеянне цел. Сіла”

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconПлан работы на май час прав
К. Стан арганізацыі паўтарэння І забеспячэння сістэматызацыі ведаў. Выкананне вучэбных праграм. Адказная – Ждановіч І. В., намеснік...

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconВыкарыстанне прыёмаў І метадаў асобасна-арыентаваных тэхналогій Асобасна-арыентаваныя тэхналогіі маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне І развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці І самаактуалізацыі асобы Метад "Карусель"
Настаўнік рыхтуе некалькі пытанняў для абмеркавання, дзеліць вучняў на дзве роўныя групы. Вучні садзяцца адзін насупраць другога,...

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconЗацвярджаю дырэктар школы
Падрыхтоўка да выпускной кампаніі. Арганізацыя паўтарэння вучэбнага матэрыялу па вучэбных прадметах

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconЗацвярджаю дырэктар школы
Падрыхтоўка да выпускной кампаніі. Арганізацыя паўтарэння вучэбнага матэрыялу па вучэбных прадметах

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconУрок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу
Мэта: паўтарыць, абагуліць І прывесці ў пэўную сістэму вывучаны матэрыял раздзела

Выкарыстанне разнастайных метадаў І прыёмаў актыўнага паўтарэння І сістэматызацыі праграмнага матэрыялу iconРазвіццё цікавасцей І інтарэсаў дзяцей праз сістэму факультатыўных заняткаў
Вядома, гэта патрабуе І ад сучаснага настаўніка беларускай мовы І літаратуры пошуку новых метадаў, прыемаў І формаў навучання

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка