Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў




НазваВучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
старонка1/6
Дата канвертавання28.10.2012
Памер496.71 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6


БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР


Вучэбная праграма

для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

па спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”


Зацверджана Вучэбна-метадычным

аб’яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

(29 чэрвеня 2006 г.

Рэгістрацыйны № ТД-____/тып)


Мінск

БДУ

2006


УДК

ББК

Б


А ў т а р - с к л а д а л ь н і к

кандыдат філалагічных навук, дацэнт Р. М. Кавалёва


Р э ц э н з е н т ы:


кафедра этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны

педагагічны універсітэт імя М.Танка»;

доктар філалагічных навук, прафесар В. С. Новак.


Беларускі фальклор: Вучэб. праграма для студэнтаў выш. навуч. устаноў па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» / аўтар-склад. Р. М. Кавалёва. – Мн.: БДУ, 2006. – с.


ISBN


Праграма вызначае канцэпцыю, змест і агульную пабудову вучэбнай дысцыпліны «Беларускі фальклор».


УДК

ББК


© Кавалёва Р. М., 2006

© БДУ, 2006

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Канцэпцыя праграмы «Беларускі фальклор» прадыктавана філалагічным падыходам да разумення фальклору, які ў дадзеным выпадку разглядаецца як вусная паэтычная творчасць беларускага народа. Пры філалагічным падыходзе да фальклору асноўнай адзінкай яго вывучэння з’яўляецца жанр, што і абумоўлівае структуру праграмы. Гістарычнае развіццё фальклору разумеецца як рух традыцыі, калі новае з’яўляецца на падмурку старога, а старыя формы палягаюць паверх новага зместу, што і забяспечвае пераемнасць этнічнай культуры. Менавіта таму галоўны прынцып перыядызацыі беларускага фальклору, прыняты ў праграме, – характар традыцыі і яе тыпалагічныя адзнакі як жанравай мастацкай сістэмы.

Асноўная ўвага скіравана на вывучэнне складу, зместу і мастацкіх форм класічнага беларускага фальклору, які разглядаецца ў сувязі з папярэднікам – раннетрадыцыйным фальклорам і наступным – познетрадыцыйным фальклорам індустрыяльнага грамадства. Акрэсліваецца аб’ём паняццяў «сучасны фальклор», часткай якога з’яўляецца традыцыйны, «гарадскі фальклор», які ў нашых умовах існуе, галоўным чынам, на нацыялекце рускай мовы, «постфальклор», з вялікай разнастайнасцю яго жывых з’яў і форм, «псеўдафальклор», характэрны для савецкага часу.

Галоўныя праблемы вывучэння беларускага фальклору наступныя: гістарычнае развіццё жанраў і відаў беларускай вусна-паэтычнай творчасці, іх сістэмнасць, прынцыпы класіфікацыі, суадносіны агульнафальклорнага, агульнаславянскага і нацыянальна адметнага, агульнанацыянальнага і лакальна-рэгіянальнага, асаблівасці жанрава-відавой паэтыкі.

Структура і змест праграмы набліжаны да сучаснага стану фалькларыстычных даследаванняў. Удакладненне паняційна-тэрміналагічнага апарата абумоўлена фенаменалагічным падыходам да разгляду жанраў, г.зн. з улікам структуры нацыянальнай фальклорнай свядомасці і нацыянальнага жанравага мыслення, адметнасці ці, наадварот, падабенства жанравых карцін свету.

Праграма пэўным чынам каардынуецца з праграмамі іншых дысцыплін – усходнеславянскай міфалогіяй, уводзінамі ў літаратуразнаўства, тэорыяй літаратуры. Адсюль увага да такіх пытанняў, як тэорыя фальклору, нацыянальная спецыфіка беларускага фальклору, міфасфера і фальклор беларусаў, міфапаэтыка фальклорных жанраў, семантыка мастацкіх вобразаў, увядзенне ў праграму невялікай колькасці тэрмінаў і паняццяў, якія ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюцца ў міждысцыплінарных даследаваннях і даказалі сваю эфектыўнасць пры аналізе фальклорных з’яў.

Прадмет вывучаецца на лекцыях, практычных занятках і ў працэсе самастойнай работы студэнтаў. У цэлым курс разлічаны на 50 аўдыторных гадзін: 30 лекцыйных, 12 практычных і 8, адведзеных на кантралюемую самастойную работу студэнтаў. Ён забяспечаны вучэбна-метадычным комплексам, які змяшчае базавую праграму, модульны практыкум з распрацоўкай ключавых тэм, інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы, неабходныя для мэтанакіраванага вывучэння студэнтамі-філолагамі курса беларускага фальклору, тэсты, заданні для самастойнай работы, тэматыку курсавых, дыпломных і навукова-даследчых работ1. На практычных занятках рэкамендуецца навучыць студэнтаў асновам збіральніцкай працы, навыкам правільнага вызначэння жанраў і відаў фальклору, належнага афармлення запісаў і справаздачы па фальклорнай практыцы.


  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconГісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconЗнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconТыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцІ
Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconГісторыя Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconМетады дыстанцыйных даследаванняў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў п а спец ыя льн а с ці : 1
Прарэктар па вучэбнай I выхаваучай працы Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconЛацінамоўная літаратура беларусі тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconМетодыка выкладання класічных моў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconМетэаралогія І кліматалогія тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
П. А. Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Вучэбная праграма для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў iconФалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка