Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)




НазваВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
Дата канвертавання09.11.2012
Памер180.43 Kb.
ТыпДокументы
Кафедра сучаснай беларускай мовы


ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ

АРФАГРАФІІ І АРФАЭПІІ


Вучэбна-метадычны комплекс


для студэнтаў 1 курса

спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)

дзённай формы навучання

вучэбныя семестры: І, ІІ


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Практыкум па беларускай арфаграфіі і арфаэпіі прызначаны для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” дзённай формы навучання. Гэта важны практычны курс у сістэме лінгвістычных дысцыплін для студэнтаў–філолагаў, увядзенне якога ў вучэбныя планы філалагічных факультэтаў універсітэтаў абумоўлена аб'ектыўнымі фактарамі: недастатковай лінгвістычнай падрыхтоўкай выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ і як вынік гэтага – невысокай арфаграфічнай пісьменнасцю абітурыентаў, пэўнымі цяжкасцямі, з якімі сустракаюцца студэнты пры засваенні курсаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, культуры мовы і стылістыкі.

Асноўнымі задачамі курса з'яўляюцца: 1) паўтарэнне студэнтамі–першакурснікамі ведання арфаграфічных і арфаэпічных правілаў; 2) выпрацоўка трывалых уменняў асэнсавання ўжывання арфаграфічных і арфаэпічных правілаў; 3) паглыбленне і сістэматызацыя тэарэтычных ведаў па арфаграфіі і арфаэпіі; 4) удасканаленне навыкаў аналізу моўных з'яў; 5) павышэнне культуры маўлення.

Вырашэнне гэтых задач павінна таксама садзейнічаць падрыхтоўцы студэнтаў да больш асэнсаванага ўспрыняцця і засваення курсаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, культуры мовы і стылістыкі.

Адным з вядучых прынцыпаў курса з’яўляецца ўлік структуры дзеянняў пры засваенні правапісу (ад разгорнутых, простых да больш абагульненых), узаемасувязь розных узроўняў мовы, сувязь навучання арфаграфіі з развіццём маўленчай дзейнасці.

Для выпрацоўкі трывалых арфаграфічных навыкаў неабходна перш за ўсё асэнсаванае засваенне правілаў правапісу, разуменне законаў пісьма, якое выпрацоўваецца пры актыўнай пазнавальнай дзейнасці студэнтаў ва ўмовах супастаўлення (параўнання), супрацьпастаўлення і абагульнення.

Усведамленне правілаў павінна дасягацца аналітыка-сінтэтычнай працай студэнтаў пад непасрэдным кіраўніцтвам выкладчыка. На аснове аналізу прыкладаў студэнты выяўляюць умовы пэўных напісанняў (тлумачаць арфаграмы), прыходзяць да вывадаў, якімі пасля кіруюцца пры выкананні разнастайных практыкаванняў.

Паралельна з працай па выпрацоўцы і развіццю арфаграфічных і арфаэпічных навыкаў у курсе практыкума звяртаецца ўвага на пытанні павышэння культуры вуснай і пісьмовай мовы студэнтаў, каб дапамагчы ім правільна, свабодна, актыўна і творча выкарыстоўваць моўныя сродкі, максімальна павысіць сваю моўную культуру.

Асаблівае значэнне для выпрацоўкі і замацавання трывалых арфаграфічных уменняў і навыкаў мае падбор адпаведных практыкаванняў, бо менавіта ў працэсе іх выканання адпрацоўваюцца тыя прыёмы, тыя разумовыя аперацыі, якія неабходны для асэнсавання лінгвістычных асноў арфаграфіі і арфаэпіі, для выбару адпаведнага правіла, што дае правільны ўзор напісання. Да такіх практыкаванняў могуць быць аднесены: 1) практыкаванні тыпу спісвання з прапушчанымі літарамі; 2) дыктоўкі рознага тыпу (папераджальныя, тлумачальныя, выбарачныя, свабодныя, творчыя); 3) практыкаванні творчага характару (выбарка слоў з арфаграфічнага слоўніка, выпісванне сказаў на зададзеныя арфаграмы з твораў мастацкай літаратуры, складанне тэксту, пераказ тэксту і інш.).

Адным з відаў паўтарэння і замацавання правілаў лічыцца праца над памылкамі. Развіццё ўмення аналізаваць памылкі дапамагае студэнтам удасканальваць уласныя навыкі і паглыбляць веды ў галіне беларускай арфаграфіі. Таму пасля кожнай пісьмовай работы любая памылка павінна быць асэнсавана і класіфікавана. Спецыяльнымі заданнямі пры гэтым могуць быць: выпісванне з тэксту слоў з данай арфаграмай, яе тлумачэнне, падбор і напісанне слоў з аднолькавай арфаграмай, самадыктоўкі і інш.

Больш сістэмны і складаны, чым у школе, змест заняткаў практыкума па беларускай арфаграфіі і арфаэпіі дапаможа студэнтам выявіць і ў значнай меры ліквідаваць прабелы ў сваіх ведах, павысіць моўную і маўленчую кампетэнцыю студэнтаў і падрыхтуе іх да больш асэнсаванага і глыбокага вывучэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы, культуры мовы і стылістыкі.


І семестр


Практычныя заняткі №1

Арфаэпія

Пытанні:

  1. Прадмет і задачы арфаэпіі. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы. Практычнае значэнне арфаэпіі. З гісторыі фарміравання беларускага літаратурнага вымаўлення.

  2. Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення: вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, вымаўленне зычных (у моцных і слабых пазіцыях). Правілы вымаўлення гукаў на стыку слоў. Вымаўленне гукаў у запазычаных словах.

  3. Праблемы варыянтнасці на фанетычным узроўні. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме. Прычыны, характар і літаратурныя межы арфаэпічнай варыянтнасці ў беларускай мове.

  4. Арфаэпічная норма і культура маўлення. Стылі літаратурнага маўлення. Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны.

  5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця арфаэпічнай нормы на сучасным этапе.

  6. Даведнікі па беларускай арфаэпіі.

Пісьмовая работа (дыктоўка).


Практычныя заняткі №2

Арфаграфія як раздзел мовазнаўства і сістэма правілаў напісання. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі

Пытанні:

  1. Арфаграфія, яе прадмет і задачы. Сувязь арфаграфіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Арфаграма і апорнае напісанне.

  2. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны, фанематычны (марфалагічны), традыцыйнае і дыферэнцыйнае напісанні.

  3. Правілы правапісу галосных, заснаваныя на фанетычным прынцыпе.

  4. Правапіс зычных паводле фанетычнага прынцыпу.

  5. Фанематычныя і традыцыйныя напісанні галосных.

  6. Правілы правапісу зычных, заснаваныя на фанематычным прынцыпе.

  7. Дыферэнцыйныя напісанні.



Практычныя заняткі №3

Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі

Пытанні:

  1. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі.

  2. Тэндэнцыі развіцця арфаграфічнай нормы на сучасным этапе.

  3. Даведнікі па беларускай арфаграфіі.



Практычныя заняткі №4

Правапіс галосных. Аканне

Пытанні:

  1. Галосныя гукі і перадача іх на пісьме сродкамі беларускай графікі. Гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

  2. Правапіс галосных о, э, а ў простых па структуры словах. Перадача акання на пісьме.



Практычныя заняткі №5

Правапіс галосных. Яканне

Пытанні:

  1. Правапіс галосных е, ё, я ў простых па структуры словах. Перадача якання на пісьме.

  2. Е ў першым пераднаціскным складзе іншамоўных слоў, пасля заднеязычных, у часціцы не і прыназоўніку без.

  3. Нязменная літара я ў некаторых каранях слоў, у паслянаціскных складах некаторых суфіксаў назоўнікаў, дзеясловаў і аддзеяслоўных назоўнікаў.



Практычныя заняткі №6

Правапіс у, ю; ы, і

Пытанні:

  1. Правапіс галосных у,ю.

  2. Правапіс галосных ы, і.



Практычныя заняткі №7

Правапіс некаторых спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Пытанні:

  1. Правапіс спалучэнняў іо, йо ў пачатку слова, паміж зычнымі, пасля галосных пад націскам і не пад націскам.

  2. Правапіс спалучэнняў іе, йе.

  3. Правапіс спалучэнняў іа, йа.



Практычныя заняткі №8

Гістарычныя чаргаванні галосных. Прыстаўныя галосныя

Пытанні:

  1. Некаторыя гістарычныя чаргаванні галосных.

  2. Правапіс прыстаўных галосных і, а.



Практычныя заняткі №9

Правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах

Пытанні:

  1. Правапіс галосных а, о, э ў складаных словах.

  2. Правапіс галосных у складанаскарочаных словах.



Практычныя заняткі №10

Правапіс зычных. Дзеканне. Цеканне

Пытанні:

  1. Зычныя гукі і перадача іх на пісьме сродкамі беларускай графікі.

  2. Правапіс звонкіх-глухіх, свісцячых-шыпячых зычных.

  3. Правапіс д-дз, т-ц. Дзеканне. Цеканне.



Практычныя заняткі №11

Правапіс й, ў

Пытанні:

  1. Правапіс й нескладовага.

  2. Правапіс ў нескладовага.



Практычныя заняткі №12

Падоўжаныя і падвоеныя зычныя. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

Пытанні:

  1. Падоўжаныя зычныя, іх правапіс. Падвоеныя зычныя, іх правапіс.

  2. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных.



Практычныя заняткі №13

Зычныя ў прыстаўках. Некаторыя спалучэнні зычных

Пытанні:

  1. Правапіс зычных ў прыстаўках.

  2. Правапіс спалучэнняў зычных у корані, на стыку кораня і суфікса,
    прыстаўкі і кораня.


Практычныя заняткі №14

Правапіс мяккага знака і апострафа

Пытанні:

Правапіс змякчальнага мяккага знака.


Практычныя заняткі №15

Правапіс мяккага знака і апострафа

Пытанні:

  1. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака.

  2. Правапіс апострафа.



Практычныя заняткі №16

Правілы ўжывання вялікай літары

Пытанні для разгляду:

  1. Напісанне з вялікай літары першага слова тэксту і сказа; першага слова пасля выклічніка або зваротка, якімі пачынаецца сказ і пасля якіх стаіць клічнік.

  2. Вялікая літара ў імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах, псеўданімах, празваннях; аднаслоўных, двухслоўных і шматслоўных назвах разнастайных тэматычных груп.

  3. Вялікая літара ў складанаскарочаных словах.



Практычныя заняткі №17

Правілы пераносу слоў. Правілы скарочанага напісання слоў

Пытанні для разгляду:

  1. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў.

  2. Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.

  3. Правапіс абрэвіятур.

  4. Графічныя скарачэнні.



ІІ семестр


Практычныя заняткі №1

Правілы напісання слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна

Пытанні:

  1. Агульныя правілы напісання слоў разам і праз злучок.

  2. Напісанне складаных назоўнікаў разам і праз злучок.



Практычныя заняткі №2

Правілы напісання слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна

Пытанні:

  1. Напісанне складаных прыметнікаў разам і праз злучок.

  2. Напісанне лічэбнікаў разам і праз злучок.



Практычныя заняткі №3

Правілы напісання слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна

Пытанні:

  1. Напісанне прыслоўяў разам.

  2. Правапіс прыслоўяў праз злучок.

  3. Напісанне асобна блізкіх па значэнні да прыслоўяў спалучэнняў назоўніка з прыназоўнікам.



Практычныя заняткі №4

Правілы напісання слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна

Пытанні:

  1. Напісанне разам і праз злучок прыназоўнікаў.

  2. Напісанне разам, асобна і праз злучок злучнікаў.

  3. Напісанне разам, асобна і праз злучок часціц.

  4. Напісанне праз злучок выклічнікаў.



Практычныя заняткі №5

Правапіс часціц не-(ня-), ні-(ані)

Пытанні:

  1. Значэнне і ўжыванне часціц не-(ня-), ні-(ані).

  2. Правапіс не-(ня-), ні-(ані) разам і асобна з рознымі часцінамі мовы.



Практычныя заняткі №6

Напісанне некаторых суфіксаў назоўнікаў

Пытанні:

  1. Правапіс суфіксаў –ец- (-ац-), -інец (-ынец-), -янец-(-анец-), -іц- (-ыц-), -ніц-.

  2. Напісанне памяншальна-ласкальных суфіксальных комплексаў -ічк-(-ычк-), -ечк-(-ачк-).

  3. Правапіс суфіксаў –ак- (-ек-), -ік- (-ык-), -нік-, -чык-.

  4. Правапіс суфіксаў –ень- (-ань-).

  5. Правапіс суфіксаў –чык- (-чыц-) і -шчык- (-шчыц-).

  6. Суфіксы –чын-, -шчын-.

  7. Правапіс суфікса -ств-.

  8. Падвоенае нн у назоўніках.



Практычныя заняткі №7

Напісанне некаторых суфіксаў прыметнікаў

Пытанні:

  1. Правапіс суфіксаў -еньк-, -эньк-, -аньк-.

  2. Правапіс суфіксаў -енн-(-энн-).

  3. Правапіс суфікса -ск-.

  4. Падвоенае нн у прыметніках.

  5. Напісанне суфіксаў прыналежных прыметнікаў.



Практычныя заняткі №8

Напісанне некаторых суфіксаў дзеясловаў

Пытанні:

  1. Правапіс суфіксаў -ава-(-ява-).

  2. Правапіс суфіксаў -ірава-(-ырава-).

  3. Правапіс суфіксаў -іва-(-ыва-).

  4. Правапіс суфікса -ва-.



Практычныя заняткі №9

Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў

Пытанні:

1. Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.

2. Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў.


Практычныя заняткі №10

Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку

Пытанні:

  1. Скланенне назоўнікаў. Тыпы асноў назоўнікаў.

  2. Назоўнікі І (мужчынскага) скланення.

  3. Парадыгма склонавых канчаткаў назоўнікаў І скланення ў адзіночным ліку.

  4. Правапіс канчаткаў назоўнікаў І скланення ў родным склоне.

  5. Правапіс канчаткаў назоўнікаў І скланення ў месным склоне.



Практычныя заняткі №11

Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога і трэцяга скланення ў адзіночным ліку

Пытанні:

  1. Назоўнікі ІІ (жаночага) скланення.

  2. Парадыгма склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення ў адзіночным ліку.

  3. Правапіс канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення ў родным і месным склонах.

  4. Канчаткі назоўнікаў ІІ скланення ў творным склоне.

  5. Правапіс канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення ў назоўным і вінавальным склонах.

  6. Правапіс канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення ў родным, давальным і месным склонах.

  7. Канчаткі назоўнікаў ІІІ скланення ў творным склоне.



Практычныя заняткі №12

Канчаткі назоўнікаў у множным ліку.

Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў

Пытанні:

  1. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку.

  2. Канчаткі назоўнікаў у родным склоне множнага ліку.

  3. Варыянтнасць канчаткаў назоўнікаў у творным склоне множнага ліку.

  4. Рознаскланяльныя назоўнікі.

  5. Скланенне назоўнікаў ніякага роду на –я (-ё), -о, якія абазначаюць назвы маладых істот.

  6. Скланенне назоўнікаў ніякага роду на -мя.

  7. Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду на -а(-я).

  8. Скланенне назоўнікаў агульнага роду на -а(-я).

  9. Скланенне назоўніка маці.



Практычныя заняткі №13

Скланенне некаторых уласных назоўнікаў, правапіс канчаткаў

Пытанні:

  1. Нязменныя ўласныя назоўнікі.

  2. Скланенне ўласных імёнаў на ўзор адпаведных агульных назоўнікаў.



Практычныя заняткі №14

Правапіс канчаткаў прыметнікаў, займеннікаў

Пытанні:

1. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у адзіночным і множным ліку.

2. Правапіс канчаткаў прыметнікаў жаночага роду ў родным і творным склонах адзіночнага ліку.

3. Склонавыя канчаткі прыналежных прыметнікаў у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага ліку.

4. Правапіс склонавых форм займеннікаў розных разрадаў.


Практычныя заняткі №15

Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Пытанні:

  1. Правапіс склонавых канчаткаў простых, складаных і састаўных колькасных лічэбнікаў.

  2. Правапіс склонавых канчаткаў простых, складаных і састаўных парадкавых лічэбнікаў.

  3. Правапіс склонавых форм зборных лічэбнікаў.

  4. Скланенне і правапіс дробавых лічэбнікаў.


Практычныя заняткі №16

Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў

Пытанні:

1. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў І спражэння.

2. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў ІІ спражэння.

3. Рознаспрагальныя дзеясловы.

4. Утварэнне дзеясловаў загаднага ладу.


Практычныя заняткі №17

Пісьмовая работа

Пытанні:

1. Абагульненне матэрыялу курса.

2. Кантрольны дыктант з дадатковым заданнем.


Пытанні да заліку


    1. Арфаграфія, яе прадмет і задачы, сувязь з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Арфаграма і апорнае напісанне.

    2. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.

    3. Правілы правапісу галосных, заснаваныя на фанетычным прынцыпе.

    4. Правапіс зычных паводле фанетычнага прынцыпу.

    5. Фанематычныя і традыцыйныя напісанні галосных.

    6. Правілы правапісу зычных, заснаваныя на фанематычным прынцыпе.

    7. Дыферэнцыйныя напісанні.

  1. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі.

  2. Тэндэнцыі развіцця арфаграфічнай нормы на сучасным этапе.

  3. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы. Практычнае значэнне арфаэпіі. З гісторыі фарміравання беларускага літаратурнага вымаўлення.

  4. Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення: вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, вымаўленне зычных (у моцных і слабых пазіцыях). Правілы вымаўлення гукаў на стыку слоў. Вымаўленне гукаў у запазычаных словах.

  5. Праблемы варыянтнасці на фанетычным узроўні. Арфаэпічная варыянтнасць у вакалізме і кансанантызме. Прычыны, характар і літаратурныя межы арфаэпічнай варыянтнасці ў беларускай мове.

  6. Арфаэпічная норма і культура маўлення. Стылі літаратурнага маўлення. Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны. Асноўныя тэндэнцыі развіцця арфаэпічнай нормы на сучасным этапе.

  7. Галосныя гукі і перадача іх на пісьме сродкамі беларускай графікі. Гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

  8. Правапіс галосных о, э, а ў простых па структуры словах. Аканне.

16. Правапіс галосных е, ё, я ў простых па структуры словах. Яканне.

17. Правапіс галосных у, ю. Правапіс ў.

18. Правапіс галосных ы, і. Правапіс й.

19. Правапіс некаторых спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

20. Некаторыя гістарычныя чаргаванні галосных. Правапіс прыстаўных галосных.

21. Правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах.

22. Зычныя гукі і перадача іх на пісьме сродкамі беларускай графікі. Правапіс звонкіх-глухіх, свісцячых-шыпячых зычных.

23. Правапіс д-дз, т-ц. Дзеканне. Цеканне.

24. Зычныя ў прыстаўках.

25. Падоўжаныя зычныя, іх правапіс. Падвоеныя зычныя, іх правапіс.

26. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных.

27. Правапіс спалучэнняў зычных у корані, на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі і кораня.

28. Правапіс змякчальнага мяккага знака.

29. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

30. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар.

31. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах.

32. Вялікая і малая літары ў назвах рэлігійных асоб, міфалагічных і казачных герояў.

33. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах.

34. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых устаноў і арганізацый.

35. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў.

36. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў.

37. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў.

38. Вялікая літара ў назвах з двукоссем.

39. Правілы пераносу слоў.

40. Правілы скарочанага напісання слоў.

41. Агульныя правілы напісання слоў разам і праз злучок.

42. Напісанне складаных назоўнікаў разам, праз злучок і асобна.

  1. Напісанне складаных прыметнікаў разам і праз злучок.

  2. Напісанне лічэбнікаў разам, асобна і праз злучок.

  3. Напісанне прыслоўяў разам і праз злучок. Напісанне асобна блізкіх па значэнні да прыслоўяў спалучэнняў назоўніка з прыназоўнікам.

  4. Напісанне складаных неазначальных займеннікаў праз дэфіс. Напісанне разам і праз злучок прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў.

47. Значэнне і ўжыванне часціц не-(ня-), ні-(ані).

48. Правапіс часціц не-(ня-), ні-(ані) з рознымі часцінамі мовы.

49. Напісанне некаторых суфіксаў назоўнікаў.

50. Напісанне некаторых суфіксаў прыметнікаў.

51. Напісанне некаторых суфіксаў дзеясловаў.

52. Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.

53. Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў.

54. Правапіс канчаткаў назоўнікаў І скланення ў адзіночным ліку.

55. Правапіс канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення ў адзіночным ліку. Правапіс канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення ў адзіночным ліку.

56. Канчаткі назоўнікаў у множным ліку. Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў.

57. Скланенне некаторых уласных назоўнікаў, правапіс канчаткаў.

58. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, займеннікаў.

59. Правапіс склонавых канчаткаў лічэбнікаў.

60. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў.


Асноўная літаратура


  1. Бадзевіч 3.І. Беларуская мова. – Мн., 2005.

  2. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэб. дапам. для пед. ВНУ/ Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. Мінск,1994.

  3. Беларуская мова: Цяжкія выпадкі фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі /Пад рэд. А.І. Падлужнага. Мінск,1987.

  4. Бурак, Л.І., Бурак, І.Л. Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: Практыкум / Л.І. Бурак, І.Л. Бурак. Мінск, 1993.

  5. Выгонная, Л.Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія / Л.Ц. Выгонная. Мінск, 1991.

  6. Камароўскі, Я М. Сучасная беларуская арфаграфія / Я.М. Камароўскі. Мінск, 1985.

  7. Камароўскі, Я.М., Красней, В.П., Лазоўскі, У.М., Сямешка, Л.І., Шчарбакова, І.М. Сучасная беларуская мова. Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. 2-е выд. Мінск, 1995.

  8. Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі / З.І. Бадзевіч і інш. Мінск, 2010.

  9. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

  10. Сямешка, Л.І. Беларуская мова / Л.І. Сямешка. Мінск, 1999.

  11. Сямешка, Л.І., Шкраба, І.Р., Бадзевіч, З.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. Мінск, 1996.

  12. Янкоўскі, Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. Мінск, 1976.


Дадатковая літаратура


  1. Блінава, Э.Д., Гаўрош, Н.В., Кавалёва, М.Ц. і інш. Беларуская мова: Практычны дапаможнік для абітурыентаў / Э.Д. Блінава, Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва. Мінск, I992.

  2. Зборнік тэкстаў для лінгвістычнага аналізу: для студэнтаў філал. фак. / Аўт.-склад.: З.І. Бадзевіч [і інш.]. Мінск, 2005.

  3. Куліковіч, У.І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы / У.І Куліковіч. Мінск, 1998.

  4. Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні: Дапаможнік. / І.Я. Лепешаў. Гродна, 2002.

  5. Лепешаў, І.Я., Малажай, І.М., Панюціч, К.М. Практыкум па беларускай мове / І.Я. Лепешаў, І.М. Малажай, К.М. Панюціч. Мінск, 1990.

  6. Цыбульская С.І., Каліценя І.У. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы.–Мн., 2006.


***

  1. Беларуская граматыка. У 2 ч. Ч.1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск,1985.

  2. Беларуская мова: хрэстаматыя / Аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш. Мінск, 2005.

  3. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. Мінск, 1994.

  4. Граматыка беларускай мовы. У 2 т. Т. 1. Мінск, 1962.

  5. Кароткая граматыка беларускай мовы. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. Ч. 1. Мінск, 2007.

  6. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 1959.


Слоўнікі


25. Арашонкава, Г.У., Лемцюгова, В.П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне / Г.У. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. Мінск, 1994.

26. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Г.У. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. Мінск,1987.

27. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Беларус. навука, 2010.

28. Бірыла М.В. Слоўнік націску ў беларускай мове / М.В. Бірыла. Мінск, 1992.

29. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. / А.М. Булыка. Мінск, 1999.

30. Лобан М.П., Суднік М.Р. Арфаграфічны слоўнік / М.П. Лобан., М.Р. Суднік. Мінск, 1990.

31. Прыгодзіч М.Р. Асобна, разам, праз дэфіс. Слоўнік-даведнік / М.Р. Прыгодзіч. Мінск, 1994.

32. Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне. Мінск, 1987.

33. Слоўнік беларускай мовы (цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення). Склад. Ламека Л.А., Ламека У.Б. Мінск, 2000.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
Асноўнымі задачамі курса з'яўляюцца: 1 паўтарэнне студэнтамі пунктуацыйных правілаў; 2 выпрацоўка трывалых уменняў асэнсавання ўжывання...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1 210501 "Беларуская філалогія"
В. Палятаева, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства мдлу

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) icon1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія»
Ф 19 Фальклорная практыка : вучэб праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconТэмы практычных заняткаў па курсе "Літаратура бліжняга замежжа" для студэнтаў IV курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Тэмы практычных заняткаў па курсе “Літаратура бліжняга замежжа” для студэнтаў IV курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconРэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconВучэбна-метадычны комплекс па курсе Сучасная беларуская мова: Марфалогія Для студэнтаў факультэта журналістыкі Мінск
Рэцэнзенты: Басова Ганна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconЗмест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў V курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці
Беларуская мова” для студэнтаў V курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconЗмест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў V курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці
Беларуская мова” для студэнтаў V курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка