У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса




НазваУ таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса
Дата канвертавання11.11.2012
Памер15.19 Kb.
ТыпДокументы
У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса


Сёньня ўвечары ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася прэзэнтацыя дзьвюх кніг. Адна зь іх – гэта том выбраных твораў Адама Мальдзіса, які выйшаў у сэрыі гістарычна-літаратурных помнікаў “Белкнігазбору”, а другая – важкі том у гонар 75-годзьдзя гэтага знанага дасьледчыка гісторыі беларускай культуры. Том у гонар Мальдзіса падрыхтавала Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, а выйшаў ён у выдавецтве “Лімарыус”. Рэпартаж Валянціны Аксак.


Намесьнік старшыні Таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Анатоль Шынкевіч назваў спадара Мальдзіса хадзячай энцыкляпэдыяй. І потым гэтую тэзу разьвівалі іншыя выступоўцы. Да прыкладу, галоўны рэдактар “Белкнігазбору” Кастусь Цьвірка назваў аўтара выдадзенага ягоным выдавецтвам тому ўнівэрсытэтам. Цьвірка прызнаўся, што ідэя “Белкнігазбору” нарадзілася ў яго дзякуючы Мальдзісавым артыкулам:


“Я пачытаў яго першую кнігу пра беларуска-польскія культурныя дачыненьні XIX стагодзьдзя і потым іншыя яго кнігі і вельмі захапіўся гэтай літаратурай і захацеў усё гэта выдаць”.


Дырэктар Інстытуту польскага ў Менску Пётар Казакевіч распавёў, што калі ён зьвярнуўся да патэнцыйных фундатараў, каб дапамагчы выхаду кніг прафэсара Мальдзіса, то яму адказалі, што маюць права дапамагаць толькі навуковым інстытуцыям. На што пан Казакевіч зазначыў, што прафэсар Мальдзіс – гэта цэлы навуковы інстытут у адной асобе. І праблема вырашылася.


“За межамі Беларусі пан прафэсар Мальдзіс вядомы як вялікі знаўца і прапагандыст беларускай культуры. Тое праўда, але я хацеў паведаміць, што мы ў Польшчы ведаем прафэсара Мальдзіса як вялікага знаўцу і прыязьніка польскай культуры”, – сказаў на прэзэнтацыі Пётар Казакевіч.


Калега Адама Мальдзіса літаратуразнаўца Вячаслаў Чамярыцкі расказаў, што нядаўна ў Акадэміі навук праводзілася анкетаваньне супрацоўнікаў. І Чамярыцкі на прапанаванае пытаньне пра ўзор беларускага навукоўцы ягонай галіны назваў прафэсара Мальдзіса.


Адам Мальдзіс спыняў залішнюю пахвалу ягонай пэрсоне і шчодра адарыў амаль усіх прысутных на вечарыне прэзэнтаванымі на ёй кнігамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconУ таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса
Адама Мальдзіса, які выйшаў у сэрыі гістарычна-літаратурных помнікаў “Белкнігазбору”, а другая – важкі том у гонар 75-годзьдзя гэтага...

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconУ таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса
Адама Мальдзіса, які выйшаў у сэрыі гістарычна-літаратурных помнікаў “Белкнігазбору”, а другая – важкі том у гонар 75-годзьдзя гэтага...

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconПольскае выданьне "Песьні пра зубра" прэзэнтавалі ў Горадні
Белавежа. Праект фінансаваўся са сродкаў Эўразьвязу ды некаторых іншых арганізацыяў. На вечарыне былі прэзэнтаваныя яшчэ дзьве супольныя...

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconВ обществе российско-китайской дружбы
Культурно-информационном центре идв ран состоялось заседание Центрального правления Общества российско-китайской дружбы (оркд)

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconМерапрыемстваў дуа "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава", прысвечаных Году кнігі
Размяшчэнне на сайце гімназіі інфармацыі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках Года кнігі

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconВнеклассное мероприятие "Фестиваль дружбы"
Цели: расширить понятие «дружба», пробудить желание заводить новых друзей, дорожить дружбой; вывести законы дружбы, бережного отношения...

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconМерапрыемстваў па правядзенню ў 2012 годзе Года кнігі ў раёне
...

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconДома Дружбы «Ярославль Пуатье»
Ежемесячный информационный листок Дома Дружбы «Ярославль -пуатье» муп «Старый город» г. Ярославля

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconПлан мерапрыемстваў Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ў рамках Года кнігі
Бібліятэкі Бялыніцкай цбс да Года кнігі будуць працаваць па творчаму праекту «Чытаем беларускую кнігу»

У таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса iconСтарыя беларускія кнігі. Дзе яны?
На пергаміне І на паперы, багата аздобленыя І сціплыя, рукапісныя І друкаваныя, старыя кнігі захоўваюць традыцыі І звычаі, нашу мову,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка