Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску




НазваНарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску
Дата канвертавання11.11.2012
Памер14.39 Kb.
ТыпДокументы
Aksa0115bg-Kavaleuski


Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску.


Карэнны мянчук у трэцім пакаленьні.


Калі кіравацца паўжартоўным вызначэньнем інтэлігентнасьці, што ягоным носьбітам ёсьць той, хто скончыў тры ўнівэрсытэты (адзін сам, адзін бацька і адзін дзед), то гэта пра яго: Арцём – інтэлігент таксама ў трэцім пакаленьні.


Скончыў музычную школу, гуманітарнае аддзяленьне ліцэю пры БДУ, журфак БДУ і асьпірантуру пры ім.


Год вывучаў паляністыку ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Цяпер – выкладчык журфаку БДУ.


Дасканала валодае польскай мовай і шмат зь яе перакладае.


Вершы піша з 1994 году.


Першыя публікацыі зьявіліся ў 1996 годзе ў часопісе “Першацвет”.


У 2003 годзе ў выдавецтве “Логвінаў” выйшла ягоная першая кніга “Адмысловыя гульні”.


Цяпер паралельна з падрыхтоўкай рукапісу да выданьня другой рыхтуе да абароны кандыдацкую дысэртацыю на тэму “Прынцыпы і асаблівасьці аналізу паэтычных тэкстаў у СМІ Беларусі на скрыжаваньні XX-XXI стагодзьдзяў”.


Улюбёныя паэты – Мікалай Забалоцкі, Барыс Пастарнак і Ўладзімер Маякоўскі.


Улюбёныя мастакі – Рэмбрант, Брэйгель, Мадыльяні.


Улюбёныя кампазытары – Дворжак, Грыг, але перад усімі – Шапэн.


Улюбёны рэжысэр – Кшыстаф Кэсьлёўскі.


Падабаецца сёлетняя зіма, бо падобная да эўрапейскай, а таксама таму, што выдае на няскончаную восень, якую любіць больш за іншыя поры году.


А яшчэ любіць ноч, моцную чорную каву і традыцыйныя беларускія алькагольныя напоі.


Жыве з бацькамі і марыць пра ўласны дом. Пачуцьцё свайго дому лічыць найбольш вартым чалавечым пачуцьцём, зь якім атаясамлівае пачуцьцё Радзімы, безь якое ня можа нідзе і не ўяўляе свайго жыцьця за мяжой.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconНарадзіўся 30 сакавіка 1964г у Менску
У 1984г паступіў на ўлікова-эканамічны факультэт Беларускага інстытута народнай гаспадаркі. Пасьля другога курса кінуў вучобу з ўласнага...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconНарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага клюбу "Вялікае княства"
Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька – Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці – Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconРадзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія
Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія рэпрэсіі, якія абрынуліся...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconКастусь Шыдлоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1961 году ў вёсцы Замошша на Браслаўшчыне Віцебскай вобласьці
У 1983 годзе скончыў Аддзяленьне турызму І краязнаўства геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту І быў разьмеркаваны на працу...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconКастусь Шыдлоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1961 году ў вёсцы Замошша на Браслаўшчыне Віцебскай вобласьці
У 1983 годзе скончыў аддзяленьне турызму І краязнаўства геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту І быў разьмеркаваны на працу...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску
Ягоная маці – беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная сям’я наўпрост не паўплывала на...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconЮрась Барысевіч нарадзіўся ў Менску 13 красавіка 1966 году
Скончыў французкі факультэт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, пасьля якога тры гады працаваў перакладчыкам у вытворчым...

Нарадзіўся 18 сакавіка 1979 году ў Менску iconАртур Клінаў нарадзіўся 5 верасьня 1965 году ў Менску
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер акадэмія), але, як ён сам гаворыць, ніводнага дня не працаваў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка