Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча "Тызенгаўз", а прозвішча "Радзівіл" прадставілі ў 16 варыянтах




НазваАбітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча "Тызенгаўз", а прозвішча "Радзівіл" прадставілі ў 16 варыянтах
Дата канвертавання11.11.2012
Памер86.37 Kb.
ТыпДокументы
Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча “Тызенгаўз”, а прозвішча “Радзівіл” прадставілі ў 16 варыянтах


У 2009 годзе ў цэнтралізаваным тэсціраванні па гісторыі Беларусі прынялі ўдзел 25 689 чалавек. На бюджэтныя месцы ВНУ маглі прэтэндаваць удзельнікі, якія маюць 43 балы і вышэй (сярэдні бал у гэтай групе — 56,62), на платныя месцы ў дзяржаўных і прыватных ВНУ — абітурыенты, вынік якіх склаў ад 28 да 42 балаў (сярэдні бал у гэтай групе — 33,8).


Кожны варыянт тэста па гісторыі Беларусі змяшчаў 50 заданняў закрытага (частка А) і адкрытага (частка В) тыпаў, на выкананне якіх адводзілася 90 хвілін.

У частку А ўваходзілі 40 заданняў з выбарам аднаго правільнага адказу з чатырох прапанаваных, сярод іх: 4 — на ўстанаўленне храналагічнай паслядоўнасці, 4 — на вызначэнне правільнасці меркавання, 2 картаграфічныя заданні. Частка В уключала 10 заданняў, праз якія правяралася веданне гістарычных паняццяў і тэрмінаў, разуменне зместу гістарычнага дакумента; у іх патрабавалася суаднесці элементы двух мностваў, якія змяшчаюць інфармацыю аб фактах, падзеях, з’явах і датах, устанавіць па характарыстыцы гістарычную асобу.

У частцы А найбольш складанымі для мінулагодніх абітурыентаў аказаліся заданні, з дапамогай якіх правяралася валоданне матэрыялам па тэмах: “Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ў ВКЛ”, “Культура Беларусі ў другой палове XVII — XVIII стст.”, “Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформ другой паловы XIX ст. у Беларусі”, “Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х — першай палове 1980-х гг.”.

Для большасці ўдзельнікаў тэсціравання аказаліся складанымі пытанні часткі В. Толькі 14,4% пратэсціраваных справіліся з заданнямі на суаднясенне элементаў двух мностваў. Упэўнена валодаюць гістарычнай тэрміналогіяй 22,73% удзельнікаў. Правільна ўстанавілі гістарычную асобу 19%. На пытанні, што тычыліся зместу дакументаў, адказалі 20% тэсціруемых.


У раздзел “Беларускія землі з найстаражытнейшых часоў да сярэдзіны XIII ст.” былі ўключаны пытанні станаўлення і эвалюцыі першабытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі, асаблівасці рассялення славян і ўзнікненне першых дзяржаў на беларускіх землях, а таксама пытанні культуры першабытнага і раннефеадальнага грамадства.

Сярэдні працэнт выканання заданняў раздзела складае 61,06 (у 2008 г. — 43,4%). Па тыпе гэта заданні з выбарам адказу і на ўстанаўленне паслядоўнасці падзей, якія ўжо сталі традыцыйнымі і добра знаёмы тэсціруемым.

Некаторыя абітурыенты памылкова лічаць, што матэрыял па старажытнай і сярэдневяковай гісторыі даволі просты, і не ўдзяляюць належнай увагі яго паўтарэнню, што вядзе да шматлікіх памылак у адказах.


Аналіз выканання заданняў раздзелаў “Беларускія землі ў сярэдзіне XIII — першай палове XVI ст.” і “Беларускія землі ў другой палове XVI — XVIII стст.” паказаў, што лепш за ўсё засвоена тэма “Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка ВКЛ у канцы XIII — XIV ст.”. Каля 69% удзельнікаў тэсціравання правільна вызначылі ўмовы ўзвышэння Навагрудскага княства, прычыны ўтварэння ВКЛ і пачатку феадальнай вайны ў 30-х гадах XV стагоддзя, заключэння Крэўскай уніі, асаблівасці прававога становішча праваслаўнай і каталіцкай шляхты ВКЛ.

Найбольш складанымі ў раздзеле аказаліся заданні, у якіх неабходна было суаднесці элементы двух мностваў.

Так, напрыклад, заданне В3 варыянта VI правільна выканалі менш за палову ўдзельнікаў тэсціравання.


А) далучэнне Леваўзбярэжнай Украіны да Расійскай імперыі

Б) далучэнне ўсходніх беларускіх зямель да Расійскай імперыі

В) далучэнне беларускіх зямель па лініі Друя — Пінск да Расійскай

імперыі

Г) вяртанне Смаленскай зямлі ў склад ВКЛ

1) першы падзел Рэчы Паспалітай

2) другі падзел Рэчы Паспалітай

3) Андросаўскае перамір’е

4) Ям-Запольскі мір

5) Дэулінскае пагадненне

Каб правільна суаднесці элементы двух мностваў, неабходна было ведаць тэрытарыяльныя змяненні ў выніку войнаў XVII стагоддзя, падзелаў Рэчы Паспалітай, паўстання Б. Хмяльніцкага. Такія заданні патрабуюць ад тэсціруемых сістэмных ведаў, свабоднага аперыравання вучэбным матэрыялам, разумення прычынна-выніковых сувязей, заканамернасцей развіцця гісторыі асобнай дзяржавы і свету ў цэлым.

Таксама складанымі аказаліся заданні, у якіх па характарыстыцы патрабавалася ўстанавіць асобу вядомага ў гісторыі XIII—XVIII стст. чалавека. Найбольшую цяжкасць выклікала пытанне аб кіраўніку паўстання 1794 г. у Беларусі (В1 варыянт III).

Палкоўнік, паэт, рэспубліканец па поглядах, які ў 33-гадовым узросце ўзначаліў паўстанне 1794 г. у Вялікім Княстве Літоўскім.

Правільны адказ — Ясінскі. Пераважная частка ўдзельнікаў тэсціравання назвала Т. Касцюшку. Між тым, калі б размова ішла пра Касцюшку, то абавязкова было б сказана, што гэта генерал, які ўдзельнічаў у вызваленчай вайне ў ЗША, сябраваў з Дж. Вашынгтонам і з Т. Джэферсанам.

Таксама заўважым, што многія ўдзельнікі тэсціравання, якія правільна ўстанавілі гістарычную асобу, дапусцілі шмат памылак у напісанні прозвішчаў. Напрыклад, прозвішча Тызенгаўз напісалі ў бланках адказаў наступным чынам: Тэзанбург, Тызенгаўзен, Тазенгаўз (с) — усяго 26 варыянтаў напісання. Прозвішча Радзівіл прадставілі ў 16 варыянтах: Радзівіл, Раддзівіл і г.д. Звяртаем увагу: адказы, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі, не залічваюцца.

Трэба адзначыць, што тэсціруемыя недастаткова добра валодаюць гістарычнай тэрміналогіяй, падмяняюць адзін тэрмін другім, змяняючы іх сэнсавае гістарычнае значэнне. Напрыклад, замест правільнага адказу рэабілітацыя запісалі: вызваленне, амністыя, памілаванне, апраўданне, невінаватасць, дараванне; замест паняцця рэвалюцыяпутч, перабудова, пералом, рывок, радыкалізацыя і г. д. Часам адна літара кардынальна мяняе значэнне паняцця, і адбываецца грубае скажэнне яго зместу: так, замест слова апеляцыя абітурыенты ўжылі слова эпіляцыя.


З дапамогай заданняў раздзела “Беларусь у XIX — XX стст.” правяралася веданне эканамічных працэсаў парэформеннай Беларусі другой паловы XIX ст., грамадска-палітычнага развіцця Беларусі, засваенне вучэбнага матэрыялу па гісторыі Першай сусветнай вайны і іншыя пытанні праграмы.

Максімальны рэзультат (69,9%) быў паказаны пры выкананні заданняў па тэме “Развіццё капіталізму ў прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст.”.

Напрыклад, у заданні А21 (варыянт VII) патрабавалася адзначыць асаблівасць развіцця прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст.:

1) існаванне манапалістычных аб’яднанняў;

2) перавага буйных прадпрыемстваў;

3) паскоранае развіццё цяжкай прамысловасці;

4) суіснаванне рамеснай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці.

Для правільнага адказу трэба было ведаць, што манапалістычныя аб’яднанні з’явіліся ў Беларусі ў канцы згаданага перыяду, былі характэрны для расійскай эканомікі ў цэлым і не з’яўляліся асаблівасцю развіцця Беларусі. Буйныя прадпрыемствы былі адзінкавымі, паскоранага развіцця цяжкай прамысловасці не адзначалася з-за адсутнасці сыравіннай базы —правільны адказ № 4.


Заданні раздзела “Беларусь у 1917—1945 гг.” ахоплівалі складаныя і неадназначныя падзеі і працэсы: прычыны Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі; абвяшчэнне і ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці, палітыка НЭПу, індустрыялізацыя і калектывізацыя, становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы і ўз’яднанне з БССР; Вялікая Айчынная вайна; развіццё нацыянальнай культуры ў БССР і Заходняй Беларусі.

На жаль, многія ўдзельнікі тэсціравання прадэманстравалі адрывачныя веды па названых тэмах.

З дапамогай розных тыпаў заданняў правяралася засваенне ведаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікам тэсціравання прапаноўвалася выбраць адзін адказ з чатырох прапанаваных, вызначыць прозвішча героя Вялікай Айчыннай вайны па характарыстыцы, выканаць заданні па карце.

Тэсціруемыя дрэнна ведаюць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Напрыклад, прозвішча П.М. Машэрава правільна ўказалі 22,38%, І.М. Русіянава — 11,43%, В.З. Харужай — 36,39%, П. Купрыянава — 7,35%, В.З. Каржа — 22,63% і г.д.

Многія ўдзельнікі тэсціравання не могуць вызначыць раёны дыслакацыі першых партызанскіх атрадаў, гарады, у якіх дзейнічалі вядомыя падпольныя арганізацыі, напрамкі асноўных удараў франтоў у ходзе аперацыі “Баграціён”, месцы размяшчэння некаторых мемарыяльных комплексаў.


Тэматыка заданняў па раздзеле “БССР у другой палове 1940-х — 1980-я гг.” уключала такія аспекты гісторыі Беларусі, як выхад БССР на міжнародную арэну; эканамічныя рэформы 1950-х, 1965 гадоў і іх наступствы; палітыка перабудовы і яе асаблівасці ў Беларусі; развіццё адукацыі, навукі, літаратуры і мастацтва. Каля паловы тэсціруемых правільна вызначылі характэрныя рысы грамадска-палітычнага развіцця ў згаданы перыяд, прадэманстравалі веданне прымет крызісных з’яў у грамадскай сферы, дакладна ўказалі асноўныя напрамкі, характэрныя і адметныя рысы развіцця эканомікі ў пасляваенны час. На пытанне аб наспяванні крызісных з’яў у канцы 1970 — першай палове 1980-х гадоў правільна адказалі 65,7% удзельнікаў тэсціравання.


Заданні раздзела “Рэспубліка Беларусь у 1991—2007 гг.” былі арыентаваны на праверку ведаў па сучаснай гісторыі нашай дзяржавы. У першым з заданняў патрабавалася ўстанавіць храналагічную паслядоўнасць гістарычных падзей і з’яў. У якасці лагічных звёнаў былі падабраны падзеі сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь з мінімальным часавым разрывам. Каб паспяхова выканаць гэтае заданне, патрэбны шырокае кола ведаў, дастаткова высокі ўзровень разумення гістарычных працэсаў, аналітычнае мысленне. Большасць удзельнікаў тэсціравання правільна выканалі заданне.

Пытанні развіцця культуры Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе ўключалі веды аб вядучых дзеячах мастацтва, навукі, галоўных культурных цэнтрах рэспублікі. Удзельнікі тэсціравання паказалі высокі ўзровень дасведчанасці аб музычных фестывалях, культурных цэнтрах краіны. Працэнт выканання заданняў склаў больш за 96%. Аднак непасільнымі для большасці ўдзельнікаў тэсціравання аказаліся пытанні развіцця сучаснага жывапісу, драматургіі, літаратуры, кіно. Так, толькі 9,4% тэсціруемых назвалі прозвішча мастака М. Селешчука, творчасць якога адзначана дыпломам Кембрыджскага ўніверсітэта “За творчыя дасягненні ў XX стагоддзі”. Усяго 14,8% ведаюць мастака А. Кішчанку як аўтара габелена “Чарнобыль”. З творчасцю паэта С. Законнікава знаёмы 35% абітурыентаў, менш за палову тэсціруемых далі правільны адказ на пытанне аб творчасці кінарэжысёра М. Пташука.

Таксама варта адзначыць, што большасць удзельнікаў тэсціравання добра ведаюць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця на сучасным этапе. Больш за палову тэсціруемых дакладна ўказалі характэрныя рысы сацыяльна арыентаванай эканомікі, правільна вызначылі мерапрыемствы “шокавай тэрапіі” і прадэманстравалі веданне вынікаў рыначных рэформ.


Вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання 2009—2010

Аналіз вынікаў трох этапаў тэсціравання па жаданні абітурыентаў паказаў, што большасць тэсціруемых не ведаюць культуру XIX — XX стст., недастаткова інфармаваны аб змяненнях на беларускіх землях, што адбыліся пасля далучэння да Расійскай імперыі, дапускаюць шмат памылак па тэме “Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформ другой паловы XIX ст. Беларусі”; няўважлівыя да вывучэння прычын, мерапрыемстваў і наступстваў сталыпінскай аграрнай рэформы, неглыбока засвоілі працэсы ўстанаўлення Савецкай улады і наступныя мерапрыемствы бальшавікоў.

У РІКВ са шкадаваннем адзначаюць, што каля 28% тых, хто прыняў удзел у тэсціраванні, не ведаюць дат пачатку Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Прыкладна 30% удзельнікаў тэсціравання сярод прылад для лоўлі рыбы першабытным чалавекам вылучаюць скрабок і дубіну, 65% удзельнікаў не ведаюць назваў і прызначэння частак старажытнабеларускага горада. Па-ранейшаму тэсціруемыя дапускаюць мноства памылак у напісанні прозвішчаў гістарычных асоб. Напрыклад, прозвішча Г. Каніскага было ўказана ў заданні, аднак многія ўдзельнікі тэсціравання не звярнулі ўвагу на правільнасць напісання і ў бланкі адказаў упісалі наступныя варыянты: Канінскі, Каніцкі, Коннисский, Канскі, Карнскі і г.д. — усяго 18 варыяцый. Сярод адказаў на заданні часткі В сустракаем такія: рывалюцыя (рэвалюцыя), энтыграцыя (інтэграцыя), отцэпель (оттепель), адлега (адліга), брузкі (прускі) і іншыя памылкі ва ўжыванні гістарычных тэрмінаў і паняццяў.

Да тыповых памылак можна аднесці перанос значэння сучасных паняццяў і з’яў на гістарычныя падзеі значна больш ранняга перыяду. Напрыклад, на пытанне “Хто павінен несці ваенную службу, згодна з заканадаўствам Вялікага Княства Літоўскага?” большасць удзельнікаў выбралі адказ: усе мужчыны прызыўнога ўзросту. Правільны ж адказ — усе землеўладальнікі.


Складальнікі тэстаў рэкамендуюць:


Дэталёва адпрацуйце ўвесь вучэбны тэкст, не звяртайце ўвагу на тое, што заданні здаюцца лёгкімі (старажытнае і сярэдневяковае грамадства), не пакідайце па-за ўвагай схемы, табліцы, малюнкі, карты, характарыстыкі гістарычных асоб.

Звярніце ўвагу на напісанне імён уласных, гістарычных тэрмінаў, паняццяў, назваў. Арфаграфічныя памылкі, скажэнні пазбаўляюць магчымасці атрымаць высокі рэзультат.

Уважліва вывучыце гістарычныя слоўнікі, энцыклапедыі і даведачную літаратуру.

Рыхтуючыся да экзамену па гісторыі Беларусі, пастарайцеся не забыць аб рэальных падзеях у краіне, бо частка пытанняў тэста адносіцца да сучаснай гісторыі і, магчыма, інфармаванасць аб сённяшнім дні дапаможа выбраць правільны адказ.

Выконваючы заданне, аналізуйце прапанаваныя варыянты адказаў. Правільны адказ можна знайсці і метадам выключэння.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconАнкета па выпатрабаванню дакумента з-за мяжы
Прозвішча, імя І імя па бацьку асобы, чый дакумент выпатрабуецца (пазначце прозвішча на беларускай/рускай І замежнай мовах (як яно...

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт Філалагічны факультэт Савет маладых навукоўцаў
У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду І месца працы альбо вучобы, для студэнтаў – таксама...

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт Філалагічны факультэт Савет маладых навукоўцаў
У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду І месца працы альбо вучобы, для студэнтаў – таксама...

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconІмя Прозвішча (+фотаздымак)

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconПрозвішча, імя настаўніка

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconПрозвішча, імя настаўніка

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconПрозвішча, імя настаўніка

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconПрозвішча, імя настаўніка

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconПрозвішча, імя настаўніка

Абітурыенты прапанавалі 26 (!) спосабаў напісання прозвішча \"Тызенгаўз\", а прозвішча \"Радзівіл\" прадставілі ў 16 варыянтах iconПрозвішча, імя настаўніка

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка