Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады




НазваЯнка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады
старонка4/4
Дата канвертавання11.11.2012
Памер344 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Зазіраючы ў будучае, Я. Маўр адначасова вяртаўся да сваіх вытокаў, у блізкае сэрцу мінулае, працягваючы працаваць над аўтабіяграфічнай трылогіяй «Шлях з цемры», першая частка якой была напісана, паводле сведчання аўтара (ліст да А. Тонке-ля ад 2 красавіка 1966 г.), у 1920 г. Другая чатска датуецца 1956-м, трэцяя — 1957 г.

Гэта ў пэўным сэнсе выніковая, «галоўная» кніга, у якой пісьменнік асэнсоўвае шлях станаўлення і фарміравання сябе як асобы і як мастака, раскрывае вытокі сваёй творчасці наогул і асобных твораў у прыватнасці. Разам з тым — гэта твор, які найбольш адкрыта заяўляе аб сваёй уключанасці ў багатую аўта-біяграфічную традыцыю, створаную такімі выдатнымі мастакамі, як Аксакаў, Гарын-Міхайлоўскі, Л. Талстой, А. Талстой, Горкі, Бунін-Шмялёў, Паўстоўскі. Унутранае прыцягненне або адштур-хоўванне мастацкіх светаў пісьменнікаў, пункты мастацкага ўзаемадзеяння тут высвечаны аўтарам наглядна, увачавідкі — у эпіграфах да раздзелаў, што па ўнутранай асацыятыўнай сувязі — па аналогіі або кантрасту — вядуць ці-то да горкаўскай аўтабіяг-рафічнай трылогіі, ці-то да тых класічных аўтабіяграфічных тво-раў, дзе апісвалася дзяцінства героя з іншага сацыяльнага ася-роддзя, бесклапотнае, поўнае ўцех і радасцей. Натуральна, што адносіны да гэтых традыцый абумоўлены ў адным выпадку — блізкасцю лёсаў аўтараў, выхадцаў з нізоў, і, значыць, герояў, блізкасцю умоў, у якіх праходзіла іх дзяцінства, азмрочанае «свннцовымн мерзостямм жнзнн». У другім выпадку, калі маюцца на ўвазе «дзяцінства» Л. Талстога, «дзяцінства Мікі-ты» А. Талстога, «дзяцінства Цёмы» Гарына-Міхайлоўскага, хронікі С. Аксакава «дзіцячыя гады Багрова-ўнука», «Далёкія гады» К. Паўстоўскага, — пераважна сацыяльным кантрастам жыццёвага матэрыялу.

Прыхільнасць да горкаўскага «дзяцінства» выяўляецца не толькі ў відавочных аналогіях, што ляжаць на паверхні, але і больш глыбінна — у блізкасці самой канцэпцыі героя, прын-цыпаў яго раскрыцця ў цеснай, падкрэсленай сувязі з гісто-рыяй, са знешнім светам, у жорсткай абумоўленасці сацыяль-нымі абставінамі. У кнізе ёсць эпізод, калі маленькі Янка на кароткі час стаў пастушком і паднявольная праца непазна-вальна мяняе ўвесь свет вакол хлопчыка. Калі раней і сажал-ка, і дуб, і жалуды, адкрывалі яму свае таямніцы, усё жыло, дыхала, захапляла і вабіла, то цяпер радасць светлага дзіцяча-га ўспрымання прыроды згасла. «I ўбачыў я тады, што свет (767-768) зусім не такі цікавы і прывабны, як мне злавалася ранеш (III, 48).

Прынцып сацыяльнаці — ключавы ў раскрыцш малога ге-роя, выпакутаваны аўтарам, аплачаны ўласньш вопытам жьшш; басаногага бядняцкага сьша

Аднак пры ўсёй выразна акрэсленай сацыяльнай зарыекта,в&-наці твора сацыяльнасць не заглушае агульначалавгчай прыродь дзяцінства, яго тыпалагічных асаблівасцей, і перш за ўсё яго не-адольнай радасці жыцця. Цяжкія ўмовы Існавакня нс. засла-няюць у аповесці суб'ектыўнага дзіцячага свету, яго паэзію Аў-тару ўдалося перадаць з патрэбнай свежасцю першаснае адчу-ванне дзяцінства, наіўную зачараванасць таямнічасшо і загадка-васцю свету, у якім ўсё жыве, блішчьшь і перапіваецца розным; фарбамі. «Кожны новы кут — новы свет» для маленькага -Іалавс-ка, населены фантастычнымі Істотамі. Больш таго, тыпалопя дзяцінства — вызначальная длк пісьменніка, яна іншым разам стаіць над усім, у тым ліку і над сацыяльнасцю.Так, дзеці. жыву-чы ў курнай хаце, зусім не адчуваюць сябе беднымі, няшчасны-мі. «Наадварот, часамі мы адчувалі сябе нават лепей, як у хаце з комінам».

Галоўны стрыжань аповесці складае апісанне таго, як адбы-ваецца пазнанне свету і яго таямніцы Янкам, як ідзе ўзмужнен-не характару і выспяванне яго свядомасці. У гэтым працэсе ста-наўлення важна тое, што герой схільны да ўнутранай працы, да аналізу, да самапаглыблення і самаспасціжэння, а таксама да спасціжэння сэнсу жыцця. Таму вялікае месца ў станаўленні ге-роя займаюць асэнсаванне свайго «я» і рэлігійна-маральныя по-шукі, высвятленне ўзаемаадносін з Богам, «праклятага» пытання веры.

Праца над трэцяй часткай аповесці вялася ў дрэнным стане здароўя. Асабліва цяжка даваліся аўтару заключныя старонкі Таму перыяд жыцця Янкі, калі ён знаёміцца з нелегалы-Іай анты-дзяржаўнай літаратурай, газетай «Нскра», удзельнічае ў тай-ных сходках, адлюстраваны інфармацыйна, апісальна. Але пры гэ-тым звяртаюць на сябе ўвагу аўтарскія шчырасць і праўдзі-васць. Пісьменнік самакрытычна прызнаецца, што «Капітал» прачытаць не мог, што «не разбіраўся і ў розных тэарэтычных пытаннях рэвалюцыйнага руху», што далёка не ўсё разумеў у газеце «йскра».

Стан здароўя не дазволіў аўтару ажыццявіць свой намер пе-рапрацаваць трэцюю частку «Шляху з цемры» і здзейсніць заду-му чацвёртай часткі. Ён памёр 3 жніўня 1971 г., але і ў не завер-шаным да канца выглядзе аповесць Ііа асноўных мастацкіх пара-метрах уяўляе сабой арганічнае цэлае. Лірычная цеплыня, гумар, (768-769) іранічны падтэкст, які змякчае трапчкыя моманты жыцця. са-маіронія, дакладнае бытапісанне, трапныя рэалістычныя дзтал' (накшталт «паоудаваных» янкавых ботаў, ьабытых намаган.гія-мі маці. з рознакаляровымі халявамі, ? памерам, разлічаньш на ўсе гады навучання) вызначаюць стылявую згабяівасід, маўпаўскай аповесні.. што падвяла апошнюю рысу твопчаеіп г.ісь'менн'ка.


* * *


Уклад Янкі Маўра ў развіцце беларускай дзшячай літара-туры вымяраецца не толькі і не столькі самакаштоўнасцю яго твораў як з'яў мастацтва, колькі тым. што ен як першаадкры-вальнік і першапраходца вызначыў далейшы кірунак яе раз-віцця ў галіне прозы, стаў стваральнікам новых для яс жанра-вых формаў — прыгодніцкага рамана, прыгодніцкай аповесці, а таксама аповгсцей аўтабіяграфічнай і навукова-фантастыч-най.

Я. Маўр смела пашырыў часавыя і прасторавыя межы бела-рускай дзіцячай літаратуры. Чалавек у сваім гістарычным раз-віцці (ад першабытных часоў да асваення космасу), асоба дзіцяці на розных ступенях узроставай лесвіцы (ад малечства да юнацт-ва), у працзсе станпўлення і самасцвярджэнмя, што акумулюе вопыт, назапашаны чалавецтвам, -- вось што складас асноўны мастацкі змест творчасці пісьменніка.

Важкасць каватарскіх пошукаў пісьменніка трымаецца на ііесным узаемадзеянні з літаратурнай традыцыяй — нацыяналь-най, рускай, заходняй — у самых розных сваіх выявах. Выкарыс-тоўваліся мастацкія прынцыпы (у шырокім сэнсг слова) вялікіх прыгоднікаў Ж. Верна, М. Рыда, Ф. Купсра, творамі якіх зачыт-ваюцца героі маўраўскіх кніг. Маюцца шматлікія адкрытыя рэ-мінсцэнцыі з твораў Д. Дэфо, Дзюма, Густава Эмара, Луі Жако-ліо, Бусенара, Хагарда. Асваеныю традыцый садзейнічала і пе-ракладчыцкая дзейнасць пісьменніка: ён перакладаў тое, што было яму блізкае па мастацкіх інтарэсах, — казкі Андэрсена, «Мауглі» Р. Кіплінга, апавяданні Чэхава, Прышвіна, творы М. Рыда, Ф. Купера.

Падключэнне да агульнага літаратурнага працэсу было для нацыянальнай дзіцячай літаратуры актам яе самаусведамлення і самасцвярджэння. Застаючыся сама сабой, яна ўсведамляла ўжо сваю роўнасць з іншымі, больш развітымі літаратурамі, а такса-ма свае ўнутраныя магчымасці.

У 30-х гадах, калі на старонкі друку выплюхнуўся мутны паток узаемных палітычных абвінавачванняў пісьменнікаў і (769-770) розных інсінуацый, чуліся папрокі ў адрас Маўра, што «ў час разгорнутай класавай барацьбы на літаратурным фронце» ён не праяўляе дастатковай актыўнасці ў літаратурна-грамадскім жыцці (Звязда. 1936. 9 студз.). Цяпер гэты папрок успрымаецца як вышэйшая пах-вала, бо пісьменнік, заняты творчай працай, аказаўся верным самому сабе, не запэцканым брудам палітычнага абсурду. I чым глыбей ён у сваёй творчасці зыходзіў з агульначалаве-чых, гуманістычных пазіцый, тым большага мастацкага пос-пеху дасягаў.


Гурэвіч Э.С. Янка Маўр // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 747-770.
1   2   3   4

Падобныя:

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconЯнка Маўр біяграфія Маўр Янка
Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10. 05. 1883 г у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconСымон баранавых 1900-1942 1
Сымон Баранавых пачаў літаратурную дзейнасць у другой палове 20-х гадоў — у перыяд імклівага росту беларускай прозы, развіцця буйных...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconМаргарыта яфімава
Беларусі Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў; 10. 05. 1983, г. Ліепая, Латвія 08. 1971) валодаў універсальнай эрудыцыяй, шчыра любіў...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconДокшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Янка Купа́ла – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconЭкзаменацыйныя пытанні па беларускай дзіцячай літаратуры 2009/2010 навучальнага года для груп д-31, д-32

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconНавучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Аднак многія аспекты школьнага літаразнаўства асветлены методыкай недастаткова. Сярод ІХ, перш за ўсё, тэарэтыка-літаратурныя паняцці...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconДа 1150-годдзя Полацка
Аб Полацкім княстве ты ўжо прачытаў на старонках 16-17, а Полацк быў яго галоўным горадам. Пасля іншыя гарады станавіліся ў цэнтры...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПартал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы
Ума: “7 гадоў у эфіры. Маглі б ужо І без багаў на пошце І форуме працаваць. Адзнака 2 І ніякіх віншаваньняў. quarry: “Хай паляну...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка