Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады




НазваЯнка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады
старонка3/4
Дата канвертавання11.11.2012
Памер344 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

Так, прырода, гэтае ўвасабленне нормы, меры, спакою і ўраўнаважанасці, не стасуецца са злом і людской жорсткасцю, Тыя, хто парушаюць натуральнае жыццё прыроды, сеюць і варо-жасць, нянавісць ламіж людзьмі.

Варта ладкрэсліць, што аповесць напісана ў гую пару, калі бурна асвойваліся багацці нашай краіны, калі пераўтварэнні лрыроды ўспрымаліся як нешта безагаворачна грандыёзнае і ка-рыснае, сведчанне стваральнай сілы чалавека, а трагедыя таталь-нага валюнтарысцкага наступу на яе яшчэ не ўсведамлялася.

Неадназначнасць аўтарскай задумы аповесці не была зразу-мета аульгарызатарскай крытыкай, якая хацела бачыць у кнізе просталінейную сувязь з сучаснасцю, з працэсамі ждустрыяліза-цыі і калектывізацыі, што адбыва^ііся ў краіне, або з практычны-мі школьнымі праблемамі. Аўтара «Палескіх рабінзонаў» папра-калі за гое, што прыгоды дружбакоў» не асацыіруюцца з жыц-цём усёй рэсіпублікі», што нічога не гаворыцца пра рэканструк-цыю Палесся, «што падарожжа хлспцаў выютікана пазашколь-нымі фактарамі» — непажаданым уплывам М, Рыда, Ж. Верна, Ф. Купера (Крытыка-бібліяграфічны бюлетэнь. 1934. № 5. С. 21.). А між тым аповесць знаходзілася на каардынатах самай злабадзённай сучаснасці, зразуметай, аднак, досыць шы-рока: што можа быць больш актуальным, больш зажным за вы-хаванне ў юных любові да сваёй роднай краіны, яе прыроды. Калі аснову ранейшых твораў пісьменніка складала часцей за ўсё (760-761) падзейнасць, то цяпер аетарская ўвага сканцэнтравана больш на саміх героях, якія адрозніваюцца сваімі індывідуальнымі харак-тарамі. Прыкметнае аўтарскас імкненне да большай псіхапагі0-най перакакальнасці іх учынкаў І паводзш.

Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці прасочваецца і ў «ТВТ» (1934). своеасаблівай сярод іншых тагачасных аповесцей, такіх, як «Міколка-паравоз» М. Лынькова, «Патрык-завадатар» Ф. Шынклера, «Жэнька» М. Багуна, «Перамога» А. Якімовіча І інш Гэта была цікавая спроба сінтэзу рэалістычна-бытавой і прыгодніцкай аповесці.

«ТВТ» атрымала першую прэмію на ўсебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі, пасля чаго ёю, паводле сведчання самога аўтара, зацікавіўся М. Горкі (Гл. ліст да А. Тонкеля ад 5 сакавіка 1955 г. // Дзяржаўны літаратурны архіў, ф. 290, воп. 1, адз. зах.). Па яго просьбе Маўр тэрмінова пераклаў пукапіе аповесці на рускую мову і выслаў яму. Гэта было напя-рэдадні I з'езда пісьменнікаў СССР, С. Маршак у сваім дакладзе «Аб вялікай літаратуры для маленькіх», гаворачы аб дасягненнях літаратуры, сярод іншых адзначыў і «значную школьную апо-весць, напісаную ў Беларусі» (Маршак С. О большой литературе для маленьких. М., 1934. С. 38.).

Мастацкая навізна гэтай гумарыстычнай і займальнай апо-весці заключалася перш за ўсё ў тым, што так званая тэма пра-цоўнага выхавання загучала натуральна дзякуючы жыватворнаму духу гульні, па законах якой і створана таямнічае, загадкавае Та-варыства ваяўнічых тэхнікаў. Менавіта гульня дапамагае ў ма-лых, нецікавых, «шэрых» справах знайсш нешта цікавае, пры-вабнае для натуры дзіцяці, якая прагне яркага, незвычайнага, маляўнічага, Праз гульню дзеці ўключаліся ў само жыццё з яго надакучлівымі, паўсядзённымі клопатамі і дробнымі побытавымі непаладкамі, што ствараюць душэўны дыскамфорт. Дзеці ўлас-нымі сіламі ліквідуюць няспраўнасці, узнаўляюць парадак, звы-чайную норму быцця, практычна абжываюць свет. Шлях, якім ішоў Я. Маўр, вызначаны, такім чынам, законамі самога дзя-цінства, яго прагай самасцвярджэння, яго імкненнем тварыць дабро, прыносіць карысць, рабіць свет больш гарманічным.

Навізна твора не вычэрпваецца стыхіяй гульні, якая ў ім па-нуе. Важна тое, што гульня заснавана на поўным даверы да дзя-цей («ачкі» ж запісваюцца «на слова»), што ініцыятыва яе ідзе ад іх саміх, знізу, а гэта, дарэчы, і спалохала чыноўнікаў-выхаваце-ляў, якія схільны былі прыпісваць пісьменніку «авангардызм». Педагагічнае начальства аднеслася да аповесці з падазронасцю. бо «Таварыства ваяўнічых тэхнікаў» — арганізацыя не статутная. (761-762)

«Навошта арганізацыя ў арганізацыі?» — абураліся міністэрскія чыноўнікі. «Ці ёсць патрэба ў стварэнні нейкіх розных таварыст-ваў і каманд, калі дзейнасць школьнікаў павінна рэгламентавац-ца «Правіламі паводзін вучняў?» — разважалі яны. Менавіта гэ-тыя перасцярогі і забароны з боку адказных за выхаванне ўста-ноў і прыпынілі рух «тэвэтэтаўцаў», які пачаў было разгортвацца пасля вайны ў многіх гарадах Беларусі і былога Савецкага Саюза — у Брэсце, Пінску, Кобрыне, Калініградзе, Іванаве, Стаўропалі, Петразаводску, Элекманары (Алтайскі край).

«ТВТ» было адкрытым выклікам афіцыйнай нарматыўнай педагогіцы, бо барацьба за незалежнасць, якую абвясцілі «тэвэ-тэтаўцы», — гэта шлях да здабывання ўнутранай свабоды, сцвяр-джэнне юнымі сваёй самастойнасці і чалавечай годнасці.

У арыентацыі пісьменніка на самадзейнасць, на ўласную іні-цыятыву дзяцей, на выкарыстанне гульні як формы іх дзейнасці і падключэння да жыцця з яго «грубай прозай» «ТВТ» «прык-метна пераклікаецца з гайдараўскім «Цімурам і яго камандай». На гэтай падставе рэтраграды, якія не прынялі «ТВТ», папракалі аўтара ў перайманні Гайдара. Аднак аповесць «Цімур і яго ка-манда» напісана на 6 год пазней за «ТВТ». Пераклічка твораў сведчыць аб блізкасці шляхоў, якімі ішлі пісьменнікі. Абодва яны, кожны па-свойму, сваімі спецыфічнымі сродкамі маляўні-часці давалі ўрок нестандартнага, нестэрэатыпнага падыходу да самавызначэння і самасцвярджэння юнай асобы. I Янка Маўр тут быў першы.

Своеасаблівасць паэтыкі Маўраўскай аповесці прадвызна-чаецца спецыфікай самога рэальнага матэрыялу, узятага, можна сказаць, з натуры, сырцом. Авалодаць гэтым матэрыялам аўтару дапамагае такая ўласцівасць аўтарскага светабачання, як гумар, які афарбоўвае ўсё апавяданне. Ён ствараецца камізмам сітуа-цый, парушэннем прычынна-выніковых сувязей (неадпавед-насць паміж маштабамі вынікаў і мізэрнасцю прычыны, што да іх прыводзіць), гіпербалізацыяй, згушчэннем дэталей, падрабяз-насцей побыту. Здаецца, увесь час дзеянне адбываецца вакол ад-ных толькі дробязей, не вартых сур'ёзнай увагі: цвік, за які чап-ляюцца прахожыя на адрамантаваным мастку, камень на дарозе, непрыбітая дошка, незасыпаная яма, зламаная галіна дрэва. Але кожная такая дробязь, абыграная аўтарам, абрастае шматлікімі непрыемнасцямі, цягне за сабой цэлы «шлейф» розных здарэн-няў, недарэчнасцей, выпадковасцей, якія, нанізваючыся, ства-раюць гумарыстычны эфект і часам уражанне нейкага абсурду, алагізму.

Пры ўсіх адзнаках іншамыслення ў змесце аповесці ў ёй можна заўважыць і пэўныя сляды часу. Невыпадкова, напрык (762-763) лад, згуртаванне школьнікаў мае назву Таварыства ваяўнічых тэхнікаў, бо гэта быў час ваяўнічых на ўсіх «франтах» — індуст-рыялізацыі, калектывізацыі, барацьбы з прыродай, рэлігіяй. Само дзіцячае таварыства нібы паўтарае «заарганічнасць» жыцця наогул: яно наладжвае сходы, заслухоўвае справазда-чы. У яго ёсць свой «сакратарыят», свае адказныя сакратары. Мова дзяцей часам нагадвае афіцыйны тон размоў дарослых. Ды і аўтарскае апавяданне ў асобных мясцінах збіваецца ледзь не на рапартаванне ці справаздачу аб тым, што зрабілі «тэвэтэ-таўцы».

Напэўна, вынашаная Маўрам мастацкая ідэя патрабавала больш глыбокай псіхалагічнай матывацыі, паводзін герояў, пра-цэсу іх унутранага, духоўнага росту. Гэта разумеў і сам аўтар, шмат працуючы над удасканальваннем тэксту пры падрыхтоўцы аповесці да новых выданняў, пазбаўляючыся ад непатрэбных падрабязнасцей, залішняй дэталізацыі, прыземленасці, уносячы кампазіцыйныя і моўна-стылявыя змены. Але пісьменнік арыен-таваўся больш на калектыўны, сумарны вобраз «тэвэтэтаўцаў». Ён быў апантаны думкай навучыць дзяцей б а ч ы ц ь і адпа-ведна дзейнічаць, без прынукі, лёгка і з ахвотай, каб яны на ўсё жыццё сталі «рупнымі гаспадарамі нашай агульнай гаспадаркі». Разам са сваім героем Цыбуком ён лічыў, што ў грамадстве ўсе людзі паступова павінны станавіцца такімі самымі «тэвэтэтаўца-мі», г. зн. сапраўднымі гаспадарамі. На жаль, ідэя аказалася ілю-зіяй, калі жаданае выдаецца за існае. Час паказаў, як паступова размывалася, развейвалася ў чалавека пачуццё гаспадара ў сваёй краіне, бо на практыцы яго асоба, індывідуальнасць нівелірава-лася, прыніжаліся ў імя інтарэсаў калектыву. Маўр жа сцвярджаў закон ТВТ як закон калектывізму і сяброўства, агульнай падт-рымкі і адначасова — вышэйшай меры асабістай адказнасці па прынцыпу: «Калі не я, то хто ж?»

Задачу больш глыбокага спасціжэння дзіцячай душы, своеа-саблівасці дзіцячага ўспрымання аўтар ажыццявіў у гэты час у творах «малой» прозы — у апавяданнях «Шчасце» (1937) (Дата напісання абазначана ў машынапісу. Упершыню апублікавана ў 1945 г. пад загалоўкам «Шапка», бо першапачатковая аўтарская назва падалася рэдактарам ідэйна невытрыманай: паводле іх просталінейнай логікі, савецкія дзеці не маглі бачыць сваё шчасце ў новай шапцы.), «Бя-розавы конь» (1939), «Начальнік артылерыі» (1940). Напісаныя з пранікнёным лірызмам і добрай усмешкай, светлыя, шчырыя, эмацыянальна ўсхваляваныя, яны разам з такімі творамі 30-х га-доў, як «Хлопчык і лётчык» Я. Купалы, «Міхасёвы прыгоды» Я. Коласа, апавяданні Прышвіна пра прыроду, «Блакітны кубак» (763-764) Гайдара, сведчылі, што дзіцячая літаратура той пары імкнулася супрацьстаяць маральным дэфармацыям у грамадстве, адчужэн-ню чалавека ў ім.

Псіхалагічная мініяцюра «Шчасце» трымаецца выключна на эмацыянальным напружанні, на ўнутраным канфлікце. Тут няма знешніх падзей, рух дзеяння вызначаецца псіхалагічным сутыкненнем свету дзяцінства і свету дарослых на фоне спа-койнай ціхамірнай прыроды. На невялічкай апавядальнай прасторы адбываюцца поўныя драматызму змена душэўнага стану герояў, унутраны рух іх настрояў і перажыванняў. Спа-чатку адчуванне гармоніі малога героя з прыродай, з дарос-лым чалавекам, які, здаецца, знаходзіцца на той жа самай эмацыянальнай хвалі, што і хлопчык, які ўвесь поўніцца ра-дасцю ад сваёй абновы-шапкі. Потым — парушэнне гармоніі: дарослы аказаўся да крыўды сляпым, не заўважыўшы самага галоўнага, ад чаго свяціўся твар хлопчыка. I нарэшце, узаема-разуменне, душэўная раўнавага, такая неабходная для абод-вух, адноўлены. Адчужэнне пераадолена дзякуючы ўсведам-ленню дарослым сваёй віны, сваёй памылкі, якую ён спя-шаецца выправіць. Аўтарская здольнасць тонкага ўнутранага бачання малога героя дазволіла пісьменніку паказаць сілу і напал дзіцячага перажывання, падсвечанага перажываннямі дарослага, раскрыць характэрныя асаблівасці дзіцячага свету, у якім рэчы і з'явы набываюць незвычайнае, асаблівае зна-чэнне.

Псіхалагічная праблема, закранутая аўтарам, — як узаема-дзейнічаюць свет дарослых і свет дзяцінства, якія суадносіны іс-нуюць паміж імі, — уяўляе заўсёдную цікавасць як ддя літарату-ры «дарослай», так і для дзіцячай. Але ва ўмовах татальнай па-дазронасці і варажнечы, што панавалі ў краіне, якую трэсла ад барацьбы з «ворагамі народа», зварот да гэтай праблемы набываў асаблівы сэнс. Пісьменнік — насуперак усяму, што адбывалася ў грамадстве, — узнаўляе нейкую іншую, нармальную мадэль жыцця, сцвярджае іншыя, некан'юнктурныя, трывалыя каштоў-насці — узаемаразуменне і давер паміж людзьмі і як паказчык грамадскага стану — паміж дарослымі і дзецьмі, усё тое, што не падуладна палітычным гульням, зменлівым павевам часу. Ма-ленькі шэдэўр Маўра звернуты ў першую чаргу да азлобленай абставінамі душы дарослага чалавека.

Са з'яўленнем новага героя ў апавяданнях Маўра мяняецца і іх форма. Калі раней яны, як правіла, будаваліся на драматыч-най сітуацыі, то цяпер драматызм сітуацыі саступае месца ўнут-ранаму драматызму. Прыкметна ўзмацняецца лірычны пачатак, а сама форма становіцца больш лаканічнай. (764-765).

Апавяданні гэтага часу засведчылі не толькі творчую эвалю-цыю пісьменніка. Яны прасвятляюць і агульную лінію развіцця жанравай формы апавядання ў дзіцячай літаратуры — узросшую цікавасць да канкрэтнага героя, яго эмацыянальнага жыцця, асаблівасцей светаўспрымання.

Вялікую Айчынную вайну Янка Маўр, апынуўшыся далёка ад роднай зямлі, спачатку ў Новасібірску, затым у Алма-Аце, пе-ранёс як цяжкое выпрабаванне фізічных і духоўных сіл, нават як «псіхічную траўму», аб чым прызнаецца ў лісце да X. Шынклера ад 2 лютага 1942 г. У 1943 г. пісьменнік пераязджае ў Маскву, дзе трапляе ў бальніцу, моцна захварэўшы. Вяртаецца ў родны Мінск пасля вызвалення яго ад фашысцкага нашэсця.

Вайна пранізлівым болем увайшла ў творы пісьменніка. На працягу 1946—1948 гг. ён разам з П. Рунцом займаўся зборам і рэдагаваннем дзіцячых успамінаў пра вайну для кнігі «Ніколі не забудзем», якая выйшла ў 1948 г. з прадмовай Я. Коласа і атры-мала высокую ацэнку грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і шырока за яе межамі. Гэта кніга унікальная, напісаная крывёю сэрца саміх дзяцей, якія прайшлі з неверагоднымі пакутамі праз пекла крывавай вайны. Ад «Ніколі не забудзем» вядзе дарога да кніг «Я з вогненнай вёскі...» А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесні-ка, «Блакадная кніга» А. Адамовіча і Д. Граніна, «Апошнія свед-кі» і «У вайны не жаночы твар» С. Алексіевіч, якія ў 70—80-х га-дах азнаменавалі новыя вехі ў развіцці дакументальнай літарату-ры пра Вялікую Айчынную вайну. Больш таго, дакументальную праўду першай кнігі дзіцячых успамінаў аб ёй у значнай ступені ўвабралі ў сябе і некаторыя мастацкія творы, у якіх паказваецца трагічны лёс ваеннага дзяцінства («Суд у Слабадзе» В. Казько), у тым ліку і асобныя апавяданні самога Я. Маўра.

Тое, што заўважалася раней — узросшая ўвага да дзіцяці як да асобы, што знаходзіцца ў працэсе фарміравання і псіхічнага развіцця, накіраванасць на спасціжэнне канкрэтных асаблівас-цей «суверэннага» дзіцячага свету, — спалучаецца цяпер з дра-матызмам сюжэта, вастрынёй калізіі. Найбольш яскрава гэтая тэндэнцыя выяўляецца ў апавяданнях «Завошта» (1946) (у асно-ву яго пакладзены рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка М. Лынькова), «Запіска» (1950), «Максімка» (1946), якія нясуць у сабе моцны гуманістычны зарад.

У апавяданні «Максімка» Маўр раскрывае душу свайго ма-ленькага героя ў моманты вышэйшага драматычнага напружан-ня, калі ён, сірата-дзетдомавец, ахоплены прывідным пачуццём-мрояй, што да яго прыехаў татка-франтавік, раптам зразумеў сваю горкую памылку. Ён стаіць цяпер паніклы, нібы асуджаны, у панурай безнадзейнасці, абыякавы да ўсяго, чым хоча яго ўце (765-766) шыць разгублены франтавік. Толькі дзве пякучыя кропелькі ска-ціліся па твары хлопчыка — след таго вялікага гора і смутку, што аселі ў маленькім сэрцы.

Аўтар вельмі дакладны і чулы ў перадачы душэўнага стану свайго маленькага героя, ён тонка фіксуе эмацыянальныя пера-ходы — ад радасці да гора і зноў да радасці як адной з важней-шых умоў нармальнага псіхалагічнага росту, паводле К. Чукоў-скага. I ў выніку вобраз Максімкі вымалёўваецца надзвычай жы-ва і прывабна ў сваёй непасрэднасці, дзіцячай непаўторнасці і паэтычнасці (ён быццам бы «белая кветка»).

Пасляваенны перыяд у творчай біяграфіі пісьменніка адзна-чаны стварэннем новых жанравых формаў — навукова-фантас-тычнай і аўтабіяграфічнай аповесцей.

«Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (1954) — гэта, мож-на лічыць, трэці «заход» аўтара ў асваенні жанру навуковай фан-тастыкі: подступамі да яго з'явіліся фантастычная казка «Ванд-раванне па зорках» (1927) з цыкла «Піянерскія казкі», а затым — «Аповесць будучых дзён» (1932) — у жанры сацыяльнай утопіі.

У аснову сюжэта аповесці «Фантамабіль прафесара Цыля-коўскага» Я. Маўр паклаў арыгінальную фантастычную ідэю тэх-нічнага плана — аб магчымасці выкарыстання энергіі чалавечай думкі: на крылах дзіцячай фантазіі (бо сіла яе значна большая, чым фантазіі дарослых), на яе энергіі адпраўляюцца ўнукі пра-фесара Цылякоўскага Светазар і Святлана ў далёкае падарожжа — спачатку ў Амерыку, потым на Месяц і Марс.

У гэтай аповеці цяжкасці навукова-фантастычнага жанру пераа-дольваюцца больш паспяхова ў параўнанні з творамі папярэдняга перыяду: смялейшым стаў палёт фантазіі, больш арганічна сты-куюцца рэальнае і фантастычнае, у большай ступені адчуваецца апора на традыцыі папярэднікаў, перш за ўсё К. Цыялкоўскага як аўтара астранамічных аповесцей, А. Талстога, У. Обручава, а таксама прадстаўнікоў сусветнай класічнай фантастыкі — Ж. Верна, Г. Уэлса (у тэксце аповесці ёсць прамыя спасылкі на гэтых аўтараў).

Я. Маўр пісаў пра палёт на Марс, калі жыла яшчэ надзея знайсці там разумнае жыццё, што яго героі пабывалі на Месяцы яшчэ да таго, як аўтаматычная міжпланетная станцыя «Луна-2» пакінула свой вымпел на гэтай планеце. Беларускі пісьменнік выступае як празарліўца, як прадказальнік (услед за Цыялкоўс-кім) эры касмічных палётаў. Але Я. Маўра цікавіць не столькі навуковая ідэя сама па сабе (хоць ён выкарыстоўвае вялікі паз-навальны матэрыял), колькі маральна-этычны і гуманістычны яе аспект, праблема чалавечых ўзаемаадносін, будучых кантактаў пры сусрэчы розных цывілізацый. Аднак аповесці прыкметна шкодзілі ідэалагічная зададзенасць вобразаў (асабліва дзяцей) і (766-767) тая атмасфера «халоднай вайны», якая пануе ў творы: увесь раз-дзел пра наведванне дзецьмі Амерыкі напісаны адналінейна, у фельетонна-памфлетным плане.
1   2   3   4

Падобныя:

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconЯнка Маўр біяграфія Маўр Янка
Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10. 05. 1883 г у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconСымон баранавых 1900-1942 1
Сымон Баранавых пачаў літаратурную дзейнасць у другой палове 20-х гадоў — у перыяд імклівага росту беларускай прозы, развіцця буйных...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconМаргарыта яфімава
Беларусі Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў; 10. 05. 1983, г. Ліепая, Латвія 08. 1971) валодаў універсальнай эрудыцыяй, шчыра любіў...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconДокшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Янка Купа́ла – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconЭкзаменацыйныя пытанні па беларускай дзіцячай літаратуры 2009/2010 навучальнага года для груп д-31, д-32

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconНавучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Аднак многія аспекты школьнага літаразнаўства асветлены методыкай недастаткова. Сярод ІХ, перш за ўсё, тэарэтыка-літаратурныя паняцці...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconДа 1150-годдзя Полацка
Аб Полацкім княстве ты ўжо прачытаў на старонках 16-17, а Полацк быў яго галоўным горадам. Пасля іншыя гарады станавіліся ў цэнтры...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПартал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы
Ума: “7 гадоў у эфіры. Маглі б ужо І без багаў на пошце І форуме працаваць. Адзнака 2 І ніякіх віншаваньняў. quarry: “Хай паляну...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка