Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады




НазваЯнка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады
старонка2/4
Дата канвертавання11.11.2012
Памер344 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4

>Іенавга тпму, што ў апсвесці не адчуваецца педаліравання сацьнільнйга :;упраідьстаян:-і>і, вульгарна-сацыялапчная крытыка ЗС-х гздоў .папракала аўтара ў невыразнасці класавай пазіцыі, іпалітычнасіді, ^садыяльнай прытупленасці», у тым, што Манг «не ўзьімаецца да сацыяльнагэ. пратэсту», «не здольны на ба-рацьбу», яіто гн выклікае ў дзіцячага чытача толькі спачуванне бсднаму, пачуцці «шкадавання» (Селіванава В. Некалькі заўваг пра дзіцячую літаратуру // Полымя. І933. № 5. С. 155.), чужародныя, на іх думку, са (753-754) вецкаму дзіцяці. Маўр, такім чынам, абвінавачваўся ў тым, што ён не надзяліў напаўдзікага жыхара Вогненнай Зямлі высокай рэвалюцыйнай свядомасцю, спелым класавым пачушём, што ўзаемаадносіны герояў раскрываюцца «не ў плане барацьбы кляс, а толькі ў плане барацьбы чалавека з прыродай за сваё іс-наванне» (Селіванава В. Дзіцячая літаратура патрабуе сур'ёзнай увагі // Звязда. 1933. № 99.).

Занятая пошукамі ідэалагічных «зрываў», афіцыйная крыты-ка 30-х гадоў не заўважыла, што Маўр зрабіў крок наперад у авалоданні сакрэтамі прыгодніцкага жанру, што агтовесць выгад-на адрозніваецца кампазіцыйнай цэласнасцю, якая ствараецца канцэнтрацыяй падзей вакол двух галоўных герояў, што спалу-чэнне прыгодніцтва і пазнавальнасці мае тут больш арганічны характар (Між тым адразу пасля выхаду ў свет «Сына вады» ў «Працаўніку асветы» (1928, № 13) рэцэнзент, які схаваўся за подпісам «Настаўнік», зазначыў: «У нас з'явіўся сапраўдны аўтар дзіцячай прыгодніцкай кніжкі».). Прыёмы прыгодніцтва «зазямляюцца» рэалістычнай дакладнасцю, жыццёвай верагоднасцю апісанняў. У драматыч-ным эпізодзе барацьбы Тайдо з птушыным царом-кондарам, ка-лі чалавек вісіць над бяздоннем і вось-вось паляціць уніз. Тайдо неспадзявана выратоўваецца. Сітуацыя гэта нагадвае вядомую сцэну з «дзяцей Капітана Гранта»: драпежны кондар трымае ў сваіх кіпцюрах нежывое цела юнага Роберта Гранта. Аднак, як сведчаць вучоныя, кондар не можа трымаць у сваіх лапах што-небудзь важкае і на значнай вышыні. Жуль Верн у дадзеным вы-падку не прытрымліваецца прынцыпу жыццёвай верагоднасці. У Маўра ж даецца досыць рэальная матывіроўка здарэння: Тайдо выратаваўся таму, што абедзвюма рукамі ўхапіўся за шыю пту-шынага цара.

Адмаўленне ад рэзкай кантрастнасці вобразаў аповесці пры-вяло і да стылявых змен у абмалёўцы антыгерояў. Так, малюючы вобраз міс Грэт, аўтар карыстаецца не з'едліва-сатырычнымі фарбамі, як у выпадку з Брукам і Скотам у аповесці «У краіне райскай птушкі», а мяккай, незласлівай іроніяй.

Творчасць Маўра ў гэтыя гады не абмяжоўваецца ўдалымі спробамі стварэння прыгодніцкай аповесці. Ён прыступае да ажыццяўлення больш маштабнай задумы — напісання прыгод-ніцкага рамана «Амок», першага ў беларускай літаратуры.

Матэрыялам для рамана паслужылі жывыя, рэальныя падзеі — рэвалюцыйнае паўстанне на Яве ў 1926 г., што ўскалыхнула ўвесь свет. Збіраць матэрыял, вывучаць канкрэтную дакументальную літаратуру, у тым ліку і мемуарную, аб жыцці і звычаях туземна-га насельніцтва Явы Маўр пачаў па свежых слядах падзей. Мно (754-755) гія найбольш важныя матэрыялы аўтар атрымліваў непасрэдна з Явы і з Галандыі (часопісы, газеты, фатаграфіі, выкарыстаныя потым як ілюстрацыі) праз настаўнікаў-эсперантыстаў, з якімі ён вёў перапіску як стары эсперантыст.

У прадмове да першага выдання рамана пісьменнік зазна-чыў, што «Амок» больш дакументальны «нават у дробязях», чым можа паказацца на першы погляд. Пісьменніку важна было пад-крэсліць у першую чаргу менавіта гэты бок — фактычную, даку-ментальную аснову твора, што нібы ўздымала прэстыж апошня-га ў вачах грамадскасці, гасіла неасцярожнасць, якая адчувалася ў адносінах да прыгодніцкіх кніг. Аднак для беларускай літара-туры найбольш значным, істотным быў сам факт стварэння прыгодніцкага рамана: пры адсутнасці ўласнанацыянальных тра-дыцый гэта было справай досыць нялёгкай.

Каб паказаць драматызм народна-вызваленчай барацьбы яван-цаў, аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал класічных атрыбутаў прыгодніцтва: таямнічасць, якая ствараецца самымі рознымі спосабамі, у тым ліку парушэннем храналогіі дзеяння — забя-ганнем наперад, потым вяртаннем назад, абрывам апавядальнай плыні ў самы напружаны момант. Ужываецца прыём пераўва-саблення (Гейс-Ван Дэкер, Салул-Тугай, Гано-Като) і памылко-вай ідэнтыфікацыі (Піпа прымаюць за Гейса, Нанга за Салула). Разгортваюцца малюнкі палявання ў шырокім сэнсе слова, паго-ні, здрадніцтва, паядынкаў, шматлікіх цудаў. Усё гэта стварае ланцуг небяспечных прыгод, поле драматычнага напружання.

Пісьменнік ішоў шляхам пошукаў сінтэзу займальнасці, пры-годніцтва, з аднаго боку, і вернасці жыццёвай праўдзе — з дру-гога, хоць на першы погляд такія характаралагічныя адзнакі тво-ра не надта ўзгадняюцца паміж сабою. Ды і сам аўтар у загалоў-ку першай часткі рамана як бы размежаваў іх: «Каму прыгоды, каму барацьба». Але мастацкая логіка развіцця дзеяння ў рамане здымае такое проціпастаўленне: барацьба ўдзельнікаў паўстання напоўнена такімі хвалюючымі прыгодамі, якія па сваёй напру-жанасці і драматызму ніколькі не ўступаюць прыгодам няўдалага «экзатыста» Піпа, перажытым у Бантамскай пушчы.

Назву «Амок» аўгар, паводле ўласнага прызнання, «дэманст-ратыўна ўзяў ад нашумеўшай у тыя гады аповесці Стэфана Цвейга, які ўклаў у гэтае слова нейкі містычны сэнс» (Ліст ад 31 сакавіка 1958 г. (адрасат невядомы).). У самім загалоўку, як бачым, закладзены пэўны палемічны зарад. Маўр не падзяляе погляду аўстрыйскага пісьменніка на амок, гэтую страшэнную хваробу яванцаў, як сляпую, стыхійную сілу, загад-кавую і невытлумачальную. Для Маўра хвароба бедняка-селяніна (755-756) Па-Інга — сацыяльная, вынік гора і роспачы даведзенага да га-лечы прыгнечанага народа.

У «Амоку» палемічная накіраванасць творчасці пісьменніка выявілася найбольш адкрыта. Палемічнасць закладзена не толькі ў загалоўку, але і ў стаўленні да кнігі «Тропнческая Голландмя Пять лет на острове Яве» М. Бакуніна, з якой Маўр пачарпнуў шмат звестак для апісання побыту, нораваў, звычаяў, адзення яванцаў, іх вялікага імператара і яго пераемніка, балю ў імпера-тара. У працэсе пераплаўкі канкрэтнага фактычнага матэрыялу беларускі пісьменнік разбурае ілюзію мірнай ідыліі адносін па-між каланізатарамі і туземцамі, якую стварылі прыхільнікі кала-ніялізму і ў прыватнасці аўтар кнігі — царскі консул Бакунін Так, кароткая заўвага агтошняга аб ідылічных узаемаадносінах прадстаўнікоў галандскіх улад і туземных саноўнікаў (нягледзя-чы на фіктыўнасць, уяўнасць самастойнасці мясцовых рэгентаў) разгортваецца ў рамане ў шэрагу запамінальных каларытных ма-люнкаў, што абвяргаюць, развенчваюць гзты хадзячы міф Маўр тонка паказвае гульню ў незалежнасць, якая тэатральна разыг-рываецца з абодвух бакоў Асабліва ярка, востра-парадыйна, гра-тэскна раскрываюцца ўзаемаадносіны «старэйшага» і «малодша-га» братоў у бліскуча напісанай сцэне візіту імператарэ «неза-лежнай» Суракарты Паку-Бувона-Сенапаці-Інгнагалога.. да га-ландскага рэзідэнта, каб атрымаць грошы на правядзенне на-цыянальнага свята Сурах, і самога святкавання, калі ксжны з «братоў», седзячы ў сваіх крэслах, уважліва сочыць за тым, кас, крый божа, адзін, трохі пасунуўшыоя, не апярэдзіў другога, 5с; пры гэтым можа панесці страту аўтарытэт гапандскай або мяс-цовай улады. У згаданай сцэне, таксама як у апісанні саноўнага «мясцовага пудзіла» «незалежнай джоджакарты», падобнага нг цыркавога клоуна, матыў прыніжанасці мясцовай улады ;, зна-чыць, яшчэ ў большай ступені туземнагз насельніцтва. з'яўляец-ца скразным. Наогул прыніжэнне асобы, чалавечай годнаоці, не-раўнапраўнасцю, дыскрымінацыяй у значнай меры вызначае мастацкую логіку барацьбы супраць каланіялізму ў рамане Аў-тар невыпадкова абыгрывае красамоўную дэталь: тубыльцы усе да аднаго, нават высокія мясцовыя чыноунікі, лакеі і швейаары ў губернатарскім доме, убраныя ў параднае адзенне, — павінны хадзіць босымі, «каб падкрэсліць розніцу паміж еўрапгнцам' і ту-былыдам. Па логіцы Маўра, Явачцы, самы, здавалася б. спакой-ны ў свеце народ, уступілі ў барацьбу супраць каланізатараў ме-навіта за сваё правз быць роўнапраўнымі людзьмі і гаспадарам; на сваёй зямлі,

Заклапочаны праўдзівым адлюстравакнем гэтай барацьоы, пісьменнік прымае шмат захадаў дпя рэалістычнай аенаеткі (756-757) свайго твора, хоць ён і не ідзе па шляху глыбіннага раскрыцця індывідуальнай псіхалогіі герояў. Аднак вобразамі галандца Гей-са, які апынуўся на баку паўстанцаў, і асабліва Нонга, бедняка-яванца, перажыўшага значныя змены ў сваёй свядомасці, аўтар пераконвае, што патрабаванні прыгодніцкага жанру ён не абмя-жоўваў займальнасцю сюжэта, што ён імкнуўся акрэсліць псіха-лагічныя абрысы вобразаў, раскрыць унутраную логіку іх ўчын-каў.

У рэалістычнай аснашчанасці «Амока» прыкметнае месца займае багаты пазнавальны матэрыял пра прыродныя асаблівас-ці вострава, падрабязнасці побыту, звычаі народа, з якім чытач знаёміцца ўпершыню. Схільнасць да энцыклапедычнасці гісто-рыка-геаграфічнага і прыродазнаўчага характару (часам нават за-лішняя), увага да мясцовых рэалій абумоўлены не імкненнем аў-тара стварыць экзатычны, умоўна-дэкаратыўны арнамент згодна з існуючай экзатычнай традыцыяй у прыгодніцкай літаратуры, а намерам даць канкрэтнае ўяўленне аб незнаёмым краі, узнавіць дакладны мясцовы каларыт.

Як і ў папярэдніх аповесцях, Маўр ідзе ў ажыццяўленні свайго намеру шляхам аналогіі далёкага з блізкім, параўноўваю-чы экзатычны жывёльны і раслінны свет з флорай і фаунай свайго роднага краю. Пры такім супастаўленні ў яго вельмі далі-катна выяўляецца і патрыятычнае пачуццё, павага да права кож-нага народа любшь сваю, самую прыгожую, самую цудоўную зямлю: «Нашыя людзі кажуць, што ўсе гэтыя штукі (маюцца на ўвазе, саумяніла, дур'як, мангустан, рамбутан, дуку, дыні. — Э. Г.) няварты адной добрай антонаўкі. Мусіць, яванец таксама не ад-даў бы свайго дур'яну за ўсе нашы яблыні і грушы» (I, 287).

Прыгодніцкі раман Маўра адрозніваўся яшчэ адной асаблі-васцю — у ім адчуваецца моцная публіцыстычная плынь, выяў-леная больш адкрыта, чым у папярэдніх аповесцях. Яна заяўляе аб сабе ў паасобных загалоўках раздзелаў кнігі («Жыццё яванс-кага народа», «Некалькі рысак з каланіяльнай дзейнасці яван-цаў»), і ў шматлікіх эпілогах, якія. дапісваліся аўтарам для кож-нага новага выдання «Амока» на працягу 1933—1960 гг. І былі падказань: перыпетыямі барацьбы інданезійскага народа за сваю незалежнасць.

Вобраз Піпа выпадае з ідэалагічнай схемы таго часу. Чалавек па прыродзе сваёй добры, ён, аднак, не задумваўся аб становіш-чы бедных люм Ісй, і жыццё яванцаў яго зусім не цікавіла, «Нао-гул кажучы, ёк нібы плаваў на паверхні жыцня...» (Літаратурны архіў, ф. 290. воп, 1, адз. зах. 64.) — заўважае аўтар. Традыцыйны для прыгодніцкай літаратуры вобраз пада- (757-758) рожніка-дзівака, які шмат ведае і прагне сустрэчы з таемным, незнаёмым светам (тыпу Паганеля), дазваляў пісьменніку арга-нічна выкарыстаць багаты пазнавальны матэрыял, намаляваць з дакладнасцю відавочцы (вачыма Піпа) першародную прыроду Явы, з яго дапамогай адкрыць чытачу новую невядомую краіну. Найбольш цікавыя старонкі першай часткі рамана і звязаны га-лоўным чынам з лініяй Піпа — яго паляваннем, знаёмства з ба-дувісамі, захавальнікамі веры сваіх продкаў. У другой частцы ра-мана Піп быў ужо не патрэбны для аўтарскай задумы.

Наогул перад зданню яўнай пагрозы ідэйных хібаў адыходзі-ла на другі план пытанне спецыфічна мастацкае — тое, што гэта быў першы пошук жанру прыгодніцкага рамана з яго складанай сюжэтна-кампазіцыйнай будовай і часава-прасторавымі перап-ляценнямі, першапачатковы этап авалодання яго законамі. На-туральна, што пры гэтым не абышлося без асобых выдаткаў: у адбору матэрыялу часам не адчуваецца мастацкай неабходнасці, паводзіны герояў і іх узаемаадносіны з абставінамі незаўсёды маюць глыбокую псіхалагічную матывіроўку і аргументацыю. Але ў параўнанні з прыгодніцкімі маладнякоўскімі аповесцямі («Ваўчанятамі» А. Александровіча, А. Вольнага, А. Дудара, «Сві-напасам» М. Чарота, «Два» М. Нікановіча) раман Маўра азначае ўжо новы якасны ўзровень. Пісьменнік у значнай ступені адмо-віўся ад рамантызацыі, паэтызацыі рэвалюцыйных падзей, зап-раграмаваных толькі на выключны, кідкі, «прыгожы» гераізм, без цвярозага ўліку рэальных абставін. У яго рамане не было та-го яўнага схематызму характараў і нагрувашчвання прыгод, той нематываванасці ў развіцці сюжэта, чым вызначаліся першыя прыгодніцкія творы, выдаючы лёгкаважнасць мастацкага мыс-лення іх аўтараў. Маўр ішоў па шляху традыцыйнаму, імкнучыся да праўдзівага рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці.

У ідэйна-эстэтычнае рэчышча буйной маўраўскай прозы 20-х гадоў арганічна ўліваецца і малая проза. Тут пераважна той жа тэматычны пласт — жыццё ў каланіяльных краінах, тая ж вост-рая сюжэтнасць, драматызм падзей, але ён закранае перш за ўсё лёсы дзяцей, ахвяр антыгуманістычнай палітыкі каланізатараў. Бескампрамісная сацыяльнасць у выкрыцці антычалавечай сут-насці каланіялізму, прасякнутая ноткамі гнеўнага сарказму і з'едлівай іроніі, з аднаго боку, боль і гарачае спачуванне пры апісанні драматычных дзіцячых лёсаў, — з другога, — на стыку ітакіх розных эмацыянальных хваль пабудаваны апавяданні «Слёзы Тубі», якое стала хрэстаматыйным, «Незвычайная прынада», |«Лацароні» (усе — 1927).

У 30-я гады, Маўр, нібы насыціўшыся «экзатычным», іншаземным матэрыялам, звяртаецца да роднай жыццёвай рэальнас (758-759) ці, у якой дзейнічаюць юныя героі. У гэтым сэнсе досыць пака-зальная аповесць «Палескія рабінзоны» (1930). Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны сусветна вядомым «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Маўр развенчвае псеўдарамантыку, захаплен-не экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.

Апавядальная плынь аповесці ўвесь час трымаецца на дыяло-гах-спрэчках паміж героямі-студэнтамі, якія пад уражаннем ад кніг аб далёкіх краінах, перш за ўсё ад кніг Ж. Верна, М. Рыда і Ф. Купера, адпраўляюцца ў час вясновага разводдзя ў падарож-жа па Палессі. У ходзе гэтых дыялогаў, часам жартаўлівых, гума-рыстычных і, як правіла, напоўненых багатым пазнавальным ма-тэрыялам, Мірон і Віктар узбагачаюць адін аднаго ведамі, раск-рываюць таямніцы прыроды. Прычым сам сюжэт, пабудаваны па законах прыгодніцтва, дазваляе больш арганічна, больш нату-ральна ў параўнанні з ранейшымі творамі выкарыстаць багаты пазнавальны матэрыял.

Галоўную ідэю рабінзанады — перамогу чалавека над стыхіяй прыроды — Маўр асэнсоўвае ў духу класічнай рускай і беларус-кай літаратурнай традыцыі. Прырода для яго і яго герояў не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае багацце, якое прыносіць эс-тэтычную асалоду. Самым вялікім і балючым перажываннем бы-ло для іх забойства зубра кантрабандыстамі, якое яны ўспрынялі з сапраўдным болем і хваляваннем «як забойства чалавека». «Зубр ... захістаўся і ціха паваліўся на бок, нібы вялікі падсечаны дуб...

Хлопцы сядзелі, як скамянелыя......Кожны шрам на целе зубра болем адбіваўся ў сэрцах хлапцоў. Чорны акрываўлены бандыт здаваўся катам» (II, 420—421).

Сцэна гібелі зубра, намаляваная праз успрыманне Мірона і Віктара, — ключавая для разумення аўтарскіх адносін да прабле-мы «чалавек і прырода». Яна вынікае з новага сюжэтнага пава-роту — сутыкнення герояў з кантрабандыстамі. Відаць, прасцей за ўсё было б разглядаць гэтую сюжэтную лінію як даніну часу: у тагачаснай літаратуры, асабліва ў другой палове 30-х гадоў, удзел дзяцей, юнакоў у выкрыцці ворагаў стаў даволі папуляр-ным сюжэтам.

Але такое тлумачэнне будзе яўна недастатковым, калі ўлі-чыць агульную мастацкую канцэпцыю аповесці. Па-першае, паядынак з дыверсантамі-шпіёнамі і ўсё, з імі звязанае, пазбаў-лена той рамантызацыі, з якой звычайна падаваліся прыгоды па (759-760) добнага характару. Пра гэта сведчыць наступная размова паміж хлопцамі:

«— Ну, як табе падабаюцца нашы прыгоды? — усміхнуўся Мірон. — Ці такія прыемныя. як пііііуцца ў 'сніга;.;?

— Яаогул зусім нецікавая справа. Я ахзотна адмовіўся б :ід гэткіх прыгодаў. л ты9

— I я таксама, — уздыхнуў Мірск;> (.11, ''%^

Па-другое навязаныя усёй атмасферай "рамадстага :кыцця сцэны процістаяння галоўных герояў і Ісантрабавдыетаў утс • ваюцца ў агульную мастацкую задуму аповесці. \ўтар здолеу звязаць іх з рэальнасцю аышэйшай — > прыродай.. забойцам' якой .ч'яўляюцца менавіта яны, кантрабандысты. \ гэты пабочны матыў, такім чынам, перакідвае масток ад узаемаадноон чалаве-ка з прырсдай да ўзаемааднссін паміж людзьмі ў грамадстзе, но лрымірыма варожых, дэфармаваных, ненармальных. Шматзнач-на гучыць заключны сказ аповесці ў завяршэнне адысеі смелых рабінзонаў: «У Палескай пушчы распачьшалася нармальнае ясыццё», «парушанае было чалавекам» (II, 441)
1   2   3   4

Падобныя:

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconЯнка Маўр біяграфія Маўр Янка
Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10. 05. 1883 г у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconСымон баранавых 1900-1942 1
Сымон Баранавых пачаў літаратурную дзейнасць у другой палове 20-х гадоў — у перыяд імклівага росту беларускай прозы, развіцця буйных...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconМаргарыта яфімава
Беларусі Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў; 10. 05. 1983, г. Ліепая, Латвія 08. 1971) валодаў універсальнай эрудыцыяй, шчыра любіў...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconДокшыцкая цбс аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Янка Купа́ла – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconЭкзаменацыйныя пытанні па беларускай дзіцячай літаратуры 2009/2010 навучальнага года для груп д-31, д-32

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconНавучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Аднак многія аспекты школьнага літаразнаўства асветлены методыкай недастаткова. Сярод ІХ, перш за ўсё, тэарэтыка-літаратурныя паняцці...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconДа 1150-годдзя Полацка
Аб Полацкім княстве ты ўжо прачытаў на старонках 16-17, а Полацк быў яго галоўным горадам. Пасля іншыя гарады станавіліся ў цэнтры...

Янка Маўр агульнапрызнаны «Бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прышоў у яе ў другой палове 20-х гадоў, І пры-ход гэты азнаменаваў наспелае ўжо тады iconПартал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы
Ума: “7 гадоў у эфіры. Маглі б ужо І без багаў на пошце І форуме працаваць. Адзнака 2 І ніякіх віншаваньняў. quarry: “Хай паляну...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка