Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год




НазваАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год
старонка1/3
Дата канвертавання11.11.2012
Памер411.39 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Тучанскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа Клецкага раёна”


Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год


Раздзел 1. Аналіз дзейнасці НПК за 2011-2012

навучальны год.

  • Звесткі аб навучэнцах:

Усяго – 81 чалавек.

13 выхаванцаў наведвалі дашкольную групу.

Навучальны год закончылі 68 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 10 вучняў. Атэставаны – 58 вучняў. З іх 1 вучань навучаўся па праграме дапаможнай школы, 1 вучань - па праграме з цяжкасцямі ў навучанні.

Колькасць вучняў 1 ступені навучання – 22.

Колькасць вучняў 2 ступені навучання – 38.

Колькасць вучняў 3 ступені навучання – 8.

  • Звесткі аб настаўніках, якія працуюць у НПК:

Колькасць педагогаў на канец навучальнага года – 19

З вышэйшай катэгорыяй – 4\21,1%

З першай катэгорыяй – 8\42,1%

З другой катэгорыяй – 1\5,3%

Без катэгорыі – 6\31,5%

Ажыццяўлялася мэтанакіраваная работа па забеспячэнню належных умоў для павышэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і якасці адукацыі і выхавання ў здароўезберагаючым адукацыйным асяроддзі.

Пры гэтым рашаліся наступныя задачы:

  1. Павышаць якасць адукацыі на аснове роста ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і эфектыўнасці ўрока.




  1. Прадоўжыць стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, інавацыйных сродкаў у адукацыйным асяроддзі.




  1. Садзейнічаць дальнейшаму выхаванню ў вучняў і дашкольнікаў здаровага ладу жыцця, прафілактыкі злачыннасці і правапарушэнняў праз узаемадзеянне педагогаў, бацькоў і навучэнцаў, укараненне праграмна-праектнага планавання выхаваўчай работы.




  1. Прадоўжыць удасканальванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбнай базы НПК

Для дасягнення галоўнай мэты былі створаны наступныя ўмовы:

  • складзены вучэбныя планы;

  • усе метадычныя аб’яднанні мелі дакладныя планы;

  • работа па папаўненню кабінетаў раздатачным і дэманстрацыйным матэрыялам, праграмным забеспячэннем па прадметах;

  • работа настаўнікаў па самаадукацыі;

  • метадычны характар работы па арганізацыі адукацыйнага

працэсу.



    1. . Аналіз метадычнай работы


Метадычная работа ўключала наступныя напрамкі:

  • павышэнне навуковай інфармаванасці ў вобласці ведаў вучэбнага прадмета і сумежных дысцыплін;

  • удасканаленне тэхналогіі навучання (выкладанне і вучэнне).

Адзінства і ўзаемасувязь гэтых напрамкаў забяспечвала развіццё педагагічнага майстэрства і творчасці.

Для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ў НПК ствараліся пэўныя ўмовы працы: аптымальна зручны расклад заняткаў, наяўнасць “метадычных дзён”.

Метадычная работа ў 2011-2012 навучальным годзе была накіравана на выкананне пастаўленых задач і іх рэалізацыю праз адукацыйны працэс. Калектыў НПК працаваў над метадычнай тэмай: “Удасканаленне прафесійна-педагагічнага майстэрства настаўнікаў праз укараненне ў практыку работы інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій”.

У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі метадычная работа ажыццяўлялася па наступных накірунках дзейнасці:

  • удасканаленне педагагічнага майстэрства;

  • работа метадычных абъяднанняў;

  • работа з маладымі спецыялістамі;

  • работа па самаадукацыі;

  • удзел настаўнікаў НПК ў рабоце раённых метадычных аб’яднанняў розных накірункаў.

Адным з накірункаў павышэння эфектыўнасці вучэбнага працэсу з’яўляецца курсавое павышэнне кваліфікацыі і атэстацыя педагагічных кадраў.

На працягу года павысілі кваліфікацыю ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі на мэтавых курсах настаўнік гісторыі Веліч Г.В., на базавых курсах Кавальчук І.В.,Белы В.Ф., Драчан Т.М., у акадэміі паслядыпломнай адукацыі намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Захарчук Г.М. Свой метадычны ўзровень педагогі павышалі, наведваючы метадычныя мерапрыемствы. Гэта дало магчымасць ім без асаблівых цяжкасцей планаваць адукацыйную работу на навучальны год.

Метадычная работа здзяйснялася планамерна, арыентавана з улікам асаблівасцей НПК, згодна плана.

У мінулым навучальным годзе была прадоўжана практыка выдавецкай дзейнасці. У інфармацыйна-метадычнае выданне “Педагагічны веснік” увайшлі лепшыя работы педагогаў.

Працавалі 3 метадычныя аб’яднанні: метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай групы “Выбар”, метадычнае аб’яднанне настаўнікаў сярэдніх і старэйшых класаў “Скрыжаванне”, метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Усе метадычныя аб’яднанні працавалі ў адпаведнасці са сваімі планамі работы. Асаблівае значэнне ўдзялялася вызначэнню шляхоў павышэння рэзультатыўнасці навучання.

На працягу года члены метадычных аб’яднанняў наведалі адкрытыя ўрокі, на якіх ішоў абмен перадавой практыкай работы. Сярод форм правядзення пасяджэнняў прыярытэтнымі былі пасяджэнні практычнай накіраванасці. Аднак, работа праводзімая МА “Скрыжаванне” (кіраўнік Кавальчук І.В.), МА “Выбар” (кіраўнік Аляксечык Г.К.) не ў поўнай меры садзейнічала павышэнню прафесіянальнага ўзроўню настаўнікаў, не выяўляліся праблемныя пытанні выкладання прадметаў. Аналіз МА класных кіраўнікоў (кіраўнік Касцюкевіч В.А.) носіць справаздачны характар.

З мэтай павышэння рэзультатыўнасці па прафесійным станаўленні маладых настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Карпач К.А., беларускай мовы і літаратуры Абцэшка В.У., інфарматыкі Аўдзей Н.А., іх ўзроўню прафесійнай кампентэнцыі вялася мэтанакіраваная работа па аказанні метадычнай і практычнай дапамогі праз работу “Школы маладога настаўніка”, настаўніцтва, кансультаванне, наведванне адкрытых урокаў і іх аналіз, наведванне ўрокаў з арганізацыяй сумеснай аналітычнай дзейнасці. Асноўнымі накірункамі праводзімай работы з маладымі педагогамі сталі: сістэмны падыход да адбору матэрыялу; мэтанакіраванне; формы і метады, выкарыстоўваемыя настаўнікам па развіццю індывідуальнасці і творчых здольнасцей вучняў.

У правядзенні метадычных дэкад прынялі ўдзел усе педагогі НПК. Выкарыстоўваліся розныя формы вучэбна-педагагічных мерапрыемстваў, у якіх прымяняліся інфармацыйныя тэхналогіі. У час правядзення Фестываля педагагічнага майстэрства кожны педагог зрабіў справаздачу па тэме самаадукацыі. Рад праведзеных семінараў садзейнічаў развіццю педагагічнай творчасці, набыццю педагагічнай практыкі, выкарыстанню інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, самаразвіццю асобы настаўніка, абнаўленню яго тэарытычных і практычных ведаў.

На нізкім узроўні застаецца навукова-практычная дзейнасць вучняў. Так з трох прадастаўленых работ на раённым конкурсе “Адважцеся, вы таленавіты!” у фінал не выйшла ні адна работа. Сярод даследчых работ малодшых школьнікаў “Я – даследчык” работа Касцюкевіч Яўгеніі, вучаніцы 4-га класа, заняла 3-е месца ў раёне (кіраўнік Аляксейчык Г.К.).

Настаўнікамі прадаўжаецца стварэнне прэзентацый да ўрокаў па асобных тэмах. Найбольш шырока і эфектыўна выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі на сваіх уроках настаўнікі Аляксейчык Г.К., Веліч Г.В., Янучок І.Т., Кавальчук І.В.

У 2011–2012 навучальным годзе былі праведзены 2 тэматычныя педсаветы, звязаныя з пастаўленымі задачамі:

1. Дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя навучання як сродак эфектыўнасці развіцця патэнцыяла школьніка.


2.Узаемадзеянне педагогаў НПК, бацькоў і грамадскасці па фарміраванню здаровага ладу жыцця і прафілактыцы асацыяльных паводзін.


У межах падрыхтоўкі да педсаветаў быў праведзены сістэмны аналіз педагагічнай дзейнасці па ўкараненню інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, па ўзаемадзеянню педагогаў НПК, бацькоў і грамадскасці фарміраванню здаровага ладу жыцця і прафілактыцы асацыяльных паводзін, вызначаны шляхі і спосабы ўдасканалення работы ў дадзеных накірунках.

У павышэнні прафесійнага майстэрства педагогаў і ўдасканаленне адукацыйнага працэсу немалаважнай з’яўляецца роля прадметнага кабінета. Эфектыўна працавалі кабінет гісторыі – настаўнік Веліч Г.В., кабінет пачатковых класаў – настаўнік Аляксейчык Г.К. Слаба вялася работа ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры – настаўнік Абцэшка В.У. Практычна не вялася работа ў кабінеце фізікі, школьнай майстэрні – настаўнікі Лісавец В.В., Белы В.Ф.

Такім чынам, у метадычным плане неабходна:

- кіраўнікам метадычных аб’яднанняў больш накіравана весці работу па ўдасканальванню дзейнасці педагогаў, па выкарыстанню інфармацыйных і здароўезберагаючых тэхналогій, новых падыходаў да фарміравання творчых здольнасцей вучняў;

- прадоўжыць практыку творчых справаздач, справаздач аб курсавой падыхтоўцы з аналізам практычнага прымянення атрыманых ведаў;

- актывізаваць навукова-практычную дзейнасць, павысіць якасць работ , прадстаўляемых на раённую навукова-практычную канферэнцыю;

- вывучаць, абагульняць і распаўсюджваць педагагічную практыку праз работу майстар-класаў, узаеманаведванне ўрокаў;

- вывучаць рэзультатыўнасць работы настаўнікаў па выбраных тэмах самаадукацыі;

- з мэтай актывізацыі і ўдасканалення работы прадметных кабінетаў правесці ў 2012-2013 н.г. конкурс “Лепшы прадметны кабінет”.


1.3. ЯКАСЦЬ РАБОТЫ НАСТАЎНІКАЎ І ВЫХАВАЛЬНІКАЎ


Асаблівую ўвагу педагогі дашкольнай групы Антановіч В.Л. і Лях В.Л. ўдзялялі стварэнню прадметна-развіваючага асяроддзя. Заняткі і гульні, праводзімыя з выкарыстаннем гэтага матэрыялу, вызывалі цікавасць ў дзяцей, дапамагалі асвоіць прапанаваную тэму.

Былі падрыхтаваны і ў далейшым выкарыстоўваюцца ў рабоце інфармацыйны матэрыял па харчаванню дашкольнікаў, па прывіццю культурна-гігіенічных навыкаў, кансультацыі і памяткі для бацькоў па выхаванню і навучанню дзяцей.

Аналіз заняткаў ў 2011-2012 навучальным годзе паказаў, што выхавальнік Антановіч В.Л. граматна плануе, сістэматычна рыхтуецца і абдумвае ўсе заняткі. Асабліва цікавыя і змястоўныя заняткі па перадматэматычным развіцці, развіццю зносін і маўлення, пазнанню сябе. Антановіч В.Л. стварае аптымальныя ўмовы для эмацыянальнага камфорту дзяцей, развівае і фарміруе ў іх устойлівы інтарэс і матывы да пазнаваўчай дзейнасці ў працэсе навучання. Выкарыстоўваючы сучасныя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, выхавальнік вучыць дзяцей аргументаваць і абасноўваць свае пытанні, развівае камунікатыўныя навыкі. На занятках, звязаных з разумовай дзейнасцю, выкарыстоўвае рухальна-аздараўленчыя моманты: фізкультхвілінкі, псіхагімнастыку, зрокавую, пальчыкавую гімнастыку.

Выхавальнік Лях В.Л. абдумвае ўсе заняткі, праводзіць іх у нестандартнай форме, з выкарыстаннем музычнага суправаджэння, комплексныя заняткі па аднаму сюжэту (развіццё мовы+музыка+фізкультура і г.д.).Аднак выхавальнікам неабходна:

  • звяртаць увагу на асанку дзяцей,

  • развіваць звязную мову,

  • на занятках па выяўленчай дзейнасці (аплікацыя, маляванне, лепка) замацоўваць тэхнічныя прыёмы, правільна праводзіць індывідуальную работу з дзецьмі.

Наведаныя ўрокі паказваюць, што мяняюцца адносіны педагогаў да вучэбных уменняў і навыкаў, яны становяцца не самамэтай навучання, а сродкам развіцця сацыяльна значымых якасцей асобы (мысленчых, фізічных, творчых). Гэта дасягаецца шляхам тэхналогіі і падборам вучэбных задач. Многія педагогі ставяць мэты развіцця асабістых якасцей вучняў на ўроку (мысленне, мову, камунікатыўнасць і г.д.)

Два педагогі выкладаюць прадметы “фізіка” і “матэматыка” – Лісавец В.В.(стаж – 31 год, 1-я кваліфікацыйная катэгорыя), Абраменя Н.М.(стаж - 31 год, 1-я кваліфікацыйная катэгорыя).Педагогі валодаюць агульна-арганізацыйнымі, псіхалагічнымі, метадычнымі навыкамі арганізацыі адукацыйнага працэсу на ўроку, рашаюць пытанні здароўязберажэння (найбольш удала работа наладжана на занятках Абрамені Н.М. – спалучэнне фізічных практыкаванняў з практыкаваннямі па зняццю стамляемасці вачэй) валодаюць значнай метадычнай сістэмай работы з вучнямі сярэдняга і старэйшага звяна (метады і сродкі, выкарыстоўваемыя на ўроках, адпавядаюць узроставым асаблівасцям школьнікаў, прымяняюць рацыянальныя спосабы паэтапнага засваення ведаў, фарміруюць агульныя і спецыяльныя ўменні і навыкі). Здольны лагічна і паслядоўна арганізаваць вывучэнне новага матэрыяла, выяўляць канкрэтныя памылкі, ліквідаваць прабелы, умеюць выкарыстоўваць унытрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі. Урокі педагогаў насычаны апорнымі матэрыяламі, індывідуальнымі і ўзроўневымі заданнямі. Аднак на ўроках фізікі недастаткова прымяняецца дэманстрацыйны паказ, эксперымент, рашэнне задач, адзначаецца нерацыянальнасць паэтапнага размеркавання часу, малы аб’ём самастойнай работы вучняў. Настаўніку матэматыкі неабходна больш дэтальна прадумваць зместавае напаўненне заключных этапаў урока (аналіз і ацэнка работы вучняў, вывады і абагульненні, рэфлексія, рэкамендацыі).Настаўніку матэматыкі Абраменя Н.М. пры правядзенні ўрокаў геаметрыі ў 10-11 класах неабходна выкарыстоўваць геаметрычныя фігуры з мэтай развіцця прасторавага ўяўлення, больш дэталёва праводзіць аналіз рашэння геаметрычных задач.

Выкладанне беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры здзяйсняюць Абцэшка В.У., Карпач К.А.

Абцэшка В.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры (педагагічны стаж – 2 гады, б/к), вучэбны працэс арганізуе з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей. Вядучыя формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці – франтальная. Асноўныя метады навучання – славесныя. На ўроках беларускай мовы шмат ўвагі ўдзяляецца выпрацоўцы арфаграфічных уменняў і навыкаў. Дыферанцыраваны падыход не здзяйсняецца. Наглядны матэрыял на ўроках мовы не выкарыстоўваецца. Лагічная ўзаемасувязь частак урока не назіраецца. Абцэшка В.У. неабходна звярнуць увагу на арганізацыю работы па вывучэнню змен у Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: рэгулярна праводзіць на ўроках беларускай мовы арфаграфічныя хвілінкі, абнаўляць інфармацыйны стэнд па даннай тэматыцы.

Карпач К.А., настаўнік рускай мовы і літаратуры (педагагічны стаж – 1 год, б/к), арганізуе на ўроках дзейнасць па развіццю арфаграфічных, пунктуацыйных навыкаў, выкарыстоўвае разнастаўныя прыёмы, дыдактычны матэрыял. Для ўрокаў Кацярыны Аляксандраўны характэрны высокі працэнт ахопу вучняў актыўнай вучэбнай дзейнасцю, адзначаецца аптымальны псіхалагічны рэжым, дастатковы тэмп. Настаўнік праяўляе творчую ініцыятыву ў планаванні ўрокаў розных тыпаў.

Кацярыне Аляксандраўне неабходна звярнуць увагу на выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у навучанні рускай мовы і літаратуры.

Выкладанне гісторыі і грамадазнаўства ва ўстанове адукацыі забяспечвае Веліч Г.В., настаўнік з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй, стаж работы – 32 гады.

Тэарэтычныя веды і вялікі вопыт работы дазваляюць Веліч Г.В. метадычна граматна арганізаваць работу вучняў на ўроку. Настаўнік практыкуе пастаноўку мэт і задач самімі вучнямі. Розныя формы і прыёмы ў рабоце забяспечваюць дастаткова высокі ўзровень засваення вучэбнага матэрыялу. Бліц-апытванні, рэцэнзіраванне адказаў самімі вучнямі, індывідуальныя творчыя паведамленні, састаўленне апорных схем, стварэнне праблемных сітуацый далёка не поўны пералік форм работы па актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці вучняў.

Паспяхова арганізоўваецца настаўнікам цякучае і абагульняючае паўтарэнне, удала выкарыстоўваюцца міжпрадметныя сувязі. Пры праверцы дамашняга задання і замацаванні новага матэрыялу практыкуе рознаўзроўневыя тэсты. Актыўна выкарыстоўваюцца апераджальныя заданні. Работа ў групах спрыяе развіццю навыкаў зносін, выпрацоўцы ў вучняў адзінай думкі, тым самым рэалізуецца выхаваўчая функцыя ўрока. Развіццю гістарычнага мыслення спрыяе сістэматычнае выкарыстанне карты, краяведчага матэрыялу.

Вынікі ўдзелу ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі указваюць на недастаткова мэтанакіраваную работу ў гэтым накірунку (адсутнічаюць прызавыя месцы).

Хімію і біялогію ў НПК выкладае настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Кавальчук І.В., стаж работы – 14 гадоў. Важным этапам урокаў Ірыны Валянцінаўны з’яўляецца матывацыя вучняў на эфектыўную работу цераз усведамленне і пастаноўку мэт. Іх рэалізацыя дасягаецца цераз выкарыстанне розных форм работы: парнай, індывідуальнай, франтальнай, а таксама выкарыстанне розных метадаў і прыёмаў: гульнявога, інфармацыйных тэхналогій, хімічнага эксперыменту. Этап засваення новых ведаў праходзіць у форме саманавучання і ўзаеманавучання. Для замацавання ведаў і спосабаў дзейнасці, абагульненне і сістэматызацыі ведаў выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы: самастойнае запаўненне табліц, выкананне заданняў на картачках, прымяненне гульнявых момантаў. Ірына Валянцінаўна разам са сваімі вучнямі рэгулярна прымае ўдзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі. Аднак праводзімая даследніцкая работа не дастаткова актуальная, не адрозніваецца навізной. Ірыне Валянцінаўне неабходна актывізаваць работу са здольнымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд, працягваць даследніцкую дзейнасць вучняў, працаваць над развіццём навуковай мовы вучняў, уменне вызначаць прычынна-следчыя сувязі.

Геаграфію ў НПК выкладае Лісавец В.В. Настаўнік выкарыстоўвае розныя прыёмы і метады, спалучаючы традыцыйныя і сучасныя метады работы. Настаўнік развівае геаграфічную мову вучняў, праводзяцца геаграфічныя дыктанты. Аднак неабходна адзначыць, што настаўнік не заўсёды здзяйсняе дыферанцыраваны падыход у навучанні, арыентуецца на “сярэднягя” вучня, што прыводзіць да зніжэння інтарэсу да вывучаемага прадмету. Недастаткова выкарыстоваецца раздатачны, наглядны матэрыял, ТСН, якія маглі б садзейнічаць засваенню вучэбнага матэрыялу на больш высокім узроўні. На працягу некалькіх гадоў удзел у раённых алімпіядах і навукова-практычнай канферэнцыі адсутнічае. Лісавец В.В. неабходна здзяйсняць выкладанне з улікам здольнасцей кожнага вучня, выкарыстоўваць рознаўзроўневыя заданні, стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі. Актывізаваць работу са здольнымі вучнямі па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд, удзелу ў навукова-даследчай дзейнасці.

Выкладанне інфарматыкі ў НПК здзяйсняе Аўдзей Н.А., настаўнік без катэгорыі, агульны стаж работы – 1 год. Усе этапы ўрока Аўдзей Н.А. будуюцца ў адпаведнасці з метадычнымі патрабаваннямі, адлюстроўваюць мэты і задачы ўрока, змест вывучаемага і паўтараемага матэрыялу. Шырока выкарыстоўваюцца магчымасці мультымедыйнай тэхнікі. Аўдзей Н.А. на ўроках выкарыстоўвае здароўзберагаючыя тэхналогіі, праводзіць зрокавую гімнастыку. Сістэматычна правярае і ацэньвае веды. Аднак Аўдзей Н.А. неабходна пры планаванні ўрокаў адводзіць час для работы са слабапаспяваючымі вучнямі , арганізаваць работу са здольнымі вучнямі , удасканальваць структуру і змест урокаў інфарматыкі.

Настаўнікі пачатковых класаў зацікаўлены ў выніках сваёй працы, улічваюць узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці школьнікаў. Ва ўсіх педагогаў выпрацаваны індывідуальны падыход у канструяванні сістэмы ўрокаў па выкананню трыадзінай дыдактычнай мэты, што закладзена у каляндарна-тэматычным планаванні. Настаўнікі валодаюць праграмнымі патрабаваннямі, імкнуцца забяспечыць паслядоўнасць і даступнасць вывучаемага матэрыялу.

Настаўнік 1-га класа Касцюкевіч В.А. (стаж работы – 17 гадоў, 1-я кваліфікацыйная катэгорыя) выкарыстоўвае ў рабоце метадычныя прыёмы, якія фарміруюць трываласць ведаў вучняў. На ўроках выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі навучання. Аднак у працэсе пачатковага навучання настаўніку неабходна рацыянальна спалучаць гульнявыя і тлумачальна-ілюстратыўныя метады, дабівацца выразнасці мовы вучняў, больш увагі удзяляць фарміраванню і развіццю уменняў вучэбнай дзейнасці вучняў, ацэньваць уласныя дзеянні і вынікі, арыентуючыся на крытэрыі дадзеныя настаўнікам.

Настаўнік 2-га класа Янучок І.Т. (стаж работы - 2 гады, 2-я кваліфікацыйная катэгорыя) якасна рыхтуецца да правядзення вучэбных заняткаў. Удзяляе вялікую ўвагу фарміраванню навыкаў чытання. У сістэме праводзіць работу па абагачэнню слоўніка дзяцей, увядзенню новых слоў у актыўную мову, уменню карыстацца імі. Індывідуальная і дэфернцыраваная работа носіць сістэматычны характар. На этапах тлумачэння новага матэрыялу і замацавання вывучанага настаўнік паспяхова выкарыстоўвае элементы праблемнага навучання. Аднак Янучок І.Т. неабходна шырока выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі, на ўроках рускай мовы выкарыстоўваць арфаграфічныя практыкаванні, праводзіць навучальныя дыктанты розных відаў.

Настаўнік 3-га класа Шлапакова М.А. (стаж работы – 24 гады, 1-я кваліфікацыйная катэгорыя) выразна ставіць мэты і задачы ўрока, старанна падбірае вучэбны наглядны матэрыял, вызначаючы месца і час яго выкарыстання, прапаноўвае заданні па ступенях складанасці. Настаўнік удзяляе вялікую ўвагу навыкам бегласці чытання, вядзе мэтанакіраваную работу па фарміраванню ўмення асэнсоўваць прачытанае, абагульняць і выдзяляць галоўнае. Шлапаковай М.А. неабходна звярнуць увагу на выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у навучанні, здзяйсняць выкладанне з улікам магчымасцей кожнага вучня, дыферынцыраваць работу вучняў на ўроках.

Для ўрокаў Аляксейчык Г.К. ( стаж работы – 36 гадоў, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя) характэрны высокая шчыльнасць, мэтанакіраванасць, рацыянальнае размеркаванне і выкарыстанне часу. Урокі матэматыкі маюць практычную накіраванасць. Настаўнік многа працуе над удасканальваннем вылічальных навыкаў і рашэннем задач. Вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю вуснай і пісьмовай мовы вучняў , удасканальванню тэхнікі чытання. Індывідуальная і дэферэнцыраваная работа носіць сістэматычны характар. На ўроках Аляксейчык Г.К. шырока выкарыстоўвае інфармацыйныя і здароўезберагаючыя тэхналогіі.

Фізічную культуру і здароўе ў НПК выкладае Лях У.А. (стаж работы – 20 гадоў, 1-я кваліфікацыйная катэгорыя). Настаўнік валодае методыкай выкладання прадмета, граматна тлумачыць пастаўленыя мэты і задачы ўрока. Настаўнік пастаянна звяртае ўвагу на тэхніку бяспекі на ўроках, асанку вучняў, страхоўку, правільнае выкананне практыкаванняў вучнямі, на ўроках выкарыстоўвае дыферынцыраваны падыход, забяспечвае пастаянную занятасць і актыўнасць. На ўроках прымяняюцца элементы дыхальнай гімнастыкі, практыкаванні на расслабленне, увагу.

Настаўнік працоўнага навучання Белы В.Ф (стаж работы – 24 гады , 1-я кваліфікацыйная катэгорыя) валодае методыкай выкладання прадмета, імкнецца арганізаваць вучэбны працэс так, каб кожны вучань быў заняты вучэбнай дзейнасцю. Настаўнік працуе над развіццём творчых здольнацей вучняў. Аднак неабходна дыферынцыраваць навучанне праз выкарыстанне картак-заданняў рознай цяжкасці, больш часта апытваць вучняў са здавальняючым узроўнем ведаў, стымуляваць станоўчыя адносіны вучняў да навучання, фарміраваць у іх пазнаваўчыя інтарэсы, патрэбнасць у ведах, актыўнасць і самастойнасць.

Факультатывы вядуцца за кошт гадзін кампанента агульнаадукацыйнай ўстановы. Вывучэнне іх у адпаведнасці з жаданнямі і здольнасцямі вучняў развівае індывідуальныя здольнасці і схільнасці, паглыбляе, робіць больш устойлівым, мэтанакіраваным інтарэс да пэўных ведаў практычнай дзейнасці, рыхтуе вучняў да далейшай самаадукацыі і асэнсаванага выбару будучай прафесіі. Сярод вучняў усіх класаў была вывучана іх запатрабавальнасць у факультатывах. Усе запыты вучняў задаволены. У НПК працавалі 23 факультатывы. З іх 2 факультатывы “Здаровы лад жыцця” ў пачатковых класах наведвалі 100% вучняў. Факультатывы праводзіліся па праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыіі Рэспублікі Беларусь. Праведзеныя гутаркі з вучнямі ўсіх факультатываў з мэтай вывучэння іх задаволенасці арганізацыі заняткаў паказалі, што вучні станоўча ацэньваюць узровень заняткаў і добрыя зносіны з настаўнікамі. Незадаволенасці не выяўлена.

Наведаныя заняткі паказалі, што настаўнікі ўмеюць пабудаваць работу, здзяйсняюць дыферэнцыраваны падыход. Але не хапае вучэбных дапаможнікаў і метадычных комплексаў.

Аднак педагагічная кампетэнтнасць педагогаў яшчэ патрабуе ўдасканалення. Застаецца неадпрацаваным навык самааналізу ўрока і заняткаў – адно з неабходных прафесійных уменняў, не даацэньваецца роля ўнутрыкласнай дыферэнцыяцыі ў навучанні, неэфектыўна выкарыстоўваюцца ТСН, не прыдаецца належнае значэнне выкарыстанню здароўезберагаючай тэхналогіі. Выкладанне вучэбнага матэрыялу часам з’яўляецца яшчэ інфармацыйным, у ім мала варыятыўнага характару, заданняў на творчую дзейнасць вучняў як пры вывучэнні новага матэрыялу, так і пры прымяненні атрыманых ведаў і ўменняў. На невысокім узроўні застаецца работа па развіццю маналагічнай мовы. Дамашняе заданне часта даецца недыферэнцыравана, маюцца выпадкі, калі адсутнічае сістэма яго праверкі.

Узаеманаведванне ўрокаў як форма распаўсюджвання перадавой педагагічнай практыкі так і не стала нормай.

Такім чынам, з мэтай павышэння якасці работы настаўнікаў і выхавальнікаў неабходна звярнуцца да новых падыходаў падрыхтоўкі і правядзення сучаснага ўрока і занятка, іх аналіза і самааналіза, павышэнне якасці індывідуальна-карэкцыйнай работы.



    1. . Вынікі навучанасці



Клас

К-ць вучняў

Маюць адзнаку

Якасць ведаў

(%)


9-10

7-8

5-6

3-4

1-2

3

6

-

2

3

1

-

83,3

4

5

-

3

2

-

-

100

5

4

-

1

3

-

-

100

6

10

-

-

7

3

-

70

7

7

-

1

5

1

-

85,7

8

7

-

3

2

2

-

71,4

9

9

-

3

3

3

-

66,6

10

6

-

5

-

1

-

83,3

11

2

1

1







-

100

Па НПК за 2011-2012 н.г.

56

1

19

25

11

-

80,3

3

6

1

3

1

1




83,3

4

4

-

2

2

-

-

100

5

11

-

6

4

1

-

83,3

6

6

-

3

2

1

-

83,3

7

7

-

4

2

1

-

85,7

8

9

-

4

3

2

-

77,7

9

9

-

6

-

3

-

66,6

10

2

-

1

1

-

-

100

11

4

-

4

-

-

-

100

Па НПК за 2010-2011 н.г.

58

1

33

15

9

-

84
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconАналіз вучэбна-выхаваўчай дзейнасці педагагічнага калектыва школы за 2011/2012 І задачы на 2012/2013 навучальны год

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год
У 2011/2012 навучальным годзе адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі “Зубкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” быў арганізаваны...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы медыка-псіхалагічнага факультэта уа "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" на 2010/2011 навучальны год аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год
Аналіз ідэалагічнай І выхаваўчай работы за 2009/10 навучальны год

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconПлан работы ма настаўнікаў прыродазнаўча -матэматычнага цыкла на 2011-2012 навучальны год Пасяджэнне 1
Тэма: Асаблівасці выкладання прадметаў у 2011-2012 н г Нарматыўнае І вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconРаздзел Аналіз рэзультатаў дзейнасці ліцэя за 2011/2012 навучальны год Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай
Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці ведаў вучняў шляхам павышэння ўзроўню матывацыі...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў І выхавацеляў дашкольнай установы на 2011/2012 навучальны год Занятак №1
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2011/2012 навучальным годзе

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconАналіз адукацыйнага працэсу за 2010-2011 навучальны год
У 2010-2011 навучальным годзе адукацыйны працэс забяспечвалі 25 настаўнікаў. З ІХ 8 чалавек маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconАналіз работы школы па галоўных накірунках дзейнасці за 2011-2012 навучальны год
Міхалішкаўскай сш падобны від дзейнасці не быў арганізаваны па прычыне адсутнісці запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей (усе будучыя...

Аналіз адукацыйнага працэсу за 2011-2012 навучальны год Раздзел Аналіз дзейнасці нпк за 2011-2012 навучальны год iconІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна І фізічна здаровай асобы, здольнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка