Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год




НазваАгляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год
Дата канвертавання11.11.2012
Памер98.62 Kb.
ТыпДокументы
Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк з’яўляецца адным з галоўных сродкаў адраджэння і захавання нацыянальнай культуры і гісторыі, мясцовых традыцый і фальклору. Гэта выснова поўнасцю супадае з дзейнасцю бібліятэк Мінскай вобласці. У бягучым годдзе бібліятэкі вобласці працавалі ў адпаведнасці з рэспубліканскімі праграмамі “Памяць Міншчыны”, “Спадчына” і ўласнымі доўгатэрміновымі мэтавымі праграмамі па краязнаўству “Любоў да краю мілага заўжды” (Крупскі раён), “Датуль завёмся мы народам пакуль шануем карані” (Старадарожскі раён) і інш.

Вялікая увага надаецца афармленню краязнаўчых куткоў і выстаў. У бібліятэках Крупскага раёна краязнаўчыя куткі складаюцца з выстаў аб родным краі, вырабаў мясцовых майстроў, краязнаўчага фонду, краязнаўчых картатэк і картатэк народных умельцаў. У Дубраўскай сельскай бібліятэцы створаны краязнаўчы куток “Бабін кут”, аформлены стэнд “Скарбы бабуліных куфраў”. Літаратурна-краязнаўчы куток “Зямля нам дадзеная лёсам” аформлены ў Мінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Ён складаецца з раздзелаў: “Гэта наша зямля, гэта наша радзіма” і “Міншчына мая, мой родны кут”.Цікавыя краязнаўчыя выставы дзейнічаюць у Вілейскім раёне: “Да вытокаў сваіх вяртаемся” (Нарачанскай сельская бібліятэка) і “Край наш Вілейскі” (гарадскі філіял №4). Прыгожыя краязнаўча-інфармацыйныя цэнтры дзейнічаюць у Старадарожскім раёне: “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” (Палажэвіцкая сельская бібліятэка), “Мая радзіма – Старадарожчына” (Старадарожская сельская бібліятэка), “Зямля пад белымі крыламі” (Шапчыцкая сельская бібліятэка) і інш.

З мэтай папулярызацыі краязнаўчых ведаў супрацоўнікамі бібліятэк Мінскай вобласці афармляюцца новыя і пастаянна папаўняюцца старыя папкі і альбомы. Мінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай вядуцца тэматычныя папкі: “Мінскі раён: высокі стандарт”, “Край мой, Міншчына”, “З гісторыі родных мясцін”, “Гісторыка- культурная спадчына Мінскага раёна”, “Летапіс бібліятэк Мінскай РЦБС”, “З гісторыі родных мясцін” і “Культурнае жыццё раёна”. У Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена папка “Падзвіжнік з Заброддзя” пра вядомага мастака і краязнаўца, жыхара в. Заброддзе, Барыса Цітовіча. Цікавыя папкі аформлены бібліятэкарамі Нясвіжскага раёна: “Аб знакамітых людзях Нясвіжа” (Цэнтральная бібліятэка), “Святочныя стравы беларусаў” (Саскаліпкаўская сельская бібліятэка), “Летапіс гісторыі вёсак Астроўскага сельскага савета” (Астроўская сельская бібліятэка) і інш. Вялікая работа па збору і сістэматызацыі матэрыялаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны – ветэранах-земляках праводзіцца ў Пухавіцкім раёне. Сабраны матэрыял афармляецца ў альбомы і тэматычныя папкі: “Праз іх лёс прайшла вайна”, “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны”, “Жывыя сведкі вайны”.

Актыўна папаўняюцца краязнаўчыя картатэкі і базы дадзеных. Краязнаўчая картатэка Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўнілася новымі імёнамі: Лыка Іван Яўгенавіч – паэт, ураджэнец в. Стараселле; Лебядзеў Мікалай Мікалаевіч – доктар медыцынскіх навук, прафесар; Грынюк Аляксандр Міхайлавіч – мастак, ураджэнец в. Блеўчыцы. У Мядзельскім раёне база дадзеных “Краязнаўства” папоўнілася на 412 запісаў і налічвае на канец 2009 года 1470 запісаў; у Пухавіцкім раёне БД “Краязнаўства” змяшчае 1483 запісы; у Барысаўскім раёне БД “Краеведение” папоўнілася на 601 запіс і налічвае 6293 запісы; Жодзінская БД “Краеведение” папоўнілася на 3216 запісаў і налічвае 7737 запісаў. Фактаграфічная база дадзеных “Памяць Мядзельшчыны” складаецца з 191 даведкі, за 2009 год было уведзена 10 даведак. Працягваецца праца па папаўненню поўнатэкставых баз дадзеных “Лучнікоўскі летапіс” (227 запісаў) і “Случчанская хроніка” (522 запіса).

Па-ранейшаму шмат увагі надаецца выдавецкай дзейнасці. У бягучым годдзе былі складзены і выдадзены наступныя бібліяграфічныя паказальнікі: “Што чытаць аб Мінскім раёне”, “Што чытаць аб Салігорску і Салігорскім раёне ў 2009 годдзе”, “Логойский район на страницах энциклопедии “Минская область”, “Логойск и его достопримечательности”, “Лагойшчына: дні адвагі і гераізму”, “Літаратура аб Стаўбцоўскім раёне”, “Гонар і слава Бярэзіншчыны. Пісьменнікі”, “Бібліятэкі Бярэзіншчыны: 40 гадоў у перыядычным друку”, “Бібліятэкары Бярэзінскай ЦБС 1976-2008гг.”; бібліяграфічныя спісы: “Логойск”, “Логойский дворцово-парковый ансамбль”, “Логойская Свято-Николаевская церковь”, “Логойский родник”, “Костёл Святого Казимира”. Крупскай цэнтральнай раённай бібліятэкай былі выдадзены буклеты і зборнікі краязнаўчага характару: «Ад мінулага да сучаснага» (да 435-годдзя заснавання Крупак); «Шляхі да Перамогі» (хроніка асноўных падзей, якія адбыліся на Крупшчыне ў 1941-1944 гады); “Крупшчына ў гады вайны”; “Я раздаў пачуцця людзям” (да 55-годдзя Змітрака Мароза); “Трымаючы сувязь зямную” (да 70-годдзя Васіля Макарэвіча) і інш. Да 110-годдзя з дня нараджэння Васілія Захаравіча Каржа, партызанскага генерала, ураджэнца в. Хорастава Салігорскага раёна, былі выдадзены: бібліяграфічная газета “Генерал Корж: усё жыццё аддаў Айчыне” і паказальнік серыі: “Их имена в истории края” – “Партизанский генерал”.

У рамках праекта “Барысаўскі край – наша слава і гонар” у Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла першая навукова-практычная канферэнцыя “Колодеевские чтения”. У ліку ўдзельнікаў – навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучыя спецыялісты-гісторыкі вышэйшых вучэбных устаноў, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, музейныя работнікі (Жодзіна, Калінкавічы), краяведы. Ганаровыя ўдзельнікі канферэнцыі – прадстаўнікі Цэнтра Напалеонаўскіх даследванняў (Францыя). Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай была падрыхтавана электронная прэзентацыя “Семь цудаў Слуцка”, з дапамогай якой карыстальнікі біюліятэк маюць магчымасць адправіцца ў віртуальнае падарожжа па роднаму гораду. Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай створана электронная прэзентацыя “Горад Мар’іна Горка. У самым сэрцы Беларусі. Даведнік па вуліцах горада”. Гукавым фонам прэзентацыі сталі песні на музыку кампазітара-земляка І.М. Лучанка “Мар’іна Горка”, “Зачараваная мая”. Прззентацыя трымае даведку аб гісторыі і сённяшнім дні горада, аб прадпрыемствах і арганізацыях, асноўных відах іх дзейнасці, а таксама вялікую колькасць фотаздымкаў вуліц, помнікаў, прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных у горадзе.

Працягваецца плённае супрацоўніцтва раённых бібліятэк з мясцовымі краязнаўцамі. Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі вядомага краязнаўца Уладзіміра Кісялёва “Наднёманскімі пуцявінамі”. Да мерапрыемства была аформлена выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці аўтара “Даследчык мінулага роднага краю”. У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Генадзь Каханоўскі і яго час”. На канферэнцыі прагучалі даклады доктара філалагічных навук, прафесара В. Рагойшы, кандыдата гістарычных навук А.Г. Каханоўскага, дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г. Запартыка, доктара філалагічных навук А. Ліса і інш.Да 45-годдзя пісьменніка і вядомага краязнаўца, ураджэнца Пухавіцкага раёна, Алеся Карлюкевіча ладзіліся краязнаўчыя замалёўкі, вечары- партрэты, агляды творчасці, краязнаўчыя гадзіны: “Дзеля захавання спадчыны”, “Краязнаўца з Зацітавай Слабады”, “Ад зямлі, якая нарадзіла”, “Я родам з гэтага куточка”. Сустрэча з гісторыкам і краязнаўцам Анатолем Іосіфавічам Валахановічам пад назвай “Лёсам звязаны з Дзяржыншчынай” прайшла ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Вечар-знаёмства з творчасцю А.І. Валахановіча “Гартаючы жыццёвыя старонкі” адбыўся ў Негарэльскай гар. пас. бібліятэцы. Сустрэча з аўтарам кнігі “Жодино на перекрёстках истории” краязнаўцам Г.І. Аніскевіч пад назвай “Новая книга о Жодино” прайшла ў Жодзінскай гарадской бібліятэцы. Вынікам плённага супрацоўніцтва Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі з краяведам-аматарам І. Жукоўскім стаў цыкл рэтра-выстаў прадметаў з яго хатняга архіву.

Значнае месца ў дзейнасці раённых бібліятэк адводзіцца мерапрыемствам прысвечаным ушанаванню знакамітых ураджэнцаў і землякоў. У Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Танка .адбылася творчая сустрэча “Шлях, акрэслены ў дзяцінстве” з народным мастаком Беларусі, прафесарам В. П. Шаранговічам і народнай артысткай Беларусі М. Г. Захарэвіч. Нагодай да сустрэчы паслужыў выхад у свет аўтабіяграфічнай аповесці Васіля Пятровіча “Ген жыцця”. Любанская цэнтральная раённая бібліятэка правяла прэзентацыю кніг пісьменніка-земляка І.А. Муравейкі “Была вайна” (прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі) і “Лебядзіны край” (прысвечаную роднай Любаншчыне). Да 110-годдзя знакамітага паэта-песенніка, кампазітара, ураджэнца Капыльскага раёна, Адама Русака Песачанскай сельскай бібліятэкай быў праведзены комплекс мерапрыемстваў “Нарадзіўся я ў маі”. У яго рамках адбыўся паказ відэафільма “Чароўная скрыпка Адама Русака”. Да 70-годдзя Хведара Чэрні Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай быў праведзены вечар-партрэт “Пясняр роднага краю”, а Вішнёўскай і Багданаўскімі сельскімі бібліятэкамі вечар-успамін “Музыка дарог”. Бібліятэкары Ракаўскай сельскай бібліятэкі Валожынскага раёна разам з членамі краязнаўчага клуба “Сузор’е” устанавілі і падтрымліваюць цесныя сувязі са знакамітымі землякамі – братамі Янушкевічамі. Юбілеям гэтых вядомых землякоў была прысвечана творчая вечарына “Родам з Ракава” (55-годдзе з дня нараджэння Ф.Янушкевіча – мастака, скульптара, заснавальніка арт-галерэі ў Ракаве; 50-годдзе Я. Янушкевіча – літаратуразнаўца). Вечар-сустрэча з паэтэсай-зямлячкай Аленай Васілевіч прайшла ў Крываносаўскай СБ Старадарожскага раёна. Пад час сустрэчы адбылася прэзентацыя яе зборніка вершаў “Моя печаль нашла плечо”. Сустрэча з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь, ураджэнкай Смалявіцкага раёна, Таццянай Мархель прайшла ў Смалявіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы пад назвай “Заўсёды чакаем спаткання”. Да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі В. Белахвосціка Багушэвіцкая бібліятэка-клуб наладзіла выставу-партрэт “Ён сыграў герояў гэтых кніг”, якая поўна прадставіла шырокі рэпертуар акцёра Нацыянальнага тэатра, заслужанага артыста Беларусі В. Белахвосціка. Да 50-гадовага юбілея дачкі земляка, падаўжальніцы сямейнай дынастыі артыстаў Зоі Белахвосцік была прымеркавана трыбуна гонару “Бацька родам з Багушэвіч, а яна яго дачка”.

Традыцыйна ў бібліятэках вобласці праходзяць святы вёсак, кожнае з якіх мае свой асабісты стыль, але агульнае у іх тое, што для падрыхтоўкі ў іх выкарыстоўваецца мясцовы матэрыял, а галоўныя дзеючыя асобы – самі вяскоўцы, і іх працоўныя дасягненні і творчыя здабыткі. Святы становяцца сапраўдным днём яднання, сустрэч і адпачынку для сялян. Гучаць песні, праводзяцца гульні і конкурсы. Запамінальнымі для жыхароў Слуцкага раёна сталі святы вёсак: “Малы куток, ды дарагі” (Казловіцкая б-ф №19), “Вёска мая – я часцінка твая” (Ісернская б-ф №17) і інш. Самым вялікім святам для жыхароў вёсак Бор і Гай Уздзенскага раёна стала свята пад назвай “Весяліся Бор і Гай”. У гэтых вёсках жывуць добразычлівыя і працавітыя людзі. Па традыцыі вядучыя свята спыняліся каля кожнай хаты, расказвалі пра кожнага гаспадара, а тыя, у сваю чаргу, частавалі ўсіх гасцей прысмакамі, запрашалі да сваіх выстаў. Духмяным караваем сустракала вёска Вялікая Вуса ўсіх, хто сабраўся на свята “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, у якім прымала ўдзел Ліцвянская сельская бібліятэка. Вельмі цікавым праходзіла свята в. Камарова Мядзельскага раёна пад назвай “Кола дзён”. Там адбылося прыгожае тэатралізаванае прадстаўленне на аснове мясцовага матэрыялу: з усёй акругі сабраліся народныя майстры са сваімі вырабамі, праводзіліся конкурсы, гульні, выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці. Бібліятэкарам Кузьміцкай сельскай бібліятэкі Любанскага раёна быў створаны аматарскі відэафільм «Вёска мая, самая лепшая ў свеце». Прыгожыя святы прайшлі ў вёсках Клецкага раёна: “Люблю наш край, старонку гэту” (Ардзянская сельская бібліятэка) і “Вёсачка мая – мая чараўніца” (Зубкаўская сельская бібліятэка); Смалявіцкага раёна: “Свята вёскі Ганчароўка” (Арэшніцкая сельская бібліятэка).

Да знамянальных і памятных дат Любанскага раёна былі праведзены: краязнаўчы ўрок “Любанскаму раёну – 85!” (Кузьміцкая сельская бібліятэка); краязнаўчая экспедыцыя “Любанскі раён: гісторыя ўтварэння” (Смольгаўская сельская бібліятэка); краязнаўчая гасцёўня “Дзіўны край, мая Любаншчына” (Шыпілавіцкая сельская бібліятэка). 85-годдзю з дня ўтварэння Уздзенскага раёна быў прысвечаны вечар успамінаў “У дарагім і мілым сэрцу краі”, які прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы. У чытальнай зале быў падрыхтаваны прагляд літаратуры “Уздзеншчына – край мой дарагі”. Сваімі ўспамінамі дзяліліся прысутныя, на чыіх вачах адбываліся змены ў эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці раёна. Успаміны запісваліся на раённае радыё. Да 735-годдзя Капыля цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала праект “Родным краем ганаруся”. У рамках якога сумесна з раённым радыё былі падрыхтаваны радыёпаведамленні: “Вытокі зямлі Капыльскай”, “Цікавыя звесткі з гісторыі Капыльшчыны”і “Іх імёны застануцца ў памяці”.

Святам беларускага народнага календара былі прысвечаны наступныя мерапрыемствы: фальклорная вечарына “Свята Сёмухі” (Камароўская сельская бібліятэка Лагойскага раён), гадзіна фальклора “Нашы святы” (Бялянская сельская бібліятэка Лагойскага раён), свята “На Спас добра і па яблычку” (Аўгустоўская сельская бібліятэка Лагойскага раён) і інш. Мерапрыемствы пазнаёмілі з асаблівасцямі святкавання гэтых свят і іх гісторыяй. Відовішчным атрымалася народнае свята “Святы вечар – калядны вечар”, якое арганізавала Швабская бібліятэка Лагойс. р-на. Усе ўдзельнікі свята былі апрануты ў рознае старадаўняе адзенне. Прысутнічалі і шчодрыца, і каза, і цыганка, і снегавік і бабкі. Ездзілі калядоўшчыкі на двух санях, іграў баяніст. Каляднікі наведалі чатыры вёскі: Швабы, Лагі, Заполле і Мяхеды. Заходзілі ў хаты, спявалі калядныя песні, віншавалі са святам, абсыпалі збожжам, жадалі ўсяго добрага і старому і маладому.Не меньш цікава праходзілі святы і ва Уздзенскім раёне. Сярод іх: тэатралізаванае свята “Сёння Купала, а заўтра Ян” (Стальбоўшчынская сельская бібліятэка), тэатралізаванае фальклорнае свята “Купальскі агонь б’е капытом” (Каралёўская сельская бібліятэка), сюжэтна-гульнёвая праграмма “Спасаўка” (Дзешчанская сельская бібліятэка), калядная вандроўка “Вось мы ідзём і казу вядзём” (Лашанская сельская бібліятэка), абрадавае свята “Вітаем масленіцу” (Нёманская сельская бібліятэка), калядны абрад “Ішла каляда калядуючы” (Камянёўская сельская бібліятэка).

Фальклорнае падарожжа “Песні Лагойшчыны” па кнізе В.А. Несцяровіча і гутарку-праслухоўванне пазнаёмілі прысутных з народнымі песнямі, якія былі сабраны і запісаны на Лагойшчыне (Янушкавіцкая і Пасадзецкая сельскія бібліятэкі).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconНазва работы
Прыём справаздач, аналіз статыстыкі, тлумачальных запісак бібліятэк вобласці за 2008 год

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconПлан дзейнасці студэнцкага археалагічнага гуртка факультэта гісторыі І сацыялогіі 2009/2010 навучальны год
Кастрычнік 2009 г. Арганізацыйнае паседжанне. Зацверджванне плана дзейнасці. Прыняцце новых сяброў грутка. Кароткія справаздачы пра...

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconНацыянальная бібліятэка
Секцыя Сацыяльна-педагагічныя аспекты інавацыйнай дзейнасці бібліятэк. Бібліятэчная інаватыка

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconНацыянальная бібліятэка
Секцыя Сацыяльна-педагагічныя аспекты інавацыйнай дзейнасці бібліятэк. Бібліятэчная інаватыка

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconНацыянальная бібліятэка
Секцыя Сацыяльна-педагагічныя аспекты інавацыйнай дзейнасці бібліятэк. Бібліятэчная інаватыка

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconПлан дзейнасці студэнцкага археалагічнага гуртка факультэта гісторыі І сацыялогіі 2007/2008 навучальны год
Ць. Дацэнт Г. М. Семянчук. Новая літаратура па археалогіі Беларусі, Расіі, Украіны І польшчы. Б практычная дзейнасць. Правядзенне...

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconМерапрыемствы бібліятэк Дзятлаўскай цбс на ліпень месяц 2009 года

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconІнфармацыя аб правядзенні першых адборачных этапаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" Магілёўскай вобласці на 27. 11. 2009
Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” Магілёўскай вобласці на 27. 11. 2009

Агляд дзейнасці бібліятэк вобласці за 2009 год iconІнфармацыя аб правядзенні першых адборачных этапаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" Магілёўскай вобласці на 30. 11. 2009
Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” Магілёўскай вобласці на 30. 11. 2009

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка