1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В




Назва1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В
Дата канвертавання11.11.2012
Памер114.2 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Коранскі вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя

Акуліч Таіса Мікалаеўна


Корань 201


Эпіграф

… Бо як ёсць у народа такія –

Не згіне давеку народ.

Ул. Караткевіч


Мэты і задачы:

  • Фарміраваць уяўленне пра асобу паэта, звярнуць увагу на непаўторнасць творчага шляху Максіма Багдановіча

  • Развіваць творчую актыўнасць, самастойнасць у выказванні меркаванняў, фарміраваць культуру калектыўнай і індывідуальнай дзейнасці;

  • Выхоўваць пачуццё павагі да творцы, любоў да паэзіі, даць адчуць гонар за свой народ і яго багатыя духоўныя набыткі.


Афармленне залы

Сцэна прыбрана ў вышываныя ручнікі. Стол засланы даматканым абрусам. На стале ў збанку букет з жытнёвых каласкоў і сініх васількоў.

Партрэт Максіма Багдановіча

25 свечак

Ва ўсіх ўдзельнікаў свята эмблемы, якія прымацаваны на левы бок, там, дзе б’ецца сэрца “У вянок Максіму.”


На фоне ціхай музыкі

1В. Усяго 25 свечак адпала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі ў маі 1917 года пагасла апошняя тоненькая і пахіленая побач не было ні сваякоў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю, высушанае туберкулёзам маладое цела, не здагадваліся нават, што хавалі аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі, - так напісаў Г. Бураўкін пра страту, што напаткала беларускі народ у маі 1917 года.


у гэты час 2-і вядучы запальвае свечкі


2В. Якою ж “высокаю красою” трэба было валодаць, якую мець сілу, каб незадоўга да смерці, у сваім апошнім вершы так несамотна і светла напісаць пра зробленае ім для “краіны-браначкі”, для свайго народа.

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме, ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты.


(Вядучы бярэ ў рукі “Вянок”, гартае)

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё і вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны.


2В. Для параўнання прыгадаем узрост найвялікшых еўрапейскіх паэтаў, якія заўчасна памерлі. А.Міцкевіч жыў 55 гадоў. Т. Шаўчэнка – 47, А. Пушкін – 37, М. Лермантаў – 27. Такія творцы, відаць, дар Неба, Сусвету для грэшнай Зямлі, каб не звяліся на ёй святыя пачуцці ды высакародныя ўчынкі. У самім прозвішчы паэта Багдановіч прачытаецца: Богам дадзены.


1В. Якім жа быў Максім Багдановіч як чалавек, паэт? Сёння мы паспрабуем глыбей спасцігнуць асобу Максіма Багдановіча, намаляваць яго вобраз у сваім уяўленні, звярнуўшыся найперш да старонак біяграфіі, творчасці, успамінаў сучаснікаў, у прыватнасці бацькі Адама Юр’евіча Багдановіча, паспрабуем асэнсаваць месца маладога паэта ў нашым сённяшнім часе, у жыцці кожнага з нас. Звярніце ўвагу на эмблему, якая прымацавана ў вас на левым баку там, дзе б’ецца сэрца. “У вянок Максіму” няхай сёння ўплятаюцца ўсе вашы шчырыя выказванні пра паэта, якія, спадзяюся, будуць ісці з глыбінь вашых сэрцаў.


(з букетамі кветак)

Вось валошкі, рамонкі, уюнок.

Ціха крочу сцяжынкаю вузкай.

Для цябе я збіраю вянок

З сціплых кветак зямлі беларускай.

Я зрываю і ружы, і мак,

І, напэўна, зрываю не першай

Для цябе, беларускі юнак,

За твае незабыўныя вершы.


1В. Мне балюча і горка зусім,

Што зрабіць мне, каб кветкі не звялі?..

…Мог бы жыць і тварыць ты далей.

Ды каму ты кінеш папрок?

Не паможаш ні смуткам, ні плачам.

Ты прымі гэты сціпля вянок

Ад сучасных мадон, ад зямлячак.


(1 і 2 вядучыя ідуць да партрэта ставяць кветкі)

2В. Я не ўсё, што хацела, сказала,

У нашых сэрцах жывеш ты, павер.

І кахання, што знаў гэтак мала,

У цябе вельмі многа цяпер.


1В. І твае чарадзейныя словы

Даказалі даўно ўсяму свету,

Як пяшчотна гучыць наша мова

У сапраўдных, вялікіх паэтаў.


2В. Беларусы табой ганарацца,

Тут імя тваё дорага ўсім,

І так хораша нам называцца

Землякамі тваімі, Максім.

(Т.Дорошка. “Максіму Багдановічу”)


Песня “Зорка Венера”(в. М. Багдановіч, муз. С. Рака-Міхайлоўскага)


1чытальнік. Класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску ў сям’і педагога, вучонага-этнографа .


2 чытальнік. Максім быў другім дзіцём у сям’і пасля Вадзіма. Усяго было чацвёра дзяцей. У Гародні нарадзіліся Леў і Ніна.


3 чытальнік. Бацька Максіма Багдановіча - Адам Ягоравіч Багдановіч быў выхадцам з прыгоннага сялянства з Халопеніч Барысаўскага ўезда. У 1882 годзе ён скончыў Нясвіжскую семінарыю. Тры гады працаваў у вёсцы Пагарэлае на Чэрвеньшчыне, а з 1885 года – у Мінскім пачатковым вучылішчы. Ён быў этнографам і фалькларыстам.


4 чытальнік. Маці, Марыя Апанасаўна Багдановіч (Мякота), была адукаваным чалавекам, яна вучылася ў жаночай настаўніцкай школе, спрабавала пісаць апавяданні. Выйшла замуж у 1888 годзе. Маці Максіма памерла ад туберкулёзу ва ўзросце 27 гадоў. Пахавалі яе ў Гродне на гарадскіх праваслаўных могілках, у цэнтры, каля капліцы.

5 чытальнік. Значна пазней А.Я. Багдановіч скажа пра Максіма, што па складу свайго характару, мяккага і жаночага, па весялосці свайго нораву, жвавасці, спагадлівасці і ўражлівасці, па паўнаце і трапнасці назіранняў, па сіле ўяўлення, пластычнасці і разам з тым жывапіснасці прадуктаў яго творчасці ён больш за ўсё нагадваў сваю маці.

6 чытальнік. У чэрвені 1892 года сям’я Багдановічаў пераязджае з Мінска ў Гродна. Сям’я часта гуляе і ў полі, і ў лесе, і на Нёмане.


7 чытальнік. 4 кастрычніка 1896 сям’ю Багдановічаў напаткала вялікае гора памерла маці Марыя Апанасаўна. Дзяцей стала даглядаць сястра Адама Ягоравіча – Марыя Ягораўна. Яна была ласкавая і добрая для дзяцей. Малы Максім яе вельмі любіў, гэтае пачуццё ў яго засталося на ўсё жыццё.


8 чытальнік. Пасля смерці Марыі Апанасаўны сям’я Багдановічаў пераязджае ў Ніжні Ноўгарад (1896 год). Там сям’я знаёміцца з Максімам Горкім. Пачынаецца дружба ў Максіма з Максімам Горкім, сустракаюцца кожны дзень, абменьваюцца кнігамі, літаратурнымі навінкамі. А ў 1899 годзе бацька М.Багдановіча ажаніўся з Аляксандрай Паўлаўнай Валжыной – сястрой жонкі А.М.Горкага.


9 чытальнік. “Першапачатковае навучанне ўсіх дзяцей, у тым ліку і Максіма я праводзіў сам, а калі яны паступалі ў гімназію, кіраваў іх самастойным чытаннем”, - успамінаў А.Я. Багдановіч.


10 чытальнік. З 1902 – 1908 гг. Максім вучыцца ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі, шмат увагі аддаваў гуманітарным навукам, вывучэнню славянскіх літаратур. Сваё веданне беларускай мовы ён паглыбляў, чытаючы зборнікі беларускага фальклору, складзеныя П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, Я.Ф. Карскім, І.І. Насовічам.


1В. У ліпені 1907г., у Вільні, у беларускай газеце “Наша ніва” быў надрукаваны першы твор Максіма Багдановіча – апавяданне “Музыка”, у якім малады паэт уздымаў праблему прызначэння народнага мастацтва. А задачу мастацтва Максім Багдановіч бачыў у служэнні народу.


Вучань чытае апавяданне “Музыка” (на фоне музыкі (скрыпкі)).


2В. І сам Максім, як той музыка, на берагах далёкай Волгі пачаў складаць натхнёныя гімны Беларусі, апяваў хараство яе прыроды, прыгажосць яе народа.


Чытальнікі

в. “Добрай ночы, зара-зараніца!”,

в. “Прывет табе, жыццё на волі!”


Песня “Над возерам” (верш М.Багдановіча, муз. Я. Дзягцярыка)


1В. Тэма прыроды – адна з вядучых у лірыцы М.Багдановіча. шчыра радаваўся паэт прыгажосці роднага краю – красе веснавога цвіцення, непаўторнасці летняга вечара, вячэрняму пейзажу зімовай дарогі.


Чытальнікі:

в. “Цёплы вечар…”, “Зімой”, “Астры”, “Завіруха”


Песня “Па-над белым пухам вішняў”


2В. У 1911 годзе Максім Багдановіч упершыню наведаў Беларусь. Два месяцы працягвалася знаёмства з Радзімай. І малады паэт шчыра расказваў пра народнае гора ў сваіх пранікнёных вершах.


Чытальнікі в. “Краю мой родны, як выкляты богам”


1В. Максім Багдановіч адкрываў для сябе Беларусь не толькі як край народнага гора, але і як краіну, якая нарадзіла Ф.Скарыну, якая на ўсю Заходнюю Еўропу праславіла сябе слуцкімі паясамі.


2В. Незабыўнае ўражанне зрабілі на Багдановіча слуцкія паясы – розныя па вырабе, арнаменце і афарбоўцы. Пасля наведвання Віленскага музея, дзе ён іх убачыў, перад вачыма стаялі дзівосныя ўзоры, а фантазія малявала вобразы прыгонных прыгажунь – дзяўчат – ткачых. І вось ужо як тая рачная плынь Віліі, ля якой ў задуменні прыпыніўся паэт, паліліся радкі.


Песня “Слуцкія ткачыхі” (в. М. Багдановіча, муз. М. Мацісона)


1В. І з гэтага часу яго, як птушку з далёкага выраю, пацягнула на радзіму. “Вось толькі скончу гэты пракляты ліцэй, - пісаў Максім Багдановіч беларускім сябрам, - і зараз жа паеду на Беларусь, дадому. Годзе ўжо бадзяцца па свеце. І ніякая сіла мяне тут не ўтрымае”.


2В. Паэта зачаравалі, захапілі ў палон народныя песні. Іх матывы гучаць у многіх творах Максіма Багдановіча, як, напрыклад, у паэме “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”.


Чытальнікі чытаюць урывак з паэмы

Захісталася сасонка баравая,

Затужыла дзяўчынанька маладая

Жартаўлівая пяюшка-сакатушка,

А па імені Мушка-Зелянушка:


“Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі,

Што мяне не сваталі ніколі?

А пасагу прыбагатага я маю:

Куст шыпшыны ад краю і да краю,

Шчэлка ў яблыні – пры ветры, каб хавацца,


Ліст альховы – на ночку накрывацца.

Ды да краю поўны мёдам кацялішча

З жалудзёвай вялізнай скарлупішчы”.


Як пачуў тыя жаласці Камарык –

Паскрабаў і насочык ён і тварык.

“А чаму бы мне ды з ёй не пажаніцца.

Пэўна пойдзе, каб болей не журыцца.

Хоць насаценькі я, шэры, хударлявы,

Дык у скоках затое жа рухавы…. ”


І схапіўся Камарочак прыбірацца,

Каб ля Мушкі-пяюшкі ўвівацца.


Прыляцела Мушка дахаты, -

Аж у яе камарык насаты.

Сватоўя-Хрушчы ўссядаюць,

З бацькам-маткай штось размаўляюць:


“Мы стральцы, шукаем куніцу,

Не куніцу, але дзявіцу.”

Гаманілі болей гадзіны

Ды гавораць так да дзяўчыны


  • Ці да смаку наш госць багаты?

  • Запытайцеся ў мамы, у таты.

Тут гарэлкай ўсё змацавалі,

А пасля і заручыны даждалі.

Браў жаніх ад мМушкі-дзяўчыны

Дарагі ручнік з павуціны,

Што яна на траўцы сцяліла

І на ясным сонцы бяліла.

У нядзелю будзе вяселле

Захадзіў Камар, як з пахмелля…


1В. Згулялі вяселле, а хутка

Камарыку давялося і патужыць


в. “Нявесела камару”,

в. “Мне доўгае расстанне з вамі”


2В. М. Багдановіч пісаў шмат вершаў, прысвечаных каханню, адны з іх былі народжаны тым прыўзнятым унутраным станам, які характэрны для юнака, другія адрасаваны канкрэтным дзяўчатам. Імёны некаторых, каго кахаў паэт, і якія натхнілі яго на стварэнне цудоўных інтымных вершаў. Сярод іх вылучаецца Ганна Какуева.

На ўсё жыццё паланіла сэрца Максіма. Гэта была прыгожая дзяўчына з тонкімі рысамі твару і цёмнымі вачыма. Добра ведала некалькі замежных моў, цудоўна іграла на піяніна. Максім марыў паступіць у Пецярбургскі ўніверсітэт, бо там будзе вучыцца і Ганна, каб быць побач з каханай. Але не суджана збыцца. Цётка Ганны, ведаючы пра хваробу Максіма, выдае яе замуж.


1В. Ёсць меркаванне, што ў славутым “Рамансе” (“Зорка Венера”) паэтычна ўвасоблена гісторыя кахання Максіма Багдановіча і Ані Какуевай


Песня “Вераніка”


2В. Усё праходзе – і радасць, і мукі.

Але будзеш мне помніцца ты, -

Броўкі цёмныя, вузкія рукі

І галоўкі радок залаты.


1В. “Зорка Венера ўзышла над зямлёю…”

Ці не яна ўсхвалявала мяне?

Гэта мелодыя светлай тугою

Кожнае сэрца кране

Смутак расстання - не толькі пакуты.

Нам гэту песню на тысячы год

Падаравалі паэт наш славуты

І беларускі народ.

“Зорка Венера” лунае над светам.

Гэта – каханню юнацкаму гімн.

Як не спяваць яго разам з паэтам,

Разам з народам сваім?


2В. Гэткую песню, як радасць чакаюць

Смутак расстання – калыска надзей.

З песняй на свеце людзей сустракаюць,

З песняй праводзяць людзей.

Выбрацца ў свет з гэткай песняй чароўнай

І паланіць з ёю захад і ўсход

Мог толькі слынны паэт, безумоўна,

Толькі вялікі народ.

(Я. Міклашэўскі “Зорка Венера”)


1В. А зараз разам успомнім некаторыя моманты з жыцця паэта Максіма Багдановіча


Крыжаванка

Калі разгадаць крыжаванку, то зможаце прачытаць і назву зборніка вершаў Максіма Багдановіча














в

о

л

г

а













я

л

т

а










м

і

н

с

к
















г

о

р

к

і




м

у

з

ы

к

а













  1. Назва ракі, на берагах якой прайшло дзяцінства Максіма Багдановіча.

  2. Назва горада, у якім правёў апошнія гады жыцця Максім Багдановіч.

  3. Горад, у якім ён нарадзіўся.

  4. Прозвішча рускага пісьменніка, сябра сям’і Максіма Багдановіча.

  5. Назва першага друкаванага твора.



“Вянок” выдадзены ў 1913 годзе ў Вільні, у друкарні Марціна Кухты.


Песня “Зорка Любові” (в. У.Няклеева, муз. І.Лучанка)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconМаксім Багдановіч: кветкі да помніку да 90-х угодкаў зь дня сьмерці
У менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча ля помніку паэту. Палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі казалі словы пра Максіма,...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconБагдановіч максім І беларускае адраджэнне
Вялікі грамадзянін І патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconДуа "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура" Сцэнарый
Вянок” Максіма Багдановіча можна назваць сэрцам яго паэзіі, узорам самараскрыцця ў ім чалавека – шукальніка гармоніі прыгожага І...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconУстанова адукацыі "Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г п. Зэльва" Літаратурная гасцёўня, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Цёўні шаноўны І паважаны госць—Максім Багдановіч. Дзявятага снежня 2011 года спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння. Максіма з...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconПасля нашаніўскага перыяду бурнага самасцнярджэння І росквіту нацыянальнай літаратуры, асабліва яе паэтычных форм, дваццатыя гады ўяўлялі сабой таксама
«самім сабе гаспадаром». На хвалі гэтага патрыятычнага пачуцця абуджаецца пасля некалькіх гадоў маўчання творчая энергія Купалы,...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconТонкі знаўца прыгажосці прыроды І чалавечай душы: Максім Багдановіч. «Маёвая песня»
М. Багдановіча; дапоўніць агульнае ўражанне аб сродках мастацкай выразнасці ў вершах М. Багдановіча «Маёвая песня» І р. Барадуліна...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconМаксім Багдановіч яркая зорка на небасхіле беларускай паэзіі
Мінску нарадзіўся чалавек незвычайнага таленту І незвычайнага лёсу. Талент пісьма быў яму дадзены ад прыроды, таму ён мог І цяпер...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconУ лістападзе 2006-га году Сержуку Гумінскаму споўнілася 18 год
Сярод аршанскіх моладзевых актывістаў ён бадай што І самы малады, І самы актыўны. Некалі яго абвінавацілі ў датычнасьці да палітычных...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconКожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І
Сямёнавіча — празаіка, паэта, драматурга гісторыка, незвычайнага чалавека, унікальнай асобы. "Роўнага яму няма І наўрад ці ўжо будзе,...

1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В iconЛатушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта
Менавіта 25 мая 1917 года, 94 гады таму Максім Багдановіч памёр у Ялце. Бадай, кожны школьнік прыгадае пошнія радкі Паэта

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка