Ii конкурс "Люблю мой край"




НазваIi конкурс "Люблю мой край"
Дата канвертавання05.11.2012
Памер38.69 Kb.
ТыпКонкурс
Гульня “Краязнаўчы калейдаскоп”


Задачы: фарміраваць пазнавальны інтарэс да прадметаў і з’яў навакольнага свету і сваёй Радзімы; развіваць інтэлектуальныя здольнасці; заахвочваць творчую актыўнасць; узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей; фарміраваць камунікатыўныя здольнасці; выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну.

Ход гульні


I Умовы правядзення гульні

У гульні прымаюць удзел дзве каманды. Выбіраецца журы. За правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы. Перамагае тая каманда, якая набірае большую колькасць балаў.

Вядучы: Сёння свет робіцца ўсё больш адкрытым, жыхары розных дзяржаў часта сустракаюцца паміж сабою. Магчыма. і вам давядзецца наведаць чужую краіну. Там вы абавязкова пачуеце пытанне: “Адкуль вы ?” Трэба ўмець расказаць пра сваю Радзіму – пра яе гісторыю, пра прыроду, пра вялікіх сыноў роднай зямлі, пра звычаі свайго народа. А зараз мы паглядзім, хто з вас лепш ведае родны край, хто прачытаў больш кніжак пра Беларусь.


II Конкурс “Люблю мой край”

Каманды па чарзе адказваюць на пытанні і атрымліваюць за правільныя адказы балы.

1. Што з’яўляецца самым галоўным прыродным багаццем нашай радзімы? (Лясы.)

2. Якое дрэва самае распаўсюджанае ў Беларусі? (Сасна.)

3. Які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых старажытных у свеце? (Белавежская пушча.)

4. Якая жывёла лёгка бегае па багністых балотах, дзе ўсякая іншая патанула б? (Лось.)

5. Якой істоце значна лягчэй бегчы на гару, чым з гары і чаму так атрымліваецца? (Зайцу, бо яго пярэднія ногі ў яго кароткія, а заднія доўгія.)

6. Хто з жыхароў беларускага лесу не мае ворагаў? (Вожык)

7. Якая расліна лічыцца ў нас каралевай лугоў? (Канюшына.)

8. Якая жывёла можа лятаць? (Кажан.)

9. Адна з самых лепшых кніг пра Беларусь называецца “Зямля пад белымі крыламі”. Хто яе напісаў? (Уладзімір Караткевіч.) Пра крылы якой любімай нашым народам птушкі ідзе гаворка? (Пра крылы бусла.)

10. У адным з вершаў Артура Вольскага зіма з гордасцю расказвае пра тое, што ўсё-усё на свеце яна пафарбавала ў белы колер. “Толькі гіль, зімоўшчык смелы, у адказ: “А я – не белы”, А які? (Ружовы. Гіль - другая назва снегіра.)

11. Чаму Беларусь часта называюць сінявокай? (З-за азёр, якіх у Беларусі звыш 11 тысяч.)

12. Назавіце самую распаўсюджаную рыбу, што вырошчваюць у штучных вадаёмах. У Беларусі яе налічваецца 28 відаў. (Карп.)

13. Якіх рыб называюць гаспадарамі глыбінь? Яны без лускі, маюць вялізны рот і ледзь бачныя маленькія вочкі. (Самоў.)

14. На якія карысныя выкапні багаты наш край? (Калійная соль, торф.)


III Конкурс “З дзён мінулых”

Легенды, сказы і паданні –

Народныя апавяданні –

Дайшлі з далёкай даўніны

Ад нашых прашчураў яны.

Не зніклі памяці крыніцы

З гаючай чыстаю вадзіцай,

Не зніклі мудрасці сады –

Там з вечным водарам плады.


1. Адкуль з’явілася назва Белая Русь? (Існуе некалькі меркаванняў: белая – у сэнсе незалежная, вольная; белая – з-за колеру распаўсюджанай сялянскай вопраткі.)

2. Як называўся Мінск раней? (Менск. )

3. Што расказвае легенда пра ўзнікненне гэтай назвы? (Паводле легенды яна ўзніла ад імя чарадзея-млынара Менеска.)

4. Які з беларускіх гарадоў мы лічым самым старажытным? (Полацк.)

5. З імёнамі якіх знакамітых беларусаў звязаны гэты горад? (Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага.)

6. Якая нацыянальная святыня была створана ў часы Ефрасінні Полацкай? (Крыж работы Лазара Богшы.)

7. Што зрабіў Францыск Скарына? (Першы з усходнеславянскіх друкароў пачаў выдаваць кнігі.)

8. Якіх яшчэ знакамітых беларусаў вы ведаеце? Чым праславілі яны родны край?

9. Раскажыце пра беларусаў – герояў Вялікай Айчыннай вайны?


IV Конкурс “У спадчыну ад прадзедаў”


Чытайце казкі, бо няма

У іх хлусні ніколі,

Чытайце казкі, бо яны

Нясуць нам радасць толькі,

Святлом і шчырасцю заўжды

Напоўняць нашы сэрцы.

Чытайце казкі і ў дабро

Заўсёды, дзеці, верце.

1. Як называецца казка, дзе пан гаворыць: “Хто расакажа мне такую казку, каб сказаў “ілжэш”, таму дам талерку золата”? (“Пан і казачнік”.)

2. У якой казцы пан сказаў сваёй жонцы: “Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты,каб цябе я больш не бачыў”? (“Разумная дачка”.)

3. Як называецца казка, якая пачынаецца тым, што дзед і баба пасеялі проса? (“З рога ўсяго многа”.)

Шмат казак напісалі і беларускія літаратары.

4.У якой казцы мы чытаем:”Ну пачнём мы казку так:жыў ды быў на свеце рак”? (“Рак-вусач”Якуба Коласа.)

5.У якім творы вядомага беларускага пісьменніка пасля падарожжа ў царства добрага гнома хлопчык Саўка перастаў шукаць скарбы? (“Скарб” Змітрака Бядулі.)


6. Хто прыдумаў казку “Чортаў скарб”? (У. Караткевіч.)

7. У якой казцы Уладзіміра Ягоўдзіа Ружа – зусім не кветка, а маленькая прынцэса? (“Янка і Ружа”.)

8. Хто напісаў казку “Сцяпан – вяліі пан”? (Артур Вольскі.)

9. А цяпер паспрабуйце адгадаць народныя загадкі.

Маленькае, кругленькае, а за хвасток не падняць. (Клубок.)

10. Чым больш з яе бярэш, тым большай яна робіцца. (Яма.)

11. Пад якім кустом заяц сядзіць, калі дожд ідзе? (Пад мокрым.)

12. Што гэта за чараўнік, што з аднаго чалавека двух робіць? (Люстэрка.)


V Падвядзенне вынікаў гульні

VI Узнагароджанне каманды-пераможцы


Падрыхтавала Богдан Г. М. настаўніца пачатковых класаў

Таркачоўскага дзічячага сада-сярэдняй школы

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Ii конкурс \"Люблю мой край\" icon«Люблю мой край, старонку гэту»
Лысевич Никита, 3 класс, 8 лет, гуо «Корнадский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразова-тельная школа»

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconСочинение на тему: «Люблю тебя, мой край родной»
Да и я тоже долгое время так думала, но однажды папа привёз мне одну очень интересную и:; необычную фотографию. На ней был изображён...

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconНіл Гілевіч. Край мой беларускі, край!
В) ад слоў (самаканструкцыя) выходзіць на сказы І выказванні ( сацыяканструкцыя)

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconЛюблю цябе, мой горад

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconЛюблю наш край

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconПлан асноўных мерапрыемтсваў, праводзімых у клубных установах Дзятлаўскага раёна
Дварэц, святы: “Сёння ў нашай хаце свята” – в. Раготна, “Каб жыла мая вёсачка родная” – в. Буйкі, Сцяткоўшчына (Сачыўлянскі сдк),...

Ii конкурс \"Люблю мой край\" iconПенза – город мой родной
Мой город – Пенза. У нашего города есть свой герб, флаг, гимн. Пенза – очень дружелюбный и красивый город. Он окружен лесами, полянами,...

Ii конкурс \"Люблю мой край\" icon«Мой край родной», «Любимый уголок Кузбасса»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка