Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці




НазваКраязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці
Дата канвертавання11.11.2012
Памер80.26 Kb.
ТыпДокументы
Мікола Мокры з Сухіх


Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці Лізавета з Гісічаў – у вёсцы Ручыца. Але вядомасць Паўла Восіпавіча адсунула на другі план асобу стрыечнага брата Андрэя Сухога, чыё жыццё звязана з Вілейшчынай.

25 жніўня 1892 года ў мястэчку Вязынь Вілейскага павета ў сям’і малазямельнага селяніна Мікалая Андрэевіча і Аляксандры Восіпаўны Сухіх нарадзіўся сын, якога ў гонар дзеда назвалі Андрэем. Разам з імем ад дзеда хлопчыку перайшлі і веды. У свой час Андрэя Аляксеевіча Сухога памешчык як здольнага юнака накіраваў на два гады вучыцца ў школу пчалаводства ў Чарнігаўскую губерню. Андрэй Мікалаевіч па сканчэнні народнай вучэльні ў Вязыні, вучыўся ў гарадской вучэльні ў Вілейцы (1905-1909). Пасля чаго год працаваў настаўнікам у народнай школе ў вёсцы Кобузі Вязынскай воласці.

Прошение” “Его Высокородию Господину Управляющему Горецким Землемерно-агрономическим училищем” “крестьянина деревни Вязынь Вязынской волости, Вилейского уезда Виленской губернии”: “Желая поступить в число учеников 1-го отделения приготовительного класса ввереного Вашему Высокородию училища, честь имею покорнейше просить Вас допустить меня к экзменам”. Такое “прошение” пісаў Андрэй Мікалаевіч у 1910 годзе, калі паступаў ва ўчылішча.

Паступіў я ў Горы-Горыцкае вучылішча ў 1910 годзе, – успамінаў пазней Андрэй Мікалаевіч. – Трэба сказаць, што вучоба там, на той час, была пастаўлена добра. Мы мелі неблагую базу практыкі. Заняткі ў вучылішчы вялі добра падрыхтаваныя выкладчыкі. Аграномію і біялогію выкладаў знакаміты М. З. Рыкаў, хімію – І. І. Красікаў, жывёлаводства – Зотаў, міліярацыю – латыш Дусман. Давалі сур’ёзныя веды і па агульнаадукацыйных прадметах. Змястоўна, творча выкладаў славеснасць Сяргей Цітовіч” (Андрэй Сухі “З юначых гадоў”.Максім Гарэцкі: успаміны, арыкулы, дакументы. Мн. 1984). Веды ў навучальнай установе давалі сапраўды высокія. І Андрэй Сухі прыкладаў намаганні, каб тыя веды атрымаць. Аб гэтым сведчыць і ягоны атэстат – усе пяцёркі. А гэта агульнаадукацыйныя прадметы, прыродазнаўства, сельска-гаспадарчыя навукі і інш. Трэба адзначыць, што прыродазнаўчыя навукі, да прыкладу, уключалі ў сябе такія прадметы, як батаніку, хімію, заалогію, мінералогію; сельскагаспадарчыя навукі – глебазнаўства, расліназнаўства, сельскагаспадарчая і лясная таксацыя і г. д. У атэстат занесены таксама прадметы, да якіх выявіў схільнасць студэнт. Сярод іх – геадэзія, карэннае паляпшэнне сельскагаспадарчых зямель. Дачка Сухога Таццяна Ліопа (па адукацыі – медык) успамінае, як часам забыўшыся назву якой-небудзь расліны па-латыні, пыталася ў таты, хоць у Горках латынь і не вывучалі, але ж ён ведаў. У 1913 годзе Андрэя Сухога прызвалі ў войска, але да заканчэння вучобы яму далі адтэрміноўку.

У 1909 годзе ў Горкі паступіў Максім Гарэцкі. Калі ў вучэльню прыйшоў Сухі, ён адразу прыкмеціцў пісьменніка. “Сярод нашага маладога гуртку я неяк адразу вылучыў Максіма па яго сур’ёзнасці ў кожнай справе і адносінах да сяброў. У скорым часе нас злучыла і супольная цікавасць да беларускага друкаванага слова” (Андрэй Сухі “З юначых гадоў”.Максім Гарэцкі: успаміны, арыкулы, дакументы. Мн. 1984). Пад уздзеяннем сяброўства з Гарэцкім Андрэй Сухі з 1912 года пачаў пасылаць невялікія заметкі з жыцця роднай вёскі Вязынь і ваколіц у “Нашу Ніву”. Падпісваўся ён псеўданімам Мікола Мокры.

Яшчэ падчас вучобы Вілейскім гарадскім вучылішчы, у 1908 годзе, ад выкладчыцы французскай мовы Алены Кульковай да Андрэя Сухога трапіў сшытак з вершамі Якуба Коласа. Асабліва спадабаўся хлопцу верш “Нашым ворагам”. Па рукапісным варыянце Сухога у 1920 годзе Максім Гарэцкі надрукаваў згаданы верш ў сваёй “Гісторыі беларускай літаратуры”. Прычым давалася спасылка: “Па спіску агранома-каморніка з Вілейшчыны Андрэя Сухога”.

У 1913 Гарэцкі закончыў вучобу ў Горках. Але сяброўства з Андрэем працягвалася. Максім пісаў лісты Андрэю са шпіталя ў Магілёве, калі быў паранены. З Сібіры, дзе пісьменнік служыў, прысылаў сябру паштоўкі з краявідамі Байкала.

Праз год пасля Максімава навучання, у Горкі паступіў яго малодшы брат Гаўрыла ( у будучым стаў сусветна вядомым геолагам). Андрэй пасябраваў і з Гурыкам.

У кнізе “Памяць” Вілейскага раёна краязнавец Анатоль Рогач піша, што Андрэй Сухі падчас вучобы ў Горках арганізаваў беларускі літаратурны гурток. Але пра гурток нічога не гаворыцца ні ў кнізе “Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі” (да 100-годдзя вучонага), ні “Гаўрыла Гарэцкі” (серыя “Беларускага кнігазбору”), ні “Ахвярую сваім “я”…” ( аўтар Радзім Гарэцкі). Але вядома, што Гаўрыла Іванавіч арганізаваў у вучылішчы Беларускі вучнёўскі гурток, які затым стаў называцца Беларускай секцыяй вучняў Горацкіх сельскагаспадарчых школ, а пасля Беларускай секцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута, і існавала да 1924 года. Хутчэй за ўсё, Андрэй Сухі ўзначальваў літаратурны аддзел у секцыі, якая мела яшчэ гісторыка-эканамічны, музычны, чыстага мастацтва аддзелы.

У хатнім архіве Таццяны Ліопы (Сухой) захоўваецца фотаздымак, на якім зняты два сябра – Андрэй Сухі і Гаўрыла Гарэцкі (Горкі, 1916). Таццяна Андрэеўна расказала пра гісторыю гэтага здымка. У вучэльні час ад часу ладзілі танцы. А пасля такіх вось танцаў навучэнцы мылі падлогу ў залі, а пасля сядалі фатаграфавацца. На гэтым здымку Андрэй Сухі вельмі падобны да Максіма Багдановіча.

У 1916 годзе Сухі закончыў вучобу ў Горках. У “Пастанове аб Горацкім землямерна-агранамічным вучылішчы” ад 19. 04. 1909 года гаварылася:

“… Асобы, якія закончылі поўны курс вучылішча, пры паступленні на дзяржаўную службу карыстаюцца правамі асоб, якія скончылі курс у сярэдніх агульнаадукацыйных навуковых установах.

Асобы, якія скончылі поўны курс вучылішча, атрымліваюць званне прыватнага землямера-агранома і ў адносінах адбыцця вайсковай павіннасці карыстаюцца правам асоб, якія скончылі курс у навуковых установах І разрада”.

Так ад 1 ліпеня да 10 кастрычніка Андрэй Сухі працаваў тэхнікам у другой Паволжскай изыскательно-будаўнічай Партыі па арашэнні Самарскіх стэпаў. Упраўленне знаходзілася ў горадзе Саратаве. З верасня таго ж года Сухі стаў студэнтам Маскоўскага сельскагаспадарчага інстытута (пазней імя Ціміразева). Але 12 кастрычніка яго зноў прызвалі ў войска. Быў у падрыхтоўчым батальёне ў Ніжнім Ноўгарадзе. Ад 1 студзеня да да 1 ліпеня 1917 года – у Сергіеўскім артылерыйскім вучылішчы ў Одэсе, якое скончыў у званні прапаршчыка. Ва Украіне авалодаў украінскай мовай. Як успамінае дачка Таццяна Андрэеўна, бацька ўсё жыццё расказваў анекдоты выключна па-ўкраінску.

З Адэсы прапаршчыка Сухога накіравалі на заходні фронт, дзе служыў малодшым афіцэрам 4-га Сібірскага Артылерыйскага Дывізіёна. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі быў пакінуты ў Дывізіёне радавым, а затым, у снежні, абраны і зацверджаны на пасадзе старэйшага памошніка Камандзіра Парка дывізіі. 18 студзеня 1918 года з фронта разама з дывізіёнам з'ехаў у горад Сызрань і адтуль быў уволены на радзіму на роўне з солдатамі 29 студзеня1918 года.

Па вяртанні дамоў Андрэй Сухі працаваў на гаспадарцы бацькоў у Вязыні. А пасля пачалася працоўная дзейнасць на дзяржаўных пасадах. Пры чым назіраецца нават невялікі кар'ерны рост. Са жніўня 1918 года ён служыў у Мінскім Лясным Упраўленні і працаваў «съёмщиком при лесоустройстве» ў Бабруйскім павеце. Падчас аднаго з наведванняў Мінска, Сухі сустрэўся з Максімам Гарэцкім. Апошні, па ўспамінах Андрэя Мікалаевіча, быў у добрым настроі. Па вызваленні Мінска ад нямецкай акупацыі – Сухі працягваў служыць у Лясным аддзеле. І вясной 1919 года атрымаў званне памошніка ляснічага Губскага Лясніцтва ў Куранцы Вілейскага павета. Ад моманта заняцця тэрыторыі палякамі (чэрвень 1919 года) працаваў на гаспадарцы свайго цесця Фамы Лукіча Адамовіча ў вёсцы Васюлькі Крывіцкай воласці Вілейскага павета. З Верай Адамовіч, якая нарадзілася ў Княгініна, Сухі ажаніўся пасля заканчэння вучобы ў Горках. Вера Фамінічна была выкладчыцай рускай мовы да замужаства (у царскай Расіі гэта дазвалялася рабіць толькі да шлюбу). У сям’і Андрэя і Веры Сухіх было чацвёра дзяцей: тры сыны (Мікалай, Георгій, Аляксей) і дачка Таццяна. У сям’і гаварылі па-беларуску, па-руску, па-польску. Толькі маці прынцыпова размаўляла з усімі выключна па-руску, хоць муж з гэтым і не пагаджаўся. Але такой жанчынай была Вера Фамінічна. Да Андрэя Мікалаевіча, як да адукаванага чалавека, часта прыходзілі суседзі з просьбамі напісаць нейкую заяву ці прашэнне, на што Сухі не адмаўляў. Добрую адукацыю атрымалі і ягоныя дзеці. Усе закончылі ВНУ. А сярэдні сын Мікалай працаваў старшынёй Мінскага аблвыканкама.

Па заняцці тэрыторыі павета ў чэрвені 1920 года Чырвонай арміяй быў прызначаны Лясным Аддзяленнем у Вілейцы на пасаду ляснічага Ільскага лясніцтва Вілейскага павета і служыў да сканчэння вайны ў кастрычніку. А затым працягваў працаваць на гаспадарцы цесця. З вясны 1921 працаваў прыватным землямерам у вёсцы Княгініна Крывічскай воласці. У гэты час Андрэй Сухі часта бываў у Вільні, дзе некалькі разоў сустракаўся з Максімам Гарэцкім. Апошняя іх сустрэча адбылася ў 1923 годзе, пасля выхаду пісьменніка з Лукішак. “Максім шчыра раіўся са мной аб пераборах у Мінск… Я падтрымаў яго намер. Не думалася, што гэта будзе апошняй нашай сустрэчай” (Андрэй Сухі “З юначых гадоў”. Максім Гарэцкі: успаміны, арыкулы, дакументы. Мн. 1984).

У 1923 годзе Андрэй Сухі з сям’ёй пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Вілейку. Цяжкасці былі з жыллём. Свой дом пабудаваў на вул. Сацыялістычнай, 28 толькі праз два гады. План дома чарціў сам. Дапамагаў яшчэ адзін з сыноў. Набыў кавалак зямлі, на якім пасадзіў сад. Сухі меў гарод і кавалак сенакосу ў 4 га. У гаспадарцы была карова.

Андрэй Мікалаевіч разбіваў Вілейку на кварталы. Працаваў таксама ў Валожынскім павеце. Працу ў дзяржаўных установах Андрэю Мікалаевічу за польскім часам не давалі, бо лічыўся ён палітычна ненадзейным. Гэта з-за таго, што стрыечны брат Павел Сухі жыў у Савецкай Расіі. Тым больш, Павел Восіпавіч быў таленавітым інжынерам-канструктарам. Дачка Андрэя Мікалаевіча Таццяна Ліопа прыгадвае, як пасля абвяшчэння па радыё пра вымушаную пасадку самалёта авіяканструктара Сухога пад Варшавай, у кватэры Сухіх у Вілейцы з’явіліся прадстаўнікі польскай дэфензівы. Пільна праверылі дакументы. А Паўлу Восіпавічу было небяспечна мець родных у замежжы – у Польшчы. Авіяканструктар рэпрэсій пазбег. А вось роднага брата Андрэя Сяргея Сухога, які разам з яшчэ адным братам Мікалаем выехаў у жыць у Маскву, пасадзілі ў лагер на Калыме на 10 год. Вярнуўся ён толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Другога брата Андрэя Мікалаевіча Юзіка, польскага вайскоўца, захапілі ў палон і забілі бальшавікі. Андрэю Сухому прапаноўвалі ехаць працаваць нібыта на дзяржаўную пасаду на Познаншчыну, але ён адмовіўся. Зразумела, бо там нічога невядома, а ў Вілейцы тое-сёе ўжо было за плячыма..

У 1930 годзе Сухі здаў экзамен на званне прысяжнага землямера. Каб атрымаць гэтую пасаду яму прыйшлося ехаць у Варшаву. Старшынёй экзаменацыйнай камісіі аказаўся студэнт з Горак, які вучыўся з Сухім. І быў старшыня, па расповедах Андрэя Мікалаевіча, вельмі слабым студэнтам. Экзаменатар задаваў пытанні, на якія сам бы можа і не адказаў. У 1938-1939 Сухі працаваў каля Ломжы, Частахове. Пакуль бацька працаваў недзе далёка ад дома, сям’я брала прадукты ў яўрэйскай краме на вексель. А як вяртаўся гаспадар, ён за ўсё разлічваўся.

Ад 22 верасня 1939 года, з прыходам Саветаў у Заходнюю Беларусь, з’яўляецца членам Часовага Упраўлення Вілейскага павета і старэйшым землямерам Зямельнага аддзела.

Цесць Фама Лукіч за год да Вялікай Айчыннай вайны параіў Андрэю Мікалаевічу падумаць, што той будзе рабіць з сынамі. Прадчуваў, што ў выпадку прыхода немцаў маладым сынам пагражае прымусовая праца ці нешта падобнае.

З пачаткам вайны Вера Фамінічна разам з малодшымі дзецьмі аказалася ў эвакуацыі ў Казахстане. Андрэй Мікалаевіч з старэйшым сынам застаўся ў Вілейцы: думаў абараняць краіну. Але немцы наступалі вельмі шпарка. Прыйшлося і ім выехаць у Сібір. Загадзя з жонкай дамовіліся звязвацца праз брата Мікалая, які жыў Маскве. Так і адбылося.

Па заканчэнні вайны Сухія вярнуліся ў Вілейку. Дзеці ўжо былі дарослыя. Пачалі злятаць з бацькоўскага гнязда. Андрэй Мікалаевіч выйшаў на пенсію. Жыццё праходзіла даволі аднабакова. Ратавала перапіска з сябрамі, з якімі вучыўся ў Горках. Гэта было сапраўднае сяброўства. Узяць хаця б лісты таго часу. У іх да ўжо немаладога Андрэя Сухога звяртаюцца з памяншальна-ласкавым адценнем: “Дорогой Андрюша”…

Калі будавалася Вілейскае вадасховішча, частку населеных пунктаў планавалася затапіць. Пад затапленне падыходзіла і вёска Пахомава, дзе нарадзіўся і быў пахаваны дзед Андрэя Мікалаевіча Андрэй Аляксеевіч разам з дзвюма сваімі сёстрамі. Парэшткі сваякоў Андрэй Сухі перахаваў на могілках у Вязыні. А пасля смерць прыйшла і па яго.

Андрэй Мікалаевіч быў сведкам вялікіх гістарычных падзей. Па яго ўласным лёсе можна прасачыць за мінуўшчынай нашай Бацькаўшчыны. Таму мы павінны захоўваць памяць пра сведак сівой мінуўшчыны.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconАнатоль Паўлаў, кандыдат хімічных навук. Экс-прарэктар бду. Старшыня праўленьня фонду "За новую Беларусь" Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці. Бацька беларус, вайсковец. Маці руская. У 1964 годзе сям'я пераехала з...

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconПастар царквы "Божая ласка" ў Жлобіне
Нарадзіўся 28 сакавіка 1961 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў. Маці – палявод, бацька...

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconНарадзіўся 4 кастрычніка 1978 года, у вёсцы Малэйкаўшчына, непадалёк Ліды
Паходзіць з простай, традыцыйна каталіцкай сям’і. Бацька кіроўца грузавых аўтамабіляў, потым працаваў рабочым на Лідзкім бровары....

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconАнатоль Цітоў, гісторык, геральдыст, сфрагіст
Нарадзіўся 27 лістапада 1947 года ў Дрэздэне (Нямеччына). Бацька ўдзельнічаў у штурме Бэрліну, а пасьля вайны працаваў у Саксоніі....

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў....

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconАдрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная
Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы...

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconВалеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец, зь Ніжняга Ноўгарада
Валеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці – беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец,...

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconЯ нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба агародніцтвам; сёння яны на пенсіі
Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 г у Давыд-Гарадку, што на Гарыні. Мой бацька Васіль займаўся цяслярствам, маці Люба – агародніцтвам;...

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconАляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку

Краязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці iconНарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага клюбу "Вялікае княства"
Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька – Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці – Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка