Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама




НазваАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама
Дата канвертавання11.11.2012
Памер62.04 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

«Нясвіжская дзяржаўная беларуская гімназія»


Тут зямля такая…

Я.Коласу і Я.Купале прысвячаецца

Пазакласнае мерапрыемства


Шкрабіна Валянціна Анатольеўна ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі


Нясвіж, 2008

Пазакласная работа па прадмеце – неад’емная частка навучальна-выхаваўчага працэсу школы, таму арганізацыя гэтай работы павінна адпавядаць агульнадыдактычным прынцыпам навучання і выхавання.

Галоўная мэта арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў па літаратуры , як і вывучэння самога прадмета, - далучэнне школьнікаў да багацця беларускай і сусветнай мастацкай культуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай успрыманне прыгажосці ператварыць у пажыццёвы стымул маральнага самаўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця (Тлумачальная запіска Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Беларуская літаратура V-X кл. Базавы, павышаны і паглыблены ўзроўні. 2006 г. стар. 7)

“Тут зямля такая …” – так названа мерапрыемства, прысвечанае памяці слынных сыноў беларускай зямлі Я.Купалы і Я.Коласа, 125-годдзе з дня нараджэння якіх урачыста адзначыць у гэтым годзе беларускі народ.

У правядзенні мерапрыемства ўдзельнічаюць вучні розных узроставых груп: гэта і старшакласнікі, для якіх слова Купалы і Коласа ў многім фарміруе уласны погляд на свет; і вучні сярэдніх класаў, якія спрабуюць раскрыць свае здольнасці ў розных відах творчай дзейнасці.

Абсталяванне:

Па-святочнаму аформлена зала, дзе праводзіцца мерапрыемства.

Партрэты Я.Купалы і Я.Коласа

Выстава твораў класікаў.

Мультымедыйная ўстаноўка для дэманстрацыі слайдаў.

Музычнае суправаджэнне.

Удзельнікі мерапрыемства апрануты ў нацыянальнае адзенне.


Галоўная задача правядзення вечарыны – яшчэ раз дакрануцца да неўміручай спадчыны класікаў літаратуры, паспрабаваць разгадаць загадку фенаменальнай з’явы ў літаратуры – на пачатку ХХ стагоддзя адразу заззялі дзве вялікія зоркі паэтаў (адказ тут адназначны: сакрэт неўміручасці спадчыны Я.Купалы і Я.Коласа заключаецца ў незвычайнай, шчырай адданасці роднай зямлі, вялікай пранікнёнай любові да матчынага слова, глыбокай веры ў магутныя духоўныя сілы свайго народа) і што самае галоўнае – нязгаснае святло высокай паэзіі Я.Купалы і Я.Коласа здольна праз стагоддзі запальваць новыя зоркі нашай шчодрай на таленты зямлі;

выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё гордасці за свой край, свой народ, адказнасці за свой лёс, лёс краіны;

праз далучэнне да найвышэйшых узораў класічнай спадчыны развіваць эстэтычны густ і творчыя здольнасці школьнікаў.


У выкананні фальклорнай групы гучыць народная песня “Медуніца”. Іграе скрыпка. (Слайд 1)

Вядучы І. (На фоне музыкі В.Іванова “Дубравы”)

-- Даўным-даўно тое было. Цяжка жылося беднаму люду на гэтай зямлі. Цар і яго прыслужнікі здзекаваліся з абяздоленага народа як маглі. Колькі б яшчэ доўжылася на свеце так, цяжка сказаць, але з’явіўся ў тым краі музыка, людзі яго празвалі чарадзеем, бо і сапраўды, песня яго была, надта дзівосная: калі іграў музыка, прырода замірала, а людзі, слухаючы песні, чамусьці выпрамлялі сагнутыя спіны, падымалі апушчаныя долу галовы, рукі самі цягнуліся да зброі. Даведаўся аб гэтым цар. Загадаў ён музыку таго прывесці ў палац, на царскія вочы. Кінуліся пасланцы шукаць музыку, прыйшлі на беларускую зямлю і чуюць, што недзе нехта іграе. Ідуць ды ідуць тыя пасланцы, але чароўная музыка не сціхае.

Адзін кажа:

-- Можа, гэта здань?

Другі:

-- Мо трава спявае?

Толькі трэці,

Прытуліўшы вуха,

Кажа:

-- Браткі! Тут зямля такая!..

Вядучы ІІ.

-- Так, багатая, шчодрая беларуская зямля на таленты. Інакш як можна патлумачыць той феномен, што менавіта тут, на гэтай зямлі, на пачатку мінулага стагоддзя з’явіліся і адразу ярка заззялі дзве вялікія зоркі двух вялікіх паэтаў Беларусі – Я.Купалы і Я.Коласа. Іх сёння ўшаноўваюць і славяць удзячныя нашчадкі (запальваецца свечка).

Вядучы І. (Сцішана гучыць народная музыка) (Слайд 2)

-- Чароўнай Купальскай ноччу з 6 на 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка (непадалёку ад Радашковіч) у сям’і збяднелага арандатара Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча і яго жонкі Бянігны Іванаўны нарадзіўся сын, якога Бог адарыў незвычайным талентам і якому наканавана было стаць вялікім Янкам Купалам.

(У выкананні фальклорнай групы гучыць песня “Купалінка”).(Слайд 3)

Вучаніца расказвае легенду пра папараць-кветку. (Александровіч С. Тут зямля такая. – Мн.: Нар. асвета, 1985 г., стар.89-91)

Вядучы ІІ. (Слайд 4)

-- “На Беларусі ж няма і паэта. Хай жа ім будзе хоць Янка Купала”, -- так пісаў сялянскі хлопец, рана асірацелы малады чалавек, які па злой долі не мог атрымаць сталай адукацыі(а вучыцца так хацелася!), таму рушыў з дому ў Пецярбург набірацца розуму, каб пазней вучыць народ жыць не ў рабстве, не ў ярме, а свабодна, бясстрашна. Як прызнаецца сам паэт,

Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці,

Мой бацька не мог даць раскошаў такіх,

Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці

І дум беларускіх без школы і кніг.

Вядучы І. (Слайды 5-7)

-- Бацькоўскі дом, матчына песня, родныя краявіды сталі найважнейшай школай чалавечай мудрасці і дабрыні. Яшчэ ў дзяцінстве сямейнікі расказвалі сваім дзецям, як па волі пана была разбурана ўласная іх хата, таму прыйшлося сям’і пакінуць роднае гняздо. Па гэтай прычыне, відаць, так балюча-патрыятычна гучаць словы паэта пра неацэнны скарб, пра самае важнае ў жыцці кожнага: і чалавека, і народа. Гучыць верш Янкі Купалы “Спадчына” (Гучыць музыка песні І. Лучанка “Спадчына”)

Вядучы ІІ.

-- Балела сэрца Янкі Купалы за свой край, балела так, як можа яно балець толькі ў шчырага патрыёта, сапраўднага сына сваёй маці-Зямлі.

Вядучы І.

-- Балела сэрца паэта за пакрыўджаны, пагарджаны, спакутаваны, а таму падчас сляпы і глухі свой народ.

На фоне музыкі гучыць верш Я.Купалы “А хто там ідзе?” (“5-ая сімфонія Бетховена”)

Вядучы І.

-- Верыў у свой народ Я.Купала. Верыў у яго вялікія духоўныя сілы.

Вядучы ІІ.

-- Упэўнены быў Я.Купала, што беларускі народ будзе да канца бараніць сваю нацыянальную годнасць, будзе ўпарта адстойваць сваё законнае права людзьмі звацца.

Інсцэніраванне ўрыўкаў з паэмы “Бандароўна”, “Курган”, драмы “Раскіданае гняздо”.

Вядучы І.

-- “Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа і што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця!”

Вядучы ІІ.

-- “Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае! Ганьба таму!”

Вядучы І.

  • Такім ён быў – мужным і прарочым – Я.Купала.



Вядучы ІІ.

-- Такі ён і сёння з намі – вечны, як і яго народ,-- вялікі Я.Купала.

Іграе флейта.

Вядучы І.

-- “На Беларусі ёсць два паэты: Я.Колас і Я.Купала – вельмі цікавыя хлопцы… Проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы крыху гэтых якасцей. Вось бы добра было,”—гаварыў вядомы рускі пісьменнік М.Горкі.

Вядучы ІІ.

-- Сапраўды, гарманічным дуэтам, прытым глыбока індывідуальным і таму ўзаемадапаўняльным, выступілі песняры ў беларускай літаратуры. Ёсць шмат сімвалічнага ў тым, што нарадзіліся паэты ў адзін і той жа год, спасціглі з ранніх гадоў адну і тую ж жыццёвую мудрасць – чалавек павінен мець права быць гаспадаром свайго лёсу – і як прадстаўнікі маладой беларускай інтэлігенцыі ўзялі на сябе гістарычную місію асвятліць сваімі гарачымі сэрцамі шлях народа з цемры да святла.

Вядучы І.

-- Гэтае святло іх дум і спадзяванняў адчуваем і мы сёння. Зоркі Купалы і Коласа нараджаюць новыя зорачкі талентаў на нашай такой цудоўнай зямлі. Дыпламант Рэспубліканскага конкурса “Зямля мая – мой дом” з гонарам заяўляе:”Я беларуска…”(чытае ўласны верш).

Вядучы ІІ.

-- “Для чаго чалавек жыве на свеце?” Над гэтым пытаннем задумваліся не толькі Коласавы героі. А што думаюць наконт гэтага важнага філасофскага пытання сённяшнія выпускнікі? Давайце паслухаем урыўкі з эсэ выпускніка гімназіі.

Заключнае слова настаўніка.

Гучыць песня “Мой родны кут”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама
Абсталяванне : партрэт Янкі Купалы, зборнікі”Тры паэмы”,заданні на картках па групам,запіс мелодыі “Спадчына”

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама
Хочацца ўбачыць тых, хто сёння з выдатным настроем прыйшоў у школу пасля выхадных дзён…, а ў каго дрэнны настрой

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама
Селі роўненька, усе ў добрым настроі, упэўнены ў сваіх ведах. Толькі ў такім настроі можна дасягнуць поспехаў

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Звесткі збіраліся з некалькіх крыніц. Збіральнік слухаў апавядальніка, І запісваў усе пазалітаратурныя словы ў кантэксце, цэлы сказ....

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі
Эпіграф: Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы. (У. Караткевіч )

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Па бацьку – да чацвёртага. Гэта звязана, верагодна, з тым, што маміна радня цікавілася сваім радаводам, а татава мама, мая бабуля...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка