Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку




НазваДоообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку
Дата канвертавання05.11.2012
Памер16.89 Kb.
ТыпДокументы
- Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя і нашыя патаемныя гульні ў ложку раптам атрымалі шырокі грамадзкі розгалас. Фільм рэжысэра Майка Нікалса «Плоцкае каханьне» -- гэта цікавая спроба ператварыць сэксуальны досьвед двух сябрукоў ў праблемнае кіно. Не варта палохацца, гэта зусім не падобна да порна. Нікалс гуляе ў псіхалягічны тэатар.

(гукавы фрагмэнт)

Галоўная фішка фільма – шыкоўная акторскі дуэт Джэка Нікалсана і Арта Гарфанкэля, удзельніка рок-гурту «Сайман і Гарфанкэл». Фільм амаль цалкам пабудаваны на іх дыялёгах. Шчырыя мужчынскія размовы калісьці падаваліся неверагодна сьмелымі. Але і сёньня экранная п’еса Нікалса выглядае нашмат больш прывабнай за тое, што прапануе большасьць менскіх тэатраў.

- Што да адмоўных уражаньняў, дык тут варта ўзгадаць расейскі фільм “Ненажэрныя”. Гэта нават не расчараваньне. Таму што цудаў ад рэжысэра Руслана Бальцера ніхто і не чакаў. Чарговы маладзёвы праект ад аўтара бязглуздага “Нават ня думай!” вельмі падобны на папярэдніка. Тая ж схема: крутыя тачкі, шалёныя грошы, дзяўчынкі ў бікіні ды хлопчыкі са зброяй.

(гукавы фрагмэнт)

Стваральнікі фільма напэўна натхняліся стужкамі Гая Рычы. Але атрымалася больш падобна на савецкую аперэтку «Вольны вецер». У «Ненажэрных» усё умоўна: ўмоўная краіна, умоўныя бандыты, умоўныя героі… Здаецца, што і сам фільм – проста некая афэра. І пакуль глядач марнуе свой час, нехта ўжо пасьпеў зьбегчы з касай.

- Час на мой асабісты выбар. Нарэшце атрымалася праглядзець стары фільм фіна Акі Каўрысьмякі з дзіўнай назвай “Я замовіў наёмнага забойцу”. Гэта сапраўднае аўтарскае кіно вышэйшай якасьці. Галоўную ролю выконвае францускі актор Жан-П’ер Лео, а музычную тэму засьпяваў былы панк Джо Страммер.

(гукавы фрагмэнт)

Каўрысьмякі – як заўсёды – абараняе правы небаракаў. Ён робіць паэтычнае кіно пра тых, хто нават у найгоршай жыцьцёвай сытуацыі здольны атрымаць асалоду ад келіха віна і усьмешкі сяброўкі. Потым запаліць танную цыгарэту і забыцца пра усё нядобрае. А той кілер, што нападкае кожнага з нас ў фінале, хай пакуль пачакае.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! Гэтым разам я ў пазытыўным пляне адзначыў фільм «Выканальнік абавязкаў». У новым фільме Франсіса Вэбэра, вядомага нам па прыгодах высокага
Галоўныя ролі выконваюць французскія зоркі Даніэль Атой, Віржыні Ледуайен ды ангельская акторка Крысьцін Скот Томас. Натуральна,...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у
Капур праз дзевяць гадоў вяртаецца да сваёй улюбёнай тэмы – гісторыі славутай каралеўны Елізаветы Першай. У свой час стужка Капура...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! Безумоўны лідэр майго прыватнага гіт-параду на гэтым тыдні кітайскі фільм «Праклён залатой кветкі». Падаецца, што кітайскае кіно ведае зараз
Сусьветна вядомы Чжан Імоў зрабіў тэатральнае кіно пра сярэднявечча, змаганьне за ўладу І бясспрэчную перамогу палітычнага над асабістым....

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! Гэтым разам паразмаўляем пра жыцьцё ў мастацтве. Бо кожны з трох фільмаў нашага сёньняшняга агляду распрацоўвае розныя аспэкты гэтай тэмы. У
Так, гэта біяграфічнае кіно, прысьвечанае славутай Эдыт Піяф. Але рэжысэр Аліўе Дахан ды выбітная актрыса Марыён Кацілард распавядаюць...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! На гэтым тыдні я ў мяне лірычны настрой І таму сёньняшнія фільмы скрозь пра каханьне. Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём
Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём Піксі не толькі сам напісаў сцэнар да гэтай лірычнай камэдыі, але й сам выканаў...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але
Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! Пачнем з добрых навінаў. Пазытыўныя ўражаньні гэтага тыдня зьвязаны з брытанскай стужкай «Нібыта крутыя лягавыя». Рэжысэр Эдгар Райт ды
Сайман Пег раней вызначыліся іранічнай жахаўкай «Зомбі, якога клічуць Шон». А зараз вырашылі супольна пагойсаць на костках вядомых...

Доообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку iconДоообры вечар! Гэтым разам я раю зьвярнуць увагу на цікавы супольны праект кінематаграфічнай эліты «Парыж, я цябе кахаю». Каманда ўсясьветна вядомых
Гэтым разам я раю зьвярнуць увагу на цікавы супольны праект кінематаграфічнай эліты «Парыж, я цябе кахаю». Каманда ўсясьветна вядомых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка