Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №2 горада Наваполацка"




НазваДзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №2 горада Наваполацка"
Дата канвертавання05.11.2012
Памер67.17 Kb.
ТыпДокументы
МА НАСТАЎНІКАЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ


Чалавек і свет

Тэма: “Наша Радзіма

на гістарычнай карце”

4 клас


Голубева Ірына Мечаславаўна,

настаўніца пачатковых класаў


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 2 горада Наваполацка”



Прадмет: Чалавек і свет (Мая Радзіма - Беларусь)

Настаўнік: Голубева Ірына Мечаславаўна

Клас: 4

Тэма: “Наша Радзіма на гістарычнай карце”

Мэта: даць вучням першапачатковыя ўяўленні аб гістарычнай карце нашай краіны.

Задачы:

вучні знаемяцца з адметнымі асаблівасцямі гістарычнай карты і ўмоўнымі абазначэннямі, якія выкарыстоўваюцца для чытання карты;

садейнічаць развіццю ў вучняў цікавасці да гістарычнага мінулага нашай краіны, фарміраванню ў іх умення працаваць з гістарычнай картай як крыніцай ведаў;

садейнічаць выхаванню ў вучняў шаноўных адносін да мінулага, да нашых продкаў.

Абсталяванне: ММП “Наша Радзіма на гістарычнай карце”, картка №1 “Асаблівасці гістарычнай карты”, кратка №2 для работы ў парах з планам апавядання, атласы і контурныя карты “Мая Радзіма - Беларусь”

Афармленне класнай дошкі

Шлях “з варагаў у грэкі”

Скандынавія

Заходняя Дзвіна

Чорнае мора

Волакі

Днепр

Балтыйскае мора

4 кастрычніка

ММП

Ход урока

  1. Арганізацыя класа. Псіхалагічны настрой на урок.

Слайд 1

Наладкуемся на наш урок. Жадаю вам, дзеці, поспехаў і удалай работы.

2. Гісторыка-геаграфічная размінка

Пачнем з гісторыка-геаграфічнай размінкі. Слайд 2

Клас падзяляецца на 2 каманды “Гісторыкі”, “Географы”.

Пытанні задаюцца дзвюм камандам адначасова, адказы прымаюцца па прынцыпу: хто хутчэй.

(Можна карыстацца атласам)

Правяраць вас будзе камп’ютар. Сачыце за адказамі на экране.

Пытанні для гульні:

  1. Які горад адначасова з’яўляецца і сталіцай і абласным цэнтрам?(Мінск)

  2. Якія абласныя гарады злучае прамы шлях праз Мінск. (Віцебск-Брэст, Гродна-Магілёў)

  3. Якая вобласць з’яўляецца самай усходняй? (Магілёўская)

  4. Дайце азначэнне гістарычнага паняцця – продкі. (Продкі – людзі, ад якіх мы вядзем свае паходжанне.)

  5. Колькі жыхароў пражывае ў Беларусі? (Каля 10 мільёнаў)

  6. Назавіце ўсходнеславянскія плямены, якія лічацца продкамі сучасных беларусаў? (Крывічы, дрыгавічы, радзімічы.)

  7. Якое усходнеславянскае племя займала землі на рацэ Сож? (Радзімічы)

  8. Якое усходнеславянскае племя пасялялася на землях, дзе зараз знаходзяцца гарады Полацк і Віцебск? (Крывічы)

  9. Даўней гэта рака з’яўлялася ракой-вуліцай, а зараз яна цячэ ў падземнай трубе пад вуліцай. (Няміга)

  10. Самае вялікае возера Беларусі? (Нарач)

Падвядзенне вынікаў гульні

  1. Праверка дамашняга задання

Засваенне дамашняга задання па тэме “Зямля блакітных рэк і азер” праверым такім чынам. Слайд 3

1)Частка вучняў атрымае індывідуальнае заданне па картках. Дыдактычны матэрыял: с. 14, 15.

2)Другая частка вучняў будзе працаваць у контурных картах. Контурныя карты: с. 2-3. Абазначыць на карце рэкі Беларусі: Заходняя Дзвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць, Бярэзіна.

3)Да дошкі выклікаю вучня, які будзе выконваць практычнае заданне па тэме “ Водны шлях “з варагаў у грэкі” (Вучань атрымлівае картку з заданнем і рыхтуецца да адказу ля дошкі.)

4)У час падрыхтоўкі вучняў мы можам праверыць дадатковае заданне, якое выконвалі па выбару – пераказ легенды пра возера “Свіцязь” і возера “Нарач”. Слайд 4

*правяраем заданне “ Водны шлях “з варагаў у грэкі” і другі вучань каменціруе гэта заданне яшчэ раз па карце і з апорай на план, змешчаны на дошцы. (задаём вучням дадатковыя пытанні па тэме) Слайд 5

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Пераходзім да вывучэння новага матэрыялу.

Уступнае слова настаўніка

Любая гістарычная падзея існуе ў прасторы і часе (дзе, калі). Слайд 6 Гістарычная падзея


Калі? (час) Дзе? (прастора)


Гістарычныя даты Гістарычная карта


Для вызначэння часу гістарычных падзей існуюць даты. Прывядзіце прыклады гістарычных дат.

Вызначэнне тэмы і мэты ўрока.

Для вызначэння прасторы, дзе адбываліся гістарычныя падзеі, існуе гістарычная карта. Таму сення на уроку вы атрымаеце першапачатковыя уяўленні аб гістарычнай карце. Тэма урока гучыць так: “Наша Радзіма на гістарычнай карце”. Слайд 7

Сення вы пазнаеміцеся з асаблівасцямі гістарычнай карты, яе умоўнымі абазначэннямі і правіламі работы з картай. (адпаведна плану)

Як вы лічаце, дзеці навошта трэба мець прадстаўленні аб гістарычнай карце?

Так, карта кожны урок з’яўляецца нашай спадарожніцай і дапамагае вывучаць гісторыю роднага краю.

Вывучэнне новай тэмы

Звярніце ўвагу на экран.

Карты складаць пачалі людзі даўным-даўно.Вы бачыце на экране прыклады такіх старажытных карт. Слайд8

Карты бываюць розныя: марскія, карты зорнага неба, і вось такая, напрыклад, незвычайная карта, якая паказвае распалажэнне на тэрыторыі Беларусі Нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Слайд9

Самымі распаўсюджанымі з карт з’яўляюцца геаграфічныя і гістарычныя. Слайд10.

Больш падрабязна разгледзім гістарычныя карты.

Карты могуць адлюстроўваць падзеі далекага мінулага, як напрыклад, карта на с. 11 падручніка. Знайдзіце яе ў падручніку. Слайд11

Есць карты, якія адлюстроўваюць становішча краіны у наш час, напрыклад, карта на с.8. Адкрыйце указаную старонку.

Давайце ўважліва разгледзім гэтыя дзве карты і знойдзем адрозненні першай ад другой.

Адказы вучняў, з якіх настаўнік выдзяляе галоўнае:

1.Карта на с.11 расказвае аб падзеях далекага мінулага.

2.Людзі ў той час жылі яшчэ пляменамі.

3.Не было суседніх дзяржаў

4. Замест шасці абласцей, на якія падзяляецца сучасная Беларусь, беларускія землі падзяляліся на тры часткі, на якіх рассяляліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы.


Вывад: Як мы бачым, карта - крыніца гістарычных ведаў аб мінулым. Карта, як разгорнутая кніга, якую можна прачытаць. А вось каб навучыцца чытаць гістарычную карту, трэба пазнаеміцца з умоўнымі абазначэннямі і неабходна ведаць правілы работы з картай.

Разгледзьце гістарычную карту на экране. Слайд 12

Як называецца карта? Што на ёй паказана?

Выкарыстайце словы для даведкі, выберыце, на ваш погляд, патрэбнае – картка № 1


Картка № 1 “Асаблівасці гістарычнай карты”

Межы дзяржаў, сталіцы дзяржаў, неба, накірункі ваенных паходаў, гарады, месцы бітваў, гандлевыя шляхі


Што лішняе? (неба) Чаму? Паразважайце.

Якія ўмоўныя абазначэнні мы бачым на карце?

Правілы работы з картай прачытаем ў падручніку на с. 22 .Слайд13

Правіла 1. Як называюцца карты на с.18, с. 11.

Правіла 2. Пакажыце на карце с. 11 межы рассялення ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі.

Правіла 3. Якімі колерамі выдзелены на карце с.8 Мінская і Віцебская Вобласці?

5.Практычная работа па гістарычнай карце на с. 21

Зараз атрыманыя веды замацуем у ходзе практычнай работы па гістарычнай карце, якую знойдзіце на21 старонцы. Слайд14

1.Калектыўная работа

Уважліва разгледзьце карту, адкажыце на пытанні:

Як называецца карта?

Як можна даказаць, што гэта карта гістарычная?(паказвае жыцце продкаў у далекім мінулым)

Ці мае гэтая карта якую-небудзь сувязь з геаграфіяй нашай краіны? (рэкі, лясы)

Якія ўмоўныя абазначэнні маюцца на карце?

Якія заняткі людзей паказаны на карце? (паляванне, гандаль, ваенны паход)

Міралюбівая краіна !

Вывад: так, мы змаглі прачытаць гістарычную карту, але яшчэ можна скласці апавяданне аб мінулым нашага краю.

2.Работа ў парах

Карыстаючыся планам, змешчаным на картцы №2 паспрабуйце скласці такое апавяданне.


Картка №2

1.Гарады

2.Рэкі, лясы.

3.Заняткі насельніцтва.

У мінулыя часы на беларускай зямлі………

Наш край быў багаты……..

Людзі, якія насялялі Беларусь ……….


Вывад настаўніка: ішоў час, жыцце паступова мянялася, аб гэтым нам раскажуць іншыя гістарычныя карты.


Дамашняе заданне: падобнае будзе дадатковае заданне па выбару: прачытаць гістарычную карту, змешчаную ў атласе с.5* , асноўнае заданне с. 23 пытанні


6.Вынік урока

Ці можна вывучаць гісторыю без гістарычнай карты?

Рэфлексія

Каб падвесці вынік урока, прыменім метад 3 слоў.

У таблічцы 1 слова запішыце – слова, якое з’яўлялася галоўным на уроку.

2 слова – што вам здалося незразумелым.

3 слова – аб чым хацелі б вы даведацца дадаткова.


Дадатак

Карткі для выканання дамашняга задання:

Выканай заданне ў контурнай карце на старонках 2-3. Абазнач на карце рэкі Беларусі: Заходняя Дзвіна, Дняпро, Нёман, Прыпяць, Бярэзіна.





Выканай заданне ў картках-заданнях на старонках 14 і 15.





Заданне па тэме “Водны шлях з варагаў у грэкі”

Расстаў парадкавыя нумары ад 1 да 6 насупраць назваў, запісаных на дошцы, каб атрымаўся паслядоўны шлях, па якому плылі даўней “з варагаў у грэкі“





Картка № 1

“Асаблівасці гістарычнай карты”

Межы дзяржаў, сталіцы дзяржаў, неба, накірункі ваенных паходаў, гарады, месцы бітваў, гандлевыя шляхі




Картка №2

План

1.Гарады

2.Рэкі, лясы.

3.Заняткі насельніцтва.

У мінулыя часы на беларускай зямлі………

Наш край быў багаты……..

Людзі, якія насялялі Беларусь ……….

Вынікі ўрока


1

2

3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" icon1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
З. І. Азгура” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай І выхаваўчай установай, функцыянуе...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Уа “Дзяржаўная гімназія г. Шчучына” І сш №1 г. Шчучына з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы; формы пазакласнай работы; прэзентацыя...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Бярэзінская гімназія"
У школьнай актавай зале імправізаваныя гандлёвыя рады, лаўкі, святочна ўпрыгожаныя гірлянды з рознакаляровай паперы, засушанага лісця...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь" (далей Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай І ажыццяўляе сваю дзейнасць у
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Гімназія №2 горада Наваполацка\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка