Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)»




НазваЭлектронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)»
Дата канвертавання11.11.2012
Памер67.82 Kb.
ТыпДокументы
Управление образования Фрунзенского района г. Минска


Государственное учреждение образования

«Средняя общеобразовательная

школа № 158»


Электронное пособие для подготовки к экзамену

в виде Web-ресурса

«История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)»




Учебный материал:

Лицкевич Елена Иосифовна

учитель истории СШ № 158

Web-верстка:

Жарская Елена Сергеевна,

учитель информатики СШ № 158




Минск, 2009


У кожнага народа, як і ў асобнага чалавека, ёсць свой лёс і сваё мінулае. Яно складае яго гісторыю. Мае сваю гісторыю і беларускі народ. Яна багатая і цікавая. Мы прадстаўляем электронны дадатак да падручніка гісторыі Беларусі XX стагоддзя.

Спажыванне электронага дапаможнiка ў вучэбнам працэсе спрыяе:

  • паглыбленню ведаў па курсу гісторыі Беларусі;

  • папулярызацыi і прапагандзе гісторыі Беларусі сярод вучняў;

  • актывізацыi работы школьнага Інтранэт-рэсурса.

Сучаснае інфармацыйнае грамадства ставіць перад школай новыя задачы: валодаць спосабамі работы з інформацыяй, збіраць неабходныя для рашэння факты і аналізаваць іх, прапаноўваць гіпотэзы рашэння праблем, выкарыстоўваць сучасныя сродкі атрымання, захоўвання і пераапрацоўкі інфармацыі. Важны напрамак рашэння названых задач – інтэграцыя сродкаў інфармацыйных тэхналогій ў адукацыйны працэс. У школьнай практыцы мала сучасных распрацовак па гісторыі Беларусі, якія б маглі зацікавіць вучняў і адпавядаць патрабаванням часу. Таму наша работа – спроба запоўніць нішу ў методыцы выкладання прадмета.

Матэрыял дапаможніка складзены на беларускай мове. Сення родная мова амаль не ўжываецца сярод моладзі, нават новыя дапаможнікі выходзяць на рускай мове. Такім чынам, наш праект садзейнічае папулярызацыі мовы сярод вучняў.

Школьны дапаможнік складзены з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарту і вучэбных праграм па гісторыі Беларусі. Рэкамендуецца выкарыстоўваць непасрэдна на ўроках, а таксама з мэтай сістэматычнай падрыхтоўкі да экзамена па гісторыі Беларусі.

Фармат дапаможніка дазваляе вельмі хутка і падрабязна пазнаеміцца з адпаведным перыядам у гісторыі. Дапаможнiк зроблены ў выглядзе Web-сайта, выкарыстоўваючы мову HTML-разметкі.

Выканана зручная навігацыя, тэмы размешчаны па раздзелах і маюць "празрыстую" структуру, што дазваляе хутка знайсці патрэбную інфармацыю. Пры напісанні сайта былі выкарыстаны стандартныя сродкі разметкі старонак, каб гарантаваць сумяшчальнасць са старымі версіямі браўзэраў і малараспаўсюджанымi браўзэрамі. Cайт мае non-фрэймавую структуру, г.з пры напісанні сайта не выкарыстоўваліся фрэймы (frames). Гэта зроблена для забеспячэння большай сумяшчальнасці.

Старонкі сайта размечаны з дапамогай табліц, малюнкі апрацаваныя ў Photoshop, шрыфты аформлены з выкарыстаннем табліц каскадных стыляў (Cascading Style Sheets - css). Гэта забяспечвае аднолькавае афармленне ўсіх старонак і разумнае адлюстраванне ў розных браўзэрах карыстальнікаў рэсурса.

Электронны дапаможнiк па гiсторыi Беларусi мае наступны змест:

  1. Тэмы для вывучання

  2. Дадатковы матэрыял:

    1. Гістарычныя дакументы i карты

    2. Відэаархіў

    3. Храналагічная табліца

    4. Гістарычныя тэрміны і паняцці

    5. Гістарычныя асобы і дзеячы культуры

  3. Метадычныя парады

  4. Выніковы тэст

Тэмы для вывучэння складзены па радзелам i адпавядаюць матэрыялу, вывучаемаму па курсу гiсторыi Беларусi за 9-10 клас:

Раздзел I. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Барацьба за стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці:

  1. На шляху да ўлады Саветаў (ліпень 1917 – сакавік 1918)

    1. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя.

    2. Беларускі нацыянальны рух. Абвяшчэнне БНР

  2. Беларусь у гады замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны (сакавік 1918 – 1920)

    1. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне БССР

    2. Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР

Раздзел II. Беларусь у міжваенны перыяд:

  1. Савецкая Беларусь у 20-я г.г.

    1. Новая эканамічная палітыка ў БССР

    2. Палітыка беларусізацыі. Развіцце культуры

  2. БССР у канцы 20-х – 30-х г.г.

    1. Палітыка індустрыялізацыі. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі

    2. Усталяванне таталітарнага рэжыму. Культурныя пераўтварэнні

  3. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

    1. Становішча Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа

Раздзел III. Беларусь у гады другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў

  1. Нямецка-фашысцкая акупацыя БССР

    1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Усталяванне акупацыйнага рэжыму

  2. Беларускі народ у барацьбе з фашысцкай Германіяй

    1. Масавая барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў

    2. Вызваленне Беларусі

Раздзел IV. Беларусь у 1945 – 1985 г.г.

  1. Пераход да мірнага жыцця (1945 – 1953)

    1. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР

    2. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце ў пасляваенны час (1945 – 1953)

    3. Удзел Беларусі ў заснаванні і дзейнасці ААН

  2. Беларусь у 1953 – 1964 гг.

    1. Першыя спробы дэсталінізацыі савецкага грамадства

    2. Сацыяльна-эканамічнае развіцце БССР у другой палове 50-х – першай палове 60-х гг.

    3. Лібералізацыя ў культуры

  3. Паварот да кансерватызму. Наспяванне крызісу (1965 – 1985)

    1. Змена палітычнага курсу

    2. Эканамічная рэформа і яе вынікі

    3. Культурна-нацыянальнае жыцце рэспублікі (1965 – 1985)



Раздзел V. Сучасная Беларусь (1986 – 2006)

  1. На шляху да суверэнітэту і незалежнасці

    1. Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х – першай палове 90-х гг.

    2. Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны

    3. Ад БССР да Республікі Беларусь. Набыцце суверэнітэту

    4. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве на сучасным этапе

    5. Нацыянальна-культурнае Адраджэнне ў суверэннай Беларусі

Кожная тэма суправаджаецца пэўнай прызентацыяй, якая складаецца з гістарычнага матэрыялу па тэме, дадатковага матэрыялу, пытанняў для самакантролю, прыводзяцца вывады па тэме. Праверыць свае веды вучні змогуць з дапамогай пытанняў для самакантролю.

У нашым дапаможніку размешчаны асноўныя даты па гісторыі Беларусі XX стагоддзя. Знаходзяцца яны ў выглядзе храналагічнай табліцы, што дазваляе вельмі хутка знайсці патрэбную падзею ў жыцці нашай краіны, або суаднясці яе з сусветнай гісторыяй.

Гісторыя як навука засноўваецца на гістарычных дакументах. Азнаеміцца з імі можна ў рубрыцы “ Гістарычны дакумент”, а таксама ў дадатковых матэрыялах да кожнай тэмы. Культурна-гістарычнае асяроддзе ўяўляе такія крыніцы ведаў аб нашым мінулым, як успаміны, лісты, творы мастацкай культуры, фатаграфіі, карты, гістарычныя дакументы.

Варта вучыцца, крытычна ставіцца да крыніц інфармацыі, захоўваючы прэ гэтым паважлівае дачыненне да меркавання людзей, якія думаюць інакш. Пад рубрыкай “Гістарычныя карты” змешчаны карты па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя, якія наглядна ілюструюць асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў вызначаны.

Рубрыка “Дадатковы матэрыял” мае шэраг плакатаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны дазваляюць паглядзець на падзеі 1941-1945 года вачыма людзей, сведкаў тых жахлівых дзён барацьбы савецкага і беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пры вывучэнні і азнакамленні з матэрыялам мы не забылі і аб сваіх земляках, жыццёвы лёс якіх звязаны з айчыннай гісторыяй. У тэксце дапаможніка пад рубрыкай “Гістарычныя і культурныя дзеячы” можна знайсці кароткія звесткі аб найбольш вядомых гістарычных асобах, выхадцах з Беларусі.

Знаёмства з персаналіямі дазваляе ўсвядоміць нашу культурна-гістарычную спадчыну, зразумець чалавечы фактар у гісторыі. Прозвішча асоб размяшчаюцца ў алфавітным парадку.

Гістарычны слоўнік” прадстаўляе магчымасць праверыць і ўдакладніць веданні асноўных гістарычных тэрмінаў і паняццяў, якія сустракаюцца пры вывучэнні кожнай тэмы ў курсе гісторыі Беларусі. Магчыма выкарыстанне “Гістарычнага слоўніка” з мэтай трывалага засваення паняцыйна-тэрміналагічнага апарату. Уменне даць вызначэнне гістарычных тэрмінаў і іх асэнсаванае ўжыванне пры адказе ці выкананні задання – адзін з галоўных паказчыкаў узроўню навучанасці. “Гістарычны слоўнік” складзены ў алфавітным парадку, што эканоміць час у пошуку патрэбнага гістарычнага тэрміна.

Відэаархіў” змяшчае дакументальныя кадры з айчыннай і сусветнай гісторыі, дазволіць сваімі вачыма ўбачыць падзеі, якія адбыліся ў ХХ стагоддзі, даць ім уласную адзнаку.


Выніковы тэст” дазваляе праверыць агульныя веды па курсу гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. Ён зроблены ў тэставым асяроддзі “Краб”. Тэст складзены ў адпаведнасці з вывучаемымі тэмамі, напрыклад:

Метадычныя парады дазваляюць пазнаемiцца з наступнай iнфармацыяй:

1. Як рыхтавацца да экзамена па гісторьі Беларусі

2. Як параўноўваць гістарычныя падзеі

3. Як абгрунтаваць сваю думку аб гістарычнай падзеі

4. Як праводзіць доказ

5. Як рабіць аналіз гістарычных падзей

6. Як супастаўляць розныя пункты гледжання на гістарычныя падзеі

7. Работа з картай

У 2009 годзе святкуецца 65 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пад такой рубрыкай у нашым дапаможніку змешчаны матэрыялы і прызентацыі па даннай тэматыцы. Вы можаце пазнаеміцца з асноўнымі падзеямі вайны, яе героямі, ходам аперацыі "Баграціен", памятнікамі, прысвечанымі Вялікай Айчынная вайне, прайціся па залам віртуальнага музея Вялікай Айчыннай вайны.


Такiм чынам, увесь матэрыял электроннага дапаможнiка па гiсторыi Беларусi XX стагоддзя (1917-2006) мае ўсю неабходную iнфармацыю для паспяховага вывучэння дадзеннага пярыяду i выкананы ў сучасным фармаце.

Карыстацца нашым дапаможнікам можа кожны настаўнiк i вучань пры падрыхтоўцы да любога ўрока або да экзамена. Вельмі важна карыстацца вучням нашым электронным дапаможнікам праз дыстанцыйнае навучанне, калі няма магчымасці прысутнічаць непасрэдна на ўроку. Пазнаёміцца з гэтай інфармацыяй у нашай школе можна праз Iнтранэт-рэсурсы, іншымі словамі – Iнтэрнэт-кіёскі, размешчаныя ў школе.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconУчебное пособие для подготовки к экзамену Издание четвертое
М 45 История государства и права Украины в вопросах и ответах. Ч. Издание четвертое. — X.: «Одиссей», 2006. — 288 с

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconУчебно-методическое пособие для подготовки к экзамену по психиатрии
Настоящее пособие призвано облегчить студентам подготовку к экзамену по психиатрии и медицинской психологии, проводимому по обновленным...

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconПособие для студентов для подготовки к тестированию Новосибирск 2012
История и политология: пособие ля студентов для подготовки к тестированию / Сост. М. В. Балахнина, А. И. Давыдов, А. Ю. Дергачев....

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» icon3. Вопросы для подготовки к экзамену по дисциплине «История и методология отраслевой науки»
Вопросы для подготовки к экзамену по дисциплине «История и методология отраслевой науки»

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconВключает в себя три варианта тестов. Вопросы в сборнике даются в разнообразной форме, исторические явления, события проверяются вопросами разного типа. Это позволяет учащимся увереннее владеть материалом
В нем студенты найдут материал для самостоятельной работы, подготовки к зачету и экзамену по предмету "Отечественная история". Преподаватели...

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconПояснительная записка: Данный урок служит для проверки уровня усвоения учебного материала учащимися 1 курса по истории Беларуси. Урок проходит в виде компьютерного тестирования.
Беларуси от первобытнообщинного строя до конца 18 века и расположены в хронологическом порядке. Этот вид работы помогает учащимся...

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconПрограмма дисциплины «История российской государственности» для направления 030600. 62 «История» подготовки бакалавра Авторы программы
Программа предназначена для преподавателей, ведущих данную дисциплину, учебных ассистентов и студентов направления подготовки 030600....

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconБанк данных по истории беларуси
Уо "Гродненский гос мед ун-т", Каф гуманитарных наук = История Беларуси : пособие для студ фак-та иностр уч-ся / Л. Г. Короленок;...

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconВопросы к экзамену: по истории русского театра по истории зарубежного театра
Материалы для подготовки к государственному теоретическому междисциплинарному экзамену

Электронное пособие для подготовки к экзамену в виде Web-ресурса «История Беларуси ХХ в. (1917-2006 гг.)» iconВопросы к экзамену: по истории русского театра по истории зарубежного театра
Материалы для подготовки к государственному теоретическому междисциплинарному экзамену

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка