Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі?




НазваЯк грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі?
Дата канвертавання11.11.2012
Памер39.91 Kb.
ТыпВопрос
Karn0508noch


Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі?


Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, толькі 20% грамадзкіх аб'ектаў прыстасаваныя для інвалідаў. Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова аб'ектаў грамадзкай інфраструктуры будуць адпавядаць патрабаваньням безбар'ернага асяродзьдзя.


Ігар Карней, Менск


У Адміністрацыю прэзыдэнта не ўехалі – вузкія дзьверы


5 траўня інваліды вазочнікі правялі мітынг на плошчы Бангалор, а пасьля выправіліся да Адміністрацыі прэзыдэнта, каб перадаць сваю пэтыцыю чыноўнікам. Яны пераадолелі высокія бардуры, лавіравалі паміж машынамі, якія не спынялі рухацца. Яны прарвалі два ачапленьня спэцназу міліцыі. Калі вазочнікі дабраліся да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта і калі чыноўнікі пагадзіліся прыняць іх і выслухаць, высьветлілася, што інваліды ня могуць патрапіць у грамадзкую прыёмную. Дзьверы там такія вузкія, што ўехаць на вазку немагчыма.


Інвалід вазочнік можа ўехаць у будынак па спэцыяльным скаце, які называецца пандус, трымаючыся за парэнчы. Пандусы, парэнчы, шырокія дзьверы, а таксама зьмешчаныя на нізкім роўні ад зямлі выключальнікі – усё разам гэта называецца безьбар’ерным асяродзьдзем.


Бальшыня дзяржаўных установаў, спартовых збудаваньняў, крамаў, грамадзкіх прыбіральняў і нават шпіталяў не адпавядаюць стандартам безбар’ернага асяродзьдзя


Як кажа кіраўнік Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргей Драздоўскі, людзі дзесяткі гадоў вымушаныя сядзець ў чатырох сьценах кватэры ўжо таму, што дзьверы ліфта не разьлічаныя на шырыню вазка:


“Цэнтар гораду – яшчэ куды ні ішло. Але гэта збольшага для тых, хто праяжджае на аўтамабілі і бачыць новае ў “архітэктуры” праз шыбу. А практычна нічога няма. Кажучы пра рэгіёны, калі выехаць за рысу горада, то гэта проста катастрафічныя набывае маштабы і абрысы. У прынцыпе, у новых дамах больш-менш імкнуцца ўлічваць патрабаваньні. Але зноў жа, ідуць шляхам найменшага супраціву. Дапусьцім, зьвяртаюцца ў таварыства інвалідаў і запытваюць: ці будуць жыць інваліды ў гэтым доме? Там, натуральна адказваюць: мы ня ў стане набыць кватэры. Не? Ну і добра, да пабачэньня. І дом не абсталёўваюць. Няма нават тых працэнтаў, якія павінны быць у абавязковым парадку”.


“Паўсюль прыступкі; пандуса няма нават на ўваходзе”


Дар’я Ліс з мястэчка Залесьсе, што ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці, 2004-м завочна скончыла факультэт беларускай філялёгіі і культуры Беларускага дзяржаўнага пэдунівэрсытэту імя Максіма Танка. Праўда, ад пачатку жаданьне было вучыцца ў Лінгвістычным унівэрсытэце, паколькі, як кажа, францускую для паступленьня ведала лепей, чым нават беларускую. Перашкодзіла іншае:


“Літаральна за некалькі месяцаў я вырашыла паступаць на філфак па той простай прычыне, што ў Лінгвістычны мне няма ніякай магчымасьці трапіць – няма ні пандусаў, ні ліфтаў. Філфак БДУ – таксама тры паверхі без ліфта. Абсалютна непрыстасаваныя будынкі. Але я гуманітарый, таму мне дастаўся філфак Пэдагагічнага”.


Карэспандэнт: “Іншым словамі, там усё больш-менш абсталявана?”


“Калі не лічыць, што там ліфт выклікаецца толькі з першага паверха. Заедзеш на вазку на пяты (а мне вучыцца трэба было ня пятым, дзе наш факультэт) з бацькамі падымесься, а потым бацька ці маці бягуць уніз, каб гэты ліфт выклікаць і мяне спусьціць уніз. А калі пераехаць у другі корпус, то паўсюль прыступкі; пандуса няма нават на ўваходзе. Так што пра ўмовы гаварыць можна толькі ўмоўна”.


”Сапраўдная колькасьць людзей з калецтвамі – блізу мільёну чалавек


Інваліды кажуць, што Менск у сэнсе безбар’ернага асяродзьдзя мала чым розьніцца ад малых гарадоў. У прыкаванай да вазка паэткі Ніны Мацяш за савецкім часам была магчымасьць пераехаць з Белаазёрску ў Менск. Аднак яна перакананая: калі засталася ў малым горадзе, зрабіла правільны выбар. Прынамсі, мясцовыя ўлады пайшлі ёй насустрач і зрабілі дадатковы пандус, праз які, як кажа спадарыня Ніна, выяжджае ў сьвет.


“Мне патрэбна, на жаль, дапамога фізычная. Маральная таксама, хоць кажуць, што ад мяне набіраюцца энэргіяй, але і я падсілкоўваюся сваёю сябрынаю і маральна таксама. Але мне неабходная і фізычны клопат, бо я абмежаваная сьценамі. Хоць, зноў жа, дзякуючы сябрам, якія набылі мне вось гэты возік, прасторы ў мяне пабольшала, сьцены рассунуліся і з надыходам цяпла я на вуліцы”.


Паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод інвалідамі ў Беларусі становяцца каля 50 тысяч чалавек. Зь іх прыблізна 4 тысячы – дзеці. Усяго ў краіне звыш паўмільёну інвалідаў, зь які 30 тысяч – маладыя людзі ва ўзросьце да 18 гадоў.


Прадстаўнікі Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, заяўляюць, што сапраўдная колькасьць людзей з калецтвамі складае 10% ад насельніцтва краіны, а гэта -- блізу мільёну чалавек.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconПаводле Міністэрства працы І сацыяльнай абароны, толькі 20% грамадзкіх аб'ектаў прыстасаваныя для інвалідаў. Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова
Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова аб'ектаў грамадзкай інфраструктуры будуць адпавядаць патрабаваньням безбар'ернага...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconУдар па перагоншчыкам?
Увоз у Беларусь больш за адну аўтамашыну ў год не для асабістага карыстаньня будзе лічыцца прадпрымальніцтвам. Гэта вынікае з лукашэнкаўскага...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconУдар па перагоншчыкам?
Увоз у Беларусь больш за адну аўтамашыну ў год не для асабістага карыстаньня будзе лічыцца прадпрымальніцтвам. Гэта вынікае з лукашэнкаўскага...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconАб парадку прадастаўлення маладым І шматдзетным сем'ям пры нараджэнні або наяўнасці непаўналетніх дзяцей фінансавай падтрымкі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці
Фінансавая падтрымка прадастаўляецца па рашэнню мясцовага выканаўчага І распарадчага органа па пастаянным месцы жыхарства (месцы...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconСлужбовая інструкцыя распаўсюджвальніка ўлётак маладога фронта жодзіна
...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconЦі прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі?
Ці прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? Наколькі яны зьмястоўныя, цікавыя,...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconЦі прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі?
Ці прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? Наколькі яны зьмястоўныя, цікавыя,...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconУдар па перагоншчыках?
Гэта вынікае з прэзыдэнцкага Ўказу №503 “Аб ільготным перамяшчэньні праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстаньня”. Як гэты...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconПрозвішча, имя, імя па бацьку заяўніка
Адначасова прашу зняць мяне з рэгістрацыйнага уліку па месцы жыхарства І (альбо) месцы знаходжання ў Рэспубліке Беларусь па адрасу:...

Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі? iconНародная (традыцыйная) культура ў II пал. XIII xviii стст
Полацкая І віцебская зямля – невялікія пасяленні, прыстасаваныя да азёрнага рэльефу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка