В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки




НазваВ деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки
Дата канвертавання05.11.2012
Памер29.45 Kb.
ТыпДокументы
23.10.2012 В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки


У Докшыцкім раёне шмат цікавых мясцін. Кожная вабіць сваёй прыгажосцю, прыродным багаццем і гісторыяй. Вядомы ўсім Бірульскі край. Для аматараў уік-энду – гэта любімае месца, бо тут надзвычайна маляўнічыя краявіды, прыгожае возера, поўныя дарамі лясы.

Вёска Бірулі спрытна туліцца на заходнім беразе возера Медзазол. Яго воды поўняцца разнастайнай рыбай: шчупаком, судаком, акунём, ляшчом, язем, карасём, сомам. Некалькі разоў зарыблялі вадаём карпам, белым амурам, таўсталобікам. У Медзазоле і працякаючай праз яго Бярэзіне жыве больш за 30 відаў рыб. Ёсць тут нават ракі, што сведчыць пра чысціню вод. Рака жывіць і ўзбагачае возера рыбнымі запасамі, таму што за ім уніз па цячэнні пачынаецца сусветна вядомы Бярэзінскі біясферны запаведнік.

За вадаёмамі прасціраецца Галубіцкая пушча – адна з цікавейшых і ўнікальных мясцін Беларускага паазер’я. Яе плошча – 30 тысяч гектараў. Жамчужынай пушчы з’яўляецца адно з экалагічна чыстых азёр Беларусі – возера Межужол. Яно жывіцца выключна паветранымі ападкамі і прафільтраванымі балотнымі імхамі водамі. Лясы і балоты цягнуцца суцэльным масівам з поўдня на поўнач на плошчы ў дваццаць кіламетраў, а з захаду на ўсход займаюць каля трыццаці, плаўна пераходзячы ў прылягаючую з усходу да яе ўжо ва Ушацкім раёне Барткевічаву пушчу. У накірунку на паўднёвы ўсход пачынаецца Бярэзінскі запаведнік, які навукоўцы называюць “Беларускай тайгой”. З поўначы Галубіцкая пушча мяжуе з невялічкай Зялёнай пушчай. Не шмат у Беларусі пушчаў, а тут іх адразу тры, сабраных у адным месцы. Канцэнтрацыя шматлікіх лясоў абумоўлівае разнастайны жывёльны свет гэтых мясцін. Тут жыве шмат відаў рэдкіх ахоўваемых жывёл: мядзведзь, рысь, барсук, тры віды соняў. З птушак – арол-беркут, скапа-рыбалоў, арол-змеяед, падорлік, шэры журавель, белая курапатка, чорны бусел, лебедзь-шыпун, шэры гусак, белая чапля і шмат іншых. Пушча і навакольныя лясы багатыя паляўнічымі відамі жывёл і птушак. Тут водзяцца лось, дзікі кабан, казуля, цецярук, глушэц, многа відаў качак.

Хваёвыя лясы, шматлікія квітнеючыя лугі напаўняюць паветра лячэбным водарам. Вясной, калі абуджаецца прырода, у паветры стаіць водар балотнага багуну, падвею і імхоў. Пазней да яго далучаецца клейкі пах маладых лісточкаў бярозы, квітнеючай лазы, вольхі і таполі. Ледзь улоўны ў веснавым дурмане пяшчотны пах падснежнікаў, пралесак, кураслепу, сну. З кожным днём водар узмацняецца і ўзбагачаецца новымі тонамі, дасягаючы кульмінацыі ў пачатку ліпеня. У гэты час паветра пахне мёдам – гэта значыць, што прыйшоў час мядовых рос. Даўней такой парой ранкам людзі хадзілі басанож па мокрай траве, бо ведалі, што нектар квітнеючых траў мае лекавыя ўласцівасці, больш цудадзейныя за ўсялякія лекі і мазі.

Надзвычай прыцягальная Бірульская зямля для фалькларыстаў, гісторыкаў і археолагаў. У IV стагоддзі тут існавалі даволі буйныя паселішчы. Аб гэтым сведчаць археалагічныя раскопкі, якія вядуцца тут на працягу некалькіх гадоў. Паводле знаходак выяўлена старажытнае гарадзішча-крэпасць на шведскай гары, а каля яе падножжа – мноства паселішчаў. Мясцовасць была густа населена, што даказваюць курганныя могілкі каля Біруль, Несцераўшчыны, Рачных, Шалашаў, Дзедзіна, Маставухі. Гэта зямля хавае падзеі паўстання Кастуся Каліноўскага, абарончых баёў Першай Сусветнай вайны, гістарычныя рубяжы мяжы, якая дзяліла Беларусь на ўсходнюю і заходнюю. Тут захаваліся падмуркі былых маёнткаў і польскіх стражніц, пахаванні вядомых таго часу людзей – Дмухоўскага, Юзэфовічаў, Вронскіх-Варонскіх. Шматлікія помнікі і абеліскі ператварыліся ў нямых сведак апошняй Айчыннай вайны.

Старэйшых жыхароў вёскі называюць носьбітамі фальклору, захавальнікамі старажытнай культуры.

У Бірулях прадаюцца пустуючыя зямельныя ўчасткі. Тумілавіцкім сельскім саветам распрацавана і зацверджана схема індывідуальнай забудовы жылых дамоў. Прадаюць зямельныя ўчасткі ў 15-18 га на аўкцыёнах. 9 ўжо набылі ва ўласнасць прыезджыя грамадзяне і зараз вядуць на іх будаўніцтва жылых дамоў з гаспабудовамі (на здымках), а 24 участкі яшчэ свабодныя. Два з іх падрыхтаваны для выстаўлення на аўкцыён. Першапачатковы кошт участка – 5 мільёнаў рублёў. Размяшчэнне будучых сядзіб вельмі выгаднае для стварэння падсобнай гаспадаркі і арганізацыі культурнага адпачынку на прыродзе. Многія дамы будуць з відам на возера.

Нават за кароткі час прабывання ў гэтых мясцінах атрымліваеш цудадзейную эстэтычную асалоду ад ціхага прыроднага гоману, чыстага паветра, наталяешся магічнай энергетыкай гісторыі. Непадробная павага ўзнікае да тых, хто ацаніў каштоўнасць гэтага краю, і светлая зайздрасць, што яны змогуць тут жыць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconРеквизиты по оплате арендной платы за земельные участки
Кбк 950 1 11 05012 04 1000 120 – доходы, получаемые в виде арендной платы за земельные участки, государственная собственность на...

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconСовет депутатов муниципального образования
Контроль за правильностью исчисления арендной платы за земельные участки возложить на

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconАлматы: строительство, снос, жкх город пополнится двумя новыми жк. Изымаются земельные участки для развязок и станции метро «Сайран». Власти призывают граждан участвовать в капремонте, а также благоустраивать территории
Город пополнится двумя новыми жк. Изымаются земельные участки для развязок и станции метро «Сайран». Власти призывают граждан участвовать...

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconК распоряжению Правительства
Изымаемые путем выкупа у собственников земельные участки, расположенные на территории муниципального образования Катав-Ивановский...

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки icon1831 года в башкирской деревне
Начальное образование будущий поэт получил в родной деревне, учился в медресе соседних деревень Менеузтамак и Анясово, был шакирдом...

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconСочинение «Славный путь моего прадеда» п. Новонукутский 2011 г. Андреев Сергей Ефимович родился 02. 02. 1920 году в деревне Куйта, Нукутского района, Иркутской области.
Андреев Сергей Ефимович родился 02. 02. 1920 году в деревне Куйта, Нукутского района, Иркутской области. С 8 лет не имеет родного...

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconНачальник гу «Отдел земельных отношений города Каражал»
Казахстан, постановления Правительства Республики Казахстан от 1 августа 2006 года №726 «Правил предоставления прав на земельные...

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconИзвещение о проведении общего собрания
Федерального закона от 24. 07. 2002 №101-фз «Об обороте земель сельскохозяйственного назначения» извещает участников долевой собственности...

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconСписок лиц, земельные доли которых невостребованные, и земельные доли, которые невостребованные. 1 Каутов Владимир Алексеевич 10. 45 2 Каутова Вера Алексеевна 10. 45

В деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки iconИзбирательные участки образованные на территории муниципального района Челно-Вершинский Самарской области

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка