Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты




НазваТэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты
Дата канвертавання11.11.2012
Памер31.01 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Дзейнік і выказнік як аснова сказа. Замацаванне


Мэты:

- развіваць уменне знаходзіць у сказе дзейнік і выказнік;

- паглыбляць уяўленне пра іх як пра аснову сказа;

- пашырыць слоўнікавы запас;

- развіваць арфаграфічную пільнасць;

- садзейнічаць развіццю творчага мыслення вучняў, увагі і ўяўлення.


Абсталяванне: карткі з заданнямі, малюнак восені, табліцы.


Ход урока

1.Арганізацыйны этап.

- Якім бы вы жадалі бачыць сённяшні ўрок?


2. Моўная размінка.

Вырас верас і цвіце.

Восень, верасень ідзе.

-Прачытайце скорагаворку з інтанацыяй здзіўлення і захаплення.

- Што такое верас?

-Назавіце восеньскія месяцы.


3.Паведамленне тэмы ўрока.


4.Чыстапісанне.

В в

во ве ву вы вя ві

Восень залатая сее радасць на зямлі.

Прачытайце сказ запісаны на дошцы. Падлічыце колькі ў ім слоў. Які гэта сказ па мэце выказвання?


5.Абагульненне.

Знайдзіце ў сказе, які вы запісалі, дзейнік і выказнік. Чаму гэта дзейнік? Што такое дзейнік? Як ён падкрэсліваецца? Падзяліце слова восень на склады. Чаму гэта выказнік? Што такое выказнік? Як ён падкрэсліваецца? Падзяліце слова сее на склады і для пераносу.

-Да нас на ўрок прыйшла чараўніца Восень і яна хоча загадаць вам загадку.

Непрыкметна зуcім

Прыплыве павуцінкай,

Гляне жоўтым лістком

З-пад зялёнай хусцінкі. (Восень).

Колькі ў слове восень літар? А падлічыце, колькі гукаў. Чаму гукаў менш, чым літар? Назавіце гукі. Чым яшчэ абазначаецца мяккасць зычных гукаў на пісьме? Падзяліце слова восень на склады.


6.Слоўнікавая работа.

О

Ь

С

В

Е

К

І

Н

С

2

6

7

1

4

8

9

5

3

-Атрыманае слова запісваецца на дошцы і ў сшыткі. Падзяліце яго на склады і пастаўце націск

.

7.Фізкультхвілінка.

На палянцы ў бары

Карагодзілі звяры.

Туп-туп – ішлі мядзведзі,

А ліса плыла, як лебедзь.

Многа-многа касавокіх

Бегла хуценька ў прыскокі,

А нязграбныя ваўкі нахіляліся ў бакі.


8.Арфаграфічная размінка.

-Да нас на ўрок прыйшоў Арфаграф. Ён хоча паглядзець, ці ўмеем мы граматна пісаць. Давайце пакажам Арфаграфу нашы веды. Нам неабходна ўставіць патрэбныя літары.

- Раздаю карткі з заданнямі.

Замо(у,ў)клі в(е,я)сёлыя птушкі. Зніклі матыл(ь)кі. Тол(ь)кі высока (у,ў) небе чува(т,ц)ь крыкі жура(у,ў)лё(у,ў). Пачынаю(ц,цц)а першыя замара(з,с)кі. Уся прырода пачынае заміра(т,ц)ь.


9.Пісьмо па памяці.

Ціха шуміць сваім веццем асенні лес.

- Тлумачэнне цяжкіх слоў.

-Знайдзіце галоўныя члены сказа.


10.Работа ў парах.

-Са слоў, якія запісаны на кляновых лісточках, складзіце сказы.

-Дзеці зачытваюць атрыманыя сказы. Знаходзяць дзейнік і выказнік.

А ці заўважылі вы, што са сказаў кожнай пары атрымаўся тэкст? Чаму гэта тэкст?

У, пайшлі, лес, дзеці, раніцай, восеньскай.

Крочылі, лясной, па, яны, дарозе.

Ляснік, ім, выйшаў, насустрач.

Паказаў, невялікі, ім, раслі, баравікі, ён, лясок, дзе.

-Давайце зачытаем атрыманы тэкст і знойдзем у ім слоўнікавае слова.

11.Работа з дэфармаваным тэкстам.

-Выпраўце памылкі.

Вёска стаіць у маляўнічым кутку. За садам пачынаецца зялёны луг. Далей уздымаецца

сцяна лесу.


12.Рэфлексія.

-Мне вельмі спадабалася ваша праца на ўроку. А зараз я хачу каб вы мне задалі пытанні над якімі мы сёння працавалі.

-Малайцы наш ўрок падыходзіць да канца.

-Што вам спадабалася , што запомнілася на ўроку.

-З якім настроем вы заканчваеце ўрок? Я спадзяюся, што з такім добрым настроем вы выканаеце дамашняе заданне. (Называю імёны вучняў, якія будуць выконваць практ.79, і вучняў, якія выканаюць практ 75.)

-Урок закончаны.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconТэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты
Мэты: фарміраваць уменне вызначаць прыстаўку ў словах, вучыць ужываць словы з прыстаўкамі адпаведна сэнсу сказа

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconГалоўныя члены сказа
Дзейнік — адказвае на пытанні хто?, што?, выражаееца назоўнікам, займеннікам. Прыклад: сабака, дрэва

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconСінтаксічныя прыметы складанага сказа
Мэты: знаёміцца з сінтаксічнымі прыметамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі; замацоўваць паняцце “сродкі сувязі паміж часткамі”;...

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconПравапіс прыставак Мэты
Тып факультатыўных заняткаў: падагульненне, сістэматызацыя І замацаванне ведаў, уменняў І навыкаў па тэме

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconТэма: Замацаванне раздзела "Лексiка" на аснове мастацкiх твораў (урывак "На рэчцы" з паэмы "Новая зямля" Я. Коласа) Мэта
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа)

Тэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка