Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма




НазваНастаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма
Дата канвертавання11.11.2012
Памер70.18 Kb.
ТыпДокументы
Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна

Тэма: "Гукі [л], [л'] і літары, якія іх абазначаюць".

Мэта: -стварэнне ўмоў для знаёмства з гукамі [л], [л'] і літарамі, якія іх абазначаюць, і для фарміравання ўмення адрозніваць гукі ў словах;

- замацаванне вывучаных літар, развіццё фанематычнага слыху, умення складаць сказы па схемах і схемы да сказаў; развіццё звязнай мовы, зрокавай памяці; пашырэнне слоўнікавага запасу;

-выхаванне беражлівых адносін да прыроды, цікавасці да роднай мовы.

Абсталяванне: падручнік, мультымедыйны праектар, прэзентацыя, тры малюнкі лесу, "чароўнае дрэва", папяровыя літары, карткі са схемамі сказаў, назвамі прадметаў, загадкамі, наборнае палатно, маленькія папяровыя кветкі і птушкі розных колераў, карткі са словамі з "фіранкамі".


Ход урока

1.Псіхалагічны настрой (дзеці кладуць галаву на рукі,заплюшчваюць вочы і прагаворваюць):

Я ў школе на ўроку.Я задаволена гэтым. Увага мая расце,памяць мая яснее, галава думае ясна. Я хачу вучыцца.Я вельмі хачу вучыцца.Я гатовы да працы. Проацую!

2.Арганізацыйны момант.

Вітаю ўсіх і жадаю лёгкай працы і добрага настрою. Будзеце актыўныя на ўроку? Будзеце працаваць дружна? Я пачну сказ, а вы дружна і гучна яго працягніце.

Наша мова складаецца са... (сказаў).

Сказы скпадаюцца са... (слоў).

Словы складаюцца з... (гукаў).

Гукі бываюць... (зычныя і галосныя).

Галосныя гукі... (спяваюцца голасам).

Зычныя гукі пры вымаўленні маюць... (перашкоды).

Зычныя гукі бываюць... (звонкія і глухія, цвёрдыя і мяккія).

Малайцы, адказвалі дружна, значыць, да ўрока гатовы!

3.Актуалізацыя ведаў.

Па традыцыі пачнём урок з характарыстыкі дня: сёння... (называецца дата), дзень тыдня — ..., пара года — ...

Уладарыць восень. А ці ўсё вы пра яе ведаеце? Я прачытаю вам сачыненне аднаго вучня, а вы ўважліва паслухайце:

"Восень. Ярка свеціць сонейка, весела лятаюць і спяваюць птушкі. Дзеці бегаюць басанож, загараюць, купаюцца ў рэчцы. Дрэвы і трава зялёныя. Цвітуць кветкі. Лятаюць матылькі і стракозы".

Гутарка па пытаннях: якую памылку вы заўважылі? Ці падабаецца вам лета? Ці хацелася б вам зараз вярнуцца ў лета?

За тое, што вы так добра адказваеце, я запрашаю вас у летні лес. Я вельмі часта хадзіла ў грыбы і ягады, дый проста любіла адпачываць у лесе. Але, кааб туды трапіць, трэба было пераплываць раку. (На экране з'яўляецца выява ракі.) На чым можна пераплысці раку? (На лодцы.) А вось і лодка, ды не адна, а цэлых тры! (Выява лодкі на экране.) Як вы лічыце, навошта нам столькі? (Кожнай групе па лодцы.) Садзімся ў лодкі і плывём — аж дух займае!

4.Праводзіцца дыхальная гімнастыка: вучні разам з настаўнікам чаргуюць глыбокія

ўдыхі і выдыхі.

На экране з'яўляецца выява лесу.

Вось мы і ў лесе, — працягвае настаўнік. — Кожнай групе я хачу падарыць малюнак лесу. (Раздаю малюнкі.) Чаго не хапае на малюнку? (Меркаванні вучняў.) Дзякуючы вашым правільным адказам у лесе хутка з'явяцца кветкі.

Гульня "Знайдзі літару"

Літары д, з, т, с, б, м,п, л схаваны на "чароўным дрэве". Пасля адказаў вучняў настаўнік ма-цуе літары магнітамі на дошцы.

Свеціць сонейка, шапаціць зялёнае лісце, спяваюць птушкі. I раптам ...(На экране выявы

лясных жыхароў.)

Дзяцел стукае па дрэве — д-д-д.

Звініць камар над вухам — з-з-з.

Стракочуць стракозы — т-т-т.

Змейка схавалася ў кусты — с-с-с.

Шукае сабе ежу барсук — б-б-б.

Мыкае ласяня на лясной палянцы — м-м-м.

Птушачка выпырхнула з кустоў і залопала крыльцамі — п-п-п.

На "дрэве" засталася схаванай літара л.

Але не ўсе літары жывуць у нашым лесе. Давайце павітаем тых, з якімі мы ўжо пасябрава-

лі, пра якія ўсё ведаем. Я буду паказваць літару, калі яна наша знаёмая, плясніце ў далоні, калі не — падніміце рукі ўверх і памахайце ёй.

Настаўнік знімае з "чароўнага дрэва" яшчэ не вывучаныя літары. Застаюцца літары т, с, м, п.

Пытанні і заданні: што вы ведаеце пра гукі, якія літары абазначаюць? Пакажыце "фота-

здымкі" гукаў. Назавіце словы, якія пачынаюцца з гэтых гукаў. А зараз прымацуйце кветкі да малюнкаў лесу.

Тры вучні складаюць на наборным палатне схемы слоў: лес, мох, пень.

5.Праводзіцца фізкультхвілінка:

У лесе майго дзяцінства жывуць і адпачываюць звяры. Давайце і мы адпачнём разам з імі.

На палянцы ў бары карагодзілі звяры:

Тупу-туп — ішлі мядзведзі,

А ліса плыла, як лебедзь.

Многа-многа касавокіх

Беглі хуценька ўпрыскокі,

А нязграбныя ваўкі

Нахіляліся ў бакі.

6. Вывучэнне новага матэрыялу.

Уводзіны ў тэму

Убачыла яшчэ адна літара, як весела мы бавім час у лесе, і вырашыла прыйсці да нас у госці. Вы не супраць? А пазнаёміць нас з ёй лясны жыхар, які на галаве лес носіць. Хто

гэта? (Пасля выказванняў вучняў на экране з'яўляецца выява лася.) Раскажыце, што вы пра яго ведаеце.

Настаўнік дапаўняе выказванні вучняў:

Гэтыя магутныя жывёлы дасягаюць большых памераў, чым коні. Шырока расстаўляючы ногі, яны ўпэўнена рухаюцца па балотах. Ласі — выдатныя плыўцы. Могуць ныраць і знаходзіцца пад вадой каля хвіліны. Таксама яны выдатныя бегуны, іх максімальная

хуткасць — 60 км/г.

Тлумачэнне артыкуляцыі гука і яго характарыстыка

3 якога гука пачынаецца слова "лось"? Давайце бліжэй пазнаёмімся з гукам [л]. Пры яго вы-маўленні вусны раскрыты адвольна, кончык языка злёгку прыціскаецца да верхніх зубоў і нёба. А які гэта гук? (Зычны, цвёрды, звонкі.) Пакажыце яго "фотаздымак". Зараз складзіце сказ пра лася і знайдзіце схему сказа. (Схемы — на дошцы.)

3 намі вырашыла сустрэцца адна асоба. Здагадайцеся самі, хто яна:

У рыжай разбойніцы

Хвост што мятла.

Ад шкоды ўцякае —

Свой след замятае.

(На экране — выява лісы.)

Заданні: назавіце першы гук у слове "ліса". Дайце яму характарыстыку. (Зычны, мяккі, звонкі.) Пакажыце яго "фотаздымак". (Паказвае і настаўнік.) Назавіце сло­вы, якія пачына-

юцца з гэтага гука. Складзіце сказ пра лісу па схеме (настаўнік магнітамі мацуе схему да дошкі):

1 -я група — сказ з двума словамі;

2 –я група — з трыма;

3 –я група — з чатырма.

Пытанні і заданні: якая ж літара просіцца да нас у гос­ці? Чаму вы так думаеце? (Настаўнік

здымае літары Л, л з "чароўнага дрэва".) "Надрукуйце" іх у паветры. (Выводзяць пальцам.) Чаму, акрамя малой літары, тут ёсць і вялікая?

7.Праводзіцца фізкультхвілінка:

Ліса прапануе нам пагуляць з жыхарамі і палюбавацца раслінамі, але толькі тымі, у назве

якіх сустракаюцца гукі [л], [л'] (пчала, маліны, дзяцел, лісічкі, елка, лан­дыш, матылёк, шмель, ластаўка). Калі гэтыя гукі вымаўляюцца ў пачатку слова, трэба прысесці і пляснуць адзін раз у далоні, калі ў сярэдзіне слова — устаць і пляснуць у далоні два разы, калі ў канцы слова — падняць рукі і пляс­нуцьтры разы. Але мне патрэбны памочнікі.

Тры вучні выходзяць да дошкі, чытаюць на картках назвы прадметаў, аднакласнікі пляска- юць у далоні.

8.Работа па буквары.

Скпадаецца невялікі тэкст па малюнку на с. 16. Нас­таўнік пачынае сказ, а вучні заканчва-

юць:

Занепакоіліся лясныя... (жыхары). Выбеглі на ўскраек... (лесу) да самай... (ракі) і ўбачылі... (хлопчыка). Яго імя пачынаецца з гука [л']... (Лёша).

Лёша перадаў нам цікавую загадку. У вас на партах ляжаць карткі з ёю. На дошцы яна так-

сама запісана:

Распластала птушка крылы,

Крылом сонца засланіла.

(Арамх.)

Загадку чытае спачатку настаўнік, потым — вучні па адным слове.

Настаўнік тлумачыць значэнне слова "распластала".

Школьнікі адгадваюць загадку з дапамогай падказкі.

Пытанні і заданні: з чым у загадцы параўноўваецца хмара? Чаму? Знайдзіце ў загадцы сло-вы з літарай л, пастаўце зверху крыжык. (Тры вучні працуюць ля дошкі.) Колькі літар л вы знайшлі? Дык пра што вырашыў папярэдзіць лясных жыхароў Лёша? (Пра тое, што хутка

пачнецца дождж.)

9.Рэфлексія.

Нам пара вяртацца з летняга лесу. Захопім з сабою малюнкі лесу. Яны папрыгажэлі! Але кагосьці на іх яшчэ не хапае. (Птушак.) Выберыце птушку свайго настрою і пасадзіце на

дрэўца.

Вучні ў группах выбіраюць пэўную птушку, упрыгожваюць ёю малюнак. Затым малюнкі лесу прымацоўваюць на дошку.

Садзімся ў лодкі і вяртаемся ў клас, плывём — аж дух займае!

10.Праводзіцца дыхальная гімнастыка.

11.Падвядзенне вынікаў: з якой літарай мы сёння пасябравалі? Успомніце словы, што выкарыстоўваліся на ўроку, у якіх сустракаўся гук [л] або [л']. Пакажыце "фотаздымкі" гэтых гукаў.

Чытанне слоў з "фіранкамі": супы, Тома, ліса, малы, ліпа, піла, лапа, там, сіла.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconНастаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма
Мэты: замацаваць навыкі складання І аднімання; паўтарыць склад лікаў; адпрацоўваць навыкі рашэння простых задач, што раскрываюць...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconКлуб «Крыштальны журавель» Няправільных думак не бывае: Эфектыўны ўрок літаратуры Галіна Анатольеўна сухава, настаўніца беларускай мовы І літаратуры гімназіі №5 Віцебска, выдатнік адукацыі, лаўрэат конкурсу «Настаўнік года-2009»
Галіна Анатольеўна — педагог у трэцім пакаленні. Яе педагагічнае крэда: «Калі выбераце людзей такімі, якія яны ёсць, з усімі характэрнымі...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма icon1. Метадычныя асновы пабудовы асабова-арыентаванага ўрока. Кляпацкая І. М настаўнік матэматыкі Практычны блок
Тэма: Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе, эсн

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconТэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык
...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconТэма : Васіль Быкаў "Знак бяды". Настаўнік: Кардзіс Людміла Валер’еўна мэты
Мэты: дапамагчы асэнсаваць І усвядоміць змест аповесці, асэнсаваць яе наватарства І месца ў творчай спадчыне В. Быкава; развіваць...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconЧалавек І свет 1 клас Тэма: "Восеньскія з’явы ў прыродзе" (абагульняючы ўрок) Настаўнік: Вайцяхоўская Н.І. Дварчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Мэта
Маленькая вельмі рухавая птушачка, галоўка, горла, палоска пасярод грудзей чорныя, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка