В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113




НазваВ. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113
Дата канвертавання11.11.2012
Памер79.3 Kb.
ТыпДокументы
Надрукавана: Акуліч У.А. Сістэма эканамічных поглядаў М. Доўнар-Запольскага // “Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні”, міжнародная навуковая канф. (2007, Рэчыца). Матэрыялы ў 2 ч. Ч. 1 : М.В. Доўнар-Запольскі: жыццё і навуковая спадчына. / В.М. Лебедзева (адк. рэд.). Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. – С. 108-113


СІСТЭМА ЭКАНАМІЧНЫХ ПОГЛЯДАЎ М. Доўнар-Запольскага

Уладзімір Акуліч (Мінск, Беларусь)

У межах чатырох папярэдніх доўнараўскіх чытанняў (1999, 2001, 2003, 2005, г. Рэчыца) было зроблена некалькі даследаванняў, прысвечаных жыццёваму шляху і дзейнасці М. Доўнар-Запольскага, як эканаміста (іх аўтарамі з’яўляліся эканамісты – Дз. Казлоў, Ю. Ключнікаў, Б. Сарвіраў, У. Фядосаў, а таксама гісторыкі – Э. Іофэ, Д. Карпусь, А. Кіштымаў, А. Ліс, С. Міхальчанка, А. Яноўскі; і інш.). Аднак дагэтуль не была дадзена адпаведная характарыстыка сістэмы эканамічных поглядаў М. Доўнар-Запольскага. Між тым каб лепей зразумець эканамічную навуковую спадчыну, якую ён нам пакінуў, важна вызначыць да якой школы, альбо эканамічнай плыні належыў М. Доўнар-Запольскі. На шчасце ён пакінуў пасля сябе адзін выразны артыкул, які так і называўся “Што зроблена ў навуцы для вывучэння гаспадарчага развіцця Расіі” [1] і які дазваляе сёння пазіцыяніраваць погляды вучонага. Прычым у назве артыкула пад навукай разумелася менавіта “палітычная эканомія”, бо ён быў змешчаны пад аднайменнай рубрыкай. У гэтым артыкуле вучоны даў характарыстыку розных тэорый і школ, з якіх складалася на той час эканамічная навука. Па ягоным стаўленні і можна вывесці асабістую сістэму поглядаў М. Доўнар-Запольскага. Тым больш, што сам вучоны карыстаўся такім паняццем і характарызаваў сістэмы поглядаў іншых эканамістаў [1, c. 653].

Асаблівую важнасць уяўляе наступная акалічнасць: на разглядзе прац якіх эканамістаў засяродзіў сваю ўвагу М. Доўнар-Запольскі ў названым вышэй артыкуле? У момант яго напісання ў сусветнай эканамічнай навуцы мінула ўжо амаль 40 гадоў з часу першай маржыналіскай рэвалюцыі. Ужо былі вядомы Альфрэд Маршал, Леан Вальрас, Карл Менгер, ці хоць нямецкія класікі Іаган Цюнен, Альфрэд Вэбер, інстытуцыяналісты – Тарстэйн Веблен, Джон Команс. Але нікога з іх М. Доўнар-Запольскі не ўзгадвае. Выбар яго відавочны, як ён сам пазначае, – нямецкія эканамісты, сярод якіх – Фрыдрых Ліст, Бруна Гільдэбранд, Карл Бюхер, Густав Шмолер, Вернэр Зомбарт, Гэрхарт Шульц-Гэвэрніц. Апошнім словам у эканамічнай навуцы М. Доўнар-Запольскі называе тэорыю В. Зомбарта (ягоны ранні твор “Сучасны капіталізм”, 1902). Яшчэ ў адным месцы [1, c. 654], як узор для пераймання ў арганізацыі даследчай працы, ён прыводзіць нямецкую гістрычную школу палітэканоміі на чале з Г. Шмолерам. Яшчэ ўзгадваюцца А. Сміт, Дж. С. Міль, К. Маркс і Ф. Энгельс, – усе ў пераважна станоўчым кантэксце. Але марксістам М. Доўнар-Запольскі дакладна не быў, хоць па ўсім бачна, што як і большасць вучоных таго часу, яму давялося праходзіць праз выпрабаванне марксізмам. К. Маркса ён лічыў выдатным мысліўцам, але ягоную тэарэтычную схему – занадта шырокай і павярхоўнай.

З артыкула таксама добра відаць, што ён крытычна ставіўся да такіх месцячковых тэорый, як славянафільства і народніцтва. Спробы некаторых даследчыкаў у савецкі час прадстаўляць М. Доўнара-Запольскага ў якасці народніка, альбо неанародніка, з’яўляюцца беспадстаўнымі. М. Доўнар-Запольскі відавочна аддаваў перавагу прадстаўнікам нямецкай гістарычнай школы, што ўкладвалася ў агульную тэндэнцыю таго часу, бо навуковая эканамічная грамадскасць Расійскай імперыі ў другой палове XIX і пачатку ХХ стагоддзя знаходзілася пад уплывам як раз гэтай школы. У тыя часы мясцовыя гісторыкі эканамічнай думкі раўнуючыся на немцаў вылучалі нават асобную расійскую школу гістарычнай палітэканоміі. Адным з яе прадстаўнікоў і можна лічыць М. Доўнар-Запольскага.

Так, у русле гэтай школы М. Доўнар-Запольскі не вызначаў істотнай розніцы паміж вучонымі-гісторыкамі і вучонымі-эканамістамі. Ён лічыў, што “заслугоўваюць увагі тыя вучоныя, якія па спецыяльнасці з’яўляюцца гісторыкамі і эканамістамі, бо яны разглядаюць пытанні на падставе сапраўдных ведаў і гістарычна-эканамічнага метада” [1, c. 651-652]. Гэтак сама М. Доўнар-Запольскі не вызначаў розніцы паміж гісторыяй і палітэканоміяй. Напрыклад, ён падкрэсліваў побач з іншымі эканамістамі і свой значны ўнёсак у навуку, якая павінна канструяваць эканамічную гісторыю, называючы яе пры гэтым гістарычнай навукай [1, c. 654], хоць ягоны артыкул у часопісе, як ужо ўзгадвалася вышэй, быў пададзены пад рубрыкай “палітычная эканомія”. М. Доўнар-Запольскі выкарыстоўваў як сінонімы словазлучэнні “тэорыя гаспадарчага развіцця” і “гісторыя гаспадарчага развіцця”, разумеючы пад гэтым, што на падставе вывучэння гісторыі эканамічнага развіцця можна вывесці універсальную тэорыю з агульнымі эканамічнымі законамі.

Адной з галоўных задач сваёй навуковай дзейнасці М. Доўнар-Запольскі лічыў высвятленне тых фактараў, якія рухаюць гістарычным працэсам. Пасля шэрагу даследванняў, вучоны прыйшоў да высновы, што на гістарычны працэс вырашальны ўплыў аказвае эканамічны фактар (а калі яшчэ больш дакладна, то гандаль). Ён лічыў, што калі высветліць законы развіцця народнай гаспадаркі, то можна зразумець заканамернасці развіцця гістарычнага працэсу. Заўважна, што і ў гэтых пытаннях праглядваецца відавочны ўплыў на погляды вучонага нямецкай гістарычнай школы (не меншы, дарэчы, чым марксісцкай палітэканоміі).

Прадметам навукі палітычная эканомія М. Доўнар-Запольскі лічыў вызначэнне агульных законаў эканамічнага развіцця, якія могуць быць прыдатныя для ўсіх краін і дазволяць тлумачыць агульны ход эканамічнага развіцця любой краіны. Навука па М. Доўнару-Запольскаму патрэбна каб адкрываць законы эканамічнага развіцця: “патрэбна адкрыць такія ўмовы, якія будуць законамі развіцця, пры наяўнасці якіх гаспадарка кожнага народа будзе мець вызначаныя рысы” [1, c. 656]. Патрэбу ў гэтай тэорыі М. Доўнар-Запольскі бачыў у неабходнасці ўдакладняць і ўдасканальваць погляды вучоных-эканамістаў. Гэта значыць, ён прытрымліваўся, хутчэй за ўсё, прынцыпа этычнай нейтральнасці эканамічнай навукі.

Такім чынам, М. Доўнар-Запольскі па сваім эканамічным поглядам адносіўся да гістарычнай школы палітэканоміі. І хоць сама гістрычная палітэканомія пасля ІІ-ой сусветнай вайны як альтэрнатыва неакласічнай эканамічнай тэорыі аказалася амаль вычарпанай, яна дала свету новую дысцыпліну (ці навуковы накірунак у складзе сучаснай эканамічнай навукі), якую сёння называюць “эканамічнай гісторыяй”. Гэта дысцыпліна стаіць на мяжы дзвюх іншых навук – эканамічнай тэорыі і гісторыі, увабрала з іх шмат агульных рысаў, але пры гэтым выразна ад іх адрозніваецца. Прадметам “эканамічнай гісторыі” з’яўляецца паходжанне і развіццё розных тыпаў гаспадаркі і эканамічных трансфармацый, што адбываюцца ў канкрэтных сацыяльна-гістарычных умовах. Карыстаецца матэматычна-статыстычнымі і пераважна гістарычнымі метадамі даследавання [2, c. 252]. І хоць адносіны вучоных-эканамістаў да гэтай дысцыпліны розныя: ад амаль поўнага непрымання (А. Маршал, Л. Мізес, Ф. Хайек) да прыкметнага ўзвышэння (Й. Шумпэтэр, П. Самуэльсан, С. Кузнец, Р. Фогель, Д. Норт, М. Перлман), сёння гэта дысцыпліна выкладаецца ў большасці эканамічных унівэрсітэтах свету, існуюць міжнародныя і нацыянальныя асацыяцыі, даследніцкія цэнтры, а таксама часопісы па эканамічнай гісторыі, ладзяцца спэцыялізаваныя навуковыя канферэнцыі. І, як справядліва зазначылі сучасныя беларускія вучоныя-гісторыкі Г. Галубовіч і З. Шыбека, у Беларусі асновы “эканамічнай гісторыі” заклаў Мітрафан Доўнар-Запольскі [3, c. 252]. Калі троху пафантазіраваць і спраецыраваць тагачасныя погляды вучонага на існуючуя адпаведныя накірункі ў сучаснай сусветнай эканамічнай навуцы, то можна было б сказаць, што калі б М. Доўнар-Запольскі жыў у наш час, то ён мог бы быць прыхільнікам эвалюцыйнай эканамічнай тэорыі (адзін з заснавальнікаў – Йозэф Шумпэтэр), эканамічнай тэорыі паводзінаў (Герберт Сайман), і зразумела кліаметрыкі (так называецца сёння накірунак у эканамічнай тэорыі, у якім даследуецца гісторыя народнай гаспадаркі з актыўным ужываннем статыстыкі).

Увогуле, аналізуючы эканамічныя погляды асобнага вучонага важна ўлічваць, што на іх развіццё ў канкрэтны час і ў канкрэтнай краіне уплываюць ідэалогія, палітычны рэжым і развіццё народнай гаспадаркі. Трэба прызнацца, што М. Доўнар-Запольскі тут не быў выключэннем. Яго эканамічныя погляды істотна мяняліся і праходзілі эвалюцыю на працягу ўсяго жыцця. З яго прац бачна, што ў першыя тры дзесяцігоддзі сваёй навуковай дзейнасці ён больш падзяляў погляды прадстаўнікоў гістарычнай і марксісцкай палітэканомій, дзвух з трох існуючых у тыя часы плыняў эканамічнай навукі, якія ў метадалагічным плане мелі пэўнае падабенства, а пасля І-ай сусветнай вайны – у яго працах можна сустрэць ужо шэраг зваротаў да неакласічнай эканамічнай тэорыі. Падцвярджаецца гэта назіранне і меркаваннямі тых людзей, якія ведалі яго асабіста. Напрыклад, вучань М. Доўнар-Запольскага У. Раманоўскі заўважаў: “М. Доўнар-Запольскі не меў сярод нас рэпутацыі прынцыпова цвёрдага чалавека, які не адступае ні ў палітыцы, ні ў маралі ад раз прынятага накірунку” [3, с. 123].

Ці з’яўляўся М. Доўнар-Запольскі вучоным-эканамістам у сучасным разуменні гэтага словазлучэння? І да, і не. Прынамсі, называць М. Доўнар-Запольскага вучоным-эканамістам трэба вельмі асцярожна, бо найперш, ён быў выбітным вучоным-гісторыкам, які вельмі добра разбіраўся ў пытаннях эканамічнай навукі. Бо і сёння ёсць гісторыкі, якія даследуюць гісторыю народнай гаспадаркі, альбо выдаюць артыкулы і нават брашюры на эканамічныя тэмы, але эканамістамі іх ніхто не называе, прынамсі, прафесійнымі эканамістамі. Але М. Доўнар-Запольскага можна называць эканамістам, таму шта ён меў публіцыстычныя працы на эканамічную праблематыку, вопыт працы як практыка-эканаміста, напрыклад, у дзяржаўных установах у якасці чыноўніка і ў прыватнай вышэйшай навучальнай установе ў якасці рэктара. Сёння такіх людзей у нас сапраўды называюць эканамістамі.

У любым выпадку, важна яшчэ раз адзначыць, што для вучонага-гісторыка М. Доўнар-Запольскі вельмі добра разбіраўся ў эканамічнай тэорыі. Напрыклад, сёння не кожны беларускі эканаміст разумее як ўплываюць на народную гаспадарку – змяненне абменнага курса нацыянальнай валюты, змена велічыні ставак мытных пошлін, ці, напрыклад, ўзбуйненне і канцэнтрацыя капітала. Ён жа ў гэтых пытаннях разбіраўся досыць добра, і самае галоўнае, досыць правільна, і таму яго эканамічныя погляды ўяўляюць цікавасць не толькі для гісторыкаў эканамічнай думкі, але нават і для сучаных беларускіх эканамістаў. Эканамічныя погляды М. Доўнар-Запольскага варта асвятляць, напрыклад, у навучальных дапаможніках і падручніках па гісторыі эканамічнай думкі Беларусі. Пры гэтым пазіцыянаваць яго ў гісторыі эканамічнай думкі Беларусі, на маю думку, найбольш абгрунтавана будзе – як прадстаўніка мясцовай гістарычнай школы палітэканоміі і аднаго з першых заснавальнікаў у беларускай эканамічнай навуцы такога накірунку, як “эканамічная гісторыя”.

На прыканцы хочыцца заўважыць, што М. Доўнар-Запольскі – гэта супрацьлеглая постаць. Глыба. Каб яе вывучыць трэба самому даследчыку мець хоць бы прыблізна адпаведную культуру. Шмат у яго поглядах супярэчлівага на першы погляд, што пры першым вывучэнні можа напужаць даследчыка. Але калі яму хопіць моцы пераадолець першы бар’ер у выглядзе неардынарнасці думкі й трываласці жыццёвых прынцыпаў Мітрафана Доўнара-Запольскага, якіх часам у нас бракуе, то даследчыку адкрыецца геніяльная постаць. Большасць ягоных прац напісана на рускай мове, але напэўна складана сярод людзей яго пакалення знайсці больш свядомага шчырага беларуса; пры жыцці ён у большасці размаўляў па-руску, на гэтай мове чытаў лекцыі, але ў коле аднадумцаў сярод студэнтаў і калег размаўляў на роднай мове; ён менш двух гадоў непасрэдна працаваў у Беларусі, але пакінуў значны след сваёй працай – навуковай і арганізацыйнай, выхаваўчай і культурнай, а таксама ўласнай бібліятэкай, якой пашчасціла застацца ў Беларусі.

Літаратура

  1. Довнар-Запольский М.В. Что сделано в науке для изучения хозяйственного развития России // Вестник знания. – 1910. – №4. – С. 480-487; №6. – С. 648-657

  2. Галубовіч Г., Шыбека З. Эканамічная гісторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – 2003. – Т. 6. Кн. 2. – С. 252

3. Карпусь Д. Теоретико-методологічні погляди М. В. Довнар-Запольського та ix вплив на формування методологіі Киівського історико-економічноі школі // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні: Міжнародная навук. канф. (2005, Рэчыца, 22-23 верасня): прысвеч. дзейнасцi навуковай спадчыне вучонага-славіста М. Б. Доунар-Запольскага i гicторыі Рэчыцкага края: матэрыялы). / Рэд. кал.: В. М. Лебедзева (адк. рэд.) i інш. – Гомель: ГДУ ім. Ф. Скарыны, 2005. – С. 118-135.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 2 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
...

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconСмех І роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2008
Ф. Штэйнер; м-ва адукацыі рб; Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, 2008. – 65 с

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
В. М. Лебедзева – старшы выкладчык кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconЯ імёны ў тэрмінах І фразеалагізмах практычны дапаможнік для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей вну гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
В. А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы уа “гду імя Ф. Скарыны

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconСкарыны» фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель гду імя Ф. Скарыны 2011
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» 2011...

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconВяргеенка Матывы беларускіх лекавых замоў: структурна-функцыянальны аспект (на матэрыялах фальклору Гомельшчыны) Гомель уа «гду імя Ф. Скарыны» 2012
Матывы беларускіх лекавых замоў: структурна-функцыянальны аспект (на матэрыялах фальклору Гомельшчыны) / С. А. Вяргеенка; м-ва адукацыі...

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconПрактычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель гду імя Ф. Скарыны 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconГомель уа "гду імя Францыска Скарыны", 2010 Мимиміністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconА. В. Брадзіхіна методыка выкладання
Методыка выкладання беларускай літаратуры : практ рэкамендацыі /А. В. Брадзіхіна; м-ва адукацыі рб, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

В. М. Лебедзева (адк рэд.). Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2008. 186 с. С. 108-113 iconІ. В. Казакова доктар філалагічных навук
Н723 “Каляндарна-абрадавы фальклор Гомельшчыны” [Тэкст] / В. С. Но­вак. – Гомель “гду імя Ф. Скарыны”, 2009. – 252 с

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка