Урок распрацавала І правяла




НазваУрок распрацавала І правяла
Дата канвертавання28.10.2012
Памер61.01 Kb.
ТыпУрок
УА «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №4 г. Нясвіжа»


Жыццё і творчасць К. Чорнага. Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя стварэння. Пафас. Праблематыка


Урок распрацавала і правяла

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай катэгорыі

Шыманская Л.П.


Нясвіж, 2010

Тэма ўрока-модуля:

Жыццё і творчасць К. Чорнага. Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя стварэння. Пафас. Праблематыка

Мэта ўрока-модуля:

узнавіць асноўныя этапы жыцця і творчасці К. Чорнага, засяродзіць увагу на адметнасці творчага аблічча пісьменніка, на яго імкненні авалодаць метадам сацыяльна-псіхалагічнага аналізу асобы і рэчаіснасці, пазнаёміцца з гісторыяй напісання, пафасам і праблематыкай рамана “Пошукі будучыні”; развіваць у вучняў уменні самастойна працаваць з друкаванымі навукова-папулярнымі крыніцамі, выявіць адносіны вучняў да ўзнятых у рамане праблем; выхоўваць захапленне асобай пісьменніка


Тып урока: урок новых ведаў.

Абсталяванне:

падручнік “Беларуская літаратура” 11 кл. / Адамовіч Г.Я., Бугаёў Дз.Я, Мішчанчук М.І., Тычына М.А., партрэт К. Чорнага, альбом-выстаўка жыцця і творчасці К. Чорнага, выстаўка кніг К. Чорнага, тэсты, лісты з заданнямі па модульнай тэхналогіі, грамзапіс класічнай музыкі, выказванні пісьменнікаў пра творчасць К. Чорнага (развешаныя на дошцы):

Кузьма Чорны смела ўводзіць нас у шырокі свет пачуццяў, адносін, учынкаў, дзе складваецца характар чалавека… Вобразы яго глыбока самабытныя, але ў той жа час настолькі шырока абагулены, што перарастаюць нацыянальныя рамкі.

Я. КОЛАС

“Пісьменнік вялікай душы”, - кажуць пра Кузьму Чорнага людзі, якія добра ведаюць яго творы. Вялікі знаўца чалавечай душы, ён умеў падмячаць самыя няўлоўныя яе праяўленні, і яскрава, з уласцівым яму гумарам перадаваў свае нагляданні.

К. КРАПІВА

…Калі думаеш аб гэтым непаў -торным таленце, дык адразу ж прыходзіць імя яму – невычэрпнасць. Гэта нястрымны паток, які выбіваецца напаверх спраміж скальнага грунту, кіпіць і шумуе, стварае вялікія рэкі і азёры, доўгія годы поячы людзей.

М. ЛУЖАНІН

Літаратурная спадчына гэтага мастака патрабуе самай пільнай увагі. Там ёсць шмат чаму павучыцца: пісьменнік умеў адкрыць новае гучанне слова, умеў выказаць усё, што турбавала яго, з вялікай дасканаласцю. Я. КОЛАС

Ход урока

Вялікае шчасце для пісьменніка пісаць

аб народзе і яго шчасці і самому быць

шчаслівым разам з народам

К. Чорны. “Аўтабіяграфія”

1. Арганізацыйны момант.

2. Матывацыя. Стварэнне эмацыянальнага настрою (гучыць грамзапіс класічнай музыкі). Першы вучань. Паняцце Радзімы – гэта не паняцце, адцятае ад чалавека. Радзіма – гэта і звыклы з маленства колер неба, і знаёмае дрэва, і магілы продкаў, і дзяржаўны лад, і дачыненне да блізкіх і родных людзей, і кожнадзённая патрэба прачынацца раніцою і працаваць, і смак вады ў гарачыню, і каханне да любай жанчыны, і ціхія колеры неба на захадзе сонца. З гэтага складаецца жыццё. Гэта Радзіма. (К. Чорны)

Другі вучань. Палі, лясы, прастор случанскі,

Край беларускае зямлі,

Дзе сцежкі славы партызанскай

У кожным сэрцы праляглі.

Па – над прысадамі ўзняўся

Наш родны Слуцк, як чарадзей.

Тчэ паясы ў добрым часе,

Прымае ў радасці гасцей. (А. Лешчанка)

Настаўнік. Шчодрая, урадлівая зямля Случчыны. Жнівень шапоча густымі хвалямі даспелай збажыны. Верасень трасе галінамі яблынь і груш, абвешанымі чырвонабокімі малінаўкамі і славутымі слуцкімі бэрамі.

Урадлівая і літаратурная ніва Случчыны. Як вы ўжо здагадаліся, размова пойдзе пра цудоўны беларускі край, дзе ўзгадавалася шмат майстроў слова, сярод якіх мы згадваем імя Мікалая Карлавіча Раманоўскага.

Паведамленне тэмы ўрока.

Вучні ставяць мэты ўрока.

Настаўнік чытае эпіграф, раздае лісты з заданнямі і жадае новых адкрыццяў і поспехаў у працы.



Нумар вучэбнага элементу

Вучэбны матэрыял з указаннем задання


Кіраўніцтва па выкананню

ВЭ - 0


МЭТА: узнавіць асноўныя этапы жыцця і творчасці К. Чорнага, засяродзіць увагу на адметнасці творчага аблічча пісьменніка, на яго імкненні авалодаць метадам сацыяльна-псіхалагічнага аналізу асобы і рэчаіснасці, пазнаёміцца з гісторыяй напісання, пафасам і праблематыкай рамана “Пошукі будучыні”; развіваць у вучняў уменні самастойна працаваць з друкаванымі навукова-папулярнымі крыніцамі, выявіць адносіны вучняў да ўзнятых у рамане праблем; выхоўваць захапленне асобай пісьменніка


 

ВЭ – 1

Жыццёвыя сцежкі.

З верай у светлы дзень.

Расчараванне і азарэнне.


МЭТА: узнавіць асноўныя этапы жыцця і пазнаёміцца з творчай біяграфіяй пісьменніка ў 20 - 30-я гады.

1. Як склаўся лёс пісьменніка ў даваенны час?


 Прачытаць артыкул у падручніку на стар. 155 – 156 і скласці план адказу



Вуснае паведамленне пра творы К. Чорнага


ВЭ – 2

Пачатак творчасці. Кузьма Чорны -- апавядальнік


 МЭТА: сфарміраваць уяўленне пра характэрныя рысы творчай манеры К. Чорнага, стварыць умовы для вучнёўскага даследвання і высновы пра непаўторнасць таленту і адметнасць стылю пісьменніка.

1. Ці можна назваць Кузьму Чорнага песняром агульначалавечых каштоўнасцей? Якіярысы творчасці сведчаць пра тое, што ён – адзін з самых яркіх нацыянальных пісьменнікаў? Гімнастыка для вачэй


 Прачытаць артыкул у падручніку на стар. 157 – 158. Абмяркуйце з суседам гэтае пытанне. Зрабіце вывад (пісьмова) і дакажыце асноўнае палажэнне.


Работа ў парах.

ВЭ – 3

Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя напісання.

Пафас. Праблематыка.


 

МЭТА: развіццё мовы вучняў

(гучыць класічная музыка)

Уявіце, што вы сустрэліся з пісьменнікам. Што б маглі сказаць яму пра пафас і праблематыку рамана “Пошукі будучыні”?

 Прачытайце артыкул у падручніку на стар. 158 – 161. Выступіце ў ролі літаратурных крытыкаў. Напісаць міні-сачыненне ў выглядзе інтэрв’ю


ВЭ – 4

Замацаванне і кантроль ведаў

 

МЭТА:падагуліць і сістэмазаваць веды аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка

 

Выканаць тэставую работу. Узаемаправерка. Пазначце, калі ласка, працэнт выканання тэставай работы. Калі памылак няма, вы – малайчына, калі ёсць памылкі, звярніцеся да падручніка

ВЭ – 5


Дамашняе заданне


 1. Узнавіць змест рамана “Пошукі будучыні”;

2. Падрыхтаваць выразнае чытанне пачатку другога раздзела І часткі

3. Вуснае паведамленне пра жыццё пісьменніка па плане

ВЭ – 6

Рэфлексія

 Закончы фразу.

Мне было цікава…

Мы сёння даведаліся…

Я сёння зразумеў…

Мне было цяжка…

Заўтра я хачу на уроку…

Я хачу падзякаваць за ўрок…

Я хачу параіць…

Сёння у мяне атрымалася…

 



Літаратура

  1. Адамовіч А. Маштабнасць прозы. Мн., 1972

  2. Верціхоўская М. “Чалавек заўсёды павінен быць чалавекам…” Бел. літаратура і мова ў школе, 1990. №10

  3. Чорны К. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка. Мн., 1959

  4. Мушынскі М. І нічога, апроч праўды. Мн., 1990

  5. Жуковіч М. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроку беларускай мовы і літаратуры. Мн, “Аверсев”, 2007

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Жыццё І творчасць К. Чорнага. Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя стварэння. Пафас. Праблематыка

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Мэта І задачы ўрока: вызначыць,у чым заключаюцца грамадзянскія І палітычныя правы чалавека

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні які? чый? І абазначае прымету прадмета называецца…

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Педагагічныя тэхналогіі,формы работы: элементы тэхналогіі групавой работы,праца ў парах,кантроль ведаў

Урок распрацавала І правяла iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок распрацавала І правяла iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Урок распрацавала І правяла iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок распрацавала І правяла iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок распрацавала І правяла iconУрок тринадцатый. Кооперация Урок четырнадцатый. Неудача Урок пятнадцатый. Терпимость Урок шестнадцатый. Золотое Правило думай и богатей мысль это рычаг Человек, который «придумал»
Урок настойчивости ценой в пять­десят центов Необыкновенная власть ребенка Все, что нужно, — это одна глубокая идея «Не­возможный»...

Урок распрацавала І правяла iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка