Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі




НазваСказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі
Дата канвертавання05.11.2012
Памер23.47 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject3


Сказы з устаўнымі канструкцыямі


Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа і ўтрымліваюць дадатковую інфармацыю (удакладненні, тлумачэнні, заўвагі). Яны дапаўняюць, развіваюць змест выказвання ці яго часткі, але граматычна з членамі сказа не звязаны.

Адрозненне паміж устаўнымі і пабочнымі канструкцыямі ў тым, што ўстаўныя словы, словазлучэнні, сказы, уносячы дадатковыя тлумачэнні, не выражаюць адносін таго, хто гаворыць, да выказанай думкі.

Устаўныя канструкцыі выдзяляюцца працяжнікамі, дужкамі, радзей коскамі: Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне мабыць, не толькі для мяне даражэйшая за ўсё (У. Караткевіч). Другая палова Калядаў (з 1 да 6 студзеня) называецца Вялесавымі днямі (У. Арлоў). Хлопчык, яму было год шэсць, штосьці мармытаў праз сон (К. Чорны).


1. Запішыце сказы. Вызначце іх граматычную аснову, пастаўце знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях.


1. Падарожнікі больш за дваццаць чалавек накіроўваліся на поўнач у напрамку да горада. 2. Захапленне тэхнікай гэтым перахварэў і я ў дзяцінстве было на той час данінай модзе. 3. Вясковая дарога толькі падабенства дарогі пайшла ўніз. 4. Гаспадар яго завуць Іван Іванавіч ціха, няспешна расказвае пра сябе. 5. У такія гады Сцяпану трохі за дваццаць цяжка звыкацца з тым, што нехта думае інакш. 6. Лес цягнуўся вузкай паласою яна нагадвала зялёны востраў да самага горада.


2. Спішыце сказы. Пабочныя канструкцыі выдзеліце коскамі, а ўстаўныя - дужкамі.

Вусна растлумачце розніцу паміж імі.


1. Я на жаль упершыню бачыў Дунай (Т. Хадкевіч). 2. Як вядома уласнае імя на ўвазе не маюцца гаваркія прозвішчы Вярнідуб, Гарлахвацкі, Туляга не перадае ніякіх эмоцый, не характарызуе прадмет ці асобу (Г. Малажай). 3. Той бераг здавалася ім быў як у смузе, у тумане (В. Казько). 4. Хлопец перажываў цяпер найбольш відаць шчаслівую пару маладосці (Я. Брыль). 5. Як кажуць дыму без агню не бывае. 6. Жаўрук вельмі шкадаваў Жытнёвіка такое імя было ў Коласа, а як памагчы яму, не ведаў (У. Ягоўдзік). 6. Зіма праўда не хацела здавацца, храбрылася (Б. Сачанка). 7. Яна думала да чаго толькі не дадумаецца ў доўгія, бясконцыя ночы маці! калі прыедзе сюды, то абавязкова знойдзе сляды свайго сына (Б. Сачанка).


3. Спішыце тэкст, пастаўце знакі прыпынку. Падкрэсліце ўстаўныя канструкцыі.

На першы дзень святых калядак

Такі ўжо быў стары парадак

Збіралі сена са стала

Кармілі ім каня вала

і ўсіх жывёлін хоць па жмені

А на стале ў драбнюткім сене

Здавён-даўна вялося гэта

Уважна зернетак шукалі

І па тых зернетках гадалі,

Які зародзіць хлеб налета.

Я. Колас


Растлумачце знакі прыпынку.

Раскажыце, як у вашай сям’і святкуюць Каляды.


4. Стварыце тэкст-разважанне на тэму “Мая будучая прафесія”. Па магчымасці выкарыстайце пабочныя і ўстаўныя канструкцыі.



Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconСказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі
Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні І сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа І ўтрымліваюць дадатковую...

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconПлан урока Арганізацыйны момант
Сказы з пабочнымі І ўстаўнымі словамі, словазлучэннямі І сказамі. Функцыя пабочных слоў

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» Ацэнка камунікатыўных уменняў І навыкаў вучняў Крытэрыі І паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў
Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconТэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы
Ты ляці, мае слова, праз паліi лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. (П. Панчанка.)

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconРаздзел II nomen substantīvum. Declinatio prima
Прачытайце сказы, выпішыце слоўнікавыя формы І вызначце граматычную форму (скланенне, лік, склон) назоўнікаў, перакладзіце сказы

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconТыпы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў...

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconТэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1
Запішыце назву аднасастаўнага сказа з адным галоўным членам выказнікам, у якім дзеянне, абазначанае выказнікам, адносіцца да абагульненай...

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconТэма. Сінтаксічныя прыметы І будова складаных бяззлучнікавых сказаў Мэта
Мэта. Ведаць сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў, ІХ будову; умець знаходзіць бяззлучнікавыя сказы ў тэксце; будаваць...

Сказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі iconЗакончыце сказы: Якія яны?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка