Ластоўскі вацлаў Юстынавіч




НазваЛастоўскі вацлаў Юстынавіч
Дата канвертавання11.11.2012
Памер26.44 Kb.
ТыпДокументы



ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч

(27 кастрычніка (8 лістапада) 1883, засценак Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.


Паходзіў з незаможнага шляхецкага роду. Скончыў на радзіме пачатковую школу, пасля некаторы час вывучаў лацінскую мову ў свайго дзядзькі Франца Ластоўскага. У 1896 годзе паехаў у Вільню, працаваў у віннай краме, адначасова наведваў лекцыі ў мясцовым універсітэце.

У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904—1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе займаўся самаадукацыяй, далучыўся да мясцовага беларускага руху. З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «Наша ніва». Рэдагаваў часопісы «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), газету «Гоман» (1916—1917). Выступіў ініцыятарам шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця, творчы метад, кірунак і стыль беларускай літаратуры, у якой прынялі ўдзел Я. Купала, М. Гарэцкі, Л. Гмырак. У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні. У студзені 1915 разам з В. Святаполк-Мірскім, І. Луцкевічам і А. Луцкевічам падпісаў зварот да нямецкіх акупацыйных улад аб выданні беларускіх газет. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выдавецкім таварыствам, курыраваў выданне школьных падручнікаў, сам удзельнічаў у іх напісанні. У 1918-19 член Віленскай беларускай рады, у сакавіку 1918 накіраваны ад яе ў склад Рады БНР. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. 20 кастрычніка 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У 1920-23 з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю, Швейцарыю і інш., выступаў за правы беларускага народа, асабліва ў Заходняй Беларусі. 20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве. У 1923—1927 выдаваў часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. Узначальваў “Камітэт 400-летняга юбілею беларускага друку: 1525—1925”. Быў старшынёй Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызвалення Беларусі, ад імя якой выступаў за выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях. Запрошаны Інбелкультам на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926), на якой абраны старшынёй Графічнай камісіі.

Пад націскам неспрыяльных абставін (літоўскі ўрад адмовіўся фінансаваць выданне “Крывіча”, палітычны пераварот 17 снежня 1926 у Літве) у красавіку 1927 пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, не маючы нават сярэдняй адукацыі. З 1928 акадэмік БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Рэдагаваў “Працы кафедры этнаграфіі”, працаваў у “Камісіі жывой беларускай мовы”, уваходзіў у “Камісію па ахове помнікаў старасвтеччыны ў БССР”.

Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, у час адной з якіх быў знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай. Пастановамі СНК БССР 20 лістапада 1929 вызвалены з пасады сакратара Беларускай АН. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Утрымліваўся ў турмах Масквы і Мінска. У 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў, пазбаўлены звання акадэміка. Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу “як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі”. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч iconВацлаў Ластоўскі, паплечнік Янкі Купалы І Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага
Беларусі, Ластоўскі паўстае як выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. Пазней Ластоўскі вы-явіць сябе як паэт,...

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч iconВацлаў Гавэл Пасланьне да канфэрэнцыі "Мінуласьць, сучаснасьць І будучыня беларускай дзяржаўнасьці"
Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі....

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч iconРэспублікі, цяпер пенсіянер
Вацлаў Гавал/ Václav Havel (нар. 1936) – чэшскі драматург, эсэіст, палітычны вязень, грамадскі актывіст І сумленне нацыі, пазней...

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч iconВострыкава А. У. Заснавальнік чэшскай беларусістыкі Вацлаў Жыдліцкі
Скарыны, а ў 1996 г яму было прысвоена званне ганаровага доктара І прафесара Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта. Дзякуючы гэтаму...

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч icon"Нацягнутыя стасункі паміж Расеяй І Беларусьсю" так завецца артыкул аглядальніка польскай
Грузіяй. Таксама Вацлаў Радзівіновіч нагадаў, што напярэдадні міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў параўнаў польскую меншасьць...

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч icon"Нацягнутыя стасункі паміж Расеяй І Беларусьсю" так завецца артыкул аглядальніка польскай
Грузіяй. Таксама Вацлаў Радзівіновіч нагадаў, што напярэдадні міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў параўнаў польскую меншасьць...

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч iconВацлаў Гавэл вітаньні ўдзельнікам фэстывалю "Be Free" Львоў, жнівень 2008
Беларусь. Варта падзякаваць, вядома, І эўрапейскаму радыё для Беларусі, партнэру фэстывалю, дзейнасьць якога важная І вартая павагі,...

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч iconЧэшскі паэт І празаік, самы адметны прадстаўнік пакалення бітнікаў у Чэхіі. Пры жыцці ў друку з’яўляліся некаторыя яго вершы. Шэсць зборнікаў паэзіі выйшлі
Вацлаў Граб’е/ Václav Hrabě (1940 – 1965) – Чэшскі паэт І празаік, самы адметны прадстаўнік пакалення бітнікаў у Чэхіі. Пры жыцці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка