Урок-падарожжа




НазваУрок-падарожжа
Дата канвертавання11.11.2012
Памер79.23 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Ізбішчанская сярэдняя школа Лагойскага раёна”


Выхаваўчае мерапрыемства


Беларусь – краіна маёй будучыні”


Падрыхтавала:

Настаўнік пачатковых класаў

Жорава Вераніка Сяргееўна


Тэма: Беларусь – краіна маёй будучыні


Мэты: -пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне; фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы; вучыць паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі; развіваць мову дзяцей; выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды.


Тып: урок-падарожжа


Абсталяванне: аўдыёдыск з песнямі, галерэя партрэтаў дзеячоў гісторыі і літаратуры; прэзентацыя “Мінск – сталіца Беларусі”.


Ход урока


Настаўнік: сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. Але спачатку давайце высветлім, чаму наша краіна мае такую цудоўную назву – Беларусь?

Вучні выказваюць свае меркаванні: сярод беларусаў многа людзей са светлымі валасамі; нашы продкі аддавалі перавагу беламу адзенню; белыя буслы, якіх дагэтуль нямала ў Беларусі, сталі яе сімвалам.


Гучыць песня “Белая Русь”


Вучні 3 класа расказваюць вершы:


  1. Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край!

  1. У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

  1. Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою саёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

І вясёлкамі над ракой…

  1. Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край!


Настаўнік: сядаем у цягнік і адпраўляемся ў падарожжа. Прыбываем на станцыю “Нашы сімвалы” (назва вывешваецца на дошку).

Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы, Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – гімн, герб і сцяг. У артыкуле 19 раздзела І Канстытуцыі РБ (Асноўнага Закона нашай краіны) запісана: “Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое мае дзве гарызантальна размешчаныя паласы: верхнюю – чырвонага колеру і ніжнюю – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі.

Чырвоны колер са старажытных часоў з'яўляецца знакам Сонца. Ён сімвалізуе роднасць і братэрства. Чырвоны колер звязаны таксама з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця.

Зялёны колер – колер дабра і міру. Гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў, лясоў, лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну.

Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь. Белы колер азначае таксама гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь змяшчае геаграфічны абрыс нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы, абвітыя чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам: “Рэспубліка Беларусь”.

Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь – адна з дзяржаў у свеце.

Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні – маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.

Пяціканцовая зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы.

Склад вянка ў нашым гербе таксама невыпадковы. Усё тут сімвалізуе працу і багацце. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу.

Дзяржаўны гімн – гэта галоўная песня нашай краіны. Вы яе сёння слухалі на ўрачыстай лінейцы.

Давайце цяпер паўторым:

- назавіце дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

- Назавіце асноўныя прыкметы сцяга, герба.


Настаўнік: працягваем наша падарожжа, рухаемся далей. Цягнік прыбывае на станцыю “Наша краіна”.

Работа з падручнікам “Беларусь – наша Радзіма” (стар. 6-7).


Вучаніца 2 класа чытае верш Я. Коласа.

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць?..


Паглядзіце на малюнак. Назавіце сталіцу Рэспублікі Беларусь. Назавіце Прэзідэнта краіны. Назавіце галоўныя гарады нашай краіны. Назавіце буйныя рэкі нашага краю.

Мы жывём у Беларусі. У кожнага народа ёсць свая мова. У рускіх – руская, у немцаў – нямецкая, у палякаў – польская, а ў беларусаў - ? (беларуская).

Наша мова прыгожая, мілагучная. Народ склаў шмат песень, казак, вершаў.

Багатая наша мова на прыказкі і прымаўкі. Ужо няма тых людзей, якія прыдумалі гэтыя трапныя выразы, а прыказкі працягваюць жыць.


Вучні па чарзе чытаюць прыказкі:

  • Ад працы рукі не сохнуць.

  • Ад ляноты чакай бядоты.

  • Без навук, як без рук.

  • Бяда хоць мучыць, але жыць вучыць.

  • Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.

  • Дзе коратка, там і рвецца, дзе балюча, там б'ецца.

  • За дурной галавой нагам неспакой.

  • З вялікага грому малы дождж.

  • Каб конь добра вёз, давай яму авёс.

  • Мокры дажджу не баіцца.

  • Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі.

  • Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.

  • У сваім краі, як у раі.

  • У родным лесе і куст родны.


Малайцы!. Азараз заглянем у мінулае і сучаснае нашай краіны. На дошцы змешчаны выявы нашых славутых продкаў. (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына. Настаўнік расказвае пра кожнага з іх.)

У Полацку жыла манахіня Ефрасіння – заступніца беларускай зямлі, асветніца, гуманістка. Яна сабрала выдатную бібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі.

Слава Францыска не ведае меж,

Птушкай яна абляцела краіны.

Новую кнігу ты ў рукі бярэш –

І адгукаецца рэхам – Скарына.

Сусветную славу яму здабылі

Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.

Першадрукар беларускай зямлі

І слова народнага першапраходзец

Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,

Каб мудрасці гэтай святло не згасала.

- Пра якога славутага дзеяча нашай краіны ішла гаворка ў вершы?

Кірыла Тураўскі напісаў шмат пропаведзей, малітваў, павучанняў, канонаў, у якіх заклікаў людзей любіць адзін аднаго, адлюстроўваў хараство прыроды. Яго творы вызначаюцца вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі – сімвал таленту нашага народа.

Мы, беларусы, ганарымся таксама нашымі выдатнымі пісьменнікамі Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам і інш. Свае творы яны прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі, яго прыродзе.


Настаўнік: рухаемся далей. Прыбываем на станцыю “Наша сталіца”.

- Як называецца сталіца нашай краіны?

Вучням дэманструецца прэзентацыя “Мінск – сталіца Беларусі”

Вось мы пабывалі і ў Мінску. Што вам найбольш спадабалася?


Настаўнік: сядаем у наш цягнік. Цягнік прыбывае на станцыю “Родная прырода”.

Вучні 2 класа расказваюць вершы.


Лес ідзе да небакраю,

Рэчка, горачка, раўніна.

Вечна сэрцу дарагая

Беларуская карціна.


Ля крыніцы – медуніцы,

Дзе даліна – канюшына,

Дзе лясочак – верасочак,

Ой ты, родная мясціна.

Прырода – наш вялікі дом, без якога было б немагчыма жыццё чалавека. Беларусам пашанцавала на прыгажосць і непаўторнасць краявідаў.

Беларускія

Краявіды…

Перазвоны

Азёр і бароў.

Над палеткамі

Бульба і жыта –

Песня

Велічных курганоў.

Гэта наша

Зямля дарагая,

Гэта нашы

Лугі і палі,

Над якімі

Спрадвеку лунае

Бусел -

Сімвал

Бяссмерця

Зямлі.

Праводзіцца віктарына.

  1. Якія дрэвы растуць у хвойным лесе? (Сасна, елка)

  2. Яіх жывёл называюць будаўнікамі? (Бабёр)

  3. назавіце драпежных жывёл нашых лясоў. (Воўк, дзік, ліса)

  4. якія жывёлы Беларусі на зіму змяняюць свой колер? (Заяц, ліса, вавёрка)

  5. Назавіце ядавіты грыб, якім лечыцца лось. (Мухамор)

  6. Якія птушкі астаюцца ў нас зімаваць? (Верабей, сарока, варона)

  7. Хто ўдзень адпачывае, а ноччу лятае? (Сава)

  8. якая птушка выводзіць птушанят зімой? (Крыжадзюб)

  9. Якія звяры і птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? (Зубр, мядзведзь, барсук, бусел, вялікая белая чапля)

  10. Назавіце лекавыя расліны нашых лугоў. (Рамонак, зверабой, тысячаліснік)

  11. Назавіце драпежную рачную рыбу. (Шчупак)

  12. Назавіце самага злоснага шкодніка бульбы.


Гульня “Адгадай загадкі”.


Урадзіўся ён высокі,

Шаўкавісты, сінявокі.

Апранае нас здавён,

Здагадайцеся, хто ён? (Лён)


Цвіту ўсё лета я.

Жыву звычайна ў жыце.

Нашу хлапечае імя.

Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк)


Сядзіць бабуся, сядзіць хатуся,

А хто забачыць, дык заплпчыць. (Цыбуля)


Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць? (Вожык)


Настаўнік: сядаем у цягнік і едзем далей. Прыбываем на станцыю “Знаўцы”.

Падвядзём вынікі нашага падарожжа.


Разгадванне крыжаванкі “Мая Радзіма – Беларусь.”


1, 3, 4. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. (Гімн, сцяг, герб.)

2. асноўны Закон Рэспублікі Беларусь. (Канстытуцыя.)

5. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. (Лукашэнка)

6, 8, 12, 14, 17, 18. Вобласці Рэспублікі Беларусь. (Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская, Брэсцкая, Гомельская.)

7. Хто за …гарой, той сапраўдны герой. (Радзіму.)

9. Сталіца Рэспублікі Беларусь. (Мінск.)

10. Беларусь – край блакітных … (Азёр.)

11. Беларусь дасталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іхніх бацькоў – нашых дзядоў. Таму Беларусь называюць… (Бацькаўшчынай.)

13, 16. Вядомыя беларускія пісьменнікі. (Колас, Купала.)

15. Беларускі першадрукар. (Скарына.)


Малайцы! Вы добра выканалі ўсе заданні. Вось і падышоў да завяршэння наш урок. Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзеці, што вы – юныя грамадзяне нашай краіны. Ваш абавязак цяпер – добра вучыцца, каб вы змаглі ў будучым зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і багатай. І памятайце, вам тут жыць. Беларусь – гэта краіна вашай будучыні.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-падарожжа iconУрок падарожжа
Матывацыя вучэбнай дзейнасці(Слайд 1 ”Урок – падарожжа “Рацыянальныя лікі. Складанне І адніманне рацыянальных лікаў”)

Урок-падарожжа iconУрок-падарожжа
Рабяты, сёння мы адправімся ў падарожжа. Каб яго здзейсніць, нам патрэбна дружная, згуртаваная І граматная каманда. На шляху нас...

Урок-падарожжа iconУрок-падарожжа
Я рады вас бачыць здаровымі, з цудоўным настроем, мне імпануюць вашы ўсмешкі. Калі вы гатовы да пазнання глыбінь інфарматыкі, да...

Урок-падарожжа iconУрок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага "Падарожжа па краіне беларусаў"(Слайд 1)
Тэма: Урок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”(Слайд 1)

Урок-падарожжа iconУрок пазакласнага чытання: Віталь Вольскі. «Падарожжа па краіне беларусаў»
Вучні ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з вершаванымі творамі, у якіх апяваецца Беларусь, яе прырода. Самастойнае чытанне кнігі В....

Урок-падарожжа iconУрок Уступныя заняткі. Знаёмства з адметнасцю творчасці Янкі Маўра. Урок Мірон І Віктар. Небяспечнае падарожжа. Урок Прырода Беларусі. Значэнне апісанняў пры роды ў аповесці «Палескія рабінзоны»
Аповесць Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» чытаецца вучнямі з вядікай цікавасцю, хоць І была напісана яшчэ ў 1930 годзе

Урок-падарожжа iconУрок-падарожжа
Развіццё лагічнага мыслення, навыкаў самакантролю, пазнавальнай І творчай актыўнасці

Урок-падарожжа iconПадарожжа "Родная мова, цудоўная мова"
Добры дзень, дзеці! Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па Краіне беларускай мовы. Мы даведаемся, хто з вас лепш за ўсё ведае...

Урок-падарожжа iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры

Урок-падарожжа iconДзяржаўная ўстанова адукацыі
Занятак праводзіцца ў форме падарожжа. Маршрут падарожжа адзначан на дошцы назвамі прыпынкаў, рухацца па якіх будзе намаляваны паравоз...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка