"Славутыя асобы Беларусі" на журфаку ў Менску




Назва"Славутыя асобы Беларусі" на журфаку ў Менску
Дата канвертавання05.11.2012
Памер20.75 Kb.
ТыпДокументы

Kvia1106Zurfak



“Славутыя асобы Беларусі” – на журфаку ў Менску


Назва выставы графікі Зьмітра Шапавалава і літаграфіі Ліліі і Валянціна Варэцаў дала назву сустрэчы пісьменьніка Ўладзімера Арлова са студэнтамі журфаку БДУ. Сустрэча ладзілася 6 лістапада ў чытальнай залі факультэту. Шэраг мастацкіх твораў прысьвечаны постацям палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі – ад Эўфрасіньні Полацкай да Івана Луцкевіча. Пра нядаўні і сучасны стан гістарычных ведаў беларусаў расказваў на сустрэчы Ўладзімер Арлоў.


Севярын Квяткоўскі, Менск


Арганізатарам літаратурна-мастацкай імпрэзы выступіў студэнт факультэту журналістыкі, моладзевы актывіст Франак Вячорка:


“Мяне заўсёды цікавіла, чаму ў нас на журфаку гісторыя Беларусі выкладаецца толькі адзін сэмэстар. Няўжо аднаго сэмэстру дастаткова, каб прайсьці ўсю шматвяковую беларускую гісторыю, спазнаць усіх славутых постацяў, зразумець і адчуць культуру нашай краіны”.


У залі прысутнічалі як студэнты, што прыйшлі па абвестцы пра імпрэзу, гэтак і выпадковыя навучэнцы БДУ, якія рыхтаваліся да заняткаў. Але як толькі пачаўся выступ Уладзімера Арлова, практычна ўсе засталіся слухаць пісьменьніка. Уладзімер Арлоў пачаў здалёк, з часу свайго навучаньня на гістфаку БДУ, і адзначыў, што ў тую пару ён ня ведаў амаль аніводнай гістарычнай постаці з тых, хто выяўлены на карцінах: “У часы БССР афіцыйная вэрсія беларускай гісторыі пачыналася ад 1917 году”. Уладзімер Арлоў:


“Гэта сапраўды было. Але, я думаю, які хоць і пакручасты, але вялікі шлях з тых часоў мы прайшлі ў справе вяртаньня нам нашай гістарычнай памяці. І мы самі, грамадзяне Беларусі, і нашыя блізкія і далёкія суседзі, пачынаем усё больш разумець, што наша эўрапейская гісторыя – гэта своеасаблівы пропуск у нашу эўрапейскую будучыню”.


Уладзімер Арлоў адзначыў, што цяпер у Беларусі ёсьць людзі, якія б хацелі рэанімаваць старыя савецкія міты пра тое, што ў беларусаў не было сваёй гісторыі да прыходу да ўлады бальшавікоў:


“А хтосьці, напэўна, марыць увогуле гісторыю зьвесьці ці пачаць з тых часоў, калі піва каштавала 37 капеек. Ці, можа, увогуле пачаць зь сярэдзіны 1990-х гадоў. Таму рэдагуюцца падручнікі, таму рэдагуюцца энцыкляпэдыі”.


Ад агульных разваг пра стан гістарычных ведаў беларусаў сустрэча перайшла ў прэзэнтацыю для студэнтаў новай кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, якая выйшла ў кніжнай сэрыі “Бібліятэка “Свабоды”. Аўтар патлумачыў, што жаданьне стварыць зборнік кароткіх біяграфіяў дзеячоў беларускага руху зьявілся сярод іншага як пратэст супраць навязваньня беларусам думкі, што незалежнасьць на краіну звалілася зь неба, што за яе ніхто не змагаўся:


“Гэта кніга, у якой сабраныя эсэ ня толькі пра вельмі вядомых людзей. Тут сабраныя тэксты пра тых, хто нібыта прайшоў праз маё жыцьцё, хто паўплываў на мяне як асоба. Паўплываў сваім прыкладам, сваімі ўчынкамі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску icon"Славутыя асобы Беларусі" на журфаку
Шэраг мстацкіх твораў прысьвечаны постацям палітычнай І культурнай гісторыі Беларусі – ад Эўфрасіньні Полацкай да Івана Луцевіча,...

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску icon"Славутыя асобы Беларусі" на сядзібн Партыі бнф
Славутыя асобы Беларусі. 10 графічных І 30 літаграфічных партрэтаў да ўвагі гледачоў прапанавалі мастакі Зьмецер Шапавалаў, Валянцін...

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску iconУ менску ўшанавалі ўкраінскага гетмана, ураджэнца Беларусі
Сёньня ў Менску прэзэнтавалі навукова-папулярную кнігу пра Піліпа Орліка, аднаго з самых выбітных украінскіх гетманаў І змагароў...

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску iconНагадаю пытаньне гэтага тыдня: Якія крыніцы энэргіі, на вашую думку, найбольш пэрспэктыўныя І бясьпечныя для Беларусі?
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску iconГрафы Чапскія зноў у Менску
У менску ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску icon"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю"
У менску ў нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску iconУ менску выйшаў першы выпуск збору навуковых працаў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледчыя...

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску iconУ менску выйшаў зборнік навуковых твораў "Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі". Складальнікі вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І
Беларусі”. Складальнікі – вядомы дасьледчык гісторыі рэпрэсіяў Ігар Кузьняцоў І гісторык-публіцыст Якаў Басін. Зборнік яднае дасьледаваньні...

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску iconРоля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні
Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара І экспертнай супольнасці...

\"Славутыя асобы Беларусі\" на журфаку ў Менску iconНа пытаньне дзяўчыны, чым яна можа дапамагчы Бацькаўшчыне, адказваюць вядомыя ў Беларусі асобы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка