Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1




НазваТэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1
Дата канвертавання05.11.2012
Памер68.81 Kb.
ТыпДокументы
Тэст 3. АДНАСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ. НЯПОЎНЫЯ СКАЗЫ.

Варыянт 1.

  1. Адзначце двухсастаўныя сказы.

а) Трэба дома бываць часцей, трэбы доба бываць не госцем. (Р. Барадулін.)

б) Мясціна была ўтульная. (I. Шамякін.)

в) Было ціха і глуха. (Я. Колас.)

г) Досвіткі пачынаюцца а трэцяй гадзіне. (Э. Самуйлёнак.)

  1. Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам.

а) Цябе мы любім, дужая вясёлая зіма. (Н. Гілевіч.)

б) Боршч раней у нас варылі досыць рэдка. (У. Караткевіч.)

в) Гарачы летні дзень. (3. Бядуля.)

г) Тут ціха. Цёмна і пуста. (Я. Колас.)

  1. Знайдзіце няпэўна-асабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.

а) Зноў чыстым збожжам палі засеем. (С. Гаўрусёў)

б) Са мною заўсёды вітаюцца ветла. (Р. Барадулін.)

в) Вечарэла. (Я. Колас.)

г) Салаўя байкамі не кормяць. (Прыказка.)

  1. Адзначце спосабы выражэння выказніка ў безасабовых сказах.

а) інфінітыў;

б) дзеялоў 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку;

в) дзеяслоў прошлага часу множнага ліку;

г) адмоўнае слова няма.

  1. Запішыце назву аднасастаўнага сказа з адным галоўным членам выказнікам, у якім дзеянне, абазначанае выказнікам, адносіцца да абагульненай асобы, да кожнага.

  2. Адзначце выпадкі, калі від сказа вызначаны правільна.

а) Весялей заспявайце, дзяўчаты. (М. Васілёк) – пэўна-асабовы;

б) Узяўся за гуж – не кажы, што недуж. (Прыказка) – пэўна-асабовы;

в) Жніво. Ранне. (М. Гарэцкі) – назыўны;

г) Нізіны зацягвала туманам, халадала. (I. Шамякін) — няпэўна-асабовы.

  1. Вызначце від сказа і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

    а) Табе складаю гэты гімн, мой горад. (М. Танк.)

    1. Назыўны

    б) За песні і весялосць празвалі Васіліну ў вёсцы Вяснянкай. (Т. Хадкевіч.)

    2. Пэўна-асабовы

    в) Не сядзіцца мне доўга на адным месцы. (Я. Купала.)

    3. Абагульнена-асабовы

    г) Зямля. Знаёмая даль. (П. Панчанка.)

    4. Няпэўна-асабовы




    5. Безасабовы

  2. Адзначце няпоўныя сказы.

а) У вялізных вакзальных вокнах празрыстая сінеча світальнаганеба. (В. Быкаў.)

б) 3 мора дыхнула свежасцю. (В. Хомчанка.)

в) Над галавой сіняе неба. (У. Краўчанка.)

г) У полі яшчэ ляжыць снег. (Я. Колас.)

  1. Адзначце сказы, якія трэба дапоўніць знакамі прыпынку.

а) На паляне дубок, на дубочку лісток. (3. Бядуля.)

б)Цяпер ужо Францішак бакалаўр. (А. Клышка.)

в) Увосень слаўна чакаць першага снегу, а зімой першай травы. (К. Чорны.)

г) Зачынаецца майскі пагодны ранак. (В. Быкаў.)

  1. Вызначце стыль тэксту. Зрабіце сінтаксічны разбор аднасастаўных сказаў.

Напэўна, кожны з нас хоць аднойчы ў жыцці адпачываў у летніку. I хто пабываў там, ведае, што адным з самых цікавых мерапрыемстваў змены быў вечар, прысвечаны казкам на новы лад. Вечар, калі фантазія дзяцей, падлеткаў і важатых простане мае межаў: нiў сюжэце, нiў касцюмах, нiў дэкарацыях. Дарослым часам таксама хочацца пагуляць у такія гульні. Не верыце? Mюзiкл Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра «Чырвоная Шапачка. Пакаленне NEXT», прэм'ера якога адбылася 27 сакавіка ў Сусветны дзень тэа­тра, — прамы таму доказ. Рэжысёр-пастаноўшчык мюзікла Анастасія Грыненка, напэўна, прыгадала бесклапотныя часы дзяцінства і стварыла сваю казку на новы лад. Яна перанесла дзеянне ўсім вядомай казкі «Чырвоная Шапачка» ў наш час.



Тэст 3. АДНАСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ. НЯПОЎНЫЯ СКАЗЫ.

Варыянт 2

  1. Адзначце двухсастаўныя сказы.

а)3 балот пацягнула цёплай вільгаццю. (Я. Колас.)

б)Плывём па воднай прасторы. (Р. Б.)

в)Спелае жыта схіліла каласы. (М. Гарэцкі)

г) Гэты лес быў яловы. (У. Караткевіч.)

  1. Адзначце аднасастаўныя сказыз галоўным членам дзейнікам.

а)Не шумі ты, грозны бор. (М. Калачынскі.)

б)Сонца. Мароз. Вецер. (Я Брыль.)

в)Аўтобус. Шум. Вясёлы гоман. (Л. Дайнека.)

г)На дварэ было свежа iціха. (I. Мележ.)

  1. Знайдзіце безасабовы сказ i выпішыце яго граматычную аснову.

а)Давайце сходзімў грыбы. (Я. Колас.)

б)Лес не сякуць языкамі. (Прыказка.)

в)Задажджылася раптам на цэлыя суткі. (Я. Брыль.)

г)Чэрвеньская спёка. (I. Мележ.)

  1. Адзначце спосабы выражэння выказніка ў няпэўна-асабовых сказах.

а) інфінітыў;

б)дзеяслоў 2-й асобы адзіночнага i множнага ліку;

в)дзеяслоў прошлага часу множнага ліку;

г)дзеяслоў 3-й асобы множнага ліку.

  1. Запішыце назву аднасастаўнага сказа, у якім утваральнік дзеяння не названы, але ўяўляецца як пэўная асоба.

  2. Адзначце выпадкі, калі від сказа вызначаны правільна.

а)Чакаю. Прыйдзі. Вярніся. (М. Сяднёў) — абагульнена- асабовы.

б)Век жыві, век вучыся. (Прыказка) — абагульнена-асабовы.

в)Не ляжыцца мне, не спіцца. (П. Броўка) — няпэўна- асабовы.

г)Трывожнае лета. (А. Вялюгін) — назыўны.

  1. Вызначцевідсказа iўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы.

    а) Пакасілі пожні, знялі з ніў кра­су. (М. Машара.)

    1. Безасабовы

    б) Загараю на беразе Мінскага мора. (А. Марціновіч.)

    2. Назыўны

    в) У хаце вучням не сядзіцца. (Я. Колас.)

    3. Няпэўна-асабовы

    г) Папрацуеш да поту — пад’ясіў ахвоту. (Прыказка.)

    4. Пэўна-асабовы




    5. Абагульнена-асабовы

  2. Адзначце няпоўныя сказы.

а) Іграйце гучна музыку геройскую, музыкі. (Я. Купала.)

б)Ваколхаты прыгожая агароджа, пад акном градка кветак. (У. Краучанка.)

в)За вокнамі позняя, мокрая восень. (Я. Брыль.)

г)Зубр рахманы i добры звер. (У. Караткевіч.)

  1. Адзначце сказы, якія трэба дапоўніць знакамі прыпынку.

а)На возеры было ціха i спакойна. (В. Вольскі.)

б)Паступовавыявілася, штоMipoнцікавіўся больш батанікай, а Віктар заалогіяй. (Я. Маўр.)

в)Абедзве яны вучыліся: Галя ў пятым, а Ліда ў другім. (А. Пальчэўскі.)

г)Паром быў ў поўным парадку. (М. Лынькоў.)

  1. Вызначце стыль тэксту. Зpaбіте сінтаксічны разбор аднасастаўных сказаў.

Пачнём наша падарожжа з 87-га кіламетра шашы Мінск — Гродна. Мы перасячом адну з асноўных рэк Налібоцкай пушчы — Іслач, якая цячэ на поўначы i з'яўляецца трэцяй па памерах ракой пасля Нёмана i Заходняй Бярэзіны на гэтай тэрыторыі.

Менавіта на Іслачы гняздуецца даволі вялікая групоўка зімародкаў. У гнездавы перыяд тут можна сустрэць вывадкі вялікага савука. Іслач адносіцца да басейна Балтыйскага мора.

Тут водзяцца вельмі каштоўныя віды рыб: ручаёвая стронга, ліпень (еўрапейскі харыус), якія занесены ў Чырвоную кнігу.

Адзін з галоўных відаў у Налібоцкай пушчы — малы арлец. Ён гняздуецца ў асноўным на поўначы i поўдні, дзе прасторы паміж каналамі ствараюць выдатныя кармавыя ўмовы. У пэўных частках ляснога масіву жывуць барадатая кугаўка, вераб'іны i махнаногі сычы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 iconТэст сказы са 3bapotkami, пабочнымі словамі. Словы-сказы
Ты ляці, мае слова, праз паліi лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. (П. Панчанка.)

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 icon10 клас Кантрольны тэст Складаныя сказы Варыянт 2
Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплесквалася з дарогі І пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 icon3 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы. Падкрэсліце ў ІХ граматычную аснову
З нёмана пацягнула прахладай. Ціха вакол І прыгожа. Нават размаўляць уголас не хочацца. У народзе такі час называюць шэрай гадзінай....

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 icon2 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову
Вырвалася з-за хмар пасвяжэлае сонца, усё наўкруга заіскрылася, заспявала, зазвінела. Але хутка зноў захмарыла. Дождж разахвоціўся...

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 iconРаздзел II nomen substantīvum. Declinatio prima
Прачытайце сказы, выпішыце слоўнікавыя формы І вызначце граматычную форму (скланенне, лік, склон) назоўнікаў, перакладзіце сказы

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 icon1 варыянт Выпішыце аднасастаўныя сказы, падкрэсліце граматычную аснову
Вецер біў у бляшаны дах, нібы ў бубен. Гудзела ў коміне. А ў пакоі было цёпла, утульна. Ярка-ярка гарэла настольная лямпа. Рытмічна...

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 iconВарыянт 1
Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў І склонавых форм назоўнікаў

Тэст аднасастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Варыянт 1 iconТыпы тэкстаў Практыкаванне
Практыкаванне. Падумайце, у якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст. Пранумаруйце сказы. Вызначце тып маўлення ў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка