Я – грамадзя нін Беларусі Мэты




НазваЯ – грамадзя нін Беларусі Мэты
Дата канвертавання11.11.2012
Памер50.24 Kb.
ТыпДокументы
Я – грамадзянін Беларусі

Мэты: выхоўваць у дзецях пачуцці любові да сваёй Радзімы, павагі да яе гісторыі, гонару за дасягненні сучаснай Беларусі;

Фарміраваць у малодшых школьнікаў імкненне з першых дзён вучобы быць падобныміна лепшых прадстаўнікоў беларускага народа, прывіваць такія рысы характару беларусаў, як працавітасць, настойлівасць у дасягненні мэты, міралюбнасць і імкненне да сацыяльнай роўнасці і справядлівасці, прыхільнасць высокім маральным ідэалам.

Абсталяванне: кнігі “Беларусь наша Радзіма.Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі А.Р.Лукашэнкі першакласніку”, постэр “Зялёны лісток на планеце Зямля”, камп’ютар, мультымедыйны дадатак №8 часопіса “Пачатковая школа”, відэаролік


Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Настаўнік: Дарагія дзеці! Сёння ўрачысты, важны дзень! Сёння першага верасня — Дзень ведаў. Гэты дзень адзначаюць ва ўсіх школах Беларусі. Я віншую вас са святам ведаў і запрашаю на першы ўрок.

ІІ. Асноўная частка

Настаўнік: Сёння ў нас незвычайны ўрок. Тэма урока: « Я – грамадзянін Беларусі». Ці здагадаліся вы, аб чым мы будзем гаварыць на ўроку? (Мы будзем гаварыць аб нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь). На працягу ўрока мы вызначым, што значыць быць грамадзянінам сваёй рэспублікі, узновім веды пра нашу бацькаўшчыну, каб яшчэ раз зведаць пачуццё гонару за свой край, свой народ.

Быць грамадзянінам сваёй краіны – гэта значыць…

  • Ведаць адкуль ты родам і шанаваць традыцыі свайго рода;

  • Ведаць гістарычны летапіс свайго горада і сваёй краіны;

  • Ведаць сцяг, гімн і прэзідэнта сваёй краіны;

  • Шанаваць законы той дзяржавы, грамадзянінам якой ты з’яўляешся. А кожны закон гаворыць, што грамадзянін павінен ведаць свае правы і абавязкі.

Давайце цяпер паспрабуем прайсці па кожнаму з гэтых пунтаў, каб у канцы нашага падарожжа зрабіць для сябе самы галоўны вывад нашага сённяшняга ўрока.

Прагляд відэаролікаў “Падарожжа па казачна прыгожай краіне” і “Наша краіна” (мультымедыйны дадатак №8 часопіса “Пачатковая школа”)


Настаўнік:

У кожнага чалавека ёсць імя, прозвішча і імя па бацьку, так і ў любой дзяржавы ёсць свая сімволіка. Што гэта такое?

Гульня «Згубіліся словы»

Да дошкі прымацаваны літары на магнітах. Кожная краіна мае свае дзяржаўныя сімвалы. Трэба пераставіць літары так, каб атрымаліся словы — назвы сімвалаў.

(Па аднаму (па чарзе) вучні выходзяць да дошкі i ставяць літары на свае месцы. Kaлi слова адгадана правільна, з'яўляецца яго выява.

г с я ц /сцяг/, г б е р /герб/, і г н м /гімн/)

Прагляд відэароліка “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” (мультымедыйны дадатак №8 часопіса “Пачатковая школа”)


Конкурс-віктарына “Гісторыя Беларусі”

Зараз мы правядзём з вамі невялікі конкурс-віктарыну, якая дапаможа нам з вамі зразумець, хто лепш за іншых ведае гісторыю свайго краю. Я буду прапаноўваць вам пытанні і, калі вы ведаеце адказ, то з месца крычаць нельга, а падымаеце руку і адказваеце. Хто больш за ўсіх назаве правільных адказаў, атрымае прыз. Дык вось, будзьце ўважлівымі:


Пытанне

Адказ

Стары сінонім слова радзіма?

Айчына, бацькаўшчына

Колькі абласцей у нашай дзяржаве?

6

Пералічыце іх.




Як называецца сталіца нашай дзяржавы?

Мінск

Якія расліны прысутнічаюць у гербе Беларусі?

Жыта, лён, канюшына

З якіх колераў складзены дзяржаўны сцяг Беларусі?

Чырвоны, зялёны,белы

Якімі словамі заканчваецца прыпеў гімна Беларусі?

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Беларусь часта называюць краем чаго?

Лясоў і азёр

З якімі дзяржавамі гранічыць наша Беларусь?

Расія, Літва, Латвія, Польшча, Україна

Якая прыблізная колькасць насельніцтва Беларусі?

Каля 9,5 млн.чалавек

Назавіце самых вядомых вам беларускіх паэтаў, юбілей якіх мы святкуем у гэтым годзе. Колькі гадоў?

Янка Купала, Якуб Колас; 130 гадоў

Хто з’яўляецца беларускім першадрукаром?

Францыск Скарына

Як называецца мемарыяльны комплекс, прысвечаны нявінным ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі?

Хатынь

Крэпасць, якая самай першай прыняла на сябе ўдар Вялікай Айчыннай вайны?

Брэсцкая крэпасць

Хто з’яўляецца самым першым Прэзідэнтам нашай краіны?

Луашэнка Аляксандр Рыгоравіч

Калі наша краіна адзначае дзень Незалежнасці Беларусі?

3 ліпеня

Як называецца звод асноўных законаў дзяржавы?

Канстытуцыя



Настаўнік:

Закон – гэта звод правіл паводзін, прынятых у грамадстве. Правілы можна падзяліць на дзве катэгорыі: правы і абавязкі. Мы з вамі ўжо вывучалі некаторыя правы. Зараз я іх вам напомню, а вы растлумачыце, як вы іх разумееце.

  • Права на сям’ю;

  • Права на абарону;

  • Права на развіццё;

  • Права на жыццё і нармальныя ўмовы для развіцця.

Акрамя сваіх правоў мы абавязаны ведаць і свае абавязкі перад грамадствам, у якім мы жывём.

Зараз я іх вам назаву некаторыя, а вы растлумачыце, як вы іх разумееце.

Кожны вучань абавязаны:

  • Паважаць погляды,свабоду і годнасць іншых людзей, як дарослых, так і аднагодкаў;

  • Клапаціцца аб здароўі і бяспецы асабістага жыцця і сваіх таварышаў;

  • Прыстойна і культурна весці сябе ў класе, школе і за іх межамі;

  • Хадзіць чыстым, ахайным;

  • Выпраўляць прычыненую ім шкоду.



ІІІ. Заключная частка


Гульня “Выканай заданні”

  • Расфарбуй сцяг

  • Замацуй гербы абласцей

  • Выберы герб і сцяг Беларусі

  • Пазнай гімн Беларусі

  • Замацуй сцягі краін-суседак

  • Загадкі на школьную тэму



Настаўнік:

Вось і падышоў да канца наш з вамі ўрок « Я – грамадзянін Беларусі». З гэтага ўрока мы з вамі выяснілі, што быць грамадзянінам – гэта ў першую чаргу выконваць свае абавязкі перад дзяржавай – АТРЫМАЦЬ АДУКАЦЫЮ, каб потым быць паўнацэнным членам той дзяржавы, у якой ты нарадзіўся. І не проста жыць у гэтым грамадстве, а прымаць непасрэдны ўдзел у яго кіраванні.

Я хачу вам напомніць, што ў нашай краіне многа таленавітых і творчых людзей, якія ўсхваляюць нашу рэспубліку. Вось і зараз вы пачуеце песню ў выкананні юнай спявачкі.

Кліп “Я люблю Беларусь”


ДУА “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-

сярэдняя школа”


Першы ўрок у 4 класе


Падрыхтавала Рамашка Н.Р.,

настаўніца пачатковых класаў


2012

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconПытанні да экзамену па курсе з 09. 2012г
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconПрадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі
Пытанне Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты icon1. Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconПытанні да экзамену па курсу
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconПрыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе як сродак гістарыясофскага бачання мінулага
Раздзел I. Гісторыясофскі падыход да вывучэння сусветнай гісторыі І гісторыі Беларусі: пастаноўка мэты вучэбнага курса

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconПадарожжжа ў краіну Матэматыку Мэты
Мэты: зацікавіць дзяцей матэматыкай; выпрацоўваць знаходлівасць, развіваць лагічнае мысленне

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconРазмежаванне злучникаў и злучальных слоў Мэты
Мэты: садзейнiчаць пашырэнню ведаў вучняў пра складаны сказ, яго будову, сродкi сувязi

Я – грамадзя нін Беларусі Мэты iconУрок падрыхтаваны І праведзены настаўніцай гісторыі Талькаўскай сш ільініч Наталляй Валянцінаўнай
Мэты: Абагуліць, паўтарыць асноўныя паняцці І тэндэнцыі развіцця Беларусі, Расіі І СССР у 1917 – 1939 гг

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка