Жыццё ў фашысцкай няволі




НазваЖыццё ў фашысцкай няволі
Дата канвертавання05.11.2012
Памер36.7 Kb.
ТыпДокументы
Жыццё ў фашысцкай няволі

Наша гераіня - Шабуня (Лемашевіч) Раіса Францаўна, родам з вёскі Пірагі Палтаўскай вобласці, цяпер жыве ў вёсцы Крывая Бяроза.

Вось як расказвае Раіса Францаўна пра сваё ваеннае дзяцінства і юнацтва. Калі пачалася вайна, Раісе было 15 гадоў. Яе сям’я, у якой было 4 дзяцей, жыла ў той час на Палтаўшчыне. Пра тое, што пачалася вайна, дзяўчына пачула па радыё. Вось як яна ўспамінае той момант, калі ўпершыню ўбачыла немцаў. “Маці паслала нас з сястрой па сена карове. Ісці трэбы было праз агарод. Мы прайшлі ўжо палову шляху, як прама перад сабой убачылі нямецкія танкі. Тут жа аднекуль з’віліся самалёты з крыжамі і пачалі бамбіць наваколле. Мы з сястрой разгубіліся, не ведалі, што нам рабіць і куды бегчы. Але на дапамогу нам прыйшоў сусед, які пазваў нас у свій бліндаж, што быў зроблены тут жа на агародзе. У бліндажы мы чакалі, калі скончыцца бымбандзіроўка. Калі ўсё сціхла, мы выйшлі, набралі сена і пайшлі дадому. Трэба было перайсці дарогу, але па ёй ужо рухаліся нямецкія танкі. Здаецца, ім не было ні канца, ні краю. Мы думалі, як нам перайсці дарогу, і тут адзінтанк спыніўся , з яго башні вылез немец, махнуў нам рукой, паказваючы, каб мы хутчэй пераходзілі дарогу. Мы з сястрой перабеглі шашу, і танкі пайшлі далей. Пасля танкаў па дарозе ехалі машыны з салдатамі. Машыны рухаліся да вечара наступнага дня.”

Вось такой была першая сустрэча дзяцей з немцамі. Далей было вось што. Калі дзяўчаты вярнуліся дадому, то ў сваім двары яны ўбачылі забітага чырвонаармейца. А ў іх хаце знаходзілася параненая медсястра, у яе быў прастрылены жывот. Медсястра папрасіла Раісу адпароць нашыўкі ў пятліцах, палажыць іх у чырвонаармейскую кніжку і схаваць. Раніцай медсястра памерла. Тыды немцы вынеслі яе на двор і палажылі побач з чырвонаармейцамі. Каліміма двара праязджалі танкі і машыны з немцамі, забітых фатаграфавалі. Пасля таго, як немцы прайшлі, Раіса разам с суседзямі пахавалі чырвонаармейца і медсястру на агародзе за хатай.

Далей Раіса Францаўна расказала пра лёс свайго старэйшага брата. Пасля ўстанаўлення акупацыйнвгв рэжыму немцы сталі праводзіць сваю палітыку. Яны агітавалі маладых людзей ,каб тыя ехалі ны работу ў Германію. Калі дзяўчаты і хлопцы не згаджаліся ехаць добраахвотна, іх вывозілі гвалтам. І вось аднойчы ў хату прыйшлі немцы і забралі старыйшага брата, каб вывезці ў Германію. Аднак Антону -так звалі брата –удалося ўцячы і схавацца ў сям’і свайго сябра. Але, на жаль, хлопцу не ўдалося скрыцца ад немцаў, яго выдала суседка сябра. І вось у хату сябра ўварваліся немцы, схапілі хлопцаў, вывалаклі іх на двор і пачалі біць. Білі так моцна, ўто хлопцы ледзь не памёрлі. Антона з сябрам адправілі на работу ў Германію, дзе яны і знаходзіліся да канца вайны.

А вайна, між тым працягвалася. Надыйшла першая ваенная зіма, лютая, снежная, марозная, галодная. Снегу выпала шмат, вышэй за платы і паканы.

Немцы выганялі мірнае насельніцтва чысціць дарогі. За ноч дарогу замятала, і жыхароў ізноў выганялі на расчыстку.

У кастрычніку 1942 года акупанты праводзілі акцыю па адпраўды моладзі на работу ў Германію. У кожную хату ўрываліся фашысты і паліцаі, выганялі людзей на вуліцу. Там адбіралі моладзь і загадвалі строіцца ў шэрэнгу. Раісе таксама загадалі ісці з іншымі хлопцамі і дзяўчатамі, а калі яна не згодзіцца паехаць, то прыгразілі растраляць усю сям’ю. Дзяўчыне нічога не заставалася рабіць, як паехаць у Нямеччыну. З вёскі, акрамя Раісы, забралі яшчэ 15 дзяўчат. Іх усіх адправілі на вакзал, там пасадзілі ў таварны вагон, і паехалі, плачучы, няшчасныя дзяўчаты на чужыну. Тут лёс Раісы і яе сябровак пераклікаецца з лёсам гераіні верша Аркадзія Куляшлва “ Ліст з палону”:

Невёсёлы мой лёс, невясёлы..

Пакідаю я родныя сёлы,

Па рэйках вязуць мяне колы

У Нямеччыну,

Нібы ў Турэччыну…

Не адна я, здзяўчатамі, усіх нас

Вязуць у няволю.

Пакідаюць дзяўчаты

Бацькоўскія хаты

І плчуць уволю.

Да Германіі ехалі цэлы месяц, часта іх цягнік заводзілі ў тупік, бо трэба было прапускаць эшалоны з немцамі. І вось, нарэшце, Германія. Дзяўчатам загадалі пастроіцца ў адну лінію. Пасля таго, як дзяўчаты пастроіліся, да іх падышлі гаспадары і сталі выбіраць сабе работніц. Да Раісы падышоў немец, які сказаў, што яна яму спадабалася і ен хоча ўзяць яе да сябе. Потым немец папытаўся, ці няма у Раісы сястры. Раіса сказала, што есць, і паказала на сяброўку. Так дзяўчаты апынуліся ў доме пекара. Астатніх дзяўчат адправіліпрацаваць на заводы фабрыкі. Раіса была служанкай у багатай нямецкай сям’і, у няволі ёй далі новае імя- Рэні. У той час тэрыторыю Германіі часта бамбілі як русскія самалёты, так і іх саюзнікі. Калі пачыналася бамбежка, усе беглі ў бамбасховішча. Аднойчы Раіса затрымала ў доме. У гэты час у дом трапіла бомба, ён пачаў гарэць. Дзяўчына не помніць, як яна апынулася ў падвале. Там, як успамінае Раіса Францаўна, яна ў думках развіталася з маці, бацькам і, увогуле, з жыццём. Гаспадары думалі, што іх служанка загінула, але яе знайшлі пасля бамбёжкі ў падвале.

Наступіў 1945 год. Вайна закончылася. У горад, дзе служыла Раіса, увайшлі амерыканскія войскі. Вызваленным амерыканцы прапанавалі паехаць у Амерыку ці Канаду. Раіса адмовілася, усей душой яна імкнулася на радзіму. Брат Раісы, Антон, пасля вайны апынуўся ў Аўстраліі, дзе жыве і цяпер.

Раіса вярнулася на радзіму, выйшла замуж, у яе нарадзіліся дзеці, падрастаюць унукі. Але, колькі б ні прайшло часу, ёй усё роўна цяжка і балюча ўспамінаць і расказваць пра падзеі тых цяжкіх і страшных дзён.


Запісала Латушка Алена

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жыццё ў фашысцкай няволі iconМы молімся за вас жыццё Змяні сваё жыццё Захавайце наша жыццё! Мы
Садавіна І гародніна насычана вітамінамі, мінераламі І анты-аксідантамі, месціць высокаякасныя валокны для падтрымання добрага здароўя...

Жыццё ў фашысцкай няволі iconБілет №21 Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу над фашысцкай Германіяй І яе саюзнікамі. Удзел бсср у заснаванні аан
Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу над фашысцкай Германіяй І яе саюзнікамі. Удзел бсср у заснаванні аан

Жыццё ў фашысцкай няволі iconЦі згіне старонка ў панскай няволі?
Вiртуальную кампазiцыю выканала вучаніца сш №54 8 «А» класа Зубчанка Яўгенія пры вывучэннi тэмы базавага курса інфарматыкi «Апрацоўка...

Жыццё ў фашысцкай няволі icon«жыццё даецца, каб жыццё тварыць »
Мэта ўрока: раскрыць гуманістычны пафас верша, сувязь паміж сучасным І вечным, падвесці вучняў да пераканання, што чалавек сам нясе...

Жыццё ў фашысцкай няволі iconАбмяркоўваюць прамову Аляксандра Лукашэнкі з нагоды афіцыйнага сьвята дня незалежнасьці
Гебэльс адпачывае! "Тых, хто, ахвяруючы дарагім сваім жыцьцём, прынёс даўгачаканую свабоду", якую ты ж І зьнішчыў, заразіўшы беларускі...

Жыццё ў фашысцкай няволі iconВыканала вучаніца 11 "А" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна
Жыццё даецца чалавеку толькі адзін раз. Але што наша жыццё ў параўнанні з Сусветам! Гэта толькі імгненне. Імгненне паміж мінулым...

Жыццё ў фашысцкай няволі icon"Мірнага неба вам, маладыя!"
Кацярына Аляксандраўна Сямёнава І раз-пораз змахвала няпрошаныя слёзы. Гледзячы на ўнука Дзям’яна І яго выбранніцу Сашаньку, яна...

Жыццё ў фашысцкай няволі iconЖыццёвым дэвізам для Льва Сапегі стала перакананне: «Не толькі я, але І жыццё маё належыць Айчыне»[6]
У дзяцінстве ён любіў слухаць аповеды пра жыццё І справы сваіх продкаў. Загараліся вочы захапленнем І гонарам, калі чуў пра славу...

Жыццё ў фашысцкай няволі iconАдна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў
Адбыліся парадаксальныя перамены, былі пабураны не толькі ранейшыя ідэалы, уяўленні, але І пераўтва-рыліся цэлыя грамадствы, што...

Жыццё ў фашысцкай няволі iconЖыццё праходзіць непрыкметна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка