Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці




НазваЗнешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
старонка2/3
Дата канвертавання11.11.2012
Памер353.83 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

Т э м а 3. БЕЛАРУСЬ І ПРАБЛЕМЫ ЕЎРАПЕЙСКАЙ БЯСПЕКІ

Геапалітычнае і геастратэгічнае становішча Беларусі пасля дасягнення незалежнасці. Праблемы бяспекі і супрацоўніцтва ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Канстытуцыйныя палажэнні аб бяз’ядзерным і нейтральным статусе Беларусі, іх эвалюцыя ў другой палове 1990-х гадоў.

Беларуская ініцыятыва аб стварэнні бяз’ядзернай прасторы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Яе вылучэнне і мадыфікацыя, дзейнасць беларускай дыпламатыі па рэалізацыі ініцыятывы.

Беларусь і ядзерная спадчына былога СССР. Палітыка краіны ў галіне ядзернага раззбраення. Далучэнне да міжнародных пагадненняў аб стратэгічных узбраеннях і нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Вывад з тэрыторыі Беларусі тактычных і стратэгічных ядзерных ракет.

Беларусь і іншыя міжнародныя пагадненні ў галіне раззбраення і кантроля над узбраеннямі. Праблемы выканання Дагавора аб скарачэнні звычайных узброеных сіл і ўзбраенняў у Еўропе.

Пазіцыя кіраўніцтва краіны адносна пашырэння НАТО на Усход і яе эвалюцыя ў бок прагматызму. Беларусь і пытанні ўступлення ў альянс Польшчы і краін Балтыі. Сумесныя беларуска-расійскія мерапрыемствы па ўмацаванні абароназдольнасці заходніх рубяжоў Саюза Беларусі і Расіі.

Беларускія прапановы ў АБСЕ. Мемарандум 1994 г. аб гарантыях бяспекі Рэспублікі Беларусь. «Беларускае пытанне» на Лісабонскім і Стамбульскім самітах АБСЕ. Беларуская канцэпцыя еўрапейскай бяспекі.


Т э м а 4. БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІЯ АДНОСІНЫ

Перыядызацыя міждзяржаўных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Беларуска-расійскія адносіны ў 1990-першай палове 1994 гг. Няўдача з Дагаворам аб аб’яднанні грашовых сістэм. Дагавор аб сяброўстве, супрацоўніцтве і добрасуседстве 1995 г.– аснова міждзяржаўных беларуска-расійскіх адносін.

Інтэграцыйная палітыка прэзідэнта А. Лукашэнкі. Дагаворы аб стварэнні Супольніцтва, Саюза і Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіяй. Аб’яднанне з Расіяй і праблемы захавання суверэнітэта Беларусі. Грамадска-палітычная дыскусія ў беларускім грамадстве аб стане і перспектывах адносін з Расіяй.

Гандлёва-эканамічныя сувязі: дасягненні і праблемы развіцця. Праблемы ўвядзення адзінай грашовай адзінкі, функцыянавання мытнага саюза, паставак расійскіх энэрганосьбітаў у Беларусь. Развіццё сувязей Беларусі з расійскімі рэгіёнамі. Культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва. Інфармацыйныя войны і праблемы збалансаванасці камунікацыйных патокаў. Фактар дыяспары ў беларуска-расійскіх адносінах. Ваенна-палітычнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж дзвюмя краінамі. Фарміраванне і ажыцццяўленне ўзгодненай знешняй і ваеннай палітыкі.

Новыя моманты ў расійска-беларускіх адносінах пасля прыхода да ўлады прэзідэнта РФ В. Пуціна. Міжнародныя аспекты беларуска-расійскай інтэграцыі.


Т э м а 5. АДНОСІНЫ БЕЛАРУСІ З КРАІНАМІ СНД

І СУСЕДНІМІ ДЗЯРЖАВАМІ

Рэспубліка Беларусь і шматбаковае супрацоўніцтва ў рамках СНД. Удзел у працы каардынуючых органаў Садружнасці. Падпісанне і ратыфікацыя найбольш важных дакументаў СНД. Далучэнне да Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Заява А. Лукашэнкі аб праблемах і перспектывах развіцця СНД (лістапад 1997 г.). Беларускія прапановы аб павышэнні эфектыўнасці Садружнасці. Беларусь і стварэнне зоны свабоднага гандлю дзяржаў-удзельнікаў СНД. Стварэнне і дзейнасць Еўраазіяцкай эканамічнай супольнасці. Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД.

Палітычныя і эканамічныя адносіны з Літвой, Латвіяй, Украінай, Польшчай, іх фарміраванне і развіццё. Палітычныя дагаворы і Дагаворы аб дзяржаўнай мяжы з суседнімі дзяржавамі. Канцэпцыя стварэння вакол Беларусі «пояса добрасуседства». Дасягненні і праблемы ў адносінах Беларусі з суседзямі.


Т э м а 6. АДНОСІНЫ БЕЛАРУСІ З КРАІНАМІ ЗАХАДУ

І АЗІЯЦКА-ЦІХААКІЯНСКАГА РЭГІЁНА

Усталяванне дыпламатычных адносін з вядучымі краінамі Захаду.

Наладжванне і развіццё сувязей з дзяржавамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Беларуска-германскія адносіны. Пагаршэнне адносін Беларусі з заходнееўрапейскімі краінамі ў другой палове 1990 х гадоў. Дынаміка гандлёва-эканамічных сувязей з краінамі Еўрапейскага Саюза. Сувязі з краінамі Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Адносіны Рэспублікі Беларусь з ЗША. Паступальнае развіццё адносін у першай палове 1990-х гадоў. Абмен візітамі на вышэйшым узроўні. Пагаршэнне беларуска-амерыканскіх адносін і праблемы іх нармалізацыі. Сувязі Беларусі з краінамі Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.

Усталяванне дыпламатычных адносін з дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Беларуска-кітайскія адносіны. Развіццё сувязей з Індыяй, Японіяй, В’етнамам, Іракам, Іранам і іншымі азіяцкімі краінамі. Адносіны Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі Афрыкі і Арабскага Усходу. Развіццё гандлёва-эканамічных сувязей з краінамі рэгіёна. Ацэнка прыярытэтаў развіцця адносін Беларусі з замежнымі дзяржавамі. Асаблівасці беларускай двухбаковай дыпламатыі.


Т э м а 7. РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ І МІЖНАРОДНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ

Уваходжанне Беларусі ў сістэму еўрапейскіх і ўніверсальных міжнародных арганізацый.

Удзел у дзейнасці АБСЕ, праца місій АБСЕ ў Беларусі. Праблемы развіцця адносін з Еўрапейскім Саюзам і Саветам Еўропы. Рашэнні “еўрапейскай тройкі” -- АБСЕ, Еўрасаюза і Савета Еўропы па «беларускім пытанні». Прыняцце краіны ў Центральна-Еўрапейскую ініцыятыву. “Беларускае пытанне” як еўрапейскай праблема.

Узаемаадносіны паміж Рэспублікай Беларусь і НАТО. Падпісанне Беларуссю праграм супрацоўніцтва з альянсам.

Уступленне Рэспублікі Беларусь у Рух недалучэння. Удзел дэлегацыі Вярхоўнага Савета і Нацыянальнага Сходу ў Міжпарламенцкім Саюзе.

Новая роля і статус Беларусі ў арганізацыях сістэмы ААН. Пастаноўка праблемы Чарнобыля на форуме нацый. Пазіцыя краіны ў ААН па пытаннях падтрымання міру і міжнароднай бяспекі, у тым ліку па Іраку, Косаўскаму канфлікту, барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Уклад у працэс раззбраення. Удзел у эканамічнай і сацыяльнай актыўнасці ААН.

Удзел Беларусі і працы спецыялізаваных устаноў ААН. Праграмы супрацоўніцтва з ЮНЕСКО, СААЗ, МАГАТЭ. Адносіны і супрацоўніцтва з МВФ і Сусветным Банкам. Праблемы адносін з Міжнароднай Арганізацыяй Працы. Пытанне аб уступленні Рэспублікі Беларусь у Сусветную Гандлёвую Арганізацыю. Асаблівасці шматбаковай дыпламатыі Беларусі.


Т э м а 8. БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСТВА І ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА

Знешнепалітычныя праграмы і ўстаноўкі палітычных партый і грамадскіх рухаў Беларусі на этапе фарміравання шматпартыйнай сістэмы. Знешнепалітычныя канцэпцыі партый-антаганістаў: Беларускага народнага фронту і Партыі камуністаў Беларусі. Лозунг «Вяртанне ў Еўропу» супраць патрабавання аднаўлення СССР.

Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў другой палове 1990-х гадоў і яе ўплыў на знешнепалітычныя падыходы партый і рухаў. Палітычная апазіцыя, яе знешнепалітычныя арыентацыі і дзейнасць. Грамадска-палітычная барацьба ў краіне па пытаннях інтэграцыі Беларусі з Расіяй.

Знешнеплітычныя наступствы лістападаўскага рэферэндума 1996 г. Рэакцыя міжнароднага супольніцтва на канстытуцыйна-палітычны крызіс у Беларусі. Праблема прызнання паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета і Нацыянальнага Сходу ў міжнародных арганізацыях (АБСЕ і Савеце Еўропы).

Беларуская дыяспара, яе роля і месца ў знешнепалітычных планах і дзейнасці беларускай дзяржавы. Раскол беларускіх замежных арганізацый і суполак адносна падзеяў на Бацькаўшчыне. Новая беларуская палітычная эміграцыя. Рада БНР і падзеі ў Беларусі. Узаемасувязь барацьбы за незалежнасць з імкненнем да дэмакратыі ў гісторыі суверэннай Рэспублікі Беларусь.


IV. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА


    1. Спіс рэкамендаванай літаратуры і

ўзорныя планы семінарскіх заняткаў


Т э м а 1. КАНСТЫТУЦЫЙНА-ПРАВАВАЯ І КАНЦЭПТУАЛЬНЫЯ АСНОВЫ БЕЛАРУСКАЙ ЗНЕШНЯЙ ПАЛІТЫКІ

  1. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь аб мэтах, задачах і прынцыпах знешняй палітыкі дзяржавы.

  2. Праблемы распрацоўкі і прыняцця канцэпцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

  3. Знешнепалітычныя погляды і падыходы кіраўнікоў беларускай дзяржавы ў 1990-1994 гг.

  4. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка аб кірунках, прыярытэтах, стыле і метадах беларускай знешняй палітыкі.

  5. Фарміраванне знешнепалітычнага механізма дзяржавы і яго перабудова паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі 1996 г.

  6. Роля МЗС у каардынацыі знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаўных органаў і недзяржаўных арганізацый.

Тэмы рэфератаў

  1. Знешнеэканамічныя сувязі і асаблівасці беларускай эканамічнай дыпламатыі.

  2. Міжнародныя культурныя сувязі і асаблівасці беларускай культурнай дыпламатыі.

Літаратура

Бушчык Ч. Стан эканомікі і развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі ў 1990-2005 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. №3. С. 3-15.

Карбалевич В.И. Национально-государственные интересы Республики Беларусь: эволюция представлений в исторической ретроспективе // Национально-государственные интересы Республики Беларусь. Мн., 1999. С. 55-88.

Карбалевич В. Внешняя политика Беларуси: попытки самоопределения // Национальная и региональная безопасность. Мн., 2001. С. 163-184.

Кравченко П.К. Беларусь на перепутье, или правда о Беловежском соглашении. Записки дипломата и политика. М., 2006. 456 с.

Мальцев Л. Национальная безопасность. Из чего она складывается //

Беларуская думка. 1996. № 2. С. 27-34.

Прыярытэты знешнепалітычная стратэгіі Рэспублікі Беларусь /

I. I. Сачанка, А. В. Шарапа, А. А, Разанаў, А. А. Чалядзінскі //

Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 2. С. 65-71.

Розанов А. Внешняя политика Белоруссии: представления и реальности // Pro et Contra. Т. 3. № 2. Россия и ее западные соседи. С. 68-80.

Снапковский В. Внешняя политика Республики Беларусь: первые итоги первого десятилетия // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2000. № 4. С. 45-51.

Снапкоўскі У.Е. Да гісторыі распрацоўкі канцэпцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь // Приоритеты внешней политики Республики Беларусь. Мн., 2001. С.5-10.

Снапкоўскі У.Е. Некалькі заўваг да Закона “Аб зацвярджэнні Асноўных кірункаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь” ад 14 лістапада 2005 г. // Беларусь в современном мире. Материалы У Междунар. науч. конф., посвящ. 85-летию Белор. гос. ун-та. Минск, 3 нояб. 2006 г. Мн., БГУ, 2007. С. 83—86.

Снапковский В. Внешняя политика // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1. Мн.: БелЭн, 2005. 1040 с. – С. 413—432.

Улахович В.Е. Внешняя политика Республики Беларусь в 1991-2001 гг.: опыт концептуального самоопределения // Внешняя политика Беларуси в исторической ретроспективе: Материалы междунар. науч конф. Мн., 2002. С.224-235.

Тихомиров А.В. Внешняя политика Республики Беларусь: достижения и проблемы // Суверенитет и многовекторность внешней политики Республики Беларусь в современных условиях. Мн., 2000. С. 50-63.

Челядинский А. А. Некоторые аспекты концепции внешней политики Республики Беларусь // Внешняя политика Беларуси в исторической ретроспективе: Материалы междунар. науч конф. Мн., 2002. С.254-260.

Шадурский В.Г. Внешняя культурная политика Республики Беларусь: состояние и проблемы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2000. № 4. С. 52-60.


Т э м а 2. БЕЛАРУСЬ І ПРАБЛЕМЫ ЕЎРАПЕЙСКАЙ БЯСПЕКІ

  1. Беларуская ініцыятыва аб стварэнні бяз’ядзерўнай прасторы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

  2. Палітыка краіны ў галіне ядзернай бяспекі.

  3. Далучэнне Беларусі да міжнародных пагадненняў у галіне раззбраення.

  4. Пазіцыя беларускага кіраўніцтва адносна пашырэння НАТО на Усход.

  5. Беларуская канцэпцыя еўрапейскай бяспекі.

Тэмы рэфератаў

1. Геапалітычнае становішча Беларусі пасля дасягнення незалежнасці.

Літаратура

Бжэзінскі З. Бязладдзе. Геапалітычная пустка [Распад СССР] // Arche. 1998. № 1. С. 195-202.

Бухарин Н. И. Республика Беларусь и европейская безопасность // Вестник Московского университета. Сер. 18, Социология и политология. 1996. № 4. С. 69-73.

Выступление министра иностранных дел П. Кравченко на 46-й сесии Генеральной Ассамблеи ООН // Сов. Белоруссия. 1991. 5 окт.

Геополитика: пособие / Л.М. Гайдукевич, Л.М. Хухдындина, И.И. Пимошенко, В.В. Фрольцов. Ме., 2002. 119 с.

Давыдов В.Ф. Распад СССР и нераспространение ядерного оружия // США: экономика, политика, идеология. 1992. № 3. С. 18-32.

Казак Е. Геополитический потенциал Республики Беларусь в современных условиях // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2004. №4. С. 33-38.

Казак Е. Роль политико-пространственного фактора в контексте национальной безопасности Республики Беларусь // Науч. тр. Акад. упр. при Президенте Респ. Беларусь. - Мн., 2004. Вып.4. С.84-111.

Пимошенко И. Особенности современного геополитического положения Республики Беларусь Беларуси // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2002. № 4. С. 66-68.

Снапкоўскі У.Е. Беларуская ініцыятыва аб стварэнні бяз’ядзернай зоны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: да гісторыі пытання // Перспективы создания в Центральной и Восточной Европе пространства, свободного от ядерного оружия. Материалы международной конференции. Мн., 1997. С.76-82.

Федоров А.Ф. Военная безопасность Республики Беларусь: двусторонние отношения // Национально-государственные интересы Республики Беларусь. Мн., 1999. С. 135-148.

Цехаціньска М. Змены ў геапалітычным становішчы Беларусі ў Еўропе // Беларусь паміж Усходам і Захадам. Мн., 1997. Кн. 6. Ч. 1: С. 95-104.


Т э м а 3. БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІЯ АДНОСІНЫ

  1. Беларуска-расійскія адносіны ў 1990-першай палове 1994 гг.

  2. Інтэграцыйная палітыка прэзідэнта А. Лукашэнкі (1994—1999 гг.).

  3. Беларуска-расійскія адносіны ў 2000—2008 гг.

  4. Гандлёва-эканамічныя сувязі: дасягненні і праблемы.

  5. Ваенна-палітычнае супрацоўніцтва. Каардынацыя знешняй палітыкі.

  6. Міжнародныя аспекты беларуска-расійскай інтэграцыі.

Тэмы рэфератаў

  1. Культурныя сувязі і інфармацыйныя войны.

Літаратура

Бородин П. Союзное государство Белоруссии и России // Международная жизнь. 2006. №1-2. С.37-41.

Беларусь и Россия: Организационно-правовые основы интеграции (1996-2001 гг.). Мн., 2001. 333 с.

Белоруссия и Россия: общества и государства. М., 1998. 432 с.

Белорусско-российские отношения: проблемы и перспективы. Материалы Второго “круглого стола” белорусских и российских ученых (Минск, 26-27 января 1999 г.) Мн., 2000. 172 с.

Вежбовска-Мязга А. Россия и Беларусь – состояние и перспективы действительной интеграции // Внешняя политика Беларуси в исторической ретроспективе: Материалы междунар. науч конф. Мн., 2002. С.140-145.

Дракохруст Ю., Фурман Д. Перипетии интеграции (Развитие процесса белорусско-российского объединения) // Белоруссия и Россия: общества и государства. М., 1998. С. 339-375.

К единому государству: О создании российско-белорусского Союзного государства. М., 2001. 360 с.

Карбалевич В. И. Курс на интеграцию с Россией: истоки, тенденции, последствия // Национально-государственные интересы Республики Беларусь. Мн., 1999. С. 185-208.

Мошес А. Славянский треугольник: Украина и Белоруссия в российской внешней политике 90-х годов // Pro et Contra. Т. 6. № 1-2. Внешняя политика России: 1991-2000. Ч. 1. С. 107-121.

Никонов В. Белоруссия во внешней политики России // Белоруссия на перепутье: в поисках международной идентичности. М., 1998. С. 61-86.

Перепелица Г. Белорусско-российская военно-политическая интеграция и ее влияние на безопасность Украины // Белоруссия на перепутье: в поисках международной идентичности. М., 1998. С. 87-114.

Проблемы белорусско-российских отношений (по материалам 5-го круглого стола ученых России и Беларуси) // Белорусский журнал междунар. права и международных отношений. 2002. № 2. С. 69-79.

Розанов А. Беларусь – Россия: интеграция в сфере безопасности и обороны // Национальная и региональная безопасность. Мн., 2001. С. 185-205.

Российско-белорусские отношения: проблемы и перспективы. Материалы круглого стола российских и белорусских ученых. (Москва, 2-3 февраля 1998 г.) М., 1998. 193 с.

Российско-белорусские отношения: проблемы и перспективы. Материалы круглого стола. (1-3 февраля 2000 г., Москва). М., 2001. 132 с.

Снапковский В. Белорусско-российская интеграция: международный контекст // Беларусь в мире. 2000. № 3-4. С. 40-44.

Снапковский В. Сценарии белорусско-российской интеграции // Белорусско-российские отношения: проблемы и перспективы. Материалы Второго “круглого стола” белорусских и российских ученых (Минск, 26-27 января 1999 г.) / Мн., 2000. С.44-59.

Снапковский В. Белорусско-российские отношения на рубеже столетий (конец 1999—начало 2001 гг.) // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2001. № 2. С. 49-56.

Снапковский В. О белорусско-российском сотрудничестве в международных организациях (ООН и ОБСЕ) // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 2002. № 1. С. 38-44.

Фадеев А. Между Москвой и Минском. // Международная жизнь. 2007. №3. С. 105-114.

Шевцов А. Становление современного комплекса “особых” отношений с Белоруссией во внешней политике России (1995-2005): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата политических наук: 23.00.04. М., 2006. - 29 с.

1   2   3

Падобныя:

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconГісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconГісторыя Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconЛацінамоўная літаратура беларусі тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconМетодыка выкладання класічных моў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconТыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцІ
Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconМетады дыстанцыйных даследаванняў Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў п а спец ыя льн а с ці : 1
Прарэктар па вучэбнай I выхаваучай працы Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconМетэаралогія І кліматалогія тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
П. А. Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconФалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук,...

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці iconГісторыя беларусі вучэбная праграма дысцыплины абавязковага кампанента для спецыяльнасці
Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых...

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю Прарэктар па вучэбнай рабоце
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка