З любоў’ю І надзеяй




НазваЗ любоў’ю І надзеяй
Дата канвертавання11.11.2012
Памер92.29 Kb.
ТыпДокументы

З ЛЮБОЎ’Ю І НАДЗЕЯЙ



Чытаючы вялізны артыкул доктара філасофскіх навук, прафесара В. Оргіша “Прышоў час сыходзіць з барыкад”, які быў змешчаны ў нумарах 238 і 239 “СБ”, я зрабіў больш за 50 паметак, якія выклікалі пярэчанні. І зразумеў, што адказаць на кожную з іх немагчыма. Тады я стаў іх сістэматызаваць і высветліў, што тэм для абмеркавання менш. Таму палеміка, да якой заклікае П. Якубовіч, можа мець цывілізаваны характар.


АПАЛОГІЯ АПАЗІЦЫІ


Не шанцуе беларускай апазіцыі. Яна падвяргаецца крытыцы ня толькі ў прамовах Прэзідэнта але і ў публікацыях многіх палітолягаў. Яскравы прыклад -- В. Оргіш. Я толькі пералічу, у чым ён абвінавачвае прыхільнікаў апазіцыі. Захад ня бачыць магчымасці, каб беларуская апазіцыя істотна ўплывала на палітычны працэс у краіне, страчвае да яе цікавасць і таму адводзіць ёй ролю “другога плана”. Апазіцыя ня хоча дыялогу з уладаю і глядзіць “непрыміруча” на палітычнага праціўніка. Яе вярхушка нічому не вучыцца і ёй уласцівы інфантылізм мышлення. Апазіцыйны аўтарытэт А. Саннікаў, апазіцыйны ветэран У. Мілінкевіч і гуру ПБНФ Ю. Хадыка – тыповыя палітычныя фундаменталісты. У апазіцыі няма інстытуцыянальнага каркасу. Іншымі словамі інтэлектуальных магчымасцей узначаліць дзяржаўныя органы. Апазіцыя ўспрымае намер Бруселю, які схільны да дыялогу з існуючым рэжымам, як памылку, таму што ёй уласціва “барыкадная кльтура”. Апазіцыя прайграла ўсё, што можна прайграць, таму што яе амбіцыі не адпавядаюць амуніцыі.


В. Оргіш называе існуючыя Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) тытульнай апазіцыяй і прадказвае ёй хуткі заняпад, калі яна не стане сістэмнай апазіцыяй. Іншымі словамі, калі яе прадстаўнікі не ўвойдуць у структуры ўлады. Я не згодны і з гэтым. АДС – сістэмная апазіцыя і займае тое месца, якое для апазіцыі адводзіць існуючы палітычны рэжым. А ён не прадугледжвае магчымасці прысутнасці апазіцыі ў структурах улады. Калі ж такая магчымасць існавала, у складзе ВС і XII і XIII скліканняў былі ўплывовыя і канструктыўныя апазіцыйныя фракцыі. Таму няма розніцы паміж тытульнай і сістэмнай апазіцыямі ў нашых умовах. Праблема ў існуючай выбарчай сістэме. В. Оргіш ня верыць, што яна можа памяняцца. А я – веру.


Я ў тытульнай, а таму адказнай, апазіцыі з моманту яе арганізацыйнага паўстання. Выступаючы на першым дазволеным уладамі мітынгу ў студзені 1989г. на стадыёне “Дынама” ў прысутнасці прыкладна 30 тыс. чалавек, я параўнаў тагачасных прыхільнікаў дэмакратыі з лёгкай кавалерыяй Вялікага князя Вітаўта, якая распачала атаку на гуфы нямецкага рыцарскага войска пад Грунвальдам праз воўчыя ямы. І не дайшла да ворага, пакуль не запоўніліся ямы целамі коней і вершнікаў. Сапраўды, мы кінулі выклік сістэме, якая здавалася непарушнай. Разлічваць на хуткую перамогу было немагчыма.


А што мы бачым сёння? Перадвыбарчы лозунг БНФ “Адраджэнне” 1990г. “За Беларусь!” з 2004-га стаў афіцыйным лозунгам дзяржавы. Пэўны час – з моманту славутых “Детей лжи” і да пуцінскіх “мух и котлет” – мы былі “барыкаднай” апазіцыяй. Бо рэферэндум 1995г. зняважыў беларускія нацыянальныя сімвалы і да 2003г. існавала рэальная небяспека суверэнітэту краіны. А дзе сёння І. Ціцянкоў, які публічна здзекваўся з бел-чырвона-белага сцягу? А слухаючы сёння прамовы Прэзідэнта пра незалежнасць, я ў захапленні, бо няма нічога дадаць да яго выказванняў. Акрамя таго, што сапраўды незалежнай можа быць толькі краіна свабодных людзей. Так у апошнім інтэтв’ю А. Лукашэнка паабяцаў шчыльна заняцца праблемай правоў чалавека ў Беларусі. Даўно пара.


Цяжка пералічыць колькі праектаў рэфармавання беларускай гаспадаркі распрацавала апазіцыя. Яны выкладзены ў брашурах і кнігах, артыкулах вядомых эканамістаў Л. Злотнікава і Л. Заікі, М. Залескага і В. Шлындзікава, Я. Раманчука і І. Нікітчанкі, С. Багданкевіча і Б. Жалібы. Ды і ў многіх іншых.


На прэзідэнцкіх выбарах 1994г. выбарчае законадаўства дазваляла прэтэндэнтам прадэманстраваць на тэлебачанні свае “каманды”. Кабінет міністраў З. Пазняка быў ці не найлепшы. І зараз у шэрагах апазіцыі былыя прэм’ер-міністар з плоймаю міністраў, старшыня нацбанка, старшыня Канстытуцыйнага суда, спікеры ніжняй і верхняй палат парламента, мноства дэпутатаў.Усё гэта людзі з вялікім практычным вопытам дзяржаўнага кіравання.


Нарэшце, яшчэ адзін смешны прыклад. На парламенцкіх выбарах 2004г., маіх апошніх выбарах, галоўным лозунгам маёй кампаніі быў “План Маршала для Беларусі”. Гэта была рэакцыя на заяўленне А. Лукашэнкі летам таго ж года ў выступе перад беларускімі дыпламатамі, што Беларусь не мае пазык і нікому нічога не вінна. Нават не эканамісту было відавочна, што гэта – памылка. Любая рэканструкцыя, а тым больш істотная, вымагае запазычанных грошаў. Бо на старой вытворчасці немагчыма назапасіць вялікія сродкі. Разам з тым прыватныя інвестыцыі не вырашаюць праблемы ў нашай сітуацыі, яны носяць хаатычны характар і найперш скіраваныя ў лёгкую прамысловасць. Наша ж сітуацыя бліжэй да той, што існавала ў разбураных еўрапейскіх краінах пасля Другой сусветнай вайны. За пяць год яны аднавілі свой эканамічны патэнцыял за амерыканскія грошы, выдадзеныя іх урадам. Я агітаваў мінакоў ля крамаў і кінатэатраў, дзе закон дазваляў агітацыю, і пераконваў іх, што толькі апазіцыя здольная дабыць гэтыя грошы. Але ніхто не схацеў надрукаваць мой артыкул тады ў цэнтральнай прэсе, а сёння краіна і ў даўгах і з нерэфармаванай гаспадаркай.


Гэта да інтэлектуальнага і кадравага патэнцыялу беларускай апазіцыі.


ПРА ГАЛОЎНАЕ


Але я аддаліўся ад галоўнага абвінавачвання ў няздольнасці апазіцыі да дыялогу з урадам і ў неразуменні Бруселя, які такі дыялог распачынае. Дзіўна, але здаецца В. Оргіш ня ведае, што Брусель распачаў такі дыялог яшчэ ў 1997г., калі ў весну ў Мінск прыляцеў пасол Марэна, каб улагодзіць адносіны ўрада і апазіцыі, якую прадстаўлялі Г. Карпенка і П. Краўчанка. Хто быў з урадавага боку ня ведаю. Аднак ініцыятыва ЕС правалілася і ў верасні Брусель прыняў першыя санкцыі ў адносінах Мінска. Без усялякай ініцыятывы з боку апазіцыі.


Але гісторыя дыялогу на гэтым ня скончылася. У хуткім часе вялікі Б. Герэмек дамогся адкрыцця ў Мінску прадстаўніцтва АБСЕ, якое ўзначаліў Ханс-Георг Вік. Два гады ён арганізоўваў дыялог улады і апазіцыі. І амаль арганізаваў. Была складзена папера пра доступ апазіцыі да дзяржаўных СМІ. Папера, падпісаная прадстаўніком Прэзідэнта Сазонавым. Аднак яна хутка была адкінута, бо А. Лукашэнка падтрымаў ідэю “шырокага дыялогу”, за якую агітавалі В. Абрамава, Т. Процька, Ю . Загуменаў, А. Фядута. Нетытульная апазіцыя, як сказаў бы В. Оргіш. Пад гэтаю назваю хаваўся не дыялог а права звярнуцца да вышэйшай інстанцыі са сваімі скаргамі і прапановамі. Зразумела, што тытульная апазіцыя адкінула гэткі фармат. І сёння нават В. Оргіш не памятае, што такі дыялог, за які ён агітуе, і з такой апазіцыяй, якая яму падабаецца, меў месца. Але не меў вынікаў. Калі не лічыць два парламенцкія тэрміны сп. Абрамавай.


Таму сто разоў правы А. Саннікаў, калі падкрэслівае, што вострай праблемай у Беларусі ёсць не дыялог з ЕС, ён ідзе і будзе ісці, а ўнутрыбеларускі дыялог улады з тытульнай (сістэмнай) апазіцыяй. Такі дыялог і далей будзе заставацца мэтаю дэмакратычнага Захаду, які так лёгка, як лічыць В. Оргіш, не забывае пра свае ідэалагічныя каштоўнасці і правы чалавека.


КОНЬ КАЛІГУЛЫ


І тут я падыходжу да галоўнага абвінавачвання ў свой адрас. В. Оргіш цытуе адно маё выказванне, прагучаўшае па “Радыё Свабода” 27. 06. 2008г. “Гэта факт: рэжым усталяваўся, у яго шмат прыхільнікаў. І такую структуру значна лягчэй разбурыць, калі ўнутры яе будуць знаходзіцца прыхільнікі суверэнітэта, прыхільнікі прававой краіны, прыхільнікі правоў чалавека”. Дзіўна, што яно(выказванне) стала “дакладным тлумачэннем таго, чаму ні адзін кандыдат ад апазіцыі на вераснёўскіх выбарах не трапіў у Парламент”. Не думаю, што кандыдаты ад апазіцыі цытавалі маё выказванне ў сваіх улётках. Ці ўвесь народ слухаў 27 чэрвеня перадачы “Радыё Свабода”. Яшчэ больш дзіўна, што гэтае выказванне можна лічыць “траянскім канём” апазіцыі. Заўсёды лічыў, што выраз траянскі конь – эўфімізм (замена) слова хлусня, падман. Мая ж фраза – адкрытая дэкларацыя мэты, змагання з “паднятым забралам”. Сэнс процілеглы траянскаму каню.


Аднак з разгорнутых разважанняў В. Оргіша вынікае, што яго абурылі словы “разбурыць такую структуру”. Ён прыхільнік эвалюцыі. Аднак сусветны вопыт сведчыць, што ні адзін аўтарытарны, дыктатарскі ці тыранічны рэжым не эвалюцыянаваў у дэмакратычны без злому прававой структуры сістэмы. Партугалія, Іспанія, Італія, Германія, Грэцыя, усходнееўрапейскія краіны т. зв. сацыялістычнага лагеру, рэспублікі Прыбалтыкі таму прыклад. Толькі ў некаторых выпадках разбурэнне прававых падвалін рэжыму суправаджалася сацыяльнымі забурэннямі. Пра іх магчымасць трэба ведаць і пазбягаць іх. Менавіта ў гэтым сэнс маёй фразы.


Шлях Беларусі да дэмакратыі пачаўся ў канцы 80-х гадоў. Але хутка змяніўся на адваротны. Мы не здолелі ні пераканаць, ні ізаляваць большасць камуністычнай наменклатуры. І Прэзідэнт Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады, пабудаваў сваю “вертыкаль”з ужо гатовага матэр’яла. Але ж гэтая “ўплывовая сіла” не клас, як піша В. Оргіш, а клан, аб’яднаны толькі прагаю да ўлады. Ён і стварыў прававую базу дзейнага рэжыму, якая разлічана на недапушчэнне канкурэнцыі за ўладу.


Толькі чэсныя, свабодныя выбары могуць мірна вырашыць гэтую ключавую праблему Беларусі. Можна не сумнявацца, што дэмакратычны свет і беларуская апазіцыя будуць разам змагацца за такія выбары.


Адсутнасць канкурэнцыі заўсёды вядзе да застою і загнівання ў кіруючых колах, што выражаецца ў хабарніцтве, хлуслівых справаздачах і паказным адзінадушшы. З цягам часу дэмакратычныя па форме інстытуты выраджаюцца ў дэкаратыўныя бяздзейсныя структуры, якія адыгрываюць ролю фігавых лісткоў рэжыму. Калісь адзін з першых рымскіх імператараў Калігула (сапажок), які карыстаўся тытулам першага сенатара, гаварыў, што можа зрабіць сенатарам свайго каня. Баюся, што калі б А. Лукашэнка меў свайго скакуна, то мог бы сказаць тое ж самае. Цалкам на законнай аснове.


ПІЯНЕРЫ СУПРАЦЬ КАМУНІСТАЎ


У адным магу пагадзіцца з паважаным крытыкам. Апазіцыі не хапае адзінства. А дэмакратычны рух пачынаўся так добра. Як саюз прыхільнікаў дэмакратыі з лепшымі сіламі КПСС. І мне дзіўна і смешна сёння, калі даўно няма КПСС, чуць антыкамуністычныя філіпікі з вуснаў маладзёнаў ва ўзросце каля 30. Савецкія парадкі яны бачылі толькі ў піянерскія гады. Канешне прымус і ў 10 год выклікае адтаржэнне. Але ж сёняшніе камуністы не нясуць калектыўнай адказнасці за справы таго часу. Да і калектыўную адказнасць не прызнае ні закон, ні хрысціянская мараль. Асудзіць чалавека можна за справы ім зробленыя. Толькі персанальную адказнасць прызнае наша культура.


Як я памятую, сп. Оргіш прысутнічаў на апошнім Кангрэсе дэмакратычных сіл. Ён павінны памятаць, які гвалт узнялі некаторыя маладыя нетытульныя апазіцыянеры пры абмеркаванні новай стратэгіі АДС. Менавіта вакол тэзіса пра дыялог з уладаю і праблеме існавання АДС з удзелам ПКБ. Яшчэ больш сорамна за тых сталых апазіцыянераў, былых камуністаў, якія гэты гвалт падтрымалі. Я магу прапанаваць толькі адно тлумачэнне гэткай дзіўнай сітуацыі.


Вядома, што яшчэ царская ахранка вынайшла самы эфектыўны сродак змагання з радыкальнай апазіцыяй, якая кідала бомбы. Гэты сродак – правакацыя. Славуты Азеф, кіраўнік баявога крыла партыі эсэраў і член Дзярждумы, таму яскравы прыклад. Думаць, што АДС дзейнічае ў стэрыльных умовах, наіўна. Першыя 10 год дружына БНФ рэгулярна сдавала міліцыі тых, хто біў шкло пад час дэманстрацый. І гэтыя людзі таксама рэгулярна знікалі ў нетрах МУС.


Як існаванне Бога высветляецца шляхам назірання за яго справамі, так і прысутнасць малых азэфаў адчуваецца па некаторых крызісах у межах ці за межамі АДС.


ХЛУСЛІВЫЯ ЛІЧБЫ


Я неаднаразова крытыкаваў адзіны незалежны сацыялагічны цэнтр, які працуе ў Беларусі. Не за тое, што спецыялісты НІСЭПД неправільна праводзяць апытанні, ці падлічваюць пададзеныя галасы. Толькі за тое, што ня могуць пры падвыдзенні і абмеркаванні вынікаў улічыць эффект страху, які абавязкова прысутнічае ў несвабодным грамадстве. Гэты эффект найбольш сказваецца пры высвятленні палітычных поглядаў. Што цалкам натуральна. Так сацыёлагі цягам многіх гадоў сцвярджаюць, што падтрымка дэмакратычных партый у грамадстве падае і замерла на мяжы статыстычнай памылкі. Улічыў гэта ў сваім выкрыцці тытульнай апазіцыі і прафесар Оргіш. Ён прывёў табліцу дынамікі індэксу даверу апазіцыйным партыям і тэхніку падліку гэтага індэксу. Пры першым поглядзе бачна, што індэкс адмоўны і ніжэй за 0,5. Здаецца горш не бывае. Але дастаткова рашыць элементарнае алгебраічнае ураўненне з адным невядомым ( што лёгка зрабіць нават без асадкі – трэба скласці з адзінкай індэкс і атрыманую лічбу падзяліць напалам, каб атрымаць долю тых, хто давярае) і вы пабачыце, што працэнт давяраючых апазіцыі з лістапада 2000г. да кастрычніка 2008г. вагаўся ў межах ад 24% да 33% без якой-небудзь тэндэнцыі к падзенню!


Гэтая ацэнка добра карэліруе з лічбамі, якія апазіцыйныя кандыдаты атрымлівалі пад час прэзідэнцкіх выбараў з 1994г да 2006г. Таму неяк ня верыцца, што сума падтрымкі партый АДС каля 10%. Іншая справа рэйтынгі былых кандыдатаў. Адразу па выбарах яны ляжаць у межах 30%. Але пасля сыходу чалавека з інфармацыйнай прасторы паступова падаюць. Так што дарма В. Оргіш прадказвае заняпад апазіцыі. Калі будзе рэфармавана выбарчае законадаўства і на выбарчых участках не будзе панаваць яго вялікасць адміністратыўны рэсурс, АДС атрымае каля трэці месц у Парламенце пры прапарцыйнай сістэме галасавання.


Так што прэтэнзіі АДС на роўнапраўны дыялог з уладаю апраўданы. Іх амбіцыі адпавядаюць амуніцыі.


ТОЕ, ШТО НОВА…


Застаецца спыніцца толькі на станоўчай праграме для апазіцыі, накіданай доктарам філасофскіх навук. Яна налічвае 7 тэзісаў. Большасць з іх не новая. І гэта сведчыць пра супадзенне паглядаў на тактыку АДС. Апазіцыя дэ-факта прызнала легітымнасць Прэзідэнта яшчэ ў 2001 годзе, калі прыняла ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Слушна і тое, што галоўнае змаганне ідзе з “палітычным класам”, які сфармаваўся вакол А. Лукашэнкі. Сапраўдную вагу статыстыкі, якую прыводзіць В. Оргіш, я паказаў вышэй. Прапанова шукаць кансенсус з кіруючай элітай слушная. А вось папярэджанне баяцца прыўладнай партыі, створанай на грунце РГА “Белая Русь” – тыповая прафесарская фантазія. Такія структуры, як Адзіная Расія ня могуць эвалюцыянаваць у дэмакратычныя партыі. Сумненні В. Оргіша адносна здольнасці апазіцыі ўлічваць новыя палітычныя рэаліі пакіну без каментару.


Мне застаецца толькі падзякаваць галоўнага рэдактара “СБ” сп. П. Якубовіча, калі артыкул будзе надрукаваны. На што я спадзяюся. Мне здаецца, што я крыху асвятліў занадта змрочны палітычны пейзаж, намаляваны прафесарам В. Оргішам. Бо мы жывём у адной краіне, якую любім, і ўсе хочам, каб нашым дзецям і ўнукам было ў ёй добра.


Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Ю. Хадыка

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

З любоў’ю І надзеяй iconМэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі
Любоў І павага да бацькоў без усякага сумнення ёсць пачуццё святое (Вісарыён Бялінскі)

З любоў’ю І надзеяй iconМінская вобл., Нясвіжскі р-н., в. Малева
Ручнік вытканы Гайдук Вольгай Наталляўнай (?), 1917 г народзінаў. Карункі створаныя Надзеяй Аляксандраўнай, дачкой Вольгі Наталляўны....

З любоў’ю І надзеяй iconЗумным мэтам»; прывіваць любоў да чытання. Эпіграфам да ўрока можна ўзяць словы літаратуразнаўцы М. Ваксмахера: «Аб павазе да людзей гавораць усе яго кнігі, аб павазе да людзей, аб адказнасці перад чалавецтвам напісана ім І мудрая прытча -"Маленькі прынц"»
Мэта ўрока: пазнаёміць вучняў з незвычайным лёсам лётчыка-пісьменніка Экзюперы І яго выдатным творам; паказаць, якім чынам у літаратурным...

З любоў’ю І надзеяй iconПадарожжа па родным краі
Выхоўваць жаданне вывучаць гісторыю роднага краю, любоў І гордасць за сваіх знакамітых землякоў

З любоў’ю І надзеяй icon-
Найважнейшай сярод гэтых каштоўнасцей бачыцца патрыятызм як любоў да Радзімы І гатоўнасць да абароны незалежнасці І суверэнітэту...

З любоў’ю І надзеяй iconСвята нацыянальнай кухні Мэта: Выхоўваць павагу І любоў да традыцый І звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна беларускіх страў
Мэта: Выхоўваць павагу І любоў да традыцый І звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна...

З любоў’ю І надзеяй iconБеларуская мова сродак зносін паміж людзьмі
Заданы: выхоўваць любоў да Радзімы; фарміраваць цікаунасць да беларускай мовы; развіваць маўленне

З любоў’ю І надзеяй iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры

З любоў’ю І надзеяй iconУступныя абрады
Ласка Пана нашага Езуса Хрыста І любоў Бога Айца І еднасць Духа Святога няхай будуць з усімі вамі

З любоў’ю І надзеяй iconДзіцячы тэатр крынічка, з якой б’е ключ, ўключае юных артыстаў у свет цікавы, займальны, развівае любоў да народнай мудрасці, мастацкага слова, да
Дзіцячы тэатр – крынічка, з якой б’е ключ, ўключае юных артыстаў у свет цікавы, займальны, развівае любоў да народнай мудрасці, мастацкага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка