Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст




НазваСтварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст
Дата канвертавання11.11.2012
Памер114.08 Kb.
ТыпДокументы
_____” __________20 г.

Гісторыя Беларусі

8 клас

Тэма: Cялянскі рух


Мэты ўрока: стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі i значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст.

Задачы:

Арганізаваць самастойную даследчую працу вучняў па вывучэнні i усведамленне прычын, асноўнага зместу i вынікаў сялянскіх паўстанняў XVIII ст.

Развіваць уменні самастойнай працы з тэкстам падручніка, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, аналізаваць гістарычныя падзеі i параўноўваць ix, даваць характарыстыку гістарычнай асобе.

Выхоўваць у вучняў на прыкладзе асобы Васіля Вашчылы такія станоўчыя якасці, як ініцыятыўнасць, рашучасць, адказнасць за сябе i акружаючых людзей; адмоўныя адносіны да гвалтоуных спосабаў вырашэння праблем i канфліктаў.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Абсталяванне урока: Лойка, П. А. Гісторыя Беларуci, XVI-XVIII стст. : вучэб. да-пам. для 8-га кл. устаноу, якія забяспечваюць атрыманне агул, сярэд. адукацьп, з бел. i рус. мовай навучання / П. А. Лойка; пад рэд. П. Ф. Дзмгграчкова, У. А. Сосны. — М1нск : ВЦ БДУ, 2004; раздатачны матэрыял для вучняў.

Асноўныя паняцці: павіннасці, паўстанне, сацыялъная безабароннасць.

Гістарычныя асобы: Васіль Вашчыла, браты Іцкавічы, Геранім Фларыян Радзівіл.

Гістарычныя даты: 1740-1744 гг., 1754-1756 гг.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант (1 мін.) Настаўнік вітае вучняў, правярае ix падрыхтаванасць да урока. Матывацыя вучняу на вывучэнне новага матэрыялу (прапанова паспрабаваць сябе у ролі адной з юрыдычных прафесій (следчага) і правесці на ўроку гістарычнае следства).

2. Аб'яўленне тэмы, пастаноўка мэты урока і складанне плана вывучаемай тэмы (3 мін)

Настаўнік. У сярэдзіне XVIII стагоддзя у двух месцах Беларусі адбыліся масавыя расправы над сялянамі. Што гэта было — справядлівыя пакаранн злачынцаў ці крывавая расправа над людзьмі, якія страцілі надзею мірнымі сродкамі палепшыць сваю долю?

Адказ на гэта пытанне можна знайсці у выніку следства, якому мы дадзім назву «Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у XVIII стагоддзі» (назва тэмы запісваецца ў сшытак).

Які гістарычны тэрмін з'яўляецца цэнтральным у нашай тэме? (Паўстанне.) Што такое паўстанне? (Дакладнае азначэнне запісваецца у сшытак.)

На якія пытанні мы павінны знайсці адказы, даследуючы нашу справу? (Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка складаюць план тэмы.)

План

Час і месца паўстанняў.

Удзельнікі.

Прычыны.

Мэты.

Асноўныя падзеі і вынікі.

Наступствы.

3. Падрыхтоўка вучняў да засваення новага матэрыялу праз актуалізацыю ведаў (4 мін)

Арганізуецца франтальная работа класа па выкананні практыкаванняў, прапанаваных на слайдах. Мэта заданняў — падвесці вучняў да разумення прычын сялянскіх паўстанняў XVIII ст.

Заданне 1. Закончыце наступныя сказы:

1. Прымусовыя абавязкі селяніна на карысць карысць феадала за карыстанне панскай
зямлёй —…………… (павіннасці).

2. Падатак, які выплачваў селянін феадалу натуральнымі прадуктамі, —……… (дзяк-

ла, даніна).

3. Падатак, які выплачваў селянін феадалу грашыма, —……… (чынш).

4. Адпрацовачная павіннасць селяніна на карысць феадала, пры якой селянін асабістымі прыладамі працы апрацоўваў панскую зямлю, —……….. (паншчына).

5. Двор і гаспадарка феадала, прадукцыя якой ідзе на продаж, —……………. (фаль-

варак).

6. Карыстанне маёмасцю ці зямлёй пэўны час за вызначаную плату —………. (арэнда).

Асноўная сялянская павіннасць, характэрная для фальваркава-паншчыннай сістэмы, —…………. (паншчына).

Заданне 2. Што аб'ядноўвае гэта?

  1. Гвалты, гіберна, жарнавое, згоны, куніца, падводная павіннасць, падымнае, рэйтаршчызна, талокі, угайнае, чопавае.

  2. Адмова ад выканання павіннасцей, забойства пана ці панскага слугі, парубка лесу, патрава сенажацей і пасеваў, паў-станне, скаргі, уцёкі.

Заданне 3. Пра што сведчаць наступныя гістарычныя факты?

  1. Пан Геранім Аўсяны ў 1688 г. прадаў за 250 злотых свайго прыгоннага Лявона Ляшаніна з жонкай і двума сынамі пану Язэпу Чудоўскаму.

  2. У 1729 г. берасцейскі ваявода Ка-раль Юзаф Сапега абмяняўся сялянскімі сем'ямі — дзве на дзве — з каталіцкім кляштарам.

  3. Шляхціц У. Анфяровіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Я. Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з іх «хатами, жонкамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай».

Якім тэрмінам можна ахарактарызаваць такое становішча сялян? (Сацыяльная безабароннасць.) Як вы лічыце, якой была рэакцыя сялянства на такое безабароннае становішча?

4. Вывучэнне новага матэрыялу (7 мін —самастойная праца, 13 мін — абмеркаван-
не вынікаў)

Арганізуецца работа ў парах па вывучэнні новага матэрыялу. Дзецям прапануюцца тры

накірункі-даследаванні. Першы — вывучэнне і аналіз Крычаўскага паўстання, другі — паўстання на Каменшчыне;

трэці — даць характарыстыку асобы Васіля Вашчылы. Працуючы з тэкстам, трэба запоўніць «Карту даследавання» па сваім пытанні (першы і другі накірункі запаўняюць кластэр; трэці — табліцу).

Пары прадстаўляюць вынікі працы. Правільныя адказы высвечваюцца на слайдах. Супрацьлеглыя пары павінны занатаваць новую інфармацыю ў сшытках, а кожны вучань — скласці па адным пытанні да яе.

Крычаўскае паўстанне (дадатак 1). Пры аналізе паўстання звярнуць увагу вучняў на яго лакалізацыю на гістарычнай карце; падкрэсліць яго абмежавальны характар (было ўзнята толькі супраць арандатараў, а не землеўладальнікаў).

Паўстанне на Каменшчыне (дадатак 2). Пры аналізе паўстання звярнуць увагу вучняў на яго лакалізацыю на гістарычнай карце.

Настаўнік. Якія агульныя рысы маюць гэтыя паўстанні?

Адказы дзяцей.

Васіль Вашчыла — кіраўнік сялянскага паўстання (дадатак 3). Якія рысы характару, чалавечыя якасці вы можаце вылучыць у Вашчылы? Што варта павагі і можа служыць для нас прыкладам?

Вучні: мужнасцъ, рашучасцъ, смеласцъ, ініцыятыўнасць, адказнасцъ за сябе і іншых.

5. Фізкультмінутка і практыкаванні
па карэкцыі зроку (2 мін)

Праводзяцца пасля аналізу двух паўстанняў.

Настаўнік. А цяпер — інтэлектуальны перапынак. Растлумачце даты, звязаныя з гісторыяй Беларусі і сусветнай гісторыяй XVIII стагоддзя (гісторыя Беларусі — 1772 г., 3 мая 1791 г., 1793 г., 1794 г., 1795 г.; сусветная гісторыя — 1700-1721 гг., 1773-1775 гг., 4 ліпеня 1776 г., 1789-1799 гг.).

6. Падвядзенне«вынікаўследства»
(вынікаў урока) (4 мін)

Франтальнае абмеркаванне з класам наступных пытанняў:

  1. Сялянскія паўстанні. Што гэта — выступленні злачынцаў, вартыя жорсткага пакарання, ці «крык адчаю» людзей, што імкнуліся да лепшай долі?

  2. Чаму ўлада жорстка распраўлялася з удзельнікамі сялянскіх паўстанняў?

3. Як вы адносіцеся да выказвання «гвалт параджае гвалт»? Ці можна гвалтоўнымі спосабамі вырашыць супярэчнасці і канфлікты?

7. Замацаванне вывучанага матэрыялу (5 мін)

Вучні па ланцужку задаюць адзін аднаму пытанні, якія падрыхтавалі самас-тойна. Выстаўленне адзнак вучням за работу на ўроку.

8. Дамашняе заданне (1 мін)

§17, пытанні 1-7 (вусна), 8,9 (пісьмовае творчае задание, па жаданні).

9. Рэфлексія (2 мін)

Вучням прапаноўваецца запоўніць піраміду засвоенага на ўроку матэрыялу: на адпаведным узроўні запісаць сваё прозвішча і імя. Побач з пірамідай з дапамогай аднаго-двух прыметнікаў ахарактарызаваць уласны настрой і атмасферу на ўроку.


Дадатак 1.


Крычаўскае паўстанне

Час

Удзельнікі

Прычыны

Месца

Мэты

Супраць каго?

Скарачэнне

Уладальнік

Ліквідацыя

Вынікі

Адносіны

Наступствы


Дадатак 2


Паўстанне на Каменшчыне

Час

Удзельнікі

Уладальнік

Месца

Прычына

Мэта

Наступствы

Вынікі


Дадатак 3

Васіль Вашчыла — кіраўнік Крычаўскага паўстання



Паходжанне




Чаму абраны кіраўніком паўстання?




Да якіх змен імкнуўся?




Лёс пасля паўстання





Заданне 1. Закончыце наступныя сказы:

1. Прымусовыя абавязкі селяніна на карысць карысць феадала за карыстанне панскай
зямлёй —……………

2. Падатак, які выплачваў селянін феадалу натуральнымі прадуктамі, —………

3. Падатак, які выплачваў селянін феадалу грашыма, —………

4. Адпрацовачная павіннасць селяніна на карысць феадала, пры якой селянін асабістымі прыладамі працы апрацоўваў панскую зямлю, —………..

5. Двор і гаспадарка феадала, прадукцыя якой ідзе на продаж, —……………. (фаль-

варак).

6. Карыстанне маёмасцю ці зямлёй пэўны час за вызначаную плату —………. (арэнда).

Асноўная сялянская павіннасць, характэрная для фальваркава-паншчыннай сістэмы, —………….

Заданне 2. Што аб'ядноўвае гэта?

  1. Гвалты, гіберна, жарнавое, згоны, куніца, падводная павіннасць, падымнае, рэйтаршчызна, талокі, угайнае, чопавае.

  2. Адмова ад выканання павіннасцей, забойства пана ці панскага слугі, парубка лесу, патрава сенажацей і пасеваў, паў-станне, скаргі, уцёкі.

Заданне 3. Пра што сведчаць наступныя гістарычныя факты?

  1. Пан Геранім Аўсяны ў 1688 г. прадаў за 250 злотых свайго прыгоннага Лявона Ляшаніна з жонкай і двума сынамі пану Язэпу Чудоўскаму.

  2. У 1729 г. берасцейскі ваявода Ка-раль Юзаф Сапега абмяняўся сялянскімі сем'ямі — дзве на дзве — з каталіцкім кляштарам.

  3. Шляхціц У. Анфяровіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Я. Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з іх «хатами, жонкамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай».

Якім тэрмінам можна ахарактарызаваць такое становішча сялян? (Сацыяльная безабароннасць.) Як вы лічыце, якой была рэакцыя сялянства на такое безабароннае становішча?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconТэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 садзейнічаць авалодванню...

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconТэма урока: Развіцце феадальных адносін на беларускіх землях ў
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіцце феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 Садзейнічаць авалоданню...

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconПлан па арганізацыі работы з адоранымі вучнямі на 2011-2012 навучальны год Мэта
Мэта: стварыць умовы для развіцця ў вучняў патэнцыяльнай адоранасці як перадумовы для станаўлення І развіцця творчай асобы

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconПраблема міжасабовых адносін у сентыментальнай лірыцы ігнація быкоўскага
Беларусі. На сучасным этапе прыярытэтным накірункам развіцця айчыннага літаратуразнаўства з’яўляецца пашырэнне інфармацыйных рэсурсаў...

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconУрок сусветнай гісторыі ў 7 класе
Русі ад мангола-татарскага іга; стварыць умовы для развіцця навыкаў работы з картасхемамі, карцінамі, характарыстыкай гістарычных...

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconУрок матэматыкі ў 3 класе
Мэта: скласці табліцы дзялення ліку 6 І на 6, вучыць знаходзіць шостую долю ліку, замацоўваць уменне рашаць прыклады, стварыць умовы...

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconДуа "Махроўская сярэдняя школа"
К. Каліноўскага, аб той ролі, якую можа адыграць чалавек у гісторыі, стварыць змястоўныя І арганізаваныя ўмовы для развіцця ў вучняў...

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconУрок хіміі
Мэта: стварыць умовы для засваення вучнямі матэрыялу аб аксідах вугляроду І крэмнія

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconІгнатовіч Наталля Алегаўна
Стварыць умовы для засваення вучнямі правіл пастаноўкі двукроп’я ў бяззлучнікавых складаных скахах

Стварыць умовы для усведамлення вучнямі ролі I значэння сялянскіх паўстанняў у працэсе развіцця феадальных адносін на беларускіх землях у XVIII ст iconТэма. Аднародныя члены сказа
Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка